Спецыяльнасць 1– 02 03 01 Беларуская мова і літаратура



ІІ курс:

4 семестр – 12 пр.+2 КСР пр.

Мастацкі вобраз. 2 гадзіны.

1. Вобраз як асноўная адзінка мастацкай формы. Вызначэнне тэрміна. Яго шырокае і вузкае разуменне.

2. Этапы (узроўні фарміравання мастацкага вобраз. Структура мастацкага вобраза як сінтэзнае засваенне акаляючага свету. Выяўленне мастацкай экспрэсіўнасці ў творы (пафас).

3. Аўталагічны і металагічны тыпы вобраза. Гратэскавы вобраз. Падтэкст. Вечныя вобразы, іх мадыфікацыі. Вобраз-характар. Вобраз-тып. Архетып.

4. Сістэма вобразаў у лірычным, эпічным, драматычным творах. Пытанне пра вобразы аўтара і чытача.

Літаратурныя роды. 1 гадзіна КСР.

1. Тэарэтычнае абгрунтаванне падзелу літаратуры на роды (Арыстоцель, Гегель, Бялінскі і інш.). Канцэпцыя ўзнікнення літаратурных родаў А.Весялоўскага ў агульнай тыпалогіі мастацкай літаратуры.

2. Родавыя асаблівасці зместу і формы эпічных твораў. Прадмет лірычнага выяўлення. Паняцце пра лірычнага героя. Лірычны змест як існаванне і ўзаемадзеянне лірычных матываў.

3. Драма як узнаўляльны “пабочны род” (Г.Паспелаў).

4. Спецыфіка слова, асаблівасці мовы эпасу, лірыкі, драмы.

Літаратурныя жанры і жанравыя формы. 1 гадзіна (КСР).

1. Паняцце пра жанр. Сістэма жанраў, яе асаблівасці на розных этапах гістарычнага развіцця літаратуры. Нацыянальны характар спецыфікі жанравай сістэмы.

2. Прынцыпы вылучэння жанраў у эпасе, лірыцы, драме. Класічныя жанры, іх генезіс і гістарычная эвалюцыя. Жанры сатырычнай літаратуры.

3. Асаблівасці формы верлібра, белага верша, вольнага верша.

4. Санет і яго жанравыя мадыфікацыі.

5. Апавяданне і яго жанравыя формы.

Жанры лірыкі. 2 гадзіны.

1. Тыпалогія лірычнага роду. Прадметна-тэматычныя разнавіднасці лірычных твораў. Класіфікацыя па тыпах мастацкай змястоўнасці.

2. Абнаўленне жанравай сістэмы ў розныя перыяды развіцця літаратуры праз зварот да класічных жанраў і іх перастварэння. “Новажанры” і аўтарскія формы ў сучаснай паэзіі.

3. Празаічныя формы лірыкі (верлібр, верш у прозе, паэма ў прозе).

Эпічныя жанры. 2 гадзіны.

1. Тыпалогія эпічнага роду. Эпапея як літаратурны жанр. Раман як аналаг эпапеі, яго генезіс і эвалюцыя. Жанравыя мадыфікацыі рамана ў сусветнай і нацыянальнай літаратурах. “Сярэднія” і “малыя” апавядальныя формы: іх жанравыя адметнасці і разнавіднасці.

2. Тыпы мастацкага зместу (героіка, сентыментальнасць, рамантыка, трагізм, драматызм, інтэлектуальнасць, раманічны, эталагічны, інш.) і іх выяўленасць у розных эпічных жанрах.

Жанры драмы. 2 гадзіны.

1. Жанравыя характарыстыкі трагедыі, гістарычная эвалюцыя Сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця.

2. Камедыя: гісторыя нараджэння, жанравая спецыфіка. Жанравыя формы і разнавіднасці сучаснай камедыі.

3. Літаратурныя і фальклорныя формы драмы. Драма як “сярэдні” жанр., Меладрама,вадэвіль.Формы міжжанравага сінтэзу (трагікамедыя, трагіфарс).

Памежныя (міжродавыя і міжжанравыя) утварэнні. 2 гадзіны.

1. Мастацкія формы са змешанымі родавымі, жанравымі і родава-жанравымі прыкметамі. Праблема жанравага сінтэзу ў сучаснай літаратуры.

2. Паэма як жанр. Прынцыпы класіфікацыі. Фальклорная і літаратурная формы балады. Байка. 

3. Драматычныя формы міжжанравага сінтэзу: трагіка-медыя, трагіфарс.

4. Жанравая асаблівасць і жанравыя разнавіднасці мемуарнай літаратуры.

8. Аўтарскія жанравыя формы. 2 гадзіны.

1. Абнаўленне жанравай сістэмы праз эвалюцыю класічных форм (на прыкладзе санета).

2. Стварэнне новых жанравых форм (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Р. Барадуліна і інш.).

ІV курс:

7 семестр –6 пр.+2 пр. КСР

8 семестр – 6 пр.+2 пр. КСР

Практычныя

1. Эпоха Рэнесансу. 2 гадзіны КСР.

1. Паходжанне назвы. Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету. Антрапацэнтрызм. Парадаксальнасць эпохі.

2. Тры перыяды ў развіцці культуры Рэнесансу. Рэнесансныя тэндэнцыі на землях ВКЛ.

Барока. Класіцызм. 2 гадзіны.

1. Часавыя і геаграфічныя межы літаратурных напрамкаў.

2. Сутнасць барочнай мастацкай канцэпцыі. Паэтыка літаратурнага барока.

3. Эстэтычная сістэма французскага класіцызму. Прынцып строгага рацыяналізму (падзел жанраў, густаў, стыляў; сістэма герояў; правілы 3-х адзінстваў). Арыентацыя на выхаваўчую ролю мастацтва.


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 447; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!