Вучэбны прадмет «Беларуская мова»
V клас
У вучэбнай праграме выдзелены як асобныя раздзелы «Маўленне» (змест якога складаюць тэмы: «Вусная і пісьмовая формы маўлення», «Віды маўленчай дзейнасці», «Знаёмства са стылямі маўлення», «Мастацкі, навуковы і гутарковы стылі маўлення», якія раней вывучаліся ў іншых раздзелах) і «Тэкст» (змест якога складаюць наступныя тэмы: «Тэкст, прыметы тэксту», «План тэксту», «Тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне», якія раней вывучаліся ў іншых раздзелах).
З мэтай забеспячэння паралельнага вывучэння беларускай і рускай моў складаны для засваення вучнямі V класа раздзел «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» перанесены ў VІ клас.
X клас
Зместадукацыіпа беларускай мове набазавым узроўні значна паменшыўся за кошт пераводу некаторых тэм з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як «Стылістычныя магчымасці фанетыкі», «Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі», «Стылістычныя магчымасці словаўтварэння», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка», разглядаюцца толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці. Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд названых тэм вучэбнай праграмай не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на стылістычныя магчымасці і / або тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.
|
|
Акрамя гэтага, адбылося пераструктураванне зместу адукацыі паміж Х і ХІ класамі, змяніліся назвы раздзелаў («Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення», «Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення», «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення»). Раздзелы «Стылістыка», «Словазлучэнне і сказ у тэксце», якія раней вывучаліся ў Х класе, перанесены ў ХІ клас.
Прыярытэтнай задачай вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні становіцца фарміраванне культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, таму засваенне і асэнсаванне ўсіх моўных адзінак на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі адбываецца ў аспекце культуры маўлення, што і перадаюць назвы раздзелаў вучэбнай праграмы. У сувязі з гэтым пашыраюцца веды вучняў пра нормы беларускай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя), сродкі і прыёмы маўленчай выразнасці, стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці моўных сродкаў беларускай мовы, удасканальваюцца ўменні даваць ацэнку чужым і рэдагаваць уласныя выказванні. Разам з тым рэалізацыя новага інтэграванага зместу на аснове міжпрадметных сувязей прадугледжвае пашырэнне паняційнага апарату, звязанага з інтэграцыяй міжпрадметных вучэбных курсаў (мова, культура маўлення, стылістыка, рыторыка), засваенне вучнямі паняццяў «стылістычная норма», «стылістычная памылка» і інш.
|
|
Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»
Вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V і Х класаў прапануюць два спісы літаратурных твораў:
для чытання і вывучэння;
для дадатковага чытання.
У першым спісе пазначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).
|
|
Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў. Ён не павінен быць аб’ёмным (1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).
У вучэбнай праграме 2012 года, акрамя пералічаных, акрэслены наступныя спісы твораў:
для чытання і абмеркавання (VI-VIІІ класы);
для самастойнага чытання (ІХ, XI класы).
Творы з першага спіса прапануюцца для чытання, асэнсавання і абмеркавання ў класе. Прадметам разгляду можа быць адзін аспект ідэйна-мастацкага зместу: праблема, герой, своеасаблівасць кампазіцыі, сюжэта і інш.
Творы з другога спіса прапануюцца для самастойнага чытання і абмеркавання на ўроку, для падрыхтоўкі пісьмовага ці вуснага водгуку і г.д.
V клас
Вучэбная праграма па беларускай літаратуры для V класа заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя такога падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў. Адбылося пераразмеркаванне вучэбнага матэрыялу: творы, якія раней былі ў спісе для чытання і абмеркавання, прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння (верш Я.Янішчыц «Мова»,верш Я.Крупенькі «Ёсць у кожнага з нас…», легенда «Пестунь», апавяданне А.Федарэнкі «Падслуханая казка», верш А.Грачанікава «Зоры спяваюць», верш П.Броўкі «Кропля», апавяданне Я.Коласа «У старых дубах», верш В.Зуёнка «Прыйдзі аднойчы...») або перанесены ў спіс для дадатковага чытання (казка П.Сіняўскага «Зачараваная гаспадарка», п’еса А.Гаруна «Датрымаў характар»).
|
|
X клас
Базавы ўзровень вывучэння беларускай літаратуры прадугледжвае знаёмства вучняў з агульнымі тэарэтычнымі асновамі курса, агульнымі заканамернасцямі і асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў пэўны гістарычны перыяд, асэнсаванне знакавых твораў найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва слова. У вучэбнай праграме «Беларуская літаратура. Х клас (базавы ўзровень)» зменшана колькасць твораў (апавяданне М.Гарэцкага «Літоўскі хутарок», мініяцюры З.Бядулі «Плач пралескаў» і «Нібы рупны араты…», раман А.Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя», апавяданне М.Зарэцкага «Кветка пажоўклая», апавяданне Я.Брыля «Галя», аповесць У.Караткевіча «Чазенія», п’еса А.Макаёнка«Пагарэльцы» перанесены ў спіс твораў для дадатковага чытання); заменены некаторыя вялікія па памеры і складаныя для вучнёўскага ўспрымання творы на менш аб’ёмныя (замест рамана К.Чорнага «Пошукі будучыні» прапанавана апавяданне «Макаркавых Волька»); павялічана колькасць гадзін на вывучэнне вялікіх па аб’ёме твораў (раманаў І.Мележа «Людзі на балоце» і У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»); аптымізаваны тэарэтыка-літаратурны матэрыял (зменшана колькасць літаратуразнаўчых тэрмінаў, абавязковых для засваення). Творы замежных аўтарў перанесены з рубрыкі «для чытання і вывучэння» ў спіс для дадатковага чытання.
На павышаным узроўні вывучэння беларускай літаратуры ў параўнанні з базавым узроўнем паглыблены тэарэтыка-літаратурныя асновы курса, што дазволіць усебакова пазнаёміцца з гісторыка-літаратурным працэсам і выпрацаваць навыкі аналітычнай і інтэрпрэтацыйнай дзейнасці, пашыраны спіс манаграфічных тэм і твораў для тэкстуальнага вывучэння. Дзеля больш поўнага асэнсавання працэсу развіцця беларускай літаратуры ў ХХ стагоддзі для манаграфічнага вывучэння ўведзены тэмы па творчасці В.Ластоўскага, У.Жылкі, Я.Пушчы. З мэтай больш глыбокага асэнсавання адметнасці аўтарскага індывідуальнага стылю пашыраны спіс твораў для тэкстуальнага вывучэння: у тэму «Максім Гарэцкі» ўключана аповесць «Дзве душы», у тэму «Пятрусь Броўка» – паэма «Голас сэрца», у тэму «Аркадзь Куляшоў» – паэма «Сцяг брыгады», у тэму «Янка Брыль» – лірычныя мініяцюры, у тэму «Іван Мележ» – раман «Подых навальніцы», у тэму «Уладзімір Караткевіч» – вершы. Таксама павялічана колькасць гадзін на вывучэнне найбольш значных і аб’ёмных тэм (напрыклад, жыццё і творчасць К.Чорнага, І.Мележа, У.Караткевіча, М.Танка).
У вучэбнай праграме выдзелена 10 гадзін на выкананне творчых работ, што дазваляе пашырыць дзейнасна-практычны кампанент літаратурнай адукацыі і стварыць умовы для фарміравання культуратворчай кампетэнцыі вучняў. Дзеля гэтага пажадана выкарыстоўваць разнастайныя па змесце і форме выканання творчыя заданні, прадыктаваныя жанравай прыродай твора, накіраваныя на фарміраванне вопыту маўленчай дзейнасці і міжкультурнай камунікацыі. Тэмы і час правядзення ўрокаў па творах для дадатковага чытання, на якія праграмай адводзіцца дзве гадзіны, мэтазгодна вызначаць зыходзячы з чытацкіх прыхільнасцей вучняў.
Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаўнастаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
1. Практыкум па беларускай мове. X–XІ класы, 2008.
2. Рыхтуемся да вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні: падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХклас, 2015.
3.Юны літаратуразнаўца: падагульняльны факультатыўны курс па беларускай літаратуры. ІХклас, 2015.
4. Падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХ–ХІ (Х–ХІ) класы, 2012 .
5. Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс. Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій, 2011.*
6. Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне. Х–ХІ класыліцэяў і гімназій, 2011.*
Звяртаем увагу на тое, што вучэбна-метадычны комплекс правядзення факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V–ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.
Нагадваем,што ў VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваны для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10–20 слоў.
У першым паўгоддзі ў V класе праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.
Сачыненнi ў V–VIII класах носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні, і для вучняў сярэдніх школ, санаторных школ-інтэрнатаў, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскіх вучылішчаў, гімназій, гімназій-інтэрнатаў, ліцэяў, спецыялізаваных ліцэяў (акрамя філалагічнага напрамку), якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.
Нагадваем, што 28 снежня 2012 года Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджана Сістэма захадаў, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013–2015 гады. Настаўнікам неабходна кіравацца названым дакументам (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: edu.gov.by / Сістэма адукацыі / Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі) пры падрыхтоўцы пазакласных мерапрыемстваў.
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на
каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2015/2016 навучальным годзе:
лістапад | 85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча 95-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка | |
студзень | 80-годдзе з дня нараджэння Янкі Сіпакова 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна | |
люты сакавік | 95-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы | |
красавік | 130-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі | |
чэрвень | 70-годдзе з дня нараджэння Генрыха Далідовіча | |
ліпень | 140-годдзе з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) 165-годдзе з дня нараджэння Янкі Лучыны |
міжнародныя святы, важныя даты:
6 верасня | – | Дзень беларускага пісьменства і друку |
21 лютага | – | Міжнародны дзень роднай мовы |
3 сакавіка | – | Сусветны дзень пісьменніка |
21 сакавіка | – | Сусветны дзень паэзіі |
27 сакавіка | – | Міжнародны дзень тэатра |
2 красавіка | – | Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
18 мая | – | Сусветны дзень музеяў |
У выпадках, калі прапанаваных для вывучэння мастацкіх тэкстаў і матэрыялаў для арганізацыі пазакласнай работы па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» і інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: www.nlb.by;
рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”»: www.lim.by;
Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: kupala-museum.by;
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: yakubkolas.by;
Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: bagdanovich.by;
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: bellitmuseum.by;
Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы: kupalauski.by;
Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: rtbd.by;
конкурсу «Буслік»: www.bakonkurs.org/buslik/buslik.php.
Метадычная работа з настаўнікамі
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2015/2016 навучальным годзе прапануецца адзінаятэма «Рэалізацыя прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання беларускай мове і літаратуры ва ўмовах пераходу на профільнае навучанне».
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб'яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні тэорыі і методыкі выкладання прадметаў з улікам існуючага эфектыўнага педагагічнага вопыту педагогаў рэгіёна:
1. Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры, які арганізуе вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні.
2. Арганізацыя факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры для вучняў ІХ класа як падрыхтоўка да вывучэння прадметаў на павышаным узроўні ў Х класе.
3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў Х класе на павышаным узроўні.
4. Прадстаўленне вопыту педагагічнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій і школ па рэалізацыі профільнага навучання.
5. Матывацыя прафесійнага самавызначэння вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
6. Рэалізацыя праблемна-пошукавага падыходу пры ажыццяўленні даследчай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
7. Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў па беларускай мове і літаратуры для павышэння якасці адукацыі вучняў.
Приложение 2
Особенности организации образоваТельного процесса при изучении учебных предметов «русский язык» и «русская литература»
Важнейшими задачами языкового и литературного образования являются:
· языковое и речевое развитие учащихся на основе усвоения знаний о системе русского языка на всех его уровнях (фонетика, лексика, состав слова и словообразование, морфология, синтаксис), правил функционирования языковых средств в речи, норм русского литературного языка, обогащения словарного запаса и грамматического строя речи; формирование правописных умений и навыков, умений пользоваться языком в различных видах речевой деятельности (языковая и речевая компетенции);
· формирование коммуникативных умений на основе овладения учащимися речеведческими понятиями, формирование умения создавать самостоятельные связные высказывания различных стилей, типов и жанров речи (коммуникативная компетенция);
· формирование речевой культуры учащихся на основе освоения языка как системы сохранения и передачи культурных ценностей, средства постижения русской, национальной культуры в контексте общемировой (лингвокультурологическая компетенция);
· развитие средствами языка интеллектуальной, духовно-нравственной, коммуникативной, гражданской культуры учащихся (социокультурная компетенция);
· приобщение учащихся к искусству слова, развитие у них художественного мышления и эстетических чувств, читательской и речевой культуры, формирование нравственно-эстетических ориентаций личности.
В 2015/2016 учебном году используются следующие учебные программы:
для VI–IX, XI классов:
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. Русский язык. V–XI классы. – Минск : Национальный институт образования, 2012;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. Русская литература. V–XI классы. – Минск : Национальный институт образования, 2012;
для V классов:
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для V класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания. – Минск : Национальный институт образования, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для V класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания. – Минск : Национальный институт образования, 2015;
Для X классов:
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для Х класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для X класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (повышенный уровень). – Минск : Национальный институт образования, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для X класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (базовый уровень). – Минск : Национальный институт образования, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для X класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015.
Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 947; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!