Пытанні для самастойнай працы па тэме



 

1. Назавіце задачы пачатковага этапу гукавога афармлення свята.

2. Якія характэрныя асаблівасці прымянення сістэм агучвання і гукаўзмацня павінен ўлічваць

гукарэжысёр ?

3. Пералічыце асноўныя сістэмы агучвання на вольным паветры і раскрыйце іх тэхнічныя характарыстыкі

4. Якія існуюць этапы запісу фанаграм свята ?

5. Раскрыйце змест музычнай партытуры свята.

6. Як складаецца тэхнічны райдэр выступлення

калектываў і асобных выканаўцаў ?

7. Назавіце функцыянальныя абавязкі гукааператара.

 

 

Літаратура.

Емельянов, Е. . Звукотехника в клубе. / Е. Емельянов.  — М.: Сов. Россия, 1984.

Емельянов,  Е. Звукофикация театров и концертных залов

/ Е. Емельянов.  — М.: Искусство, 1989.

Козюренко,  Ю.И. Звукозапись с микрофона / Ю.И. Козюренко.  — М.: Энергия, 1975.

Мазо,  А.Я. Магнитная лента / А.Я. Мазо.  — М.: Энергия, 1975.

Нисбет, А. Звуковая студия. Техника и методы использования / А. Нисбет.  — М.: Связь, 1979.

Сапожков,  М.А. Звукофикация помещений / М.А. Сапожков. — М.: Связь, 1979.

Урбанский,  Б. Электроакустика в вопросах и ответах / Пер. с польск. / Б. Урбанский. — М.: Радио и связь, 1981.

 

 

ТЭМА XVI. «ПРЫЗАВЫ ФОНД СВЯТА».

 

Пытанні.

 

1. Агульныя задачы стварэння прызавога фрнду.

2. Арганізацыя самаакупных гульнёвых дзей.

3. Стварэнне незваротнага фонду.

 

 

Мэта.

Раскрыццё методыкі стварэння прызавога фонду.

 

                  Тэкст лекцыі.

 

 

1.1. Адзін з важных аспектаў падрыхтоўкі і правядзення свята — стварэнне прызавога фонду. Практыка паказвае, што ўжо на этапе стварэння сцэнарыя масава-гульнёвыя фрагменты або застаюцца за межамі ўвагі пастаноўшчыкаў святочнай дзеі, або распрацоўваюцца прыблізна. Распрацоўка ў сцэнарыі пераважна рытуальна-відовішчных формаў нават на пачатковым этапе прыводзіць да таго, што пры апісанні гульнёвых дзей адсутнічаюць не толькі пералік гульняў і забаў, але і іх тэматычная накіраванасць. Менавіта таму пры распрацоўцы арганізацыйна-вытворчага плана часта немагчыма здзейсніць сістэмны падыход у вырашэнні задач матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння гульнёвых дзей: пры складанні каштарыса рэжысёры не могуть дакладна абгрунтаваць колькасць прызоў, неабходных для правядзення рознага роду гульняў, і таму на іх набыццё ў большасці выпадкаў выдзяляюцца недастатковыя грашовыя сумы. У выніку масава-гульнёвая частка застаецца адным з самых слабых звёнаў святочных дзеянняў.

Для вырашэння творчых і арганізацыйных задач масава-гульнёвай часткі свята ў склад пастановачнай групы можна ўвесці адзінку рэжысёра масава-гульнёвых дзеянняў, і ў тым выпадку, калі гэты фрагмент у сцэнарыі недастаткова распрацаваны, ён павінен разам са сцэнарыстам і галоўным рэжысёрам удакладніць неабходны аспект святочнага дзеяння. Калі ж такую творчую адзінку не ўяўляецца магчымым увесці ў склад пастановачнай групы, то абавязкі рэжысёра масава-гульнёвых дзеянняў ускладаюцца на галоўнага рэжысёра свята або на аднаго з членаў пастановачнай групы па папярэдняй дамоўленасці з галоўным рэжысёрам.

 Пры стварэнні прызавога фонду рэжысёру разам з загадчыкам пастановачнай часткі неабходна вырашыць шэраг задач.

 1. Разлічыць у адпаведнасці з праграмай свята працяг-ласць часу дзеяння кожнага гульнёвага віду і колькасць   удзельнікаў, якіх неабходна ўзнагародзіць.

Падобны разлік з’яўляецца галоўным, асабліва пры ўвядзенні ў структуру свята доўгатэрміновых па дзеянні гандлёва-гульнёвых дзей (рознаварыянтныя латарэі, аўкцыёны, гандлёвыя атракцыёны), спартыўных гульняў і атракцыёнаў, розных конкурсаў і забаў.

Напрыклад, у сцэнарыі адзначана, што сельскагаспадарчая латарэя, у якой прызы разыгрываюцца адразу пасля набыцця латарэйных білетаў, праводзіцца з 14.00 да 18.00 гадзін.

Рэжысёр праводзіць разлік колькасці неабходных прызоў наступным чынам:

 а) вызначае час дзеяння аднаго ўдзельніка, улічваючы яго падыход да барабана, пракручванне прызавога барабана і       атрыманне прыза (практыка паказвае, што на гэта звычайна затрачваюцца 3 мінуты);

 б) дзеліць звычайны час дзеяння латарэі 240 мінут            (4 гадзіны) на час дзеяння аднаго ўдзельніка — 3 мінуты і     атрымлівае лічбу 80, гэта значыць колькасць прызоў, неабходных для правядзення гэтай гандлёва-гульнёвай дзеі.

Падобным чынам робіцца разлік прызоў у спартыўных (рознага роду слупы, перахваты і інш.) і гандлёвых атракцыёнах.

Напрыклад, час дзеяння атракцыёна “Вораноўскі чыгун” павінен складаць 5 гадзін, а дзеянне аднаго ўдзельніка, згодна папярэдняга разліку, 1 мінута. Падзяліўшы 5 гадзін (300 мінут) на 1 мінуту, мы атрымалі лічбу 300, гэта значыць, колькасць прызоў, якія патрэбны для нармальнага функцыянавання атракцыёна.

У камандных гульнях разлік прызоў робіцца па колькасці ўдзельнікаў. Напрыклад, у перацягванні каната, дзе ўдзельнічаюць восем каманд па 10 чалавек, узнагароджваюцца толькі пераможцы. Такім чынам вызначаецца і колькасць патрабуемых прызоў — 10.

У індывідуальных конкурсах, турнірах і гульнях (адпаведна існуючай традыцыі) узнагароджваюцца пераможцы, а таксама актыўныя ўдзельнікі, колькасць якіх загадзя вызначаецца, і аплата прызоў закладваецца ў каштарыс. Напрыклад, у конкурсе выканаўцаў (гарманістаў, частушачнікаў і інш.) — першыя тры ці пяць лаўрэатаў; у конкурсе фальклорных, вакальна-інструментальных ансамбляў калектыў-пераможца можа быць узнагароджаны адным агульным прызам або агульным у сукупнасці з індывідуальным (па колькасці ўдзельнікаў); у турніры барцоў — адзін пераможца або фіналісты, а ў турніры “Грунвальд” прыз можа атрымаць       удзельнік, які пераможа запар пяць удзельнікаў.

2. Вызначыць і скласці пералік прызоў адпаведна тэматычнай накіраванасці масава-гульнёвай дзеі.

На свяце кожная гульнёвая праграма ці асобныя масава-гульнёвыя дзеі павінны адлюстроўваць тэматычную накіраванасць адзначаемай падзеі. У гэтым жа напрамку пры стварэнні прызавога фонду павінны сканцэнтроўваць свае намаганні і арганізатары. Так, пераможцаў многаэтапнай эстафеты турыстаў рэкамендуецца ўзнагароджваць прадметамі турысцкай амуніцыі, удзельнікаў выстаўкі народных рамёстваў — вырабамі народных умельцаў, конкурсу музычных ансамбляў — музычнымі інструментамі. У беларускіх народных святах каляндарнага цыкла прызы павінны адпавядаць той пары года, у якой адбываецца свята, і яго сімволіцы. Так, на Гуканні вясны ўдзельнік будзе больш рады птушцы, выпечанай з цеста ці вырабленай з паперы, чым нейкай цаццы; на Купаллі — дэкаратыўнай папараць-кветцы ці вырабам народных майстроў з сімволікай свята і інш. Такім чынам, прызы, адпавядаючы тэматыцы свята, дапамогуць захаваць яго стылёвае адзінства.

Пры распрацоўцы прызавога фонду трэба ўлічваць і жанравую накіраванасць дзеі. Напрыклад, у разнастайных гульнёвых рыбалках (тураўская, пінская, браслаўская, перабродская, жырмунская), атракцыёнах “Не ляпніся ў лужыну”, “Воранаўскі чыгун” і іншых разам з каштоўнымі прызамі пажадана ўводзіць і жартоўныя ўзнагароды (старыя гумавыя галёшы, дзіравы тазік, пустую бутэльку, банку з-пад рыбных кансерваў і інш.); у жартоўным барцоўскім паядынку з ражаным “мядзведзем” пераможцу можна ўзнагародзіць жывым баранам, а пераможанага — чыгуном якой-небудзь кашы; у конкурсе на лепшую вуліцу лепшых гаспадароў адзначыць добрым падарункам, а жыхароў самай бруднай вуліцы — наборам венікаў і да т.п.

Твочы падыход пры складанні прызавога фонду, улік тэматычнай і жанравай накіраванасці гульняў садзейнічаюць стварэнню, захаванню і развіццю спецыфічнага гульнёвага комплексу кожнага канкрэтнага свята. 

3. Выявіць адпаведнасць прызоў узроставаму саставу ўдельнікаў і складанасці выканання масава-гульнёвага дзеяння. Аналіз гульнёвых дзей разнастайных свят сведчыць, што ў час падвядзення вынікаў гульняў, забаў, конкурсаў і турніраў рытуал узнагароджвання даволі часта суправаджаецца дарэннем прызоў, якія не адпавядаюць узросту ўдзельнікаў. Можна назіраць, што за перамогу ў складанай, доўгатэрміновай гульні дарослым уручаюць нейкія дробязныя сувеніры (пераважна цацкі таннага кошту), што ў некаторых выпадках проста крыўдзіць людзей або выклікае іх незадаволенасць. Астатнія ўдзельнікі свята, пабачыўшы такое “заахвочванне”, часта страчваюць цікавасць да далейшага ўдзелу ў гульнях. Дзецям жа, наадварот, дараць прызы, якія не выклікаюць у іх асаблівай радасці — розны гаспадарчы інвентар і інш. Падобная практыка абумоўлена выпадковасцю падбору прызоў, які здзяйсняецца часта ў апошнюю хвіліну, і культарганізатару для рытуалу ўзнагароджвання выдаюцца абы-якія прызы або тое, што застаецца ў запасе. Таму рэжысёр масава-гульнёвых дзеянняў павінен разлічыць, якія менавіта прызы патрэбны адпаведна ўзросту ўдзельнікаў і складанасці гульнёвай дзеі. Гэта ў пэўнай ступені будзе са-    дзейнічаць арыентацыі людзей на ўдзел у гульнях, іх святочнаму настрою.

4. Стварыць запасны прызавы фонд.

На свяце даволі часта з прычыны вялікай актыўнасці ўдзельнікаў або няправільнага разліку агульнай колькасці прызоў ці з-за абыякавых адносін культарганізатараў (якія імкнуцца хутчэй скончыць гульнёвую дзею і вызваліць сябе для нейкіх іншых спраў) ствараюцца экстрэмальныя ўмовы — не хапае прызоў. На гэты выпадак і прадугледжваецца запасны прызавы фонд, які ў час правядзення свята знаходзіцца ў пэўным месцы і выдаецца па спецыяльным загадзе галоўнага рэжысёра.

Запасны прызавы фонд неабходна ствараць на аснове вызначэння дадатковай колькасці прызоў па кожнай гульнёвай праграме, конкурсу, атракцыёну, гульні, але ў значна меншым аб’ёме. Пры гэтым трэба пазбягаць выпадковасці ў падборы прызоў, а пры куплі прызоў для кожнай гульнёвай дзеі набываць іх на некалькі адзінак або дзесяткаў больш. Калі прызы запаснога фонду ці яго частка ў працэсе правядзення свята застаюцца нерэалізаванымі, то іх здаюць у загадзя вызначаную арганізацыю (гарадскі ці раённы аддзел культуры, Палац культуры і да т. п.) і захоўваюць да наступнага свята.

Фінансавае забеспячэнне прызавога фонду патрабуе даволі значных выдаткаў, таму з мэтай скарачэння незваротных выдаткаў пры вырашэнні задач фінансавання існуючая практыка вызначыла некалькі шляхоў.

1.2.  Арганізацыя работы самаакупных гульнёвых дзей.

Некаторыя разнавіднасці гульнёвых формаў (латарэі, аўкцыёны, гандлёвыя і забаўляльныя атракцыёны) можна праводзіць, не ўтвараючы ў каштарысе свята незваротных выпадкаў. Але на пачатковым этапе падрыхтоўкі падобных гульнёвых формаў патрабуюцца пэўныя сродкі для набыцця прызоў. Дзеля гэтага па спецыяльным рашэнні аргкамітэта свята або мясцовых улад з бухгалтэрыі гарадскога ці раённага выканкама рэжысёру масава-гульнёвых дзеянняў або арганізатарам пэўных гульнёвых формаў для правядзення самаакупных забаў выдаецца пад іх асабістую адказнасць пэўная сума грошай, якія патрэбна вярнуць пасля заканчэння свята.

Арганізацыя самаакупных гульнёвых дзей — гэта даволі складаная справа, якая патрабуе дакладнага разліку па ўсіх пазіцыях, бо калі якая-небудзь забава або камерцыйнае дзеянне не выклікаюць зацікаўленасці ўдзельнікаў свята, то арганізатараў чакае фінансавы крах, і разлічвацца з бухгалтэрыяй ім давядзецца з уласных сродкаў.

 Зыходным пунктам арганізацыі самаакупных гульнёвых дзей з’яўляецца іх шырокая рэклама ў сродках масавай інфармацыі. Адначасова праводзяцца гутаркі з жыхарамі мясцовасці, а таксама папярэдні продаж білетаў, у выніку якога непасрэдна перад святам ужо бачна, рэнтабельна ці не наладжваць правядзенне запланаванай дзеі.

Паколькі некаторыя самаакупныя формы (латарэі, аўкцыёны) з’яўляюцца фінансавымі аперацыямі, то іх арганізацыя і правядзенне адбываюцца звычайна толькі пасля спецыяльнай пастановы мясцовага выканкама і ажыццяўляюцца пад кантролем фінансавых органаў.

Прапануем прыклад методыкі арганізацыі найбольш складанай самаакупнай святочнай гульнёвай формы — бяспрой- грышнай сельскагаспадарчай латарэі з разліку на дзве тысячы ўдзельнікаў. Гэтая латарэя з’яўляецца найбольш папулярнай і карыстаецца поспехам на разнажанравых святах Беларусі, у рамках якіх адбываецца кірмаш.

Арганізатары латарэі атрымліваюць у бухгалтэрыі мясцовага выканкама пазыку на пэўную суму грошай. Адпушчаную суму падзяляюць на дзве тысячы і такім чынам вызначаюць кошт аднаго білета. У выпадку, калі арганізатары латарэі праводзяць яе не на грамадскіх пачатках, а на платнай аснове, тады з адпушчанай сумы грошай аддзяляецца частка сродкаў для аплаты работы арганізатараў, а астатак дзеліцца на дзве тысячы, каб вызначыць кошт аднаго білета.

Усе білеты латарэі падзяляюцца на 20 серый (па 100 білетаў у кожнай серыі), такім чынам вызначаецца агульная сума выйгрышаў кожнай серыі.На гэтую суму закупляюцца прызы.

Прызавы фонд кожнай серыі трэба стварыць такім чынам, каб у ёй было некалькі каштоўных прызоў, цана якіх звычайна перавышае кошт аднаго білета, а астатнія — суцяшальныя. У якасці каштоўных прызоў могуць быць бычкі, парсючкі, авечкі, куры, гусі, качкі, козы, сельскагаспадарчы інвентар, а ў якасці суцяшальных — бульба, капуста, морква, буракі, яблыкі, грушы і да т.п.

Каб у кожнай серыі было больш каштоўных прызоў, што заўсёды выклікае павышаную зацікаўленасць удзельнікаў, набываць разыгрываемыя тавары неабходна ў мясцовых гаспадарках па сабекошту прадукцыі згодна папярэдняй дамоўленасці прадстаўнікоў выканкама або старшыні аргкамітэта свята з кіраўнікамі гаспадарак.

Прыкладны разлік прызоў адной серыі


Дата добавления: 2018-04-04; просмотров: 225; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!