Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка



Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у ВНУ выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыйна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Сфармаваныя ў выпускніка сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі спрыяюць развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў ВНУ.

Агульныя патрабаванні да фармавання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

прынцып гуманізацыі як прыярытэтны прынцып адукацыі, які забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

прынцып фундаменталізацыі, які спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі акаляючага свету, прыродазнаўчанавуковымі і гуманітарнымі ведамі;

прынцып кампетэнтнаснага падыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, якія накіраваны на ўзмацненне яго практыкаарыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў па вырашэнню задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, і фармаванне ў выпускнікоў здольнасці дейнічаць у змяняючыхся жыццёвых умовах;

прынцып сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, які забяспечвае фармаванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносінаў і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

прынцып міждысцыплінарнасці і інэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з гэтымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені (спецыяліст) павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі.

Выпускнік у працэсе сацыяальна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

· валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу; сфарміраванасць крытычнага мыслення; уменне працаваць у камандзе;

· валоданне навыкамі праектавання і прагназавання; сфарміраванасць асобасных якасцей, самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць, а таксама матывацыйна-каштоўнасныя арыентацыі;

· уменне вучыцца, пастаянна павышаць кваліфікацыю.

 

 

Мэты і задачы дысцыпліны «Этналогія і этнаграфія Беларусі»

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

· садзейнічанне фармаванню гарманічнай асобы і навукова абгрунтаванага светапогляду;

· фармаванне асобы студэнта як грамадзяніна, этнічна талерантнага, з глыбокім разуменнем сутнасці этнічных працэсаў;

· фармаванне здольнасці да крэатыўнага і крытычнага мыслення ў сацыяльна-пераўтваральнай і прафесійнай дзейнасці, станаўленне сучаснага стылю навукова-практычнага мыслення;

· фармаванне фундамента этналагічных ведаў на падставе вывучэння дасягненняў сусветнай і айчыннай этналагічнай думкі.

 

Задачы вывучэння дысцыпліны:

· даць студэнтам глыбокія веды тэарэтычных асноў этналагічнай навукі, выдзяляючы яе спецыфіку, раскрываючы прынцыпы суадносінаў метадалогіі і метадаў этналагічнага пазнання;

· даць студэнтам сістэмныя веды аб традыцыйнай культуры і этнічным развіцці народаў свету;

· пазнаёміць з асноўнымі аспектамі традыцыйнай культуры Беларусі, прадэманстраваць яе асаблівасці ва ўсходнеславянскім і індаеўрапейскім кантэксце;

· сфарміраваць у студэнтаў навукова-даследчыя і практычныя навыкі;

· садзейнічаць падрыхтоўцы шырока адукаваных, творчых, з крытычным мысленнем спецыялістаў, здольных да аналізу і прагназавання складаных этнічных працэсаў і авалоданню методыкай правядзення этналагічных даследаванняў.

 


Дата добавления: 2018-05-09; просмотров: 340; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!