Псіхааналітычная і структуралісцкая канцэпцыі міфа.



 У працах нямецкага псіхолага В. Вундв у сувязі з генэзісам міфаў асабліва падкрэслівалася роля афектыўнага стану і снабачанняў, а таксама асацыятыўных ланцужкоў. Афектыўныя станы і сны як прадукты фантазіі, падобныя міфам, займаюць яшчэ большае месца ў прадстаўнікой псіхааналітычнай школы, у З. Фрэйда і яго паслядоўнікаў. Для Фрэйда размова ідзе галоўным чынам пра выціснутых ў падсвядомасць сэксуальных комплексах, перш-на-перш «эдыпавым комплексе» (цікавасць да бацькоў супрацьлеглага полу). Міфы разглядаюцца фрэйдзістамі як адлюстраванне менавіта гэтай псіхалагічнай сітуацыі.

Швейцарскі вучоны К. Г. Юнг спрабаваў звязаць міфы з несвядомым пачаткам чалавечай псіхікі. Але ў адрозненні ад Фрэйда, н зыходзіў з калектыўных уяўленняў і з сімвалічнай інтэрпрэтацыі міфа. Юнг звярнуў увагу на адзінасць у розных відах чалавечай фантазіі (міф, паэзія, сны) і суаднёс гэта адзінства з архетыпамі – калектыўна-падсвядомым псіхалагічным міфападобным сімвалам. Міфалагічная мысленне абумоўлена самой структурай нашага мозгу, яго раздзяленнем на дзве палавіны: левае паўшар’е, якое адказвае за логіку, рацыянальнае пазнанне, мову, і правае, адказнае за прасторава-часавае, музычнае, вобразнае ўспрыняцце, фантазію. І больш за тое: ёсць свядомасць і ёсць падсвядомасць. Свядомасць звязана з асабістым вопытам чалавека, падсвядомасць – з калектыўным, які нейкім дзіўным чынам перадаецца нам ад нашчадкаў і назапашваецца. ад нашчадкаў і назапашваецца. У падсвядомасці захоўваюцца і асабістыя ўражанні  чалавека, якія звычайна выкідваюцца з аператыўнай памяці. Ні адзін псіхічны акт не праходзіць без удзелу падсвядомасці. Яно і нараджае з сябе сімвалы (у снах, у фантазіях), якія маюць, як высветлілі карыфеі псіхааналітычнай школы, нейкае дзіўнае падабенства да міфаў. Сімвалы-матрыцы К.Г. Юнг назваў архетыпамі. Важная заўвага: з пункту гледжання псіхааналітычнай школы, усе літаратурныя творы ў аснове сваёй міфалагічныя, бо ў любым з іх знаходзяць сваё выяўленне архетыпы (напрыклад, архетып маці ці архетып крыві), прадстаўленыя ў розных вобразах, сімвалах.  

 

 

13 Так жа шырока тлумачыць міфалогію і апошняя па часе ўзнікнення структуралісцкая школа. Яе заснавальнік вядомы французскі этнограф К. Леві-Строс. Міф, на думку структуралістаў, – гэта лагічны інструмент вырашэння любых супярэчнасцей. Сапраўды, аснову міфалагем складаюць так званыя бінарныя апазіцыі: час-прастора, дабро-зло, зямля-неба, дзень-ноч, прырода-культура, чалавек-жывёла, мужчына-жанчына і пад. Пры дапамозе апазіцый, а таксама сімвалаў і сістэмы лейтматываў міфалагізм з’яўляецца інструментам структуравання тэксту. Структуралісты сцвярджаюць, што міфам можа быць літаральна ўсё. Кожны прадмет нашага свету можа перайсці ў знак і, значыць, зрабіцца міфам. Праўда, у эпоху архаікі міфалагізаваліся ў асноўным з’явы і аб’екты прыроды, у наш час – сацыяльнае жыццё. Напрыклад, ідэалогія і палітыка кожнай дзяржавы амаль цалкам грунтуецца на міфах. Ёсць сярод іх шкодныя, з дапамогай якіх намі кіруюць, але ёсць і надзвычай каштоўныя. Жыццё насычана міфалагічнымі сімваламі і сэнсамі, і ўсе яны – найбольш важкая частка чалавечай культуры. Некаторыя міфы знікаюць і замяняюцца новымі, але сам прынцып міфалагічнага мыслення застаецца нязменна дзейсным. Часам яго выкарыстоўваюць у карыслівых мэтах несумленныя палітыкі і гандляры, але нярэдка яно працуе і на дабро людзям і прыродзе. Адзін з апошніх прыкладаў: у ЗША ёсць унікальны прыродны запаведнік акамянелых дрэў – сучаснікаў дыназаўраў. Запаведнік наведваюць тысячы турыстаў, і кожны да нядаўняга часу імкнуўся адсекчы кавалачак такога дрэва. Супрацоўнікі запаведніка што толькі ні рабілі: і арыштоўвалі, і бралі вялікі штраф – нічога не дапамагала. Тады ў бліжэйшых вёсках яны распаўсюдзілі чутку, што акамянеласці прыносяць няшчасце, і тут жа знішчэнне унікальных прыродных рэдкасцяў спынілася; больш за тое, поштай папрысылалі тое, што да таго ўкралі. Значыць, забабоннасць аказалася мацней за пісаныя законы – і гэта ў заходняй краіне, дзе грамадзяне такія законапаслухмяныя! Але тое, што мы называем забабоннасцю, і ёсць праяўленне міфалагічнага мыслення.

 

14 Класіфікацыя міфаў.

Міжнародная сітэма: міфы касмаганічныя, этыялагічныя, эсхаталагічныя, астральныя, салярныя, месяцовыя, антрапаганічныя і інш. Усходнеславянская сістэма – міфы касмаганічныя, эсхаталагічныя і этыялагіяныя.

Касмаганічныя міфы – міфы, у якіх тлумачыцца, як быў створаны Сусвет, як пачалося жыццё. Падзеі, што дбываюцца ў іх, суадносяцца з пабудовай светапарадку. Слова Космас аднаканкрэтнае са словам касметыка і азначае ўпарадкаванасць, гарманічнасць Сусвету ў адрозненні ад беспарадку і непрывабнасці Хаосу. Аповеды пра стварэнне Сусвету пераплецены з аповедамі пра нараджэнне розных багоў – тэаганічнымі міфамі. У спецыяльнай літаратуры бог-стваральнік называецца дэміургам.

Эсхаталагічныя міфы – міфы пра канец свету. Міфы пра патоп – найбольш распаўсюджаная ў свеце група эсхаталагічных міфаў. Сюды ж адносяцца міф Платона пра Атлантыду, хрысціянская эсхаталогія.


Дата добавления: 2018-05-12; просмотров: 253; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!