Раздзел 1 Уводзіны. Класіфікацыя этнічных супольнасцей свету. Гісторыя этналогіі



 

Тэма 1 Уводзіны

 

Азначэнне этналогii. Аб’ект i прадмет этналагiчных даследаванняў. Паняцце аб этнасе. Кампаненты этнiчнай сiстэмы. Этнас i экалогiя. Этнiчная тэрыторыя. Культура народаў як галоўны прадмет этналогii. Этналагiчны падыход да культуры. Класiфiкацыя культур у этналогii. Этнас i мова. Этнiчная свядомасць. Этнiчныя стэрэатыпы i ўстаноўкi. Этнонiмы. Гiстарычныя формы этнiчных супольнасцей. Этнас у традыцыйным i iндустрыяльным грамадствах. Спецыфiка механiзму аднаўлення этнiчнай сiстэмы ў розныя гiстарычныя эпохi. Нацыя як вышэйшая ступень самаарганiзацыi этнасу. Нацыянальная дзяржава. Праблема этнічных груп i міжэтнiчных адносiн. Этнiчныя працэсы. Крынiцы i метады этналагiчных даследаванняў. Палявыя этнаграфiчныя матэрыялы. Пiсьмовыя крынiцы. Архiўныя i музейныя калекцыi. Дадзеныя сумежных навук: фiзiчнай антрапалогii, археалогii, лiнгвiстыкi, фалькларыстыкi i г. д. Метады збора i апрацоўкi этнаграфiчнай iнфармацыi.

 

Тэма 2 Класіфікацыя этнічных супольнасцей свету

 

Паняцце класiфiкацыi, яе неабходнасць i азначэнне. Прынцыпы класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле тэрыторыi пражывання. Паняцце гiсторыка-культурных этнаграфiчных абласцей. Вялiкiя, сярэднiя, малыя гiсторыка-культурныя этнаграфiчныя вобласцi. Значэнне класiфiкацыi паводле гiсторыка-культурных абласцей.

Класiфiкацыя паводле падабенства фiзiчнага аблiчча. Паняцце антрапалагiчнага тыпу. Iерархiя антрапалагiчных тыпаў. Вялiкiя i малыя расы. Падзел рас на мясцовыя антрапалагiчныя тыпы. Прычыны ўтварэння антрапалагiчных тыпаў. Роля экалагiчнага асяроддзя, iзаляцыi, змешвання. Узнiкненне вялiкiх рас (еўрапеоiднай, негроiднай, аўстралоiднай, мангалоiднай, амерыканскай). Змешаныя расавыя тыпы. Значэнне антрапалагiчнай класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле роднасцi моў. Паняцце моўнай роднасцi. Iерархiя лiнгвiстычных супольнасцей. Сусветныя лiнгвiстычныя сем’i. Лiнгвiстычныя галiны, лiнгвiстычныя групы. Значэнне лiнгвiстычнай класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле падабенства гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Паняцце гаспадарча-культурнага тыпу. Iерархiя гаспадарча-культурных тыпаў. Значэнне гаспадарча-культурнай класiфiкацыi.

 

Тэма 3 Гісторыя этналогіі

 

Гісторыя этналогіі. Этнаграфiчныя веды на Старажытным Усходзе i ў антычным свеце. Этнаграфiчныя веды ў Старажытным Егiпце, Месапатамii i Iране. Этналагiчныя канцэпцыi ў Бiблii. Канцэпцыя «залатога веку» Гесiода. «Усход» i «Захад» Герадота, герадотавы «неўры». Iдэя антрапасацыягенезу ў Дэмакрыта. «Геаграфiчны «дэтэрмiнiзм» Гiпакрата. Этналагiчныя погляды Тацыта. Iдэi прагрэсу грамадства ў Лукрэцыя Кара. Этнаграфiчныя веды ў сярэдневяковай Еўропе. Этнаграфiчныя звесткi ў Iардана, Пракопiя Кесарыйскага, Канстанцiна Парфiрагенета. Прагматычнае разуменне этнаграфii ў Канстанцiна Парфiрагенета. «Кнiга Марка Пола» i яе ўплыў на еўрапейскую навуковую думку. Этнаграфiчныя веды ў Еўропе XVI — першай палове XIX ст. Вялiкiя геаграфiчныя адкрыццi i iх этналагiчнае асэнсаванне. Канцэпцыя «шчаслiвага дзiкуна» П. Марцiра. Апалогiя культурных адрозненняў М. Мантэня. Iдэi гiстарычнага прагрэсу Дж. Вiко, Ж. Кандарсэ, А. Фергюсан. Iдэалiзацыя першабытнасцi французскiмi асветнiкамi: Д. Дзiдро, Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо. Этналагiчныя канцэпцыi I. Г. Гердэра: iдэя натуральнага паходжання моў i этнасаў, крытыка еўропацэнтрызму. Фiла-софiя нацыi Й. Фiхтэ. Вучэнне аб мовах В. фон Гумбольда. Асноўныя iдэi «мiфалагiчнай школы». Я. i В. Грымы, М. Мюлер, А. Кун.

Эвалюцыянiзм. Навуковыя перадумовы i асноўныя пастулаты эвалюцыянiзму. «Першабытны шлюб» Дж. Мак-Ленана. Канцэпцыя паходжання рэлiгii Д. Лебака. Канцэпцыя прагрэсу Э. Тэйлара. Паняцце «перажытку». Анiмiстычная канцэпцыя паходжання рэлiгii. Л. Г. Морган аб радавой арганiзацыi грамадства, ступенях развiцця сям’i i сацыяльнага прагрэсу. Познi эвалюцыянiзм: Э. Хан, Д. Фрэзер i iнш. Дыфузiянiзм. Сутнасць канцэпцыi. Вытокi: Ф. Ратцэль. Культурная мiфалогiя Л. Фрабенiуса. «Культурнае кола» Ф. Грэбнера. Тэорыя «прамонатэiзму» В. Шмiдта. «Гiпердыфузiянiзм» Г. Элiота-Смiта i У. Пэры. Сучасны дыфузiянiзм: iдэi i эксперыменты Т. Хейердала. Французская сацыялагiчная школа. Сацыялогiя Э. Дзюркгейма. «Калектыўныя ўяўленнi». Э. Дзюркгейм аб паходжаннi класiфiкацыi, паняццяў, рэлiгii. М. Мос аб раннiх формах абмену. Л. Левi-Бруль аб ступенях развiцця ладу мыслення. Функцыяналiзм i структуралiзм. Крытыка эвалюцыянiзму i дыфузiянiзму ў Б. Малiноўскага. Iдэя «халiзму». Тэорыя патрэбнасцей. Б. Малiноўскi аб узаемасувязi этнасу, традыцыi i экалогii. Класiфiкацыя навук аб народах А. Радклiфа-Брауна. К. Левi-Строс аб развiццi культуры i грамадства. «Гарачыя» i «халодныя» грамадствы. Прынцып «бiнарных апазiцый». Вывучэнне сiстэм сваяцтва. Метад К. Левi-Строса. Этнапсiхiчны кiрунак. Вытокi: М. Лацарус, К. Лебон, В. Вунд. Этнаграфiчныя сюжэты ў З. Фрэйда. Канцэпцыя «культурнага рэлятывiзму» Ф. Боаса. «Базавы тып асобы» А. Кардынера. «Культурныя патэрны» Р. Бенедыкт. Этнаграфiя дзяцiнства ў працах М. Мiд. Марксiзм у этнаграфii. Этнаграфiя ў СССР у 20—80-я гг. Этнаграфiчныя сюжэты ў К. Маркса i Ф. Энгельса. М. Кавалеўскi аб грамадзе i звычаёвым праве. Теорыя этнасу i этнiчных працэсаў у працах Ю. Брамлея. М. Чэбаксараў аб гаспадарча-культурных тыпах. «Iнфармацыйнае» разуменне этнасу ў С. Аруцюнава. Тэарэтычная сiстэма Л. Гумiлёва. Канцэпцыя этнасферы i пасiянарнасцi.

 

Раздзел 2 Этнічныя супольнасці Аўстраліі і Акіяніі. Этнічныя супольнасці Амерыкі

 

Тэма 4 Этнічныя супольнасці Аўстраліі і Акіяніі

 

Этнiчныя супольнасцi Аўстралii i Тасманii. Этнiчны склад насельнiцтва. Абарыгены Аўстралii, iх паходжанне, атрапалагiчны тып, мова, асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя: племя, фратрыя, род, лакальная група, сям’я, суадносiны памiж iмi. Герантакратыя. Сiстэма выхавання. Iнiцыяцыi. Духоўная культура: веды, мастацкая творчасць (выяўленчае мастацтва, музыка, фальклор), рэлiгiйныя вераваннi. Асаблiвасцi духоўнай культуры абарыгенаў Аўстралii. Тасманiйская праблема. Месца тасманiйцаў у гiсторыi чалавечага грамадства i культуры. Узровень развiцця. Загадка паходжання. Характэрныя рысы гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Гiстарычная рэканструкцыя сацыяльнага ладу. Пачатковыя веды, формы мастацтва, элементы рэлiгii.

Этнiчныя супольнасцi Меланэзii. Этнiчны склад насельнiцтва. Антрапалагiчны тып. Мовы. Характэрныя рысы гаспадаркi, матэрыяльнай культуры. Асаблiвасцi сацыяльнай арганiзацыi. Радавая сiстэма. Вясковыя абшчыны. Таемныя мужчынскiя саюзы. Сям’я i шлюб. Духоўная культура. Рэлiгiйныя вераваннi. Уяўленнi аб «мана». Прамысловыя культы. Культ «карга». Этнасы папуа. Антрапалагiчны тып. Моўная сiтуацыя. З’ява этналiнгвiстычнай непарыўнасцi. Гаспадарка. Падсечна-агнявое ручное земляробства: тэхналогiя i асноўныя культуры. Паселiшча i жыллё. Адзенне, упрыгожваннi. Сацыяльная арганiзацыя. Феномен «бiгмэнства». Рэлiгiйныя вераваннi: татэмiзм i культ продкаў.

Этнiчныя супольнасцi Палiнэзii. Этнiчны склад насельнiцтва. Антрапалагiчны тып. Моўная сiтуацыя. Асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя. Вясковая абшчына i сям’я. Касты. Дзяржаўныя ўтварэннi. Духоўная культура. Прафесiяналiзацыя рэлiгii. Культ правадыроў. Табу.

Этнiчныя супольнасцi Мiкранэзii. Антрапалагiчны тып. Асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя. Характар сям’i. Становiшча жанчыны. Жаночыя саюзы. Духоўная культура. Пачатковая пiсьменнасць. Своеасаблiвасць рэлiгii. Элементы шаманiзму.

Гiстарычны лёс i сучаснае становiшча этнiчных супольнасцей Аўстралii i Акiянii. Фармiраванне англа-аўстралiйцаў i англа-новазеландцаў.

 

Тэма 5 Этнічныя супольнасці Амерыкі

 

Этнічныя супольнасці Амерыкі. Праблема першапачатковага засялення Амерыкi. Моўная i антрапалагiчная сiтуацыя да Вялiкiх геаграфiчных адкрыццяў.

Гаспадарча-культурныя тыпы Паўночнай Амерыкi. Арктычныя паляўнiчыя i рыбаловы. Эскiмосы i алеуты. Гаспадарчая дзейнасць i матэрыяльная культура. Сацыяльная арганiзацыя i сямейны быт. Рэлiгiя i культ «гаспадынi мора» i iншыя прамысловыя культы. Асаблiвасцi выхавання. Збiральнiкi Калiфорнii. Асаблiвасцi прыроднага асяроддзя i формы гаспадарчай дзейнасцi. Спецыфiка матэрыяльнай культуры. Рэлiгiйнае жыццё. Вiзiянiзм. Паляўнiчыя лясной зоны. Лад жыцця. Аб’екты i прыёмы паляўнiцтва. Матэрыяльная культура. Грамадская арганiзацыя: племя, фратрыя, род. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ сонца. Ахвярапрынашэннi. Дух Манiту. Сакралiзацыя лiчбаў. Катарсiчная магiя. Паляўнiчыя прэрый. Спецыфiка матэрыяльнай культуры. Значэнне засваення конегадоўлi. Племянная арганiзацыя. Фармiраванне ваеннай дэмакратыi. Аседлыя рыбаловы паўночна-заходняга ўзбярэжжа. Спецыфiка прыродных умоў i iх уплыў на матэрыяльную культуру i сацыяльную арганiзацыю. Развiццё абмену. Маёмасная дыферэнцыяцыя. Потлач. Патрыярхальнае рабства. Ручныя земляробы Паўночнай Амерыкi. Тэхналогiя падсекi i асноўныя культуры. Спецыфiка полаўзроставага падзелу працы i яе ўплыў на сацыяльную арганiзацыю. Авачыра iракезаў. Парны шлюб. Правадыры. Агульнаплемянныя саветы. Iндзейцы «пуэбла». Земляробства са штучным арашэннем. Родава-племянная сiстэма. Спецыфiка рэлiгiйнага жыцця. Гаспадарча-культурныя тыпы Паўднёвай Амерыкi. Вогнязямельцы. Марскiя рыбаловы i збiральнiкi. Асаблiвасцi антра-палагiчнага тыпу. Лад жыцця. Сацыяльная арганiзацыя. Паляўнiчыя i збiральнiкi трапiчных лясоў. Сезонныя асаблiвасцi гаспадарчых заняткаў. Спецыфiка прыладаў паляўніцтва: духавая стрэльба. Паселiшча i жыллё. Ваяўнiчы характар культуры. Тсантса. Паляўнiчыя на гуанака Патагонii. Асаблiвасцi антрапалагiчнага тыпу. Спецыфiчныя прылады палявання: ласо i бола. Уплыў засваення конегадоўлi на сацыяльную структуру i лад жыцця. Ваяўнiчы характар культуры.

Цывiлiзацыi Цэнтральнай i Паўднёвай Амерыкi. Цывiлiзацыя майя. Асаблiвасцi гаспадаркi. Падсека. Ручное земляробства. Гарады-дзяржавы. Сацыяльная структура. Развiццё культуры. Матэматыка i астраномiя. Рэлiгiйны культ. Ахвярапрынашэннi. Дзяржава ацтэкаў. Спецыфiка земляробства. Чынампа. Асаблiвасцi сацыяльнай структуры. Рэлiгiйны культ i яго ўплыў на характар усёй цывiлiзацыi. Iмперыя iнкаў. Асаблiвасцi гаспадарчай базы iнкскай цывiлiзацыi. Сацыяльна-каставы строй. Вясковая абшчына. Элементы «сацыялiзму» ў iнкскай дзяржаве. Будаўнiцтва шляхоў зносiн. Сiстэма трансляцыi iнфармацыi. Кiпу. Духоўная культура. Выявы ў пустынi Наска.

Фармiраванне сучаснага насельнiцтва Амерыкi: агульная характарыстыка.

 


Дата добавления: 2018-05-09; просмотров: 239; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!