Памежныя (міжродавыя і міжжанравыя) утварэнні. 2 гадзіныКСР.



1. Мастацкія формы са змешанымі родавымі, жанравымі і родава-жанравымі прыкметамі. Праблема жанравага сінтэзу ў сучаснай літаратуры.

2. Паэма як жанр. Прынцыпы класіфікацыі. Фальклорная і літаратурная формы балады. Байка. 

3. Драматычныя формы міжжанравага сінтэзу: трагіка-медыя, трагіфарс.

4. Жанравая асаблівасць і жанравыя разнавіднасці мемуарнай літаратуры.

8. Аўтарскія жанравыя формы. 2 гадзіны.

1. Абнаўленне жанравай сістэмы праз эвалюцыю класічных форм (на прыкладзе санета).

2. Стварэнне новых жанравых форм (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Р. Барадуліна і інш.).

10 семестр –10 пр.+6 пр. КСР

1. Эпоха Рэнесансу. 2 гадзіны КСР.

1. Паходжанне назвы. Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету. Антрапацэнтрызм. Парадаксальнасць эпохі.

2. Тры перыяды ў развіцці культуры Рэнесансу. Рэнесансныя тэндэнцыі на землях ВКЛ.

Барока. Класіцызм. 2 гадзіны КСР.

1. Часавыя і геаграфічныя межы літаратурных напрамкаў.

2. Сутнасць барочнай мастацкай канцэпцыі. Паэтыка літаратурнага барока.

3. Эстэтычная сістэма французскага класіцызму. Прынцып строгага рацыяналізму (падзел жанраў, густаў, стыляў; сістэма герояў; правілы 3-х адзінстваў). Арыентацыя на выхаваўчую ролю мастацтва.

Сентыменталізм. Рамантызм. 2 гадзіны.

1. Паняцце пра перадрамантызм. Пачуццё як асноўная чалавечая каштоўнасць і вымярэнне ў эстэтыцы сентымен-талістаў. Дэмакратызацыя героя літаратуры і мовы. Змены ў сістэме жанраў.

2. Тэарэтычныя працы і маніфесты прадстаўнікоў рамантызму. Ідэя абсалютнай свабоды творчасці, прарочай місіі паэта. Двухсветавасць мастацтва. “Байранізм” у літа-ратуры і ў рэальным жыцці. Узбагачэнне сістэмы літаратурных жанраў. Паняцце пра неарамантызм.

Рэалізм. Натуралізм. 2 гадзіны.

1. Рэалізм як напрамак і як тып творчасці. Пытанне пра часавыя межы рэалізму.

2. Асноўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва: Канцэпцыя чалавека і свету. Пашырэнне тэматыкі. Жыццёпадобнасць героя. Дэміфілагізацыя літаратуры. Роск-віт раманнага жанру.

3. Тыпы рэалізму. Нарматыўнасць і рэгламентаванасць тэорыі сацыялістычнага рэалізму.

4. Погляды Эміль Заля на рэалізм і натуралізм. Абсалютызацыя ў чалавеку “прыроднага пачатку”, біялагічнай існасці. Фактаграфізм. Пашырэнне тэматыкі творчасці.

Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. 2 гадзіны.

1. Вызначэнне паняццяў.

2. Філасофскія асновы (фрэйдызм, аналітычная псіхалогія К.Г. Юнга і інш.), іх рэалізацыя ў творах пісьменнікаў.

3. Тэарэтычныя праграмы і маніфесты.

4. Літаратурныя кірункі і плыні (кубізм, дадаізм, сюррэалізм, футурызм, імажынізм, экспрэсіянізм, “плынь свядомасці” і інш.).

5. Экзістэнцыялізм як філасофія і літаратурная з’ява 2-й пал. ХХ ст. Асноўныя катэгорыі, іх рэалізацыя ў творчасці французскіх (Ж.П. Сартр, А. Камю), беларускіх (В. Быкаў) пісьменнікаў.

6. Паняцце пра неаавангардызм (“тэатр абсурду”, “новы раман”, “канкрэтная” паэзія).

Элементы стылю мастацкага твора. 2 гадзіны.

1. Розныя падыходы ў трактоўцы стылю: 1) агульнасць ідэйнага зместу і мастацка-вобразных асаблівасцей; 2) устойлівая цэласнасць вобразнай сістэмы, сродкаў мастацкай выразнасці, прыёмаў.

3. Стыль і метад як аснова існавання адзінства мастацкай формы (стыль) і мастацкага зместу (метад).

4. Паняцце пра стылявую дамінанту. Стыль пісьменніка як сістэма, яе рухомасць, зменлівасць і адначасовая цэласнасць.

5. Мова як адзіны агульны для ўсіх творцаў стылеўтваральны элемент.

Інтэртэкстуальнасць. 2 гадзіны.

1. Гісторыя ўзнікнення тэрміна.

2. Інтэртэкстуальнасць як узаемапранікненне тэкстаў розных часавых слаёў, складаная пераклічка чужых галасоў, шматгалоссе.

3. Прыёмы сувязі з іншымі творамі.

4. “Літаратура ў літаратуры” на розных гістарычных этапах.

8. Літаратуразнаўчыя жанры. 2 гадзіны КСР.

1. Спецыфіка тэарэтычнага, гісторыка-літаратурнага, крытычнага прачытання мастацкіх з’яў.

2. Жанры навуковыя і навукова-папулярныя.

3. Жанравыя мадыфікацыі манаграфіі, артыкула, анатацыі (навуковая, мастацка-папулярная).

4. Набыткі нацыянальнага літаратуразнаўства.

Род літаратурнага твора


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 484; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!