Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры 8 страница



Своеасаблівым сімвалам постмадэрнізму можна назваць вобраз “гульні шкляных перлаў” з аднайменнага рамана швейцарскага пісьменніка Германа Гесэ (1943 г.). Аднасэнсоўна ўявіць і растлумачыць сэнс гэтай “гульні” немагчыма (гэта шматстайны сімвал, як множнасць становіцца асноваю новага мастацтва). Згодна з пазіцыяй Гесэ, чалавек павінен стаць спачатку спецыялістам адной пэўнай сферы дзейнасці, спасцігнуць яе прафесійна да самых дробных элементаў, джа самых першасных і асноўных – “перлаў” (або “бисерин”, паколькі назва рамана па-руску гучыць як “Игра в бисер”). Затым спецыяліст, прыходзячы да думкі пра агульнасць усіх навук і мастацтваў, набывае магчымасць аб’ядноўваць у працэсе “гульні” (як творчасці) гэтыя “перлы”, элементы розных навук і мастацтваў у новых варыянтах, адмысловых камбінацыях. Так даволі спрошчана можна трактаваць спецыфмку постмадэрнісцкага вобраза, хаця раман Гесэ і не налужыць уласна літаратуры постмадэрнізму. За пераклад двух раманаў нямецкамоўных аўтараў на беларускую мову: “Гульні шкляных перлаў” Г.Гесэ і “Доктара Фаўстуса” Т.Мана беларускі перакладчык Васіль Сёмуха быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй па літаратуры.

Разам з тым даследчыкі прызнаюць, што постмадэрнісцкія творы – “папросту кепская літаратура”, гэта прыклады графаманскай самапародыі, нешта другаснае, “эклектычна-ласкутнае”. А постмадэрнізм – гэта “такі дыягназ у культуры, калі мастак, які страціў дар уяўлення, дыццеўспрымання і жыццятворчасці, бачыць свет як тэкст, займаючыся не творчасцю, але стварэннем канструкцый з кампанентаў самой культуры” (У.Славіцкі).

Сярод прыкладаў літаратуры постмадэрнізму варта назваць п’есу англійскага драматурга (родам з Чэхаславакіі) Тома Стопарда “Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя” (1967), “Калекцыянер” (1963) англійскага пісьменніка Джона Фаўлза, “філасофскі трылер” італьянца Умберта Эко “Імя ружы” (1981) і “Маятнік Фуко” (1988), раман французскага пісьменніка Мішэля Уэльбека “Элементарныя часціцы” (1998), “Хазарскі слоўнік” (1986) сербскага пісьменніка Міларада Павіча і інш.

На Беларусі постмадэрнізм прадстаўлены ў розных відах мастацкай дзейнасці: літаратурнае аб’яднанне “Бум-бам-літ”, ансамбль музыкі “Класік-авангард”. Элементы гэтай культуры прысутнічаюць на старонках газеты “Наша Ніва”, “Культура”, “Arche” і інш. У паэзіі А.Разанава постмадэрнісцкія ўплывы можна заўважыць у наступным.

Павіч Міларад (1929), сербскі паэт, літаратуразнаўца, празаік. Заснавальнік “борхесаўскай” плыні ў сучаснай нац.л-ры: радыкальнае абнаўленне ў рэчышчы постмадэрнізма.Пачаў як паэт: зб-кі “Палімпсесты” (1967), “Месячны камень” (1971).Першая кніга прозы – у 1973 “Жалезны занавес”. Затым зб-кі апавяданняў “Коні св. Марка” (1976), “Руская борзая” (1979), “Новыя белградскія апавяданні” (1981), “Апошняе амавенне душ” (1982).

Постмадэрнісцкае:

1. Своеасаблівасць падыходу да праблемы пазнавальнасці свету

2. Абвяшчэнне важнасці гульнёвага пачатку ў л-ры, гульня з чытачом

3. Пераасэнсаванне ўзаемаадносін паміж аўтарам і чытачом (апошняму – важная роля сааўтарства)

4. Прыёмы масавай л-ры (дэтэктыва, трылера, любоўнага рамана)

5. Захопліваюць як “непадрыхтаванага абывацеля”, так і інтэлектуала.

Навелы і апавяданні: рэалістычнасць сюжэта спалучаецца з фантастыкай, узбагачэнне сімвалічнымі элементамі і элементамі прыпавесці. Рэалістычнае – аўтар як асоба, што ўсё ведае, навязвае чытачу сваю ісціну, -- адвяргаецца.

Персанажы пераходзяць з аднаго твора ў другі (затым – у раманы), абвяргаючы раней сказанае імі ж.

Стварае новы тып л-ры – рэбус або красворд (так і называе свае творы). Разгадваючы красворд, можна пранікнуць у сутнасць паняцця часу, паразважаць пра ролю асобы ў гісторыі, пра логіку гіст.лёсу народаў, пра феномен чалавека ў матэрыяльным і духоўным свеце.

Першы раман – “Хазарскі слоўнік” (1986) – “кніга дзесяцігоддзя”, “геніяльны апокрыф”, “Памежны камень сербскай нерэалістычнай л-ры”. Падзагаловак “Раман з 100 000 тысяч слоў” – іншы свет, які па іншых законах.

З Борхеса ідэі: люстэркавае адбіццё часавай прасторы (рэальнае – фантастычнае, сённяшняе – мінулае/будучае),пабудова свету накшталт лабірынту (перамяжоўваю.цца рэальнае і фантастычнае, уваходзяць адзін у аднаго як рукавы лабірынту).

Сюжэт – апакрафічныя гісторыя хазар – народа, які знік. Жылі на берагах Каспія у 7—15 стст. Рэканструяванне побыту і вераванняў – “навуковае”, са спасылкай на “аўтарытэтныя” крыніцы. Форма “слоўніка” – “перадрукоўкі” (з дабаўленнем сучасных каментарыяў) – гэты “Лексікон Косры” нібыта знайшоў нейкі Іаган Даўбман. Гульня з чытачом – пераадрасаванне, спасылкі на фіктыўныя першакрыніцы. Так фантастычнае маскіруецца пад сучаснае, выдуманае перамешана з гістарычным.

У аснове сюжэта – т.зв.”хазарская палеміка”: хазарскі хан паклікаў 3-х місіянераў (хрысціянскага святара, равіна і мулу), каб даказалі, якая рэлігія лепш (каб прыняць хазарам). Кожны са служачых культа інтэрпрэтуе гісторыю хазар у рэчышчы сваёй рэлігіі і ў форме слоўніка. Артыкулы пра персанажаў хазарскай гісторыі, іх культуру і побыт – у форме навел, прыпавесцяў, аповесцяў і верашў, стылізаваных пад стары “Лексікон”.

Гісторыя стварае тыпы экзістэнцыяльных сітуацый. Яны могуць быць, як у слоўніку, пералічаны і ахарактарызаваны. Павіч і шукае магчымасць стакога структуравання. Яны ўспрымаюцца ім як нацыянальныя, звязаныя з фальклорна-паэтычным светам народаў, якія “сведчаць” аб хазарах. Так раман пра хазар становіцца раманам пра асноўныя сусветныя цывілізацыі нашага часу.

Рэбус: хто такія хазары. Вырашаецца ён па-рознаму. Магчыма, гэта сімвал няўтольнага памкнення чалавека да волі, жаданне выбрацца з лабірынту тыпалагічных структур рэчаіснасці, якія паўтараюцца. Хан, паслухаўшы ўдзельнікаў палемікі, не быў задаволены нічыім адказам, вырашыўшы лепш “растварыцца” ў іншых народах. Так хазары як быццам выпадаюць з арбіты чалавечай гісторыі і аказваюцца ў паралельнай прасторы. З дадатку да рамана вядома, што яны жывуць сярод нас, іх не ведаюць і не разумеюць. Яны ўвасаблюць тытанічную барацьбу чалавецтва – палоннага часу – з мацерыяй. Яны апанаваны праблемай снабачанняў: стан сна – метафара поўнай волі, неабмежаванай улады духа над матэрыяй. Праблема хазар – гэта праблема бясспыннасці развіцця, процістаяння духа “вечнай” нерухомасці матэрыі, антытэза ідэі вечнага паўтарэння, кругавога лабірынту часу. У адпаведнасці з гульнёвай паэтыкай, аўтар прапануе чытачу ажыццявіць сінтэз самастойна.

За раманам-рэбусам “Хазарскі слоўнік” – раман-красворд “Пейзаж, намаляваны гарбатай”, які складаецца з 2-х кніг: “Малы начны раман” (1985) і “Раман для аматараў красвордаў” (1988). Прапануецца іх характарыстыка.

Абуджэнне цікавасці і ўяўлення. Інтэлектуальная гульня. Эрудыцыя аўтара. Спроба асэнсаваць гістарычны і культурны вопыт чалавецтва, спасцігнуць матэрыяльную і духоўную прыроду чалавека, прадбачыць патэнцыяльную будучыню цывілізацыі.

Стопард Том (1937). Англійскі драматург, па паходжанні – з Чэхаславакіі. Для даследавання лагічных і філасофскіх ідэй выкарыстоўвае гульню слоў і дасціпнасць. П’есы “Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя” (1967), камедыя “Аўчарка цяперашняга інспектара” (1968), “Прыгуны” (1972), “Травесці” (1974), “Брудная бялізна” (1976), “Сапраўдная рэч” (1982), “Хэпгуд” (1988). Пісаў для радыё, тэлебачання, кіно.

Кундэра Мілан (1929). Чэшскі пісьменнік. Паэт, празаік, драматург, эсеіст. Родам з Брно. І.Бернштейн // Совр.худ.літ.за рубежом. 1990, №3: Першая кніга, “Шутка” (1967), дзе адлюстравана ломка чалавечых характараў, нявечанне душ у т.зв.краінах сацыялізму ў часы сталіншчыны, выклікала незадавальненне ўладаў. Пасля разгрома “Пражскай вясны” 1968 К.вымушаны быў пераехаць у Францыю, каб надрукаваць іншыя свае творы: “Жыццё – не тут” (1970), “Развітальны вальс” (1972), “Кніга смеха і забыцця” (1979), “Невыносная лёгкасць быцця” (1984, экранізавана 1988). Усе яны звязаны з лёсам краіны, поўныя горкага роздуму аб падзеях, што адбываліся ў недалёкім мінулым.

Першыя творы – вершы 50-х гг., мелі вялікі поспех. У 60-я гг. “Смешныя любоўныя гісторыі” (“меланхалічныя анекдоты”, па К.). “Невыносная лёгкасць быцця” – узор прозы К., якой уласцівы глыбокі псіхалагізм і напружанасць філасофскага роздуму. «В мире вечного возврата непереносимая тяжесть ответственности лежит на каждом нашем шаге».

Масавая літаратура. Існуе шэраг сінонімаў “масавай літаратуры”, якія з розных бакоў выяўляюць сутнасць гэтага паняцця. “Сублітаратура” (лац. “пад”, тое, што знаходзіцца пад нечым, падпарадкоўваецца нечаму, другаснае), або “паралітаратура” (грэч. “каля”, “зне”), або “трывіяльная” (франц. “звычайная”, “пошлая”, “пазбаўленая арыгінальнасці”) або “бульварная” (ад франц. разлічаная на незапатрабавальны мяшчанскі густ, пазбаўленая сур’ёзнага зместу), “літаратура для мас”, што з’яўляецца часткай “масавай культуры” або “мас-культа”. Шырокая прадстаўленая ў заходнім “грамадстве спажывання”, гэта літаратура была і ў краінах сацыялістычнай арыентацыі, дзе мела назву “генеральская (або “сакратарская”) літаратура (створаная “генераламі” ад літаратуры, тымі хто займаў высокія пасады ў кіраўніцтве пісьменніцкіх і інш. арганізацый), “шэрая плынь” (што сведчыць пра яе прыземлены, безаблічны характар) і г.д. І хаця ёй былі ўласцівы іншыя сюжэты і вобразы, яна мела шмат агульнага з літаратурай “грамадства спажывання”.

“Масавай” гэта літаратура названа з прычыны свайго надзвычай шырокага распаўсюджвання сярод пакупнікоў. Яна друкуецца вялікімі тыражамі, прадаецца ў людных месцах, даступная і назойлівая. Яе пашырэнню спрыяюць рэклама і афармленне саміх выданняў, так што яны міжволі кідаюцца ў вочы. Гэта літаратура, нараджоная з арыентацыяй на ідэалы “грамадства спажывання”, у поўным сэнсе слова спрыяе замацаванню гэтых ідэалаў.

У адной з п’ес амерыканскага драматурга Артура Мілера стары ацэньшчык мэблі кажа свайму кліенту: “А якое ў нас цяпер самае галоўнае слова? Машына, мэбля, жонка, дзеці – усё павінна быць замяняльнае. Таму што, бачыце, самае галоўнае сёння – гэта купляць. Калі раней чалавеку не было шчасця і ён не ведаў, куды сябе падзець, ён ішоў у царкву, арганізоўваў рэвалюцыі, нешта рабіў! Сёння ў вас няма шчасця? І вы не ведаеце, што вам рабіць? Дзе ваша выратаванне? Ідзіце за пакупкамі!”

“Масавая літаратура” прапагандуе канфармізм, прыстасавальніцтва, згоду з існуючым станам рэчаў і тыпаў паводзін. Зразумела, яна ўплывае на фарміраванне чалавечай асобы, паколькі прывучвае чалавека да думкі, што самае галоўнае – матэрыяльны дабрабыт, культ “залатога цяльца”, спажыванне. Яна прымірае чалавека з мізэрнасцю, нішчымнасцю яго існавання, прымушаючы захапляцца раскошаю чужога жыцця, вастрынёю жыццёвых калізій, аголенасцю чужых пачуццяў, сачыць за зменлівасцю лёсаў, хвалюючы прыгодамі выдуманых герояў.

Так адбываецца падмена сапраўднага жыцця – прыдуманым жыццём, рэальных праблем – праблемамі, якія часта далёкія ад штодзённых праблем чалавека. Такога віду прадукцыяй з’яўляюцца і т.зв. “мыльныя оперы” – шматсерыйныя кінастужкі, дзе дэталёва адлюстраваныя клопаты герояў падпарадкоўваюць на доўгі перыяд думкі гледача. “Такі фільм не глядзяць, яго ссуць, як соску”,-- кажа адзін з герояў аповесці Глэндана Суорсэта “Дабраславі звяроў і дзяцей” (экранізавана Стэнлі Крамерам).

Лад жыцця або тып паводзін, якія ствараюцца “масавай літаратура”, можна вызначыць як дартны”, “шаблонны” (невыпадкова канфармізм ёсць падабенства: рэальнага чалавека з выдуманым персанажам, падабенства людзей адзін на аднаго). Ён у значнай ступені прымітыўны (як прымітыўнаю, “даступнаю” моваю напісана такая кніга), нізкапробны і пошлы (бо менавіта такімі з’яўляюцца яе сюжэты і характары).

Зразумела, што “масавая літаратура”, разлічаная на “масы” і з падыходам да людзей як да “масы”, “натоўпу”, “статка”, і фарміруе псіхалогію і лад жыцця “статка”, мараль “натоўпу”, чалавека-робата. З’яўляючыся камерцыйным прадуктам, яна зніжае духоўны ўзровень чалавека і грамадства, знішчае нацыянальную самабытнасць, адкідае за непатрэбнасцю гуманістычныя ідэалы, якія былі створаны сусветнай літаратуры на працягу тысячагоддзяў.

Пашырэнне “масавай літаратуры” і ўвогуле “масавай культуры” ў сучасным грамадстве – гэта сведчанне яе агульнага крызісу, таго, што наша грамадства ўбірае ў сябе не толькі лепшае, але і актыўна засвойвае ідэалы “грамадства спажывання” з яго стандартызаванай, нізкапробнай культурай. Аптымістычным з’яўляецца тое, што да беларускіх чытачоў трапляюць і творы “высокай літаратуры”, выдадзеныя масавымі тыражамі, паколькі ў нашым грамадстве існуе вялікі попыт і на класіку сусветнай літаратуры, філасофіі, мастацтва.

Відавочна, што захоўваючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі класікі, беларуская літаратура выступіла ў ХХ стагоддзі як пераемніца гэтых традыцый. І ў той час, як на Захадзе гэтыя каштоўнасці шмат у чым разбураліся, змяняліся, пераасэнсоўваліся, беларуская літаратура здолела захаваць у сваіх лепшых творах іх сапраўдную вартасць, тое адзінае, што складае сапраўдны сэнс і прызначэнне мастацтва – каштоўнасць чалавечай асобы. Наша літаратура замацоўвае чалавечы пачатак як найгалоўны ў свеце, паэтызуе тое, што знаходзіцца побач з чалавекам – прыроду, зямлю, культуру.

Жанры “масавай літаратуры”

“Масавая літаратура” часцей за ўсё арыентаваная на т.зв. дыферэнцыяванага спажыўца, гэтаксама як асобна вылучаныя сферы грамадства з’яўляюцца асноўным фонам дзеяння ў творы. Можна вылучыць літаратуру, якія адрасавана чытачу пэўнага ўзросту, ладу жыцця або полу (літаратура для падлеткаў, для хатніх гаспадынь, для жанчын і інш.), яна характарызуецца цікавасцю да жыцця прадстаўнікоў пэўных прафесій (у цэнтры ўвагі – прафесіянал: дэтэктыў, кілер, спартсмэн, вучоны і г.д.).

Сярод жанраў “масавай літаратуры” распаўсюджваецца бытавы або “жаночы” раман.Тут звычайна разглядаецца жыццё прыватнага чалавека, сям’і, гарадка і інш. на працягу значнага адрэзку часу. Чытач, як правіла, уважліва сочыць за перыпетыямі жыццёвых лёсаў, перажывае за любімых герояў, радуецца з імі і пакутуе за іх, спадзяючыся на шчаслівы фінал, што ўзнагародзіць герояў. Таму для гэтых твораў часцей характэрны т.зв. хэпі-энд, шчаслівы фінал. Сярод лепшых узораў гэтага жанру варта назваць раманы “Знесеныя ветрам” Маргарэт Мітчэл (1936 г., экранізаваны ў 1939 годзе з удзелам Вів’ен Лі і Кларка Гэйбла ў галоўных ролях), т.зв. “аўстралійскі адказ” на раман Мітчэл – “Спяваючыя ў цярноўніку” (1977 г.) аўстралійскай пісьменніцы Колін Макалаў , якая пазней пераехала ў ЗША.

Жанр вестэрна прысвечаны перасяленню на Захад ЗША. Паводле канонаў вестэрна, тут, на Дзікім Захадзе, ёсць маленькі драўляны гарадок, багатая на расліннасць прэрыя або выпаленая сонцам пустыня. Індзейцы (“чырвонаскурыя”) – злодзеі або памагатыя. Галоўны герой – каўбой, пачцівы і вынаходлівы, смелы і дужы (як з кнігі Оўэна Уістэра “Віргінец”, 1902, прыгажун, у якога “доўгія залацістыя валасы, што хвалямі падаюць з-пад шырокай белай шляпы”). І Яна, якую выратоўвае герой, і абодва кахаюць адзін аднаго. У вестэрнах відавочна жаданне чалавека або ўцячы ад перанасычанай матэрыяльнымі рэчамі цывілізацыі і зведаць сапраўдны водар жыцця на ўлонні прыроды, або, наадварот, гучыць апалагетызацыя, усхваленне амерыканскага ладу жыцця, які павіенен быць пашыраны і на ўсю тэрыторыю краіны. Звычайна ў вестэрнах апавядаецца пра мінулае ЗША, з гісторыі ХІХ стагоддзя. Першакрыніцаю жанра стала серыя раманаў Фенімора Купера пра франтыра Наці Бампа – Скураную Панчоху, пра Зверабоя, а таксама шэраг твораў іншых пісьменнікаўд. Ад літаратурнага вядзе сваё паходжанне кінажанр – фільм-вестэрн.

Да жанраў “масавай літаратуры” адносяць таксама дэтэктыў. Як жанр, ён нарадзіўся ў ХІХ стагоддзі ў творчасці знакамітага амерыканскага пісьменніка Эдгара По. Ужо ў творчасці По выявіліся асноўныя прыкметы дэтэктыву: ёсць тайнае злачынства, розум проціпастаўлены сілам зла, герой – выкрывальнік зла, яго дэдуктыўны метад – разгадка тайны з дапамаогай падказак,-- усё гэта стала асноваю жанра. Далейшае развіццё дэтэктыву адбывалася ў творчасці Артура Конан Дойла, а ў ХХ ст. – у Жоржа Сіменона (яго раман “Порт у тумане” і шэраг аповесцей выйшлі ў перакладзе па-беларуску), Агаты Крысці. Іх творы лічацца ўзорам “высокай літаратуры”.

З цягам часу дэтэктыў губляе рамантычныя элементы і набывае больш прыземленае, побытавае значэнне. Сюжэт можа разгортвацца як адказ на пытанне: “Хто забіў?”, а ў “перавернутым” дэтэктыве раскрываюцца матывы і метады злачынства, у той час як злачынца вядомы з самага пачатку. “Раман атмасферы” адлюстроўвае атмасферу дзеянняў, учынкаў, “псіхалагічны дэтэктыў” – псіхалогію герояў, а ў “паліцэйскіх пратаколах” праводзіцца дэталёвае паліцэйскае расследаванне і г.д. сярод найбольш вядомых твораў – бестселеры (кнігі, якія маюць найвышэйшы чытацкі попыт) амерыканца Мікі Спілейна пра прыватнага дэтэктыва Майка Хамера (звыш 180 млн кніг было прададзена да выхаду 12-га раман пра гэтага героя), англічаніна Яна Флемінга пра агента 007 Брытанскай сакрэтнай службы Джэймса Бонда і інш.

Жанр дэтэктыву атрымаў сваё распаўсюджанне і на Беларусі – як у выглядзе перакладаў з замежнай літаратуры (у зборніках “Замежны дэтэктыў”), так і ў арыгінальнай творчасці аўтараў (творы М.Чаргінца і інш.).

У т.зв. трылерах (з англ. “дрыжаць”, “калаціцца”) адным з асноўных элементаў апавядання з’яўляецца жахлівае, што прымушае чытача або гледача калаціцца ад страху. Тэматыка трылераў – ключавая для ўсяго “мас-культа”: гвалт, секс, ірацыянальныя з’явы, катастрофы і інш. Сцэнарыі для сваіх кінастужак у гэтым жанры распрацоўваў амерыканскі кінарэжысёр Альфрэд Хічкок. Вострым сюжэтам вылучаюцца таксама кнігі брытанскага аўтара Джэймса Хэдлі Чэйза.

Сярод жанраў “масавай літаратуры” асаблівае месца занялі коміксы, або графічная літаратура. Гэты жанр вядомы з канца ХІХ ст., калі былі закладзены яго асновы: у малюнках паказана сканцэнтраваная сутнасць таго, што паслядоўна і шырока разгорнута на старонках “сур’ёзнай” літаратуры. Героі таксама змяняліся з часам. У пачатку ХХ стагоддзя гэта быў грубы, нахабны чалавек з уласцівымі яму ўчэпістасцю, зваротлівасцю, вынаходлівасцю, і гэта ён выкарыстоўваў супраць людзей (такім “героем” быў Фантамас П’ера Сувестра, 1911 г.). У 20-я гады героем стаў маленькі смешны чалавечак – сімвал дабрачыннасці, прыстойнасці, уяўлення пра тое, якім павінен быць чалавек (героі дыснееўскіх мультыплікацыйных стужак Мікі Маўс, качанё Дональд, шэраг герояў Чарлі Чапліна і інш.). У 60—70-я гады маленькія героі пераўзыходзяць вялікіх і багатых, перамагаюць зло, хаця і не прагнуць быць уладарамі свету (герой старажытных галаў астэрыкс са сваімі спадарожнікамі Абеліксам і сабакай Ідэфіксам). Гісторыя развіцця графічнай літаратуры вызначаецца тым, што тэматыка яе твораў пашыраецца, яна выклікае цікавасць не толькі дзяцей, але і дарослых. У наш час сфера яе выкарыстання ўключае ў сябе не толькі мультыплікацыю, кіно, тэатр, але і навучальны працэс, з развіццём новых тэхналогій і камп’ютэрызацыяй жыцця яна спрыяе вывучэнню замежных моў. Гэта літаратура набывае сваё распаўсюджванне і на Беларусі, у т.л. і на аснове беларускага нацыянальнага матэрыялу.

ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫЯ МЕТАДЫ

Метад (у перакладзе з грэч. – шлях даследавання, тэорыя, вучэнне) – сукупнасць прыёмаў практычнага ці тэарэтычнага пазнання з'яў рэчаіснасці.Метадалогія – вучэнне аб формах і прынцыпах навуковага пазнання (ў нашым выпадку літаратурнай творчасці). Кола пытанняў сучаснай метадалогіі: 1) агульныя пытанні тэорыі літаратуры (адносіны літаратуры да рэчаіснасці, абумоўленасць літаратуры грамадскім жыццём, традыцыі і наватарства, форма і змест, інш.); 2) вывучэнне літаратурнага працэсу ў нацыянальных і сусветных межах, міжнародныя літаратурныя сувязі і ўплывы; 3) вывучэнне асобнага твора, яго зместу і формы (аналіз, інтэрпрэтацыя); метады дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін.Метады ў мастацтве – рэалістычны і нерэалістычны. Некаторымі даследчыкамі тэрмін метад ужываецца ў значэнні мастацкі (літаратурны) напрамак. Вылучаюць класіцыстычны, рамантычны, рэалістычны і інш.


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 334; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!