Пытанні для самастойнай працы па тэме



 

1. Дайце тлумачэнне паняццю “ прыём”.

2. Назавіце віды дзённых прыёмаў і ахарактэрызуйце іх.

3. Чым адрозніваюцца вячэрнія прыёмы ад дзённых па часу наладжвання і структуры харчавання ?

4. Пералічыце задачы папярэдняй інфармацыі аб прыёме.

5. Як складаецца спіс запрошаных і адбываецца рассылка

запрашэнняў ?

6.Якім чынам адбываецца арганізацыя сустрэчы гасцей ?

7. Растлумачце традыцыі рассаджвання за сталом на    прыёме.

8. Раскрыйце беларускія шляхецкія традыцыі абвяшчэння тостаў.

 

 

9.Якія існуюць правілы абмену падарункамі, сувенірамі ў час застолля ?

10. Якім чынам на Беларусі адбываецца заключны этап прыёму – провады гасцей ?

 

Літаратура

Гуд, П.А. Тэхналогія стварэння свята / П.А.

Гуд. – Мн.: БДУКіМ, 2004.

Пост,  Эмили. Этикет / Эмили Пост. — М., 1966.

Усов, В.П. Организация обслуживания в ресторане / В.П.

Усов. — Мн., 1990.

Хлопова, Т.И., Лебедева, М.М. Протокол и этикет для дело

вых людей / Т.И. Хлопова, М.М. Лебедева. — М., 1995. 

 

 ТЭМА XXI. « РАБОТА ДАПАМОЖНЫХ СЛУЖБАЎ

СВЯТА».

Пытанні.

1. Арганізацыя работы службовага транспарту.

2. Работа службы бяспекі дарожнага руху.

3. Служба аховы парадку.

4. Служба пажарнай аховы.

5. Медыцынская служба.

 

Мэта.  Раскрыццё методыкі арганізацыі работы  дапамож-

          ных службаў свята.

 

 

                  Тэкст лекцыі.

 

1.1. Транспартная служба

Арганізацыяй работы службовага транспарту свята павінна займацца спецыяльна вызначаная асоба — дыспетчар транспартнага руху. Калі па розных прычынах вылучыць такую пасаду ў складзе аргкамітэта немагчыма, то яго задачы могуць быць уведзены ў функцыянальныя абавязкі адміністратара або загадчыка пастановачнай часткi ці дырэктара свята. На папярэднім этапе падрыхтоўкі святочных дзеянняў дыспетчар транспартнага руху дэталёва знаёміцца са сцэнарным планам свята, а затым вызначае сумесна з галоўным рэжысёрам і дырэктарам, у якіх фрагментах свята існуе патрэба забеспячэння работы грузавога і пасажырскага аўтатранспарту. Пры гэтым удакладняецца, якія маркі машын і ў якой колькасці патрэбны для правядзення пагрузачна-разгрузачных, мантажных работ, падвозу ўдзельнікаў творчых калектываў і асобных выканаўцаў на рэпетыцыі і ў час святочных дзей. У далейшым дыспетчар транспартнага руху, кіруючыся рабочым планам падрыхтоўкі свята, графікам правядзення рэпетыцый і праграмай святочных мерапрыемстваў, складае папярэдні графік транспартнага руху на свяце. У гэтым графіку ён адзначае, куды, калі і ў які тэрмін павінен быць пададзены транспарт, яго колькасць і маркі аўтамашын, а таксама, які транспарт можа быць прадстаўлены на грамадскіх або спонсарскiх пачатках з ліку мясцовых транспартных сродкаў (машыны выканкама, аддзела культуры, камунгаса, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў), а які неабходна заказаць на мясцовай аўтабазе.

Папярэдні графік разглядаецца на пасяджэнні аргкамітэта, у яго ўносяцца папраўкі, дапаўненні, у выпадку неабходнасці ў каштарысе свята прадугледжваюцца транспартныя выдаткі.

На падставе зацверджанага аргкамітэтам свята графіка транспартнага руху дыспетчар здзяйсняе сувязь з арга-нізацыямі-пастаўшчыкамі транспарту і ад імя аргкамітэта ці ўстановы, якая па яго даручэнні ажыццяўляе фінансавыя разлiкі па гэтым пытанні, выстаўляе заяўкі на аўтатранспарт.

Дыспетчар пастаянна кантралюе работу транспарту. Ён загадзя звязваецца па тэлефоне з аўтабазамі, прадпрыемствамі, арганiзацыямі, установамі, фіксуе своечасовае прыбыццё аўтамашын, а па заканчэнні выкананых работ завярае пуцявыя лісты шафёраў.

У мэтах своечасовай падачы транспарту дыспетчар загадзя паведамляе ў арганiзацыю аб часе прыбыцця машыны з указаннем яе маркі і нумара з тым, каб гэтую транспартную адзінку мог сустрэць прадстаўнік арганiзацыі, які ў далейшым будзе курыраваць яе работу. У другім выпадку з шафёрам па маршруце можа быць накіраваны прадстаўнік адной са службаў.

Вызначаючы тэрміны работы аўтатранспарту, дыспетчар павінен прадугледжваць у графіку яго работы перапынкі на харчаванне шафёраў (снеданне, абед, вячэра), а таксама іх адпачынак.

Дыспетчару неабходна прасачыць за тым, каб у дні падрыхтоўкі і правядзення свята за пастановачнай групай быў замацаваны транспарт для экстранных патрэб (дастаўка на пляцоўкі дзеяння творчых калектываў і асобных выканаўцаў, рабочых брыгад, перамяшчэнне па зонах дзеяння членаў арг-камітэта, адказных за выкананне тэрмінова пастаўленых задач і інш.).

Сваю работу дыспетчар здзяйсняе ў цеснай сувязі з памочнікам галоўнага рэжысёра і дырэктарам свята, а таксама службай бяспекі дарожнага руху, разам з якімі ўдаклад-няюцца і вырашаюцца многія арганізацыйныя пытанні.

 


Дата добавления: 2018-04-04; просмотров: 235; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!