Схема 15.5. Рысы рэнесанснай культуры Беларусі



Разглядаючы тэму айчыннай культуры, неабходна памятаць пра тое, што ў сярэднявеччы ў межах гэтай культуры сфармiраваўся феномен, аналагі якому наўрад цi можна было знайсцi ў тагачасным еўрапейскiм свеце. Маецца на ўвазе феномен талерантнасцi. Сярэднявечная Беларусь уяўляла сабою прыклад сацыяльнага, палiтычнага, моўнага, этнiчнага кампрамiсаў. Беларуская гiсторыя не ведае нi адной вайны альбо сур’езных сацыяльных узрушэнняў на рэлiгiйнай глебе. Калi ў сярэднявечнай Еўропе палыхалi рэлiгiйныя войны (Варфаламееўская ноч, iудзеi на iспанскiх, iтальянскiх вогнiшчах i г. д.), то Беларусь дэманстравала ўсяму еўрапейскаму свету рэлiгiйную i нацыянальную цярпiмасць i спагаду.

У духоўнай сiтуацыi, што склалася у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм к
XVI стагоддзю прачытваецца сучасная еўрапейская дактрына недатыкальнасцi правоў асобы на свабоду сумлення, а таксама дактрына прававой дзяржавы. Прамым падцверджаннем чаго з'яўлялася iснаванне юрыдычнага дакумента – Статута ВКЛ.

III.

 

Схема 15.6. Рысы беларускай культуры эпохі барока

Эпоха барока (XVII – XVIII стст.), як нiякая iншая высвецiла пасрэд-нiцкую ролю беларускай культуры ў кантактах памiж Усходам i Захадам. Праз Беларусь на Усход пашыралiся многiя культурныя традыцыi i мастацкiя стылi. Так адбылося i з сустветным мастацкiм стылем барока, цэнтрам узнiкнення якога была Iталiя. У 1584 г. у Нясвiжы iтальянскi дойлiд Джан Марыя Бернардонi будуе iезуiцкi касцел. Культавая пабудова нясвiжскiх iезуiтаў была другiм у свеце па лiку храмам, узведзеным у стылi барока па праекту Бернардонi. Акрамя таго, у Нясвiжы будуецца замак з 106 пакоямi i фартыфiкацыйнымi збудаваннямi. Пазней стыль барока быў прадстаўлены ў шматлiкiх княжацкiх пабудовах па ўсей Беларусi: палац Сапегаў у Пружанах, Храптовiча ў Шчорсах, Мiкалаеўская царква i касцел Кармелiтаў ў Магiлеве, фарны касцел ў Гродна, сабор Пятра i Паўла ў Вiцебску. Больш таго, у нашай краiне была створана своеасаблiвая архiтэктурна-мастацкая сiстэма, якая атрымала назву «вiленскае барока». Росквiт беларускага стылю звязваецца з творчасцю выдатнага архiтэктара Я.К. Глаўбiца: касцел у Сталавiчах, праваслаўная Спаская царква у Магiлеве, а таксама – перабудова у Полацку Сафiйскага сабора (1738 – 1750 гг.). Да найбольш значных помнiкаў беларускай архiтэктуры барока належаць унiяцкая царква ў в. Баруны Ашмянскага раёна, касцел у в. Германовiчы Шаркаўскага раёна, касцел
св. Андрэя ў г. Слонiме i г. д.

Другая палова XVII ст. адзначана тым, што на гэты час прыпадае актыўная дзейнасць беларускiх майстроў-разьбяроў у Маскоўскай дзяржаве. Клiм Мiхайлаў, Сцяпан Зiноўеў, старац Iпалiт i дзесяткi iншых майстроў, выхадцаў з беларускай зямлi, аздабляюць храмы i палацы Масквы, у тым лiку палац цара Аляксея Мiхайлавiча ў Каломенскiм. Шэдэўрам дэкаратыўнага мастацтва, уцалеўшым да нашых дзен, з’яўляецца грандыёзны iканастас Смаленскага сабора маскоўскага Новадзявочага манастыра, выкананага беларускiмi майстрамi. Беларускiя дойлiды паклалi пачатак у Маскве так званаму знакамiтаму «нарышкiнскаму барока».

IV. У культурным жыцці Беларусі (1795 – 1917 гг.) асаблівае месца займае храналагічны адрэзак: другая палова XIX – пач. ХХ ст. Гэта быў час, калі ішло актыўнае стварэнне асноваў нацыянальнай культуры ў самой Беларусі і адбывалася паступовае фарміраванне больш-менш аб’ектыўных поглядаў на беларускую культуру і мову з боку расійскіх і польскіх навукоўцаў.

З сярэдзіны XIX ст. актывізуюцца працэсы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Менавіта западная і цэнтральная Беларусь становіцца эпіцэнтрам гэтых падзей. Мікалай I забараняе саму назву «Беларусь» і замяняе яе назваю «Паўночна-Заходні край». Але ўжо к сярэдзіне XIX ст. распачынаюцца актыўныя працэсы па ўвядзенню ва ўжытак назвы Белая Русь. I ўжо у другой палове XIX – пач. ХХ ст. рэвалюцыйна арыентаваныя колы беларускага грамадства пачынаюць заяўляць аб сабе і аб сваіх суайчынніках як аб самастойнай нацыі. Асаблівы ўздым нацыянальнага руху і нацыянальнай самасвядомасці ў нашай краіне звязваецца з часопісам «Гоман», які пачынае выходзіць у 80-я гады. Прыкладна ж у гэты час выходзіць «Мінскі лісток» – першая друкаваная газета беларусаў. Актыўна друкуецца першы з беларускіх аўтараў – Я. Лучына.

Аднак асобую ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці адыграла этнаграфія. А. Кіркор, М. Нікіфароўскі, А. Федароўскі, П. Шэйн, Я. Раманаў выдалі вялікую колькасць навуковых даследванняў і ў літаральным сэнсе слова разбудзілі цікавасць да беларускай культуры і цікавасць беларусаў да саміх сябе.

У 60 – 90-я гады ХIХ ст. актыўна збіраліся і былі апублікаваны гістарычныя, этнаграфічныя, фальклорныя запіскі іншых навукоўцаў
(I. Насовіча, Ю. Крачкоўскага, М. Доўнара-Запольскага), якія аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнаса і адначасова паўплывалі на развіцце навуковага беларусазнаўства.

У пачатку ХХ ст. беларуская культура была прадстаўлена іменамі
Я. Купалы, Я. Коласа, А. Пашкевіч (Цеткі), якія выступалі ад імя народа як ідэолагі нацыі. Велізарную ролю ў развіцці грамадскай думкі і ў цэлым станаўленні беларускай культуры адыгралі перыядычныя выданні – найперш газета «Наша ніва», «Наша доля», «Голас правінцыі» і інш.

У ХХ ст. культура Беларусі прайшла шэраг спецыфічных этапаў.

Першы этап увайшоў у гісторыю як этап нацыянальна-культурнага адраджэння. Асноўнымі складнікамі гэтага перыяду становяцца працэсы беларусізацыі. Галоўнымі падзеямі ў культурным жыцці гэтага перыяду сталіся:

· заклік да ўсіх ураджэнцаў Беларусі вярнуцца на Радзіму, каб працаваць на яе карысць;

· актыўная праца па стварэнню і выпуску навукова-папулярнай літаратуры на беларускай мове (за 1 год было падрыхтавана і выдадзена
5 падручнікаў, агульным тыражом 79 тыс. экземпляраў);

· у 1922 г. ствараецца Iнстытут беларускай культуры – найвышэйшая дзяржаўная навуковая установа (у 1928 г. рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук).

«Нацыянальны Рэнесанс» у беларускай культуры скончыўся на прыканцы 20-х гг. рэпрэсіямі.

Культура савецкага часу дасягнула пэўных поспехаў у самых розных галінах: у выяўленчым мастацтве, скульптуры, архітэктуры, кіно і тэатры.

У 30 – 50-я гг. у Беларусі рэалізоўвалася сталінская мадэль культурнага развіцця:

·  кантроль за культурай;

·  нівеліроўка асобы;

·  інтарнацыяналізацыя культуры;

·  абмежаванне творчых магчымасцяў вучоных, выкладчыкаў вышэйшай школы;

·  велізарныя ахвяры і рэпрэсіі супраць дзеячоў культуры;

· звужэнне сацыяльнай сферы і функцыянальнага ўжытку беларускай мовы;

·  складванне ў літаратуры метаду «сацыялістычнага рэалізму».

У культуры Беларусі 90-х гг. адбыліся карэнныя змяненні: яна ўзбагацілася новымі імёнамі, творамі і дасягненнямі. Былі прыкладзены велізарныя намаганні па стварэнню нацыянальнай сістэмы адукацыі, у мастацтве адбылося эстэтычнае асваенне новых тэм. За дзесяцігоддзе ўтварылася больш за 20 тэатральных калектываў («Вольная сцэна», тэатр-студыя Р. Таліпава, тэатр «Дзе-Я», беларускі паэтычны тэатр аднаго акцера «Зьніч»). Працягвалі працаваць такія майстры слова, як А. Адамовіч,
В. Быкаў, У. Някляеў, Л. Дранько-Майсюк, заявілі аб сабе такія творцы, як А. Разанаў, А. Глобус, У. Арлоў, Л. Рублеўская і інш.

Асноўны тэзіс:Беларуская культура пачала фармiравацца ў самастойны, самабытны тып яшчэ ў X – XII стст. Канчаткова яна сфарміравалася ў спецыфічны тып культуры ў перыяд сярэднявечнай гіcторыі і паўстала як адметны феномен у межах еўрапейскай цывілізацыі. У культуры беларусаў акрэсленага намі перыяду фiксуюцца ўсе вядомыя еўрапейскiя мастацкiя стылi, якiя творча перапрацоўвалiся i асэнсоўвалiся ў агульнай беларускай прасторы. Беларуская культура выступіла пасрэднікам міжкультурнага дыялогу паміж заходне- і ўсходнеерапейскім рэгіенамі, стала своеасаблівым творчым сінтэзам гэтых накірункаў.

 

Пытаннi для самакантролю

1.  Якiя мадэлi беларускага культурнага развiцця прапаноўваюцца сучаснымі культуролагамi?

2.  Калi i кiм была прапанавана еўропацэнтрычная мадэль развiцця беларускай культуры?

3.  Назавiце найбольш яскравыя феномены беларускай культуры часоў Полацкага i Тураўскага княстваў.

4.  Што такое «залаты век» беларускай культуры?

5.  Чаму беларускую культуру эпохi барока (XVII – XVIII стст.) называюць «пасрэднiцкай»?

6.  Назвiце тыя мастацкiя стылi, што мелi месца ў беларускай культуры на працягу XII – XVIII ст.?

7.  Назавіце часы пачатку і этапы этнаграфічных даследванняў беларускай культуры. Чаму яны актывізаваліся менавіта ў другой палове XIX ст.?

8.  Якім чынам культура спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці. Прывядзіце прыклады з беларускай гісторыі канца XIX – пач. XX ст.?

9.  Назавіце асноўныя дасягненні беларускай савецкай культуры.

 

 

Лiтаратура

1.  Лыч Л., Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн., 1996.

2.  Беларусiка. – Кн. 2. – Мн., 1993.

3.  Беларусiка. – Кн. 6. – Беларусь памiж Усходам i Захадам. – Мн.,1997.

4.  Ад Полацка i Нясвiжа да Падуi i Венецыi. – Мн., 1994.

5.  Лазука Б.А. Гiсторыя мастацтваў. – Мн., 1996.

6.  Гiсторыя беларускага мастацтва. У 6 т. – Мн., 1998 – 1992.

7.  Лiцьвiнка В. Святы i абрады беларусаў. – Мн.,1998.

8.  Ткачоў М. Замкi i людзi. – Мн., 1991.

9.  Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. – Мн., 1993.

10. Шчакацiхiн М. Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. – Мн., 1993.


Дата добавления: 2018-11-24; просмотров: 174; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!