Раздзел 3 Этнічныя супольнасці Афрыкі



 

Тэма 6 Этнічныя супольнасці Афрыкі

 

Антрапалагiчны склад насельнiцтва. Еўрапеоiды. Негроiды. Негрыльскi, эфiопскi i бушменскi расавыя тыпы. Лiнгвiстычная сiтуацыя. Гiстарычна-культурныя рэгiёны. Этнiчная гiсторыя: кароткi агляд.

Гаспадарча-культурныя тыпы Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi. Паляўнiчыя i збiральнiкi. Негрылi. Асаблiвасцi тэхналогii паляўніцтва. Паселiшча i жыллё. Грамадскiя адносiны. Рэлiгiя: прамысловыя культы. Бушмены. Прыклады прыстасавання да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Сацыяльная арганiзацыя. Рэлiгiйныя культы. Мастацкая культура. Жывапiс. Жывёлаводы. Фульбэ, туарэгi, масаi, гатэнтоты. Агульная ха-рактарыстыка афрыканскай жывёлагадоўлi. Матэрыяльная культура. Каставы строй. Маральна-этычныя кодэксы ладу жыцця. Становiшча жанчыны. Духоўная культура. Развiццё паэзii. Ручныя земляробы трапiчных лясоў i саван. Тэхналогiя культуры земляробства. Сезонны характар зямляробства. Рамёствы. Апрацоўка металаў. Бенiнская бронза. Ткацтва. Апрацоўка дрэва i скуры. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Сацыяльная структура. Таемныя мужчынскiя i жаночыя саюзы. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ продкаў. Культ правадыроў. Прафесiяналiзацыя рэлiгii. Фетышызм. Этнасы Паўночнай i Паўночна-Усходняй Афрыкi. Асаблiвасцi земляробства ў далiне Нiла. Садаводства ў краiнах Магрыба. Рамёствы. Рэлiгiйная сiтуацыя. Рэшткi даiсламскiх культаў. Хрысцiяне-копты. Спецыфiка традыцыйнай культуры народаў Паўночна-Усходняй Афрыкi.

 

Раздзел 4 Этнічныя супольнасці Азіі

 

Тэма 7 Этнічныя супольнасці Заходняй Азіі, Паўднёвага Каўказа і Сярэдняй Азіі

 

Гiстарычна-культурныя рэгiёны ў Азii.

Этнасы Заходняй Азii. Этнiчны склад насельнiцтва. Лiнгвiстычная i антрапалагiчная сiтуацыя. Традыцыйная матэрыяльная культура. Сiстэмы земляробства. Формы жывёлагадоўлi. Рамёствы. Апрацоўка металаў i скуры. Выраб дываноў. Ювелiрнае мастацтва. Паселiшча. Жыллё: прынцыпы iнтэр’еру. Iслам i яго ўплыў на грамадскiя, сямейныя адносiны i духоўную культуру. Спецыфiка сацыяльнага жыцця i духоўнай культуры яўрэяў. Сiстэма забаронаў. Iнстытут равiната. Функцыi сiнагогi. Традыцыйныя абрады i святы яўрэяў.

 Этнiчныя супольнасцi Паўднёвага Каўказа. Антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыя: агульная характарыстыка. Этнiчная гiсторыя. Рэлiгiйная сiтуацыя. Гаспадарка. Спецыфiка земляробства i жывёлагадоўлi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзенне: «агульнакаўказскiя» элементы. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Вясковая абшчына. Патрыярхальны характар сямейных адносiн. Калым. Звычаi гасцiннасцi. Рэшткi паганскiх вераванняў. Традыцыйнае мастацтва.

Этнiчныя супольнасцi Сярэдняй Азii. Этнiчны склад насельнiцтва. Лiнгвiстычная i антрапалагiчная сiтуацыя. Асаблiвасцi этнiчнай гiсторыi. Змены рэлiгiйнай сiтуацыi. Традыцыйныя формы гаспадарчых заняткаў. Земляробства ў аазiсах. Арашальныя сiстэмы, тэхналогiя апрацоўкi глебы. Садаводства, бахчаводства, вiнаградарства. Багарнае земляробства. Жывёлагадоўля. Прыёмы качэўяў. Паселiшчы i жыллё. Традыцыйнае аддзенне. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Каставыя структуры. Сям’я. Феномен махаля. Духоўная культура. Традыцыйнае мастацтва.

 

Тэма 8 Этнічныя супольнасці Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі

 

Этнiчныя супольнасцi Паўднёвай Азii. Кароткi агляд этнiчнай гiсторыi. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Перыферыйныя гаспадарча-культурныя тыпы: паляўнiчыя i збiральнiкi, ручныя земляробы, жывёлаводы. Рольнае земляробства: тэхналогiя i культуры. Спецыфiка жывёлагадоўлi. Рамёствы: апрацоўка металаў, выраб дываноў, ткацтва. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Дхоцi i сары. Спецыфiка харчавання. Рэлiгiйная культура i яе ўплыў на сацыяльныя ад-носiны i сямейнае жыццё. Паходжанне iндуiзму. Брахманiзм i каставы лад грамадства. Бхагавад-гiта. Веданта. Iдэя рэiнкарнацыi i канцэпцыя «кармы». Йога. Культы Вiшну i Шывы. Кама-сутра. Рэакцыя на брахманiзм. Асноўныя прынцыпы джайнiзму i будызму.

Народы Паўднёва-Усходняй Азii. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыя. Этнiчная гiсторыя i змяненне рэлiгiйнай сiтуацыi. Гаспадарча-культурныя тыпы. Паляўнiчыя i збiральнiкi (кубу, семангi). Ручныя земляробы (сеноi, даякi i г. д.). Спецыфiка гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Тэхналогiя земляробства. Роля збiральнiцтва. Паселiшча i жыллё. Доўгiя дамы. Адзенне i ўпрыгожваннi. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ рысу. Сiстэма «адата». Рольныя земляробы (в’еты, кхмеры i г. д.). Тэхналогiя вырошчвання рысу. Чэкавае рыбалоўства. Рамёствы. Паселiшча i жыллё. Традыцыйнае адзенне. Ежа. Агульныя прынцыпы харчавання. Традыцыйныя святы. Культ продкаў.

Этнiчныя супольнасцi Усходняй Азii. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Кiтайская мова i феномен iераглiфiчнай пiсьменнасцi, яго роля ў развiццi культуры народаў рэгiёна. Этнiчная гiсторыя: кароткi нарыс. Гаспадарча-культурныя тыпы. Айны — аседлыя рыбаловы i збiральнiкi. Айнскi антрапалагiчны тып. Спецыфiка гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Духоўная культура. Культ агню. Прамысловыя культы. Жывёлаводы Цэнтральнай Азii. Спецыфiка жывёлагадоўлi. Паселiшча, жыллё i яго iнтэр’ер. Хатняе начынне. Харчаванне. Адзенне. Духоўная культура манголаў. Сiстэма iмянарачэння. Дэкаратыўнае мастацтва. Старажытнае кнiгадрукаванне. Рольныя земляробы. Кiтайцы, карэйцы, японцы. Тэхналогiя земляробства. Спосабы iрыгацыi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзенне. Агульныя прынцыпы харчавання. Спецыфiка рэлiгiйных уяўленняў кiтайцаў. Асноўныя прынцыпы даасiзму. Астралогiя i геамантыя. Канфуцыянства. Сямейна-радавыя культы. Спецыфiка духоўнай культуры японцаў. Дзэн-будызм i яго ўплыў на фармiраванне японскага светапогляду i эстэтычных прынцыпаў.

 

Тэма 9 Этнічныя супольнасці Сібіры

 

Этнiчныя супольнасцi Сiбiры. Лiнгвiстычная i антрапалагiчная сiтуацыя. Традыцыйныя гаспадарча-культурныя тыпы. Жывёлаводы i земляробы Заходняй Сiбiры, Алтаю i Прыбайкалля. Аседлыя рыбаловы. Паляўнiчыя-аленяводы лясной зоны. Аленяводы тундры. Арктычныя паляўнiчыя. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Сiбiр — рэгiён класiчнага шаманiзму. Сямейна-радавыя культы. Прамысловыя культы. Змены ў жыццi народаў Сiбiры ў сувязi з яе каланiзацыяй.

 

Раздзел 5 Этнічныя супольнасці Еўропы

 

Тэма 10 Этнічныя супольнасці Заходняй Еўропы

 

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей Еўропы: антрапалагiчная, лiнгвiстычная, гаспадарча-культурная. Гiсторыка-культурныя вобласцi.

Этнiчныя супольнасцi Заходняй Еўропы. Этнiчная гiсторыя i сучасная этнапалiтычная сiтуацыя ў буйнейшых краiнах Заходняй Еўропы. Этнiчныя праблемы Iталii, Iспанii, Францыi, Вялiкабрытанii, Бельгii, Славакii, Румынii, югаслаўскi крызiс. Пазiтыўны досвед Швейцарыi, Данii, Фiнляндыi i г. д. Раманскiя народы Заходняй Еўропы. Традыцыйная матэрыяльная i духоўная культура. Германскiя народы. Гiстарычны лёс кельтаў. Фальклор i музычнае мастацтва. Сучаснае кельцкае адраджэнне.

 

Тэма 11 Этнічныя супольнасці заходніх і паўднёвых славян

 

Гаспадарка, плугавае земляробства. Агародніцтва, садаводства. Жывёлагадоўля. Пчалярства. Рыбалоўства. Развіццё прамысловасці. Урбанізацыя. Тыпы сельскіх пасяленняў. Тыпы жылля. Традыцыйны касцюм. Грамацкія і сямейныя традыцыі. Перажыткі сельскай абшчыны. “Задруга” паўднёвых славян. Малая сям’я. Святы. Сучасныя этнічныя працэсы.

 

Тэма 12 Этнічныя супольнасці Усходняй Еўропы

  

Этнiчныя супольнасцi Усходняй Еўропы. Этнiчная гiсторыя: кароткi нарыс.

Народы Прыбалтыкi. Эстонцы. Лiнгвiстычны падзел. Сету. Традыцыйныя заняткi. Тэхналогiя земляробства i культуры. Рыбалоўства. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Ежа. Традыцыйныя святы. Фальклор. Песенныя фестывалi. Латышы. Гiстарычна-этнаграфiчныя вобласцi. Традыцыйная матэрыяльная культура. Святы i абрады. Лiго. Дайны. Песенныя фестывалi. Летувiсы. Кароткi нарыс этнiчнай гiсторыi. Гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Жэмайцiя i Аўкшайцiя. Традыцыйная матэрыяльная культура. Дахрысцiянскiя вераваннi. Традыцыйныя святы. Падабенства матэрыяльнай i духоўнай культуры літоўцаў i беларусаў.

Этнiчныя супольнасцi Беларусi. Беларусы: агульная характарыстыка. Колькасць i рассяленне ў свеце. Месца ў сiстэме лiнгвiстычнай i антрапалагiчнай класiфiкацый. Дыялектны i гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Традыцыйная культура. Паселiшча i жыллё. Заняткi. Адзенне. Ежа. Грамадскiя i сямейныя адносiны. Святы i абрады. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Народныя веды. Фальклор i народнае мастацтва. Этнiчныя меншасцi. Рускiя. Палякi. Украiнцы. Яўрэi. Татары. Іншыя этнічныя групы. Паходжанне i асаблiвасцi культуры. Традыцыi мiжэтнiчных адносiн на Беларусi.

Этнiчныя супольнасцi Украiны i Малдовы. Украiнцы. Праблема паходжання, антрапалагiчны тып, дыялектныя адрозненнi. Гiсторыка-этнаграфiчныя рэгiёны. Традыцыйныя заняткi. Земляробства: тэхналогiя i асноўныя культуры. Рамёствы. Паселiшча i жыллё. Спецыфiчныя рысы ўкраiнскага жылля. Адзенне. Спецыфiка ўкраiнскага харчавання. Традыцыйная духоўная культура. Фальклор i народнае мастацтва. Крымскiя татары. Праблема паходжання i гiстарычны лёс. Традыцыйная культура. Малдаване. Паходжанне. Спецыфiка гаспадаркi. Садаводства i вiнаградарства. Паселiшча i жыллё. Адзенне i ежа. Фальклор i народнае мастацтва. Гагаузы.

Этнiчныя супольнасцi Поўначы Усходняй Еўропы. Этнiчны, антрапалагiчны i лiнгвiстычны склад. Саамы. Спецыфiка традыцыйнай культуры. Карэлы. Паходжанне. Этнаграфiчныя групы. Традыцыйныя заняткi. Земляробства. Паселiшча, жыллё, адзенне. Духоўная культура. Комi-зыране i Комi-пермякi. Спецыфiка гаспадарчай дзейнасцi. Роля паляўніцтва i рыбалоўства. Традыцыйныя рэлiгiйныя вераваннi.

 

 

Тэма 13 Этнiчныя супольнасцi Еўрапейскай Расii, Волга-Кам’я і Паўднёвага Урала

 

Этнiчныя супольнасцi Еўрапейскай Расii. Рускiя. Дыялектны i гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Паўночная, паўднёвая i сярэднерускiя зоны. Субэтнiчныя i этнаграфiчныя групы. Казакi, паморы, аднадворцы, мешэра, палехi, саяны i г. д. Стараверы. Традыцыйныя заняткi. Земляробства. Спецыфiка абшчыннага землекарыстання. Рамёствы i промыслы. Рэгiянальныя асаблiвасцi паселiшчаў, жылля, аддзення. Сiстэма харчавання, грамадскiя адносiны. Абшчына i абшчынная ментальнасць. Патрыярхальнасць сямейных адносiн. Духоўная культура. Фальклор. Традыцыйнае мастацтва. Цэнтры мастацкай вытворчасцi. Этнічныя супольнасці паўночнага Каўказа. Антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыя: агульная характарыстыка. Этнiчная гiсторыя. Рэлiгiйная сiтуацыя. Гаспадарка. Спецыфiка земляробства i жывёлагадоўлi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзенне: «агульнакаўказскiя» элементы. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Вясковая абшчына. Патрыярхальны характар сямейных адносiн. Калым. Звычаi гасцiннасцi. Рэшткi паганскiх вераванняў. Традыцыйнае мастацтва.     

Этнiчныя супольнасцi Волга-Кам’я i Паўднёвага Урала. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Этнiчная гiсторыя. Фiнамоўныя народы. Этнаграфiчныя групы ў марыйцаў, удмуртаў i мардвы. Традыцыйная матэрыяльная культура. Рэлiгiныя ўяўленнi. Цюркамоўныя народы. Чувашы, татары, башкiры. Спецыфiка гаспадарчай дзейнасцi. Асаблiвасцi паселiшчаў, жылля, адзення. Традыцыйныя святы i абрады. Сабантуй. Народнае мастацтва. Фальклор.

 


Дата добавления: 2018-05-09; просмотров: 477; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!