Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры 11 страница



       М.Лермантаў. Тучи

Тучки небесные, вечные странники!

Степью лазурною, цепью жемчужною

Мчитесь вы, будто, как я же, изгнанники,

С милого севера в сторону южную.

Что же вас гонит: судьбы ли решение?

Зависть ли тайная? Злоба ль открытая?

Или нас тяготит преступление?

Или друзей клевета ядовитая?

Нет, вам наскучили нивы бесплодные…

Чужды вам страсти и чужды страдания;

Вечно холодные, вечно свободные,

Нет у вас родины, нет вам изгнания.

                                            

                              Францішак Багушэвіч    Хмаркі

Хмаркі цёмныя, мае братанькі!

Вецер гоніць вас без дарожанькі,

І нігдзе ж для вас няма хатанькі…

Адпачынеце аж у Божанькі!

Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі,

Гдзе «тутэйшымі» называліся?

Леціцё усё, так як ярачкі…

Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!

Зямлі родненькай, знаць, няма у вас,

Ні вугольчыка, ні прытулачку.

А тут вецер дзьме горшы раз у раз,

Леціце жа вы без ратуначку.

Лутучы, слязой зямлю росіце,

Аж шумяць лісткі, зелянее лес;

Уміраючы, жыццё носіце,

Усяму жыццё, сабе толькі крэс.

Варыяцыя (з лац. – змена) –– выкарыстанне чужога тэксту шляхам яго пераробкі пры захаванні без змен асноўных структурных рыс арыгінала. Прыклады: “Казачья колыбельная песня” М.Лермантава і “Калыханка” Ф.Багушэвіча.

Запазычванне –– творчае перанясенне сюжэтнай схемы, абставін, характараў персанажаў, кампазіцыі, матываў з адной мастацкай сістэмы (твора) у іншую. Пры гэтым новы твор мае выразныя адзнакі першакрыніцы. Аднак – іншая развязка канфлікта. Класічныя прыклады запазычвання – зварот да вечных вобразаў і сюжэтаў. Адной з форм запазычвання выступае пераробка эпічнага твора на драматычны, зробленая іншым аўтарам (В.Ластоўскі “Каменная труна” – Ф.Аляхновіч “Бутрым Няміра”).

М.Танк. ПРАМЕТЭЙ

Каторы дзень я,

Збіўшыся з дарогі,

Ішоў па горных кручах і разлогах,

На паратунак страціўшы надзею.

І раптам знекуль голас Праметэя:

– Каго сюды нягода прывяла,

Дзе толькі чуць

Мой стогн ды крык арла.

 

А, чалавек!

Скажы, як там на доле:

Ці людзі задаволеныя доляй?

Ці згода і любоў жыве між імі?

Ці маці цешыцца дзяцьмі сваімі?

Ці дорыць шчодрая зямля дары?

Ці ў хатах мірных мой агонь гарыць?

 

Чаму маўчыш?

Скажы, няўжо дарма я

Тысячагоддзі ў путах паміраю.

І мой агонь,

Вам дадзены, гаротным,

Для свету стаў пагрозаю смяротнай?

 

Маўчыш!

Ну што ж, вяртайся на свой дол...

Зноў, бачыш,

Кружыць нада мной

Арол.

Парадыраванне (з грэч. – спевы навыварат) –– камічнае перайманне стылю асобнага твора ці аўтара, асаблівасцей пэўнага жанру, нейкага літаратурнага напрамку. Пры гэтым знарок зніжаюцца, акарыкатурваюцца рысы арыгінала. “Энеіда навыварат”. “Дон Кіхот”. Прыём і жанр (пародыя). Парадыраванне – своеасаблівая, праз прыпадабненне, крытыка літаратурных, навуковых і інш. твораў. Пародыя гумарыстычная. Г.Юрчанка на манеру пісьма М.Танка (“Перашкода”):

На ранку /за спеў жаўрука зачапіўся       

у поўдзень / ублытаўся ў клёкат бусліны

пад вечар / аб звон камара спатыкнуўся

вось так і не здолеў / дайсці да суседкі.   

Прыклад сатырычнай пародыі – эпізод абароны дысертацыі ў паэме Р.Барадуліна “Смаргонская акадэмія”.

Стылізацыя –– свядомае перайманне стылю асобнага твора ці аўтара, фальклорнай спадчыны. Вельмі часта сустракаецца апошняе.

Верабеечкі чы-чы, чы-чы,

А я, малада, ўсё плачучы.

Ці харты па цямні / Бяды наяхкалі,

Авохці мне, / Свякроў у мяне / Ніякая!

Аблачынка падталая – / Белая плотка.

Свякроў загадала / Рабіць работку:

На лесе сушыць, /каб было ладно.

Не небе качаць – / да зары канчаць,

У арэшак складаць, /як пачне халадаць.

Не можа нявестка гэта храбіць, бо не качачка, каб плысці па моры, не сонейка, каб хадзіць небам сінім.

Сама пайду / Дарогаю

Голас пушчу / Дуброваю.

Няхай голас / Галасуе,

Няхай мяне мамка / Чуе!.


ІІ. ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

Тэматыка практычных заняткаў


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 418; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!