Наступны важны этап у развіцці міфалогіі як навукі – эпоха Рэнесансу



Міфалогія – гэта форма грамадскай (калектыўнай) свядомасці; спосаб разумення (успрымання) прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасці на розных стадыях грамадскага развіцця. Міфалогія з’яўляецца: 1. дамінантай (асноўным кампанентам) духоўнай культуры ў архаічных і старажытных грамадствах, асноўным спосабам мыслення, канцэптуалізацыі свету; 2. адным са складальнікам (не дамінуючым) у сістэме традыцыйнага светапогляду класічнай сельскай вуснай культуры (інакш кажучы, народнай культуры). Міф – ад грэч. Mithos – слова, казанне. Мае два значэнні: 1. сістэма архаічных уяўленняў пра свет, якія выяўляюцца ў пачуццёва-канкрэтнай форме; 2. тэксты, якія ўвасобілі гэтыя ўяўленні. Сукупнасць таго і другога складае прадмет міфалогіі. Калі супаставіць шматлікія вызначэнні міфа, то яны дакладна распадаюцца на дзве групы, у залежнасці ад таго, што ўзята за аснову – «уяўленне» або «апавяданне». Па самой сваёй сутнасці міф, прынамсі архаічны, – сімвалічнае апісанне мадэлі свету сродкамі апавядання пра паходжанне разнастайных элементаў сучаснай светабуддовы. 2. Міфалагічнаму мысленню ўласцівыя наступныя прызнакі: 1. ачалавечванне (антрапамарфізм) усіх прыродных і культурных аб’ектаў, калі «чалавечыя» структуры і схемы пераносяцца на асяроддзе, якое апісваецца на мове антрапацэнтрычных паняццяў: падножжа гары, дождж ідзе, сонца заходзіць і г.д.; 2. усеагульнае адухаўленне (анімізм). Напрыклад, у народныя этыялагічных легендах (легендах пра паходжанне) дрэвы, расліны, жывёлы, птушкі, насякомыя свядома удзельнічаюць у падзеях Свяшчэннай гісторыі: жывёлы і птушкі размаўляюць, сварацца, бываюць, з пункту гледжання народнай свядомасці, «святымі» і «грэшнымі». Падзеі апісаныя ў этыялагічных легендах да сённяшняга дня ўспрымаюцца ў народзе як праўдзівыя. 3. вельмі няпэўнае раздзяленне суб’екта і аб’екта, прадмета і знака, рэчы і слова, істоты і яе імя, прасторавых і часавых адносін, паходжання і сутнасці; 4. падабенства прадметаў у міфалогіі выглядае як тоеснасць, а замест вылучэння прызнакаў прадмета міф прапануе раздзяленне на часткі; 5. збліжэнне аб’ектаў па другасных якасцях, смежнасці ў прасторы. Напрыклад, прыкмета, вераванне, што нельга кідаць валасы ў паветра – будзе балець галава. Валасы – частка галавы, калі што здараецца з гэтай часткай, здарыцца з усім цэлым; 6. прынцып тлумачэння замяняўся ў міфалогіі татальным генетызмам і этыялагізмам. Тлумачэнне свету і яго частак, асобных істот, рэчаў зводзілася да расказу пра паходжанне. Так у этыялагічных легендах павук ратуе святое сямейства пры ўцёках у Егіпет і з тых пор яго нельга забіваць, асіна адмаўляецца схаваць святое сямейства – з тых пор яна дрыжыць,бусел паходзіць ад чалавека – таму яго нельга забіваць і крыўдзіць; 7. рэзкае размежаванне ранняга, свяшчэннага часу і сучаснага бягучага часу, у бягучым часе размежаванне святаў (сакральны час) і будней (прафанны час). Тое, што было катэгарычна забаронена ў будзённым жыцці, дазвалялася у святочны час: пераапрананне і маскі кялядоўшчыкаў, рытуальныя бясчынствы моладзі т да т.п. З другога боку, тое, што трэба і неабходна рабіць ў будзённы час, напрыклад, працаваць, катэгарычна забараняецца ў святочны час, адсюль шматлікія расказы пра пакаранне за работу ў святы; 8. неаднароднасць прасторы, наяўнасць святых і нячыстых месцаў. Напрыклад, месца, дзе стаіць царква, манастыр, знаходзіцца камень-следавік з божым слядком, цячэ крыніца лічацца святымі, сюды ходзяць маліцца. Месца, дзе схаваны «закляты скарб», здзейснілася самагубства, якое ў традыцыйнай культуры і рэлігіі лічыцца самым страшным грахом – нячыстае. На нячыстых месцах пачынаюцца здавацца «зданні» – прывіды, пачуць патустароннія гукі, можна яўна ўбачыць нячыстую сілу.     2. Міфалогія з’яўляецца дамінуючым кампанентам светапоглядных уяўленняў у архаічных і старажытных грамадствах, а таксама адным са складальнікаў ў сістэме традыцыйнага светапогляду класічнай сельскай вуснай культуры. Светапогляду філасофскім вызначэнні – сістэма поглядаў на свет і месца чалавека ў ім, а таксама абумоўленыя гэтымі поглядамі асноўныя жыццёвыя пазіцыі людзей, іх ідэалы, перакананні, гнасеалагічныя (пазнавальныя) прынцыпы, каштоўнасныя арыентацыі, погляд чалавека на звышнатуральныя сілы і сістэму ўзаемаадносін чалавека з імі. Светапогляд абумоўлівае ўсе формы і праяўленні народнай культуры, і, у савю чаргу, усе формы і праяўленні традыцыйнай культуры праецыруюцца на пэўнае светапогляднае поле. У сучаснай літаратуры па фалькларыстыцы, этналогіі і антрапалогіі народны светапогляд апісваецца праз карціну (або мадэль) свету. У самым агульным выглядзе мадэль свету вызначаецца як скарочанае і спрошчанае адлюстраванне ўсёй сумы ўяўленняў пра свет унутры дадзенай традыцыі. Мадэль свету не адносіцца да паняццяў эмпірычнага ўзроўню, носьбіты традыцыі могуць не ўсведамляць яе ва ўсёй паўнаце. У традыцыйнай мадэлі свету беларусаў можна вылучыць наступныя важнейшыя аспекты: 1. уяўленні пра звышнатуральныя сілы і адносіны з імі (вера і вераванні); 2. каштоўнасці і ідэалы; 3. мараль і нормы паводзін; 4. уяўленні пра жыццёвы цыкл чалавека, прыродныя рытмы, каляндарнае кола; 5. прасторавыя і часавыя параметры сусвету (святыя і нячыстыя месцы, святы і будні, сродкі «касмалагізацыі» прасторы).    

Міфалогія і фальклор.

Вызначэнне фальклору выпрацаванае групай міжнародных экспертаў і прынятае ў «Рэкамендацыях ЮНЕСКА па захаванню фальклору» (1989 г.) мяжова шырокае і сінанімічнае паняццю «традыцыйная культура»: «Фальклор – калектыўная і заснаваная на традыцыях творчасць груп або індывідумаў, якая з’яўляецца адэкватным адлюстраваннем іх культурнай і нацыянальнай самабытнасці; фальклорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі або іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады і звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці».

Іншае вызначэнне фальклору было выпрацавана ўдзельнікамі Чацвёртай Скандынаўскай канферэнцыі фальклорнага архівазнаўства і дакументацыі: «Фальклор – калектыўныя традыцыйныя веды, створаныя чалавечай фантазіяй. Гэтыя веды ў некаторых выпадках маніфестуюцца праз выяўленчыя культурныя формы. Фальклор пастаянна ствараецца занава праз выканальніцкія сітуацыі, вызначаныя індывідуальнымі рысамі. Фальклор перадаецца галоўным чынам праз словы і дзеянні, але нават у артэфактах – такіх як ежа, адзенне, творы мастацтва і архітэктуры – можна знайсці ідэі і сімвалы, якія з’яўляюцца фальклорам».

Аўтэнтычны фальклор– першакрыніца, асобая спецыфічная галіна духоўнай культуры, якая аб’ядноўвае ўсе віды творчай дзейнасці – славесную, музычную, народныя абрады і гульні, танец, народны тэатр, прыкладное мастацтва ў іх спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без апрацовак. Аўтэнтычны фальклор функцыянуе ў натуральным вясковым ці гарадскім асяроддзі; існуе як вусная традыцыя, што вызначае варыятыўна-мносны тым мастацкай прадукцыі; праяўляе сябе поліфункцыянальна як калектыўная свядомасць, псіхалагічна арыентаваная на непасрэдныя, нефармальныя зносіны.

Другасны (секундарны) фальклор – розныя яго віды і жанры, прыстасаваныя для арганізаваных аматарскіх калектываў мастацкай самадзейнасці. Бытуе ў розных умовах і выконвае рэкрыатыўную функцыю. У сучаснай сістэме фальклору міфалагічны кампанент прысутнічае практычна ва ўсіх яго жанрах і відах. Так, міфалогія прысутнічае і ярка праяўляецца у такіх відах народнай культуры як абрад, абрадавыя песні, абрадавыя танцы, абрадавыя гульні, народны касцюм, народныя рамёствы, народная медыцына. Міфалогіяй прасякнута ўся сістэма фальклору, але такі асобны жанр як міф у сучаснай сістэме фальклору адсутнічае.

Этнічная лакальная культура – культура этнічнай лакальнай супольнасці, якая гістарычна сфарміравалася і існуе ў пэўнай геаграфічнай прасторы, уяўляе сабой сукупнасць самабытных мясцовых гісторыка-культурных традыцый, звычаяў і абрадаў, разнастайных праяў матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб’яднаных адзінствам светапогляду і мовы. Падставай існавання лакальнай культуры з’яўляецца наяўнасць лакальнай супольнасці, якая ідэнтыфікуе сябе як супольнасць на падставе пачуцця лакальнай гісторыі, культуры і выяўляе іх праз мясцовы фальклор, наратывы і іншыя формы мастацкага ўвасаблення.

Нематэрыяльная культурная спадчына азначае звычаі, формы ўяўлення і выяўлення, веды і навыкі, – а таксама звязаныя і імі інструменты, прадметы артэфакты і культурныя прасторы, прызнаныя супольнасцямі, групамі і, у некаторых выпадках, асобнымі людзьмі ў якасці часткі іх культурнай спадчыны. Такая нематэрыяльная культурная спадчына, якая перадаецца ад пакалення да пакалення, пастаянна ўзнаўляецца супольнасцямі і групамі ў залежнасці ад навакольнага асяроддзя, іх ўзаемадзеяння з прыродай і іх гісторыі і фарміруе ў іх пачуццё самабытнасці і пераемнасці і гэтым садзейнічае павазе да культурнай разнастайнасці і творчасці чалавека.

 

 

4 Развіццё антычнай навукі пачынаецца са спроб пераасмыслення міфаў. У той час на першым месцы знаходзіласі алегарычнае ўспрыманне міфаў. Грэчаская міфалогія таму найбольш распрацаваная і прыведзеная ў сістэму (у адрозненне ад славянскай), што ёю займаліся вялікія грэчаскія вучоныя і пісьменнікі, пачынаючы з VІІІ ст.да н.э. (з Гамера і Гесіёда). Яны не толькі збіралі, запісвалі і класіфікавалі міфы, але і стварылі міфалогію як навуку. У многіх антычных працах міфы паўстаюць або як персаніфікацыя прыродных сіл і стыхій (школа сафістаў), або як алегарычныя інтэрпрэтацыі меўшых месца гістарычных падзей (александрыйская школа). Напрыклад, рэальная гістарычная асоба Аляксандр Македонскі быў абагоўлены нават яшчэ пры сваім жыцці.

Найбольш вядомыя антычныя філосафы – Платон і Арыстоцель (V-ІV стст.да н.э.) – стварылі міфалогію чк навуку.

Найбольш важныя тэорыі, вылучаныя Платонам, наступныя:

1. Ідэя аднаго Бога, якога філосаф называў Абсалютнай Ідэяй. Яго паслядоўнікі ўжывалі і іншыя паняцці: Універсальны Розум, Сусветная Душа, Логас. У прынцыпе ідэю адзінага Бога-Універсума, Стваральніка Свету, грэкі пазычылі ў егіпцян. Яшчэ ў ХІV ст. да н.э. егіпецкі фараон-рэфарматар Эхнатон правёў першую ў гісторыю рэлігійную рэформу, замяніўшы шматбожжа, культ 2000 багоў, на ідэю аднаго бога – АТОНА-СОНЦА. Вобраз і ідэя Бога сустракаецца ва ўсіх народаў свету. З Ім, паколькі Ён Творца, звязаны самыя яркія перажыванні людзей, магчымасці разумення сябе і навакольнай рэчаіснасці. А выспяванне такога кшталту ідэі, відаць, звязана з тым, што чалавек інтуітыўна адчуваў кіруючую ролю ў сваім  арганізме мозга. Міфалагічны свет – гэта сукупнасць уяўленняў пра нейкую Надрэальнасць, якая кіруе ўсім існым. Яна і ўвасоблена ў ідэі Бога.

2. Ідэя бессмяротнасці чалавечай душы. Але што адбываецца з душою ў іншасвеце – гэта вялікая таямніца антычнай рэлігіі. Яе адкрывалі толькі тым, хто прайшоў праз пэўныя, часам вельмі складаныя, выпрабаванні – ініцыяцыю (таксама адно з важнейшых паняццяў міфалогіі як навукі). Таямнічыя рытуалы, што з’яўляліся ініцыяцыяй, атрымалі назву Элеўсінскіх містэрый. Той, хто прайшоў праз іспыты, пачынаў называцца «містэс» – «містык» (літаральнае значэнне слова – «відушчы»; «той, хто знаходзіць дарогу ў тумане»). Інакш такіх людзей называлі Пасвячонымі. Характэрная іх асаблівасць – яны не баяліся смерці, ведаючы, што іх чакае пасля яе. Праз удзел у Элеўсінскіх містэрыях за паўтары тысячы гадоў прайшлі сотні тысяч людзей, але ніхто не расказаў пра сакрэтныя абрады і веды, атрыманыя ў выніку складаных іспытаў. І толькі Платон, таксама Пасвячоны, у сваіх філасофскіх працах алегарычна, зашыфравана выклаў сэнс пасвячэння ў Элеўсінскія містэрыі. Міфы непарыўна звязаны з містэрыямі, з рытуаламі, з якіх паходзяць усе відовішчныя віды мастацтва (тэатр). Міф як бы тлумачыў абрад, каменціраваў яго. Тлумачэнне міфа геніем, якім з’яўляўся Платон, стала надзвычай глыбокай філасофіяй, якая на працягу вось ужо двух з паловай тысяч гадоў жывіць, насычае філасофскую думку Еўропы і ўсяго свету.

3. Платон адным з першых выклаў міф пра Атлантыду – магчыма, самы вядомы на сённяшні дзень міф чалавецтва, які цесна звязаны з цэнтральным біблейскім міфам, – пра Сусветны Патоп. Сучасныя вучоныя даказалі праўдзівасць як Бібліі, так і Платона: Патоп быў, і нават не адзін! Глабальныя катастрофы ў гісторыі чалавецтва здараліся, як мінімум, чатыры разы. Так, ва ўсялякім разе, сведчаць старажытныя міфы розных народаў. Усепланетныя катаклізмы маглі адбыцца ад розных прычын: узрыва планеты Фаэтон; падыходу блізка да Зямлі планеты Немезіды (у шумераў яна называлася Нібуру), які здараецца раз у 3600 гадоў; сутыкнення з асцяроідам (пра асцяроідную небяспеку для зямлян апошнім часам пачалі пісаць асабліва актыўна); уваходжання Зямлі ў хвост каметы; змены геаграфічных палюсоў, калі наша планета як бы «куляецца»; зруху зямной кары з мяккага подсцілу пад яе – астэнасферы і г.д. Атлантыда загінула ў Х тыс.да н.э. З Патопам звязаны міфы пра Рай, а таксама дэміургічныя і эсхаталагічныя міфы (інакш кажучы, міфы пра стварэнне свету і пра яго канец). Міф пра Атлантыду Платона стымуляваў развіццё шматлікіх навук. Магчыма, і іншыя міфы маюць пад сабою рэальную аснову.

4. Яшчэ адзін міф Платона стаў хутчэй глабальнай метафарай. Справа ў тым, што Платон адным з першых распрацаваў тэорыю кахання. Выклаў ён яе з дапамогаю міфа пра андрагінаў. Андрагіны – далюдзі, роўныя багам, яны сумяшчалі ў сабе – кожны – мужчынскі і жаночы пачаткі, былі надзвычай разумныя і вельмі хутка развіваліся. Багі, як быццам, спалохаліся канкурэнцыі, і ЗЕЎС рассёк цела кожнага на дзве часткі, перамяшаўшы іх. З таго часу палавінкі шукаюць адна адну і, знайшоўшы, прагнуць зноў да злучэння ў адно цэлае. Сапраўды, каханне, як і мастацтва, міфалагічнае па сваёй сутнасці, па сваёй прыродзе. А ідэю палавінак зафіксавала нават руская мова – у слове «пол»: мужчынскі і жаночы. Сапраўды, мужчына ці жанчына – гэта яшчэ не чалавек: толькі ўдваіх, у пары, у шлюбе, яны ўяўляюць сабою цэласнага чалавека. Іншая справа, што чалавецтва ў працэсе сваёй гісторыі сказіла такую глыбокую, такую важную ідэю. Але чалавек, які па-сапраўднаму кахае, ясна адчувае ў сваім пачуцці, у сваім стане незямны кампанент. Платон якраз па-філасофску сцвердзіў існаванне цудоўнага ў свеце, незямнога, сакральнага.

Яшчэ адзін геній Антычнасці – Арыстоцель – быў вучнем Платона. Дарэчы, яны заснавалі два тыпы навуковых і вучэбных устаноў, што існуюць і сёння: Платон – Акадэмію, а Арыстоцель – Ліцэй. Арыстоцель быў большым рацыяналістам, чым Платон-містык, шукаў у асноўным зямныя прычыны розных з’яў, хоць і прызнаваў існаванне Вышэйшага Розуму. Праўда, ён не верыў у Атлантыду, сказаўшы вядомую фразу: «З Платонам мы сябры, але ісціна для мяне – даражэй за ўсё». Важнейшы твор Арыстоцеля ў вобласці філалогіі – «Паэтыка». Менавіта Арыстоцель распрацаваў тэорыю родаў, відаў, жанраў, іншых літаратуразнаўчых катэгорый. Тое, што мы лічым сюжэтам, Арыстоцель прама называў міфам: у аснове кожнага твора – міф. Сучасныя даследчыкі згодны з Арыстоцелем: міф – абсалютна натуральны змест мастацкага твора. Не ў сэнсе звычайнай, выкладзенай ў пэўнай сістэме, гісторыі, а ў сэнсе ўнутранай формы тэксту, якая ствараецца шляхам суаднесенасці метафары з трансцэндэнтальным гарантам культуры – Богам. Культура прасякнута ідэяй Божаскага, сакральнага, звышнатуральнага, само слова «культура» – ад культу. Гэта ўвесь час неабходна мець на ўвазе, гаворачы пра міф.

Новая эра – новая эпоха: хрысціянства. Хрыстос падараваў таемныя веды не асобным Пасвячоным-містыкам, а ўсім (хто здадны да ўспрыняцця іх). Гэта рэлігія універсальная. Праўда, яна настолькі глыбокая, што чалавечыя мазгі да яе дараслі, можа быць, толькі ў наш час. Антычны чалавек жыў у гармоніі з прыродай, і гэта давала яму шчасце. Хрыстос хацеў, каб чалавек быў шчаслівы і ў соцыуме. Таму і абвясціў асновай усяго любоў. Жыццё Хрыста і яго смерць на Галгофе – таксама містэрыя, але адбываецца яна не ў таемных падземных храмах Элеўсіны (паблізу Афінаў), а ў рэальнай прасторы вялікага, шумнага горада Ерусаліма, на вачах у тысяч простых людзей. Яшчэ нядаўна лічылася, што хрысціянства – таксама глабальны міф і перанасычана міфамі. 

 

Наступны важны этап у развіцці міфалогіі як навукі – эпоха Рэнесансу

(ХІV-ХVІ стст.), калі адрадзілася цікавасць да антычнай культуры. У гэтую эпоху з’яўляецца паняцце гістарычных і культурных каштоўнасцяў. У гэты час у міфах бачылі і праяўленне чалавечых пачуццяў, і маральныя паэтычныя алегорыі, прычым алегарычнае разуменне міфа было дамінуючым. У развіцці міфалогіі як навукі значную ролю адыграла адкрыццё Амерыкі і знаёмства з культурай амерыканскіх індзейцаў. Прадпрымаюцца першыя спробы параўнальнай міфалогіі – работа Ж. Лафіто «Норавы амерыканскіх дзікуноў ў параўнанні з норавамі старажытных часоў» (1724 г.), дзе параўноўвалася культура паўночнаамерыканскіх індзейцаў і культура старажытных грэкаў.

Тут найбольш вядомы даследчык – Д. Віко, які глыбока уразумеў і стварыў філасофію міфа. Старажытная эпоха прадстаўлялася яму як паэтычная і ва ўсіх аспектах укаранённая ў міфу. Ён называў міфалогію боскай паэзіяй, з якой затым узнікла гераічная поэзія гамераўскага тыпу. Міфалогія ў яго разуменні звязана з неразвітымі спецыфічнымі формамі мыслення, якое можна параўнаць з дзіцячай псіхалогіяй. Маецца на ўвазе пачуццёвая канкрэтнасць і выразнасць, перанясенне чалавекам на акаляючыя прадметы сваіх уласных прызнакаў. Міфы ён тлумачыць як маральныя паэтычныя катэгорыі, як выяўленне псіхалогіі асобы. Надзвычай глыбокая заўвага Віко пра тое, што кожная метафара ёсць па сутнасці маленькі міф, стала асновай развіцця міфапаэтыкі. Яго філасофія міфа сканцантравала ў сабе практычна ўсе наступныя накірункі ў вывучэнні міфалогіі.

У параўнанні з тэорыяй Віко погляд на міфалогію дзеячой французскай асветы, якія разглядалі міфалогію як забабоны (Б. Фантэнэль, Вальтэр, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’е і інш.) быў крокам назад. Пераходную ступень ад погляда асветы да рамантызма прадстаўляе філасофія І. Г. Гердэра, які цікавіўся міфалогіяй як часткай багацця культуры мінулых часоў. Міфы цікавілі яго сваёй паэтычнасцю, нацыянальнай разнастайнасцю. Ён не прапанавай нічога новага ў разглядзе прадмета, але аго погляды далі неабходны фундамент для далейшага развіцця ў ывывучэнні міфалогіі.

 

 

Рамантычная канцэпцыя міфа.

Яшчэ адзін важны этап у развіцці навукі – эпоха рамантызму пачатку ХІХст. Рамантычная канцэпцыя міфа атрымала сваё завяршэнне у творчасці Ф. В. Шэлінга. Яна разглядалі міф пераважня як эстэтычную каштоўнасць. Шэлінг разумеў міфалогію як нешта сярэдняе паміж мастацтвам і прыродай, як своеасаблівую сімволіку прыроды. Гэта было пераадольванне традыцыйнага алегарычнага разумення ў бок сімвалічнага. Шэлінг праводзіць параўнанне антычнай, старажытнаўсходней і хрысціянскай міфалогій. Ён ацэньвае старажытнагрэцкую як «найвысокі першавобразпаэтычнага свету». Нямецкі філосаф лічыць, што міфатворчасць працягваецца ў мастацтве і можа прыняць выгляд індывідуальнай творчай міфалогіі.

Менавіта ў гэты час узнікла першая школа ў заходнім літаратуразнаўстве: яна так і называлася – «міфалагічная». Яе заснавальнікі – выдатныя сыны нямецкага народа Якоб і Вільгельм Грымы. Мы ведаем іх па цудоўнаму зборніку казак, якія браты збіралі па ўсёй Еўропе і затым апрацоўвалі. Браты Грым бачылі ў казках адну з найбольш старажытных форм чалавечай творчасці, адзін з найбольш каштоўных помнікаў культуры. Я. Грым пачаў даследаванне міфалогіі кантынентальных германцаў, паказвае яе перажыткі ў паданнях больш познягачасу ў сваёй працы «Нямецкая міфалогія» (1835 г.).

 

7 Іх паслядоўнікам у Расіі быў даследчык А.М. Афанасьеў. Яго праца «Паэтычныя погляды славян на прыроду» ў 3-х тамах застаецца асновай не толькі расійскай, але і айчыннай навукі.

Рамантыкі звярталі асаблівую ўвагу на сімвалізм міфалогіі. На іх думку, міфы сімвалізуюць вечныя каштоўнасці і з’яўляюцца матэрыялам для ўсяго мастацтва. Менавіта беларуска-польскія рамантыкі (А. Міцкевіч, Я. Чачот, Я.Баршчэўскі) першыя пачалі збіраць багацці фальклору і ўвасабляць яго сюжэты ў сваёй творчасці. (Міфалогія пасля хрысціянізацыі Старажытнай Русі амаль цалкам «перацякла» ў фальклор.) 

 

 


Дата добавления: 2018-05-12; просмотров: 262; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!