Схема 15.1. Мадэлі культурнага развіцця Беларусі



 

Упершыню еўропацэнтрычная пазiцыя пры вывучэннi праблемаў тыпалагiзацыi нашай культуры была прапанавана беларускiм фiлосафам Iгнатам Канчэўскiм яшчэ ў 1921 г. У сваiм культуралагiчным нарысе «Даследзiны беларускага светапогляду» ён першым угледзеў i зазначыў грунтоўнейшую адзнаку айчыннай гiсторыi: Беларусь заўседы была мяжою памiж Усходам i Захадам. Ён пiсаў: «Беларусь ад Х веку i да гэтай пары фактычна з’яўляецца полем змагання двух кiрункаў эўрапейскай культуры – заходняга i ўсходняга. Гранiца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на
2 станы, праходзiць праз Беларусь, Украiну. На працягу сваей тысячагадовай гiсторыi беларусы … не змаглi канчаткова злiцца цi далучыцца нi да аднаго з гэтых тыпаў культуры. Ваганне памiж Захадам i Усходам i шчырая непрыхiльнасць нi да аднаго, нi да другога – з’яўляецца асноўнай адзнакаю гiсторыi беларускага народу».

Сутнасць еўропацэнтрычнай мадэлі культурнага развіцця Беларусі можна зафіксаваць наступным чынам: Беларусь заўседы была мяжою паміж усходам і захадам Еўропы, і на перакрыжаванні традыцый нарадзілася сінтэтычная, унікальная, непадобная на іншыя беларуская культура.

Схема 15.2. Фактары станаўлення адметнасці беларускай культуры

 

Падкрэслiм, у аснову нашага адметнага тыпу культуры цалкам ляглi рэлiгiйныя iдэi. Гэтыя iдэi нiчым не адрознiвалiся ад тых iдэй, што існавалі ў суседнiх хрысцiянскiх краiнах. Адметнасць i асаблiвасць iх была не ў змесце, а ў незвычайнай свабодзе iх перамяшчэння, пранiкнення, і, што асаблiва важна, у пераплеценасцi i ўзаемауплывах. Вобразна кажучы, не толькi хрысцiянскае побач з «паганскiм», але i хрысцiянскае ў розных яго адценнях i традыцыях (праваслаўе, каталiцызм, пратэстантызм, унiяцтва).

II. Фармiраванне асноваў духоўнай культуры Беларусi адбывалася ў час, якi ў гiсторыi вызначаецца як перыяд Полацкага i Тураўскага княстваў. Менавiта ў гэтыя часы на старажытную Беларусь прыходзiць хрысцiянства, адгэтуль бярэ свой пачатак гiсторыя мураванага дойлiдства. Ужо ў 50-я гады XI ст. у Полацку ўзводзiцца Сафiйскi сабор, якi стаў сiмвалам дзяржаўнасцi. У XII ст. узнiкае полацкая архiтэктурная школа, з адметным мастацкiм прыёмам у храмавых пабудовах – двухколернай (бела-чырвонай) гамай сцен. Славу беларускаму дойлiдству прынеслi такiя храмы, як Спаса- Праабражэнская царква у Полацку, Каложская царква ў Гродна, храм Дабравесця ў Вiцебску, Тураўскi трохнефны храм. Усе старажытныя храмы былi аздоблены фрэскавымi роспiсамi i абразамi. З’яўленне рэлiгiйнага жывапiсу на беларускай зямлi звязваецца з iмем Ефрасiннi Полацкай, бо менавiта ў адказ на яе асабiстую просьбу быў прысланы з Канстанцiнопаля (Вiзантыя) абраз Богамацi Эфескай.

 

6 этап – пач. 90-х г г. Культура Беларус і часо ў незалежнай дзяржавы  
5 этап – пач. 20 ст. – канец 80-х г г. 20 ст. Беларуская савецкая культура  
4 этап – канец 18 – пач. 20 ст. Культура Беларус і ў складзе Рас і йскай і мперы і  
3 этап – 17 – 18 стст. Беларуская культура перыяду Рэчы Паспал і тай. Барока ў беларускай культуры  
2 этап – 13 – 16 стст. Культура Беларус і часо ў ВКЛ. Рэнесанс і Рэфармацыя ў беларускай культуры  
1 этап – 10 – 13 стст. Старажытная культура Беларус і часо ў Тура ў скага і Полацкага княства ў  
Перыядызацыя этапаў развіцця культуры Беларусі

Схема 15.3. Перыядызацыя этапаў развіцця культуры Беларусі

         


Схема 15.4. Рысы старажытнабеларускай культуры

 

Р э несансная культура  
Талерантнасць, складванне дактрыны прававой дзяржавы
Гуманизм
Парулярнасць ідэй асветництва і адукацыі
Сінтэз усходніх і заходніх мастацкіх традыцый, завяршэнне  станаўлення нацыянальнай школы іканапісу і архітэктуры  

 


Дата добавления: 2018-11-24; просмотров: 203; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!