Лекцыя 15 Беларусы: агульная характарыстыка



Ключавыя паняцці: беларусы, дыяспара, мова, дыялект, антрапалагічны тып.

План:

1 Колькасць і рассяленне ў свеце.

2 Моўная характарыстыка.

3 Антрапалагічная характарыстыка.

Канспект лекцыі:

1 Колькасць і рассяленне ў свеце. Зараз амаль трэцяя частка беларусаў жыве за межамі сваёй рэспублікі. Дакладна даведацца аб іх колькасці ў розных краінах складана. Вяликая колькасць беларусаў пражывае ў Расійскай федэрацыя, на Украіне, у Казахстане, Латвіі, Літве, Акрамя таго, 600 (а па некаторых даных - 800) тыс. выхадцаў з Беларусі асела на Амерыканскім кантыненце - у ЗША, Канадзе, Аргенціне, Бразіліі, Уругваі, Парагваі, Чылі. Больш за 200 тыс. беларусаў жыве ў суседняй Польшчы, дзесяткі тысяч - у Англіі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Славакіі, далёкай Аўстраліі.

2 Моўная характарыстыка. Важнейшыя фанетычныя, граматыч-ныя і лексічныя рысы, што надаюць спецыфіку сучаснай беларускай мове, узніклі ў 13-14 ст. У галіне фанетыкі асаблівасцямі з’яўляюцца; дзеканне і цеканне (дзед, дзеці, маці, цётка), цвёрды гук «р» (гразь, бяроза, прама); зацвярдзенне губных у канцы слоў і перад «j» (голуб, сем, сям’я); наяўнасць якання (вясна, зямля, сястра). 3 ліку марфалагічных рыс варта адзначыць наступныя: канчатак «-ам» у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду на -а (дзядзькам, старастам); канчатак «-ы» ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў ніякага роду (азёры, вокны, сёлы); канчатак аў» у родным склоне множнага ліку назоўнікаў жаночага і ніяка-га роду (бітваў, брытваў, пісьмаў); канчатак «-і(-ы)» у прыметніках назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду (добры, новы, сіні); канчатак «-ім(-ым)» прыметнікаў і неасабовых займеннікаў у месным склоне адзіночнага ліку (аб маладым, аб маім); адсутнасць прыстаўнога «н» пры займенніках «ён», «яна», «яно», «яны» ва ўскосных склонах пасля прыназоўнікаў (у яго, з ім, у іх); інфінітывы на «-гчы» дзеясловаў з асновай на заднеязычныя (бегчы, легчы, магчы); нескарочаная часціца «ся» ў формах дзеяслова (баюся, дзіўлюся, смяяліся).

Шэраг рыс аб’ядноўвае беларускую мову з ўкраінскай і адрознівае ад рускай. Слоўнікавы састаў беларускай мовы базіруецца на трох асноўных гістарычных пластах: агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская лексіка, уласнабеларускія новаўтварэнні і запазычанні. Агульнаславянская лексіка ўтварае ядро слоўнікавага саставу беларускай мовы, яна ўключае назвы з’яў прыроды (вецер, гром, дождж), рэльефу і мясцовасці (гара, лес, поле), адрэзкаў часу (дзень, ноч’ зіма), выкапняў (гліна, жалеза, соль), раслін (бяроза, дуб, ліпа), птушак і жывёлін (варона, воўк, мядзведзь), частак чалавечага цела (галава, нага, рука), ступеняў сваяцтва (брат, сын, унук), паняццяў гаспадарчай дзейнасці (барана, гумно, жыта), пачуццяў і духоўных здольнасцей чалавека (воля, радасць, розум), дзеянняў і працэсаў (браць, насіць, хадзіць), прымет-якасцей (белы, новы, чысты) і інш. Большая частка такіх слоў агульная для ўсёй славянскай моўнай тэрыторыі, адрозненні паміж імі толькі ў вымаўленні.

Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Літаратурная мова грунтуецца на цэнтральна-беларускіх гаворках, але ў працэсе свайго развіцця сінтэзавала характэрныя для большай часткі беларускіх гаворак фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы і цяпер поўнасцю не суадносіцца з якім-небудзь адным тэрыятарыяльным дыялектам. Дыялектная беларуская мова ўключае асноўны масіў народных гаворак (вылучаюцца паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты) і так званую палескую групу гаворак.

3 Антрапалагічная характарыстыка. У 1956 В.В. Бунак выдзеліў сярод беларусаў два асноўныя антрапалагічныя тыпы: верхне-дняпроўскі, да якога належыць насельніцтва паўночна-заходніх, паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў рэспублікі, і палескі, што ўключае жыхароў Палесся. Першы характарызуецца сярэднім ростам, светлым колерам скуры, адносна светлымі вачамі і валасамі, сярэднешырокім нізкім тварам з прамой або ўвагнутай спінкай носа і сярэднегустой барадой. Другі тып адрозніваецца больш цёмным колерам вачэй і валасоў, радзей сустракаецца ўвагнутая спінка носа. Выкапнёвыя рэшткі шкілетаў з курганных могільнікаў 10-13 ст. сведчаць пра значнае падабенства розных груп насельніцтва з тэрыторыі Беларусі. Супастаўленне выкапнёвых рэштак шкілетаў насельніцтва 11 - 14 ст. і 18-19 ст. сведчыць аб пераемнасці фізічнага тыпу ў пакаленнях (напрыклад, ідэнтычныя прапорцыі твару). На Беларусі, як і на болыпай частцы тэрыторыі Еўропы, за апошняе тысячагоддзе форма галавы змянялася з падоўжанай (даліхакефальнай) да акруглай (брахікефальнай, т. зв. працэс брахікефалізацыі); менш масіўным стаў шкілет (працэс грацылізацыі). У апошняе стагоддзе ў беларусаў, як ўсім свеце, назіраецца працэс аксілірацыі (болып інтэнсіўны рост цел даўжыню, больш ранняе выспява арганізма), таму сучасныя пакале больш рослыя, чым пакаленні пачатку 20 ст. Назіраецца падабенства антрапалагічных тыпаў беларусаў з рускімі, украінцамі, літоўцамі і латышамі ў сумежных з адпаведнымі краінамі раёнах, што абумоўлена этнічнымі і генетычнымі сувязямі ў кантактных зонах.

Даследаванні групы антрапалагаў БССР, распачатыя ў 1966г., удакладнілі антрапалагічную характарыстыку беларусаў. У напрамку з Паўднёвага Захаду на Паўночны Ўсход назіраецца нязначнае паслабленне еўрапеоідных рыс: больш нізкая і шырокая пераносіца, часам сустракаюцца змешаныя адценні колеру вачэй - цёмна-блакітныя, шэрыя, зеленаватыя і нават карычневыя. Сярод насельніцтва Віцебскай вобласці часта сустракаюцца больш светлыя адценні валасоў і падоўжаная форма галавы, больш рослыя масіўныя індывіды з падоўжанымі прапорцыямі цела (больш доўгімі рукамі і нагамі адносна тулава). У падлеткаў некалькі пазней пачынаецца і заканчваецца выспяванне арганізма. Аднак гэтыя адрозненні і невялікія, і ўсе лакальныя антрапалагічныя варыянты звязаны паміж сабой узаемапераходамі. Тэрытарыяльнае размеркаванне асаблівасцей будовы цела, груп крыві, асноўных расавадыягнастычных, дэрматагліфічных (варыяцыі скураных малюнкаў на далонях і ступнях) і аданталагічных (структурныя асаблівасці зубной сістэмы) прыкмет дазваляе аднесці беларусаў да ўсходнееўрапейскага варыянта еўрапеоіднай расы.

Пытанні па матэрыялу лекцыі:

1 Дайце характарыстыку дынамікі колькаснага складу беларускага этнасу ў навейшы час.

2 Вызначыце фактары, якія ўплывалі на рассяленне беларусаў у свеце.

3 Якія дыялектныя зоны мае беларуская мова?

4 Якія найбольш характэрныя антрапалагічныя рысы ўласцівыя беларусам?

Літаратура:

1 Белорусы. М., 1998 (серия «Народы и культуры»).

 

Лекцыя 16 Асноўныя этапы этнічнай гісторыі беларусаў

Ключавыя паняцці: этнас, індаеўрапейцы, славяне, балты, самасвядомасць, беларуская культура, беларуская мова, нацыянальны рух, дзяржава.

План:

1 Засяленне Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў.

2 Масавае рассяленне славян. Дрыгавічы, радзімічы, крывічы.

3 Этнічныя працэсы на Беларусі ў XIV – XVIII ст.

4 Этнакультурныя працэсы на Беларусі ў XIX ст.

5 Этнакультурнае развіццё беларусаў у XX – пачатку XXI ст.

Канспект лекцыі:

1 Засяленне Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў. Беларусам як этнічнай (культурнай) супольнасці папярэднічала ў мінулым старажытнае насельніцтва, якое размаўляла на другіх мовах і мела іншую культуру. Першапачатковае насельніцтва на сучаснай этнічнай тэрыторыі беларусаў з’явілася ў канцы сярэдняга старажытна-каменнага веку, прыкладна звыш 40 тыс. г. да н. э. Спачатку былі заселены толькі некаторыя мясцовасці на поўдні, якія знаходзяцца ў басейнах рэк Прыпяць, Ясельда, Сож. Цэнтральная і паўночная часткі тэрыторыі Беларусі засяліліся толькі ў сярэднім каменным веку, прыкладна 9 - 5 тыс. г. да н. э. На працягу доўгага часу старажытнае насельніцтва займалася паляўніцтвам, збіральніцтвам, рыбалоўствам. У новым каменным веку (4 - 3 тыс. г. да н. э.) з’явілася ганчарства. У канцы новага каменнага веку значная частка насельніцтва, асабліва на поўначы, у Падзвінні, мабыць, размаўляла на мовах, якія адносіліся да так званай уральскай сям’і, яе фіна-угорскай галіны.

У наступны перыяд - эпоху ранняга металу (канец 3 тыс. г. да н. э. - IV - V стст. н. э.) на тэрыторыі Беларусі рассялілася новае насельніцтва, якое займалася земляробствам і жывёлагадоўляй і размаўляла на індаеўрапейскіх мовах. Большая частка гэтага новага насельніцтва, асабліва на поўначы, у Падзвінні, адносілася да балцкай галіны індаеўрапейцаў, і толькі невялікая група на самым паўднёвым захадзе - да славянскай. Індаеўрапейскае насельніцтва паступова асімілявала ранейшае, неіндаеўрапейскае (фінамоўнае), якое ўспрыняла мову і культуру індаеўрагіейцаў, у прыватнасці балтаў, перадаўцы ім у асобных мясцовасцях свае назвы рэчак і азёраў (Мардва, Свір і інш.).

2 Масавае рассяленне славян. Дрыгавічы, радзімічы, крывічы. У раннім сярэдневякоўі на сучаснай этнічнай тэрыторыі беларусаў шырока рассялілася славянская галіна індаеўрапейцаў і паступова асімілявала большую частку пражываўшых тут балтаў. У вышку славянска-балцкага сінтэзу ў IX - X стст. н. э. утварыліся першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці: дрыгавічы, радзімічы і крывічы. Яны праіснавалі да сярэдзіны XII ст. н. э. і к гэтаму часу разам з іншымі першапачатковымі ўсходнеславянскімі этнічнымі супольнасцямі (драўлянамі, валынянамі, палянамі, славенамі, вяцічамі, севяранамі і інш.) трансфармаваліся ў агульнаўсходнеславянскую этнічную супольнасць. Людзі, якія адносіліся да гэтай новай усходнеславянскай супольнасці, называлі сябе «русінамі», «русічамі», «рускімі».

3 Этнічныя працэсы на Беларусі ў XIV – XVIII ст. Асноўнымі непасрэднымі продкамі беларускага народа былі дзве вялікія групы гэтай новай усходнеславянскай этнічнай супольнасці. Цэнтрам адной з іх з’яўлялася Папрыпяцце, другой - Падзвінне. У мове і культуры папрыпяцкай і падзвінска-дняпроўскай груп усходне-славянскай этнічнай супольнасці ўзнікла шмат элементаў, з якіх сфарміравалася мова і комплекс традыцыйнай культуры беларускага народа. Беларускі этнас, яго мова і культура ўтварыліся ў выніку змешвання папрыпяцкай і падзвінска-дняпроўскай груп, іх гаворак, культур. Апрача паўночнай часткі папрыпяцкай і паўднёвай часткі падзвінска-дняпроўскай груп, якія склалі аснову беларускага этнасу, у яго склад уліліся асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літвы, латыголаў, так і заходнебалцкага - прусаў, яцвягаў, жэмайтаў) і цюркскага (татарскага) насельніцтва. У параўнанні з усходнеславянскім насельніцтвам яны сталі дадатковым кампанентам беларускага этнасу. Першапачатковымі назвамі беларускага народа былі тэрміны «ліцвіны», «русіны», «беларусцы» («беларусы»). Тэрмін «беларусы» як назва беларускага этнасу спачатку, асабліва ў XVI-XVIII стст., ужываўся рэдка.

Беларускі народ сфарміраваўся на працягу XIII-XVI стст. пад уплывам некалькіх фактараў. Адным з іх было змяненне гістарычных умоў развіцця Папрыпяцця, Панямоння, Падзвіння і Падняпроўя ў познім сярэдневякоўі, менавіта агрэсія нямецкіх крыжакоў з захаду і татараў з усходу, працяглая сумесная барацьба насельніцтва гэтых зямель супраць захопнікаў. Другім фактарам фарміравання беларускага этнасу было змяненне эканамічнага становішча гэтых зямель, больш хуткае развіццё ў тэты перыяд Панямоння, Міншчыны, Магілёўшчыны, усталяванне больш цесных сувязей гэтага рэгіёну з папрыпяцкімі і падзвінскімі землямі. Трэцім фактарам фарміравання беларускага этнасу было змяненне палітычных умоў развіцця папрыпяцкіх, панёманскіх, падзвінскіх і падняпроўскіх зямель, узнікненне буйной дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, размяшчэнне гэтых зямель (асабліва Панямоння, Міншчыны, Магілёўшчыны) у цэнтры названай дзяржавы, якая кансалідавапа, згуртавала, аб’яднала іх і палітычна. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, апрача беларускіх зямель, уключала таксама землі ўкраінцаў, літоўцаў і жэмайтаў і было адной з магутнейшых дзяржаў у Еўропе. Адным з фактараў утварэння беларускага этнасу з’яўлялася перасяленне ў папрыпяцкія, панёманскія і падняпроўскія землі пад уплывам новых гістарычных умоў часткі заходнеславянскага (польскага), заходнебалцкага, ўсходнебалцкага і цюркскага (татарскага) насельніцтва, яго ўзаемадзеянне і згуртаванне з мясцовым усходнеславянскім. Пераважнае значэнне для ўтварэння беларускага этнасу мела змешванне папрыпяцкага і падзвінска-дняпроўскага ўсходнеславянскага насельніцтва, эвалюцыя і дыфузія элементаў яго культуры і мовы, перагрупоўка гэтых элементаў.

Першапачаткова беларускі этнас меў поўную сацыяльную структуру феадальнага тыпу. Яна сфарміравалася ў час яго ўтварэння і складалася з некалькіх саслоўяў. Адным з іх былі гараджане (месцічы, мяшчане). Асноўнымі заняткамі гэтага саслоў’я з’яўляліся рамёствы і гандаль. Большая частка буйных і сярэдніх гарадоў набыла правы самакіравання. У гэты час узнікла шмат урбанізаваных сельскіх паселішчаў - так званых мястэчак, частка насельніцтва якіх займалася рамёствамі, гандлем. Некаторыя мястэчкі таксама мелі правы мясцовага самакіравання. Найбольш шматлікім саслоў’ем было сялянскае, становішча якога змянялася. Больш паловы сялянства стала поўнасцю ці часткова прыгонным. Гэты працэс быў звязаны з фарміраваннем шляхецкага саслоў’я. За сваю службу шляхта атрымлівала шматлікія землі з сялянамі, якіх імкнулася запрыгоніць. Шляхта панавала ў мясцовых органах улады. Я на дабілася роўнасці правоў з буйнымі землеўладальнікамі і разам з імі вырашала важныя дзяржаўныя пытанні. Беларуская шляхта кіравала дзяржаўнымі справамі сумесна з украінскай, літоўскай, жэмайцкай. Гэтым трупам шляхты было ўласціва саперніцтва за прывілеі. У гэтым супраць-борстве шляхта падзялялася на дзве часткі. Да адной адносілася пераважна шляхта славянскага паходжання (беларуская і ўкраінская), да другой - балцкага (літоўская і жэмайцкая). Часта гэтыя групоўкі выступалі як праваслаўная, з аднаго боку, і каталіцкая, з другога.

У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім дамінавала беларуская культура. Справаводства вялося на старажытнай беларускай пісьмовай мове. На ёй былі складзены агульнадзяржаўныя законы. Статуты Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. На гэтай мове ў пачатку XVI ст. на Беларусі з’явілася кнігадрукаванне.

3 1569 г., калі адбылося аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага з Польскім Каралеўствам у федэратыўную дзяржаву, асабліва з другой паловы XVII ст., умовы для развіцця культуры беларускага этнасу пагоршыліся. Яно было замаруджана неспрыяльнымі фактарамі: узмацненнем прыгоннай сістэмы, перыядычнымі эканамічнымі крызісамі, спусташальнымі войнамі, скарачэннем колькасці насельніцтва, палітычным хаосам, рэлігійным супрацьборствам, палітыкай паланізацыі. Вельмі адмоўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай культуры адыграла рашэнне ўсеагульнай канфедэрацыі Рэчы Паспалітай у жніўні 1696 г. весці справаводства Вялікага княства Літоўскага на польскай мове («Усе рашэнні павінны складацца на польскай мове»). Пастаянным адмоўным фактарам развіцця беларускай прафесійнай культуры стала таксама арыентацыя беларускай шляхты на польскую мову, культуру польскай шляхты. Этнічная спецыфіка беларускай культуры трывала захоўвалася і моцна развівалася ў сферы непрафесійнай культуры, асабліва ў вуснай народнай творчасці. Узбагачалася беларуская гутарковая мова, галоўным асяродкам якой з’яўлялася сялянства.

4 Этнакультурныя працэсы на Беларусі ў XIX ст. Неспрыяльнымі былі ўмовы развіцця беларускай прафесійнай культуры і ў XIX пачатку XX ст., калі беларуская этнічная супольнасць знаходзілася ў складзе другой дзяржавы - Расійскай імперыі. У справаводстве, адукацыі, друку польская мова была заменена рускай. Большая частка беларускай шляхты стала арыентавацца на рускую прафесійную культуру. Неспрыяльным фактарам для развіцця беларускай прафесійнай культуры, а ў горадзе таксама і непрафесійнай, было значнае скарачэнне долі беларусаў у агульнай колькасці гарадскога насельніцтва, большасць якога складалі групы, што адносіліся да другіх этнічных супольнасцей. Асноўным носьбітам беларускіх этнічных рыс у гэты час з’яўлялася сялянства. Яно захоўвала і развівала багатую непрафесійную культуру беларусаў, іх мову. На аснове гэтай культуры ў XIX ст. сфарміравалася нацыянальная беларуская прафесійная культура, у пры-ватнасці: новая беларуская літаратурная мова, новая беларуская літаратура, нацыянальнае прафесійнае выяўленчае мастацтва, беларускі нацыянальны тэатр. Фарміраванне беларускай нацыянальнай прафесійнай культуры, узмацненне нацыянальнага руху, эканамічных сувязей паміж беларускімі землямі станоўча ўплывалі на паступовае пашырэнне ўяўленняў аб прыналежнасці ўсіх груп беларусаў да адной этнічнай супольнасці. На гэтай аснове часцей стаў ужывацца, асабліва ў другой палове XIX - пачатку XX ст., тэрмін «беларусы» як назва ўсёй бела-рускай этнічнай супольнасці, а тэрміны «русіны», «ліцвіны» перасталі выкарыстоўвацца ў гэтым значэнні.

5 Этнакультурнае развіццё беларусаў у XX - пачатку XXI ст. Своеасаблівым было этнічнае развіццё беларусаў у XX ст. У гэты перыяд змяніліся эканамічныя і палітычныя ўмовы жыцця беларускага этнасу. Адбылося ўзбуйненне вытворчасці, як прамысловай, так і сельскагаспадарчай. Яна стала развівацца на аснове дзяржаўнай і кааператыўнай уласнасці. Змяніўся і палітычны фактар. Была створана беларуская дзяржава. Новыя палітычныя ўмовы, асабліва ў 1920-я гг., садзейнічалі пашырэнню сферы ўжывання беларускай мовы, перш за ўсё ў адукацыі, пераважна ў агульнаадукацыйнай школе, затым у перыядычным друку, кнігадрукаванні, дзяржаўных органах улады. Але пачынаючы з 30-х гг. дзейнасць беларускай дзяржавы ў гэтым кірунку пачала аслабляцца і да пачатку 90-х гг. сфера ўжывання беларускай мовы ў адукацыі, перыядычным друку, кнігадрукаванні, дзяржаўных органах улады значна звузілася. Каб падтрымаць беларускую мову, спатрэбілася прыняць закон аб мовах. У XX ст. палепшыліся ўмовы для развіцця беларускай прафесійнай культуры. Беларуская літаратура, выяўленчае, музычнае і іншае мастацтва значна ўзба-гаціліся і дасягнулі больш высокіх ступеняў дасканаласці і майстэрства, сталі больш вядомымі ў свеце. Сфера выкарыстання беларускай прафесійнай культуры пашырылася.

Новыя эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя і ідэалагічныя ўмовы значна паўплывалі на непрафесійныя формы культуры беларускага этнасу. Некаторыя часткі непрафесійнай культуры, у прыватнасці народнае прыкладное мастацтва, атрымалі імпульс для далейшага прагрэсіўнага развіцця. Узніклі і пашырыліся мастацкія прамысловыя арцелі, якія потым былі пераўтвораны ў дзяржаўныя прадпрыемствы. З’явіліся новыя песні, прыпеўкі. Пашырэнню непрафесійнай мастацкай культуры садзейнічала падтрымка дзяржавай мастацкай самадзейнасці, якая стала прыкметнай з’явай культурнага жыцця. У той жа час, некаторыя часткі беларускай непрафесійнай культуры, напрыклад каляндарныя абрады, былі значна дэфармаваны. Разбуральнае ўздзеянне на традыцыйную святочную культуру ака-зала распачатая барацьба з рэлігіяй, царквой, якая вялася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў: 30-80-я гг. I толькі ў апошні перыяд, з пачатку 90-х гг., традыцыйныя святы сталі адзначацца шырэй. Некаторыя з іх, напрыклад Каляды, сталі дзяржаўнымі.

XX ст. з’явілася новым этапам у развіцці не толькі беларускай нацыянальнай культуры, але і этнічнай самасвядомасці беларусаў. У параўнанні з XIX ст. у XX ст. яна ўзмацнілася. Гэтаму садзейнічала стварэнне беларускай дзяржавы, палітыка беларусізацыі ва Ўсходняй Беларусі ў 20-я гг. і нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. Моцны штуршок росту этнічнай самасвядомасці беларусаў дала актыўная барацьба беларускага народа з фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1945 гг.

 У 90-я гг. тэрмін «беларусы» набыў болын багаты змест. Ён з’яўляецца не толькі найменнем беларускай этнічнай супольнасці, але і пачаў абазначаць таксама беларускую палітычную супольнасць, у якую ўваходзяць як беларускі этнас, так і іншыя этнічныя супольнасці Рэспублікі Беларусь.

Пытанні па матэрыялу лекцыі:

1 У які перыяд адбывалася першапачатковае рассяленне чалавека на тэрыторыі Беларусі?

2 У якіх рэгіёнах беларускіх земляў спачатку з’явілася індаеўрапейскае насельніцтва?

3 Якую ролю адыграла Вялікае княства Літоўскае ў развіцці беларускай культуры?

4 Якія гістарычныя ўмовы склаліся ў Расійскай імперыі для развіцця беларускага этнасу?

5 Якія этнакультурныя працэсы ўласцівыя для Беларусі ў XX – пачатку XXI ст.?

Літаратура:

1 Беларусы. У 13 тт. Т. 4. Вытокі і этнічнае развіццё / В.К. Бандарчык [і інш.]. – Мінск, 2001.

2 Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. Новая концепция. – Минск, 1990.

Лекцыя 17 Традыцыйныя заняткі беларусаў

Ключавыя паняцці: земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, промыслы, паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, транспартныя сродкі.  

План:

1 Земляробства. Земляробчыя прылады працы.

2 Жывёлагадоўля.

3 Народныя рамёствы і промыслы.

4 Транспартныя сродкі.

Канспект лекцыі:

1 Земляробства. Земляробчыя прылады працы. Гаспадарчая дзейнасць беларусаў уключала земляробства, жывёлагадоўлю, здабываючыя промыслы (збiральнiцтва, рыбалоўства, паляўнiцтва, пчалярства, лесахiмiчныя промыслы, нарыхтоўка i сплаў лесу), а таксама народныя рамёствы (кавальства, бондарства, стальмашнае рамяство, ганчарства, кушнерства, гарбарства i iнш.). Вырабляліся прылады працы і транспартныя сродкi (водныя i сухапутныя, колавыя i палозныя).

    Земляробства - галіна сельскай гаспадаркі; асноўны занятак насельніцтва Беларусі са старажытных часоў. У шырокім (сучасным) сэнсе адпавядае раслінаводству і ўключае ворыўнае земляробства, лугаводства, садоўніцтва і лесаводства. Яго аснова - ворыўнае земляробства, якое грунтуецца на апрацоўцы глебы і вырошчванні культурных раслін з ужываннем спецыяльных сродкаў і адпаведных прылад працы. Вытворчы працэс уключае падрыхтоўку і апрацоўку глебы, сяўбу, догляд пасеваў, уборку, упарадкаванне і захоўванне ўраджаю. Асноўнай цяглавай сілай у земляробстве да сярэдзіны 20 ст. была рабочая (цяглавая) жывёла - конь і вол.

    Традыцыйныя земляробчыя прылады - саха, рала, барана, акучнік, матыка, рыдлёўка, серп, каса, вілы, граблі, цэп і інш., кожная з якіх была пры-значана для пэўнага віду работ, хоць выяўляла прыкметную поліфункцыянальнасць і мела рэгіянальна-тыпалагічныя адрозненні. Для ўпарадкавання і захоўвання ўраджаю служылі спецыяльныя гаспадарчыя пабудовы - гумно, асець, клець, варыўня, склеп і інш.

    Эвалюцыя земляробства адлюстроўвала паслядоўныя этапы ў развіцці вытворчых сіл і сацыяльна-эканам. адносін. 3емляробства ўзнікла на базе збіральніцтва і аселага ладу жыцця. Ускосныя звесткі аб ім адносяцца да часоў неаліту (3-е тыс. да н. э.). Аднак знаходкі прылад працы той пары (каменныя і рогавыя матыкі, крамянёвыя сярпы) не даюць бясспрэчных доказаў пра існаванне земляробства. Верагодныя даныя аб ім адносяцца да эпохі бронзы (канец 3 - пач. 1-га тыс. да н. э.), пра што сведчаць археал. знаходкі рэшткаў культурных раслін пшаніцы, ільну, проса. Пры раскопках паселішчаў ранняга жалезнага веку выяўлены таксама зерні гароху, вікі, палявых (конскіх) бабоў. Да гэтага часу адносяцца і знаходкі першага старажытнага рала (каля в. Каплапавічы Клецкага р-на, эпоха зарубінецкай культуры), што сведчыць пра пераход ад матыжнага земляробства да ворыўнага. Укараненне жалезных прылад працы стала пачаткам значных змен і ў сістэме земляробства і ў грамадскай арганізацыі працы, паскорыла пераход да патрыярхальнага ладу і станаўлення класавага грамадства.

    Структура земляробства істотна не мянялася на працягу многіх стагоддзяў. Асноўнае месца займалі збожжавыя культуры (азімае жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, проса), сеялі лён, каноплі, бабовыя (гарох, палявыя бабы, віку). Вырошчвалі гародніну (капусту, буракі, агуркі, моркву, рэдзьку, цыбулю, рэпу). 3 18 ст. стала пашырацца культура бульбы, якая для бел. селяніна хутка стала «другім хлебам». 3 канца 19 ст. важнае месца ў севазваротах займаюць пасевы кармавых траў.

Стан земляробства, узровень агратэхнічных ведаў і характар узаемадзеяння з экалагічным асяроддзем у значнай ступені адлюстроўваюць сістэмы земляробства, сярод якіх вылучаюць некалькі асноўных сістэм: падсечна-агнявую (лядная), абложную (ялавінная), трохполле і шматполле. Кожнай з іх уласцівы варыянты і асаблівасці, звязаныя з размеркаваннем пасяўных плошчаў, чаргаваннем пасеваў, прыёмамі апрацоўкі глебы і інш.

    Да канца 19 ст. склалася некалькі аграрных раёнаў з уласцівымі ім асаблівасцямі спецыялізацыі, структурай пасяўных плошчаў, узроўнем агратэхнікі, працоўнымі традыцыямі, навыкамі, звычаямі, абрадамі. Найбольш заселенай і асвоенай пад земляробства была сярэдняя палоса Беларусі, раўніны Панямоння, Цэнтральнай Беларусі і левабярэжжа Дняпра. Ворыўная зямля ў сярэдзіне 19 ст. складала тут да палавіны ўсіх сельска-гаспадарчых угоддзяў. У сістэме севазваротаў панавала трохполле. Недахоп зямлі і яе адносная ўрадлівасць прымушалі сялян часам прымяняць двухполле без папару. У панскіх маентках побач з трохполлем сустракалася чатырохполле з пасевамі кармавых траў. Мясцовыя жыхары атрымлівалі параўнаўча высокія ўраджаі збожжавых (у 1802-03 сярэдняя ўраджайнасць у Гродзенскай губ. складала сам-4 - сам-5). Менш спрыяльнымі былі ўмовы ў паўночнай і паўднёвай частках Беларусі. Дзярнова-падзолістыя, часта завалуненыя глебы, мноства марэнных узвышшаў, азёр, адносна кароткі вегетацыйны перыяд (178-185 дзён) звужалі магчымасці хлебаробства на поўначы Беларусі (Паазер'е). Побач са збожжавымі ў структуры пасеваў тут важную ролю адыгрываў лён. У сувязі са зніжэннем урадлівасці зямель ад частых яго пасеваў значныя плошчы пакідаліся пад аблогу, а з канца 19 ст. з мэтай узнаўлення іх урадлівасці сталі шырэй прымяняць травапольныя севазвароты. На Палессі традыцыйнае земляробства было максімальна прыстасавана да мясцовых экалагічных умоў. Найбольш абжытымі тут былі лёсавыя раўніны ў басейне Ніжняй Прыпяці, цэнтральны (Тураўскі) масіў і раён Пабужжа. Вялізныя імшары Прыпяцкага Палесся мелі рэдкія пасяленні і былі слаба асвоены чалавекам. Значную плошчу сельска-гаспадарчых угоддзяў займалі сенакосы і няўдобіцы. Пад ворыва асвойваліся невялічкія ўчасткі, што ў выглядзе шматлікіх дзюн-астраўкоў былі раскіданы на значнай плошчы сярод неабсяжных балот і лясоў. Вясной мясцовыя жыхары пера-праўляліся на чоўнах з аднаго вострава на другі, ставілі там курані, што служылі ім часовым жыллём, апрацоўвалі і засявалі адзін участак за другім, у канцы лета збіралі ўраджай, абмалочвалі снапы ці складвалі іх неабмалочанымі на высокім памосце, дзе яны маглі захоўвацца і некалькі год. Раздробленасць зямельных участкаў і спецыфічная экалогія абумоўлівалі адпаведныя спосабы апрацоўкі зямлі, пашыранасць лядаў і лясных аблог, якія побач з папарнай (трохпольнай) сістэмай захоўваліся тут да пач. 20 ст.

    За шматвяковую гісторыю бел. хлебаробы накапілі багаты вопыт працоўнай дзейнасці. Іх земляробчы каляндар увабраў практычныя назіранні за феналагічнымі зменамі (прылёт з выраю птушак, цвіценне пэўных раслін і выспяванне пладоў, стан надвор'я), якія ўвязваліся ў адзін прыродны рытм і захоўвалі шэраг карысных у паўсядзённай гаспадарчай дзейнасці парад і прагнозаў. У традыцыйным светаўспрыманні беларусаў сельска-гаспадарчая праца была асветлена пафасам веры ў яе жыццесцвярджальную сілу і была арганічна звязана з устойлівай сістэмай земляробчых абрадаў, традыцый, павер'яў. Да веснавой сяўбы селянін рыхтаваўся яшчэ з зімы: адбіраў на-еенне, вырабляў корабы і кошыкі, рыхтаваў мяшкі, чыніў вупраж, ладзіў саху. барану. Першы выхад у поле і заворванне быў для яго святам, як і інш. цыклы земляробства, суправаджаўся рознага роду абрадавымі дзеяннямі. Захоўваючы агульна-славянскую аснову, земляробчыя абрады адлюстроўвалі вечную ідэю барацьбы двух пачаткаў- светлага і цёмнага, жыцця і смерці на ўзроўні звычаёвай свядомасці, што знаходзіла сваё выяўленне ў сімвалічных абярэгах, нейтралізацыі нядобрых пачаткаў і інш. У асобных рытуальных элементах прасочваецца сувязь з ахоўнай магіяй, якая пазней страціла свой сэнс. У тым жа ідэйным рэчышчы былі вытрыманы і рытуальвыя нормы, звязаныя з сяўбою. Наступны комплекс абрадавых дзеянняў прыпадаў на перыяд уборкі ўраджаю (Зажынкі, Дажынкі). Земляробчыя абрады знаходзілі адлюстраванне і ў іншых каляндарных святах - гуканне вясны, купалле, сёмуха, спас, пакровы і інш. Будучы неад'емнай часткай традыцыйнай культуры, яны выконвалі важную ролю ў яе жыццядзейнасці, у захаванні духоўнай спадчыны, у працоўным выхаванні маладога пакалення. Некаторыя традыцыйныя звычаі і абрады часткова захаваліся ў сялянскім побыце да нашага часу. Пераасэнсаваныя і прыстасаваныя да новых сацыяльна-эканамічных умоў, яны знайшлі сваё месца ў сістэме сучасных працоўных свят - Свята першай баразны, Свята ўраджаю і інш.

2 Жывёлагадоўля - галіна сельскай гаспадаркі па развядзенню свойскай жывёлы; адзін з найважнейшых традыцыйных заняткаў беларусаў. Уключае гадоўлю буйной рагатай жывёлы, свіна-, авечка-, труса-, звера-, коне-, птушкагадоўлю, рыбаводства. Жывёлагадоўля забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання (малако, мяса, масла, яйкі і інш.), лёгкую прамысловасць сыравінай (воўна, скура і інш.), служыць цяглавай сілай (коні, валы), дае асноўныя арганічныя ўгнаенні (гной); з адходаў жывёлагадоўлі атрымліваюць некаторыя кармы (кас-цяная мука, абястлушчанае малако), лекавыя прэпараты (сывараткі, гармо-ны) і інш.

    Узнікла ў глыбокай старажытнасці, калі чалавек пачаў прыручаць дзікіх жывёл, выкарыстоўваць іх для гаспадарчых патрэб. Арганічна спалучалася з земляробствам. На Беларусі здаўна разводзяць буйную рагатую жывёлу, свіней, коней, авечак, хатнюю птушку. Асноўнае месца займае буйная рагатая жывёла. 3 сярэднявечча мясцовая парода, т. зв. літоўская, ці літоўска-беларуская (яе продак еўрапейскі тур), была прыстасавана да суровых умоў утрымання і непераборлівая ў кармах, пры добрым доглядзе хутка прыбаўляла ў вазе і давала тлустае малако. На 3ахадзе Беларусі яна была некалькі буйнейшай («зубровая парода»), часта выкарыстоўвалася і ў якасці рабочай жывёлы. Асабліва многа буйной рагатай жывёлы («гаўяды») разводзілі на Поўдні, дзе ў 2-й пал. 19 ст. кожны сялянскі двор (10 – 20 членаў сям'і) меў у сярэднім 6-10 галоў (без уліку маладняка). Конегадоўля была больш развіта на паўночным усходзе, дзе здаўна конь быў асноўнай цяглавай сілай. Коні мясцовай пароды былі невысокага росту (120-130 см), аднак параўнаўча моцныя і вынослівыя ў рабоце. У паўднёва-заходніх і цэнтральных частках Беларусі асноўнай цяглавай сілай былі валы; коней выкарыстоўвалі толькі пры баранаванні палеткаў і часткова пры транспартных перавозках. У 18 ст. сярэдняя норма рабочай жывёлы на сялянскі двор складала 1,6-1,7 запрэжкі (запрэжка - 2 валы ці 1 конь). Дробную свойскую жывёлу (свіней, авечак) разводзілі ў сялянскай гаспадарцы па ўсёй Беларусі. Гадавалі пераважна свіней мясцовай пароды. Найболыная колькасць авечак была ў Гродзенскай губ. Звычайна тут пакідалі на зіму 4-6 авечак. Разводзілі ў асноўным грубашэрсных, з канца 18 ст. і танкарунных. Авечкі давалі сыравіну для сялянскіх промыслаў (воўна для світ, сярмяг, андаракоў, аўчына для кажухоў і шапак) і былі важнай крыніцай харчавання. Авечкагадоўля была базай для развіцця суконна-шарсцяной прамысловасці. Развядзенне коз не адыгрывала прыкметнай ролі ў гаспадарцы.

    Структура жывёлагадоўлі і яе экстэнсіўны характар мала мяняліся на працягу ўсяго сярэднявечча. Прыкметныя змены адбыліся толькі пасля адмены прыгоннага права (1861). Побач з ростам прадукцыйнай жывёлы павялічылася і колькасць коней, якія ўсё часцей замянялі валоў. Аднак асноўнае месца ў структуры жывёлагадоўлі па-ранейшаму займалі буйная рагатая жывёла і свінні. Буйной рагатай жывёлы на Беларусі ў разліку на душу насельніцтва было ў 1,5 раза болей, чым у сярэдняй паласе Расіі. Паступова жывёлагадоўля ў памешчыцкіх гаспадарках набыла таварны характар: паляпшаліся пародныя якасці жывёлы, кармавая база, усё болыш прадукцыі прадавалася на мясцовых і расійскіх рынках, пастаўлялася на экспарт. У сялянскіх гаспадарках жывёлагадоўля была паўнатуральнай: у 1912 г. 29,1 % сялянскіх двароў не мелі коней, 15 %- - кароў.

    У наш час жывёлагадоўля набыла малочна-мясны кірунак і стала прамыслова-аграрнай галіной вытворчасці. Сучасныя напрамкі ў яе развіцці звязаны з удасканаленнем форм уласнасці, умацаваннем кармавой базы, селекцыяй і павышэннем пароднасці статку. У жывёлагадоўлі прыкметна скарацілася колькасць коней і авечак. У асабістых гаспадарках сельскіх жыхароў пэўную ролю адыгрывае вырошчванне свіней, буйной рагатай жывёлы, а таксама птушкагадоўля.

3 Народныя рамёствы і промыслы - дробная вытворчасць, заснаваная на індыві-дуальнай ручной працы. Паралельнае ўжыванне тэрмінаў рамёствы і промыслы адлюстроўвае поўнае ці частковае супадзенне іх прадметнага зместу, а разыходжанні звязаны з асэнсаваннем іх з пункту гледжання сацыяльна-эканамічнай характарыстыкі, сувязі з земляробствам, адносін да спажыўца і інш.

    Рамёствы - вытворчасць прамысловых вырабаў уру-чную з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў, майстэрства ўмелых рук.

    Промыслы - падсобная ў сельскай гаспадарцы вытворчасць, якая ўключае рамёствы і інш. неземляробчыя заняткі. Здабыванне гатовых прыродных рэсурсаў складае першасную форму прамысловых (і наогул гаспадарчых) заняткаў і вылучаецца ў асобную групу здабыўных промыслаў - збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва, бортніцтва, лясныя промыслы і інш. Рамяство - першая гіст. стадыя апрацоўчай вытворчасці, якая папярэднічала сучаснай машыннай прамысловасці. Болын выразная спецыялізацыя апрацоўчай (рамеснай) вытворчасці абумовіла яе разгалінаваную ўнутраную структуру. Паводле зыходнага матэрыялу вылучаюць асобныя рамёствы - дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, гарбарна-футравыя, харчовыя, апрацоўка мінеральнай, валакністай сыравіны. выраб адзення, якія ў сваю чаргу складаюцца з больш вузка спецыялізацыі.

    Рамёствы і промыслы прайшлі тры гістарычныя стадыі, адл адлюстроўваюць іх сацыяльныя нормы, - дамашняга рамяства, рамястства на заказ і рамяства на рынак, або дробнай таварнай вытворчасці. У феадальны перыяд амаль кожны сялянскі двор выступаў як самастойны вытворчы калектыў з шырокім дыпазонам гаспадарчай дзейнасці. Разнастайныя жыццёва неабходныя прадметы - жыллё, харчовыя прыпасы, выраб тканіны, скуры, рэчы хатняга ўжытку, посуд, сельска-гаспадарчыя прылады і транспартныя сродкі - усё ў абсалютнай большасці выраблялася на месцы сваімі рукамі.

    Найболып пашыраны былі тыя, вырабы якіх карысталіся попытам сярод шырокіх слаёў насельніцтва: у гарадах - кавальскае, кравецкае, шавецкае, гарбарнае, цяслярнае, ганчарнае; у вёсках - розныя віды дрэваапрацоўкі (выраб посуду, сельска-гаспадарчых прылад, цяслярства), апрацоўка лёну і воўны, ткацтва, пляценне, здабыўныя промыслы.

    Развіццё буйной прамысловасці абумовіла паступовае скарачэнне ткацкага, ганчарнага, экіпажнага промыслаў, звузіліся маштабы вышыўкі, набойкі, крашаніны, менш пашыранымі сталі апрацоўка ліпавай кары, выраб рагож і цыновак. Знішчэнне лясных масіваў і непамерная эксплуатацыя прыродных рэсурсаў прывялі да скарачэння пчалярства, рыбалоўства, палявання, збіральніцтва. Аднак некаторыя рамёствы і промыслы да канца 19 - пач. 20 ст. пашырыліся, у іх ліку кравецкае, шавецкае, шапавальнае, аўчыннае, кавальскае, выраб шкла, цэглы, кафлі, а з дрэваапрацоўчых - сталярнае і цяслярнае. У першыя дзесяцігоддзі 20 ст. сяляне ў вялікай колькасці ткалі для сябе ільняныя і шарсцяныя тканіны, посцілкі, ручнікі, абрусы, шылі бялізну,    андаракі, фартухі, курты, світкі, рабілі паўсядзённы абутак з лыка і скуры, вязалі панчохі, рукавіцы і ініп. Амаль кожны селянін майстраваў для сябе саху, барану, драўляныя вілы, граблі, лапаты, выдзеўбаны посуд, будаваў з удзелам аднавяскоўцаў жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Пераважная большасць рамёстваў і промыслаў засноўвалася на мужчынскай працы. Жаночая праца пераважала ў апрацоўцы льну, пянькі і воўны, ткацтве, вышыўцы, хатняй вытворчасці адзення, кулінарнай справс. Жанчыны і дзеці дапа-магалі і ў сямейным падрадзе пры вырабе ганчарнага посуду, апрацоўцы скур і аўчыны, пляценні рыбацкіх сетак. Арганічна звязаныя з земляробствам і жывёлагадоўляй, рамёствы і промыслы беларусаў былі зарыентаваны на асенне-зімова-вясенні сезон, свабодны ад сельска-гаспадарчых работ. Летам і ўвосень сяляне збіралі ягады, грыбы, лекавыя травы, нарыхтоўвалі лыка для лапцей, займаліся пчалярствам і рыбалоўствам. Некаторыя кавалі, ганчары, шаўцы, гарбары працавалі круглы год.

    Асваенне лепшых традыцый народнага рамяства ў наш час з'яўляецца адным з асноўных кірункаў у развіцці мясцовай прамысловаеці. Рамёствы і промыслы жывуць як народнае мастацтва, як майстэрства ўмельцаў, захаваліся ў народных мастацкіх промыслах і сталі неад'емнай часткай сучаснай беларускай культуры. 

4 Транспартныя сродкі. Традыцыйныя транспартныя сродкі беларусаў падзяляюцца на колавыя і палозныя, летнія і зімовыя, водныя і сухапутныя. Да найбольш пашыраных належаць вазок, сані, а таксама лодкі розных тыпаў.

Пытанні па матэрыялу лекцыі:

1 Якія культуры характэрны для земляробства беларусаў?

2 Назавіце рамёствы беларусаў, дэталізіруйце развіццё аднаго з іх.

3 Якія промыслы былі распаўсюджаны на Беларусі?

4 На якія віды падзяляюцца транспартныя сродкі беларусаў?

 Літаратура:

1 Серыя “Беларусы”. Т. 1. Народныя рамёствы і промыслы. Мн., 1995.

2 Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. – Мн., 1997

 

Лекцыя 18 Матэрыяльная культура беларусаў

Ключавыя паняцці: паселішча, планіроўка, сядзіба, жыллёвыя пабцдовы, гаспадарчыя пабудовы, жаночае адзенне, мужчынскае адзенне, ежа, хлеб.

План:

1  Пасяленні і жыллё.

2  Касцюм.

3  Традыцыйная культура харчавання.

Канспект лекцыі:

1 Пасяленні і жыллё. На Беларусі былі распаўсюджаны розныя тыпы пасяленняў і неаднолькавыя тыпы забудовы сядзiбы ў ХIХ – пачатку ХХ ст. На сядзібе размяшчаліся жыллё, вытворчыя i гаспадарчыя пабудовы. Нацыянальныя адметнасці мела афармленне інтэр’еру беларускай хаты. Жылле - збудаванне, у якім жыве чалавек. Узнікла на золку цывіліза-цыі як сховішча ад непагоды і драпежных звяроў. Належыць да асноўных матэрыяльных даброт грамадства. Развілося ад будкі і зямлянкі (паўзямлянкі) да наземнай адна- і шматкамернай пабудовы. Тыпы і разнавіднасці жылля абумоўлены ўзроўнем развіцця гаспадаркі, геагр. асяроддзем, характарам сацыяльных адносін, узроўнем будаўнічай тэхнікі і культурна-бытавымі традыцыямі. Дыферэнцыяцыя тыпаў жылля  пачалася з падзелам грамадства на класы, а з узнікненнем гарадоў вылучыліся тыпы гарадскога і сельскага (вёска, горад, мястэчка).

    На Беларусі паводле археалагічных даследаванняў шматкамернае жылля вядома з жалезнага веку. Бытаванне Ж. складанай планіроўкі адзначаюць летапісы 10-12 ст. Гэта былі чатырохвугольныя і авальныя ў плане камеры, якія прымыкалі адна да адной і ўтваралі пабудовы плошчаю каля 20-25 м2. 3 распадам першабытна-абшчыннага ладу і выдзяленнем з абшчыны асобных сем'яў шматкамерныя пабудовы пачалі змяняцца невялікім жыллём, прызначаным для адной сям'і.

    У 17 - пач. 20 ст. асноўнымі тыпамі сялянскага жылля былі зрубныя 1-, 2-, 3-камерныя пабудовы. Аднакамернае жыллё - хата без сянец. 2-камернае ўтваралася далучэннем да хаты сянец. Спачатку сенцы не мелі пэўнага гаспадарчага прызначэння, не вызначаліся сталым наборам рэчаў; у іх трымалі некаторыя гаспадарчыя прылады, летам спалі. Уваход у хату спачатку прыкрывалі нахільна пастаўленымі жэрдкамі, уцяплялі саломай, сенам і зямлёй. У болып развітой форме, якая захавалася да нашага часу, сенцы - гэта зрубны трысцен або крытая дашчатая прыбудова да жылля з задняга тарцовага боку. Аднакамернае жыллё доўгі час суіснавала побач з 2- і 3-камерным. У 19 ст. яно сустракалася вельмі рэдка. Самым пашыраным у беларускай вёсцы было 2-камернае жыллё (хата + сенцы). У сенцах часта выгароджвалі камору. Больш ускладнены планіровачнны тып - хата + сенцы + трэцяе памяшканне (жылое або гаспадарчае — камора, клець). Трохкамернае жыллё пашырана на Беларусі з 16 ст., але доўгі час існавала побач з 2-камерным. Надсобная прыбудова ў 3-камерным жыллі пачала паступова выконваць функцыі жылой: у камору або клець пераносілі спальнае месца асобных членаў сям'і. У працэсе далейшага развіцця гаспадарчая пабудова з халоднай ператваралася ў памяшканне з печчу і пачынала выконваць функцыі хаты.

    Унутраная планіроўка ў беларускім сялянскім жыллі вызначалася ўстойлівасцю; печ (у курнай хаце без коміна) размяшчалася ў правым ці левым вуглу пры ўваходзе і вусцем была павернута да падоўжнай сцяны з акном. У процілеглым па дыяганалі ад печы вуглу знаходзілася покуць (вялікі або кутны вугал, кут, куць, пакуцце) - пачэснае, ганаровае месца ў хаце. На покуці звычайна стаяў стол   і знаходзілася бажніца. Ад покуці ўздоўж сцен размяшчаліся лавы шырынёю да 12 вяр-шкоў (52 см). Ад печы ўздоўж глухой сцяны насцілаліся палаці - нары са шчыльна падагнаных адна да адной дошак. Пазней з'явіліся драўляныя ложкі. 3 рухомай традыцыйнай мэблі былі ўслоны: адзін або два стаялі каля стала, адзін - ля дзвярэй. На сцяне каля дзвярэй мацаваліся палічка для посуду, лыжачнік для лыжак.

    Для хавання рознага начыння і дробных рэчаў хатняга ўжытку служыла паліца - шырокая (да 40 см) з невялікім борцікам дошка, умацаваная на дубовых круках над дзвярамі або над прадпечным акном. Найболып каштоўныя рэчы - святочнае адзенне, палатно, жаночы пасаг захоўвалі ў куфрах (скрынях). У 19 ст. з'явіліся суднікі - шафкі для посуду, лаву пачала выцясняць драўляная канапа. Разам з куфрамі і суднікам яна - адзін з першых прадметаў абсталявання, які апрача утылітарнага прызначэння служыў сродкам аздаблення жылля. 3 іншых элементаў эстэтычнага афармлення інтэр'ера хаты здаўна былі пашыраны вырабы ручнога ткацтва (ручнікі, абрусы, посцілкі і дываны), якія ўносілі ў сціплае памяшканне сялянскага жытла святочны настрой.

    Беларускі селянін заўсёды ўпрыгожваў жыллё знадворку. Адзін з самых пашыраных дэкаратыўных матываў - выява сонца з праменнямі. Дэкаратыўныя дэталі беларускай архітэктурнай арнаментыкі глыбока самабытныя і нацыянальныя. У дэкоры выкарыстоўвалі тры асноўныя групы арнаментальных матываў: матывы нябесных цел, мясцовай фауны і флоры, геаметрычных абстрактных форм. У арнамент аконных абрамленняў часта ўкампаноўвалі выкананыя ў тэхніцы прапільнай разь-бы выявы птушак і звяроў (голуб, певень, конь, мядзведзь і інш.). Віль-чыкі закрылін у двухсхільных стрэхах - найстарэйшыя традыцыйныя ўпрыгожанні. Выкананыя ў тэхніцы аб'ёмнай разьбы вільчыкі рабілі трох тыпаў: канструкцыйныя - падвойныя, верты-кальныя - прымацаваныя да закрылін, змешаныя. На Віцебшчыне і Магілёўшчыне ў арнаментальнай разьбе пераважалі геаметр. кампазіцыі, на Гомельшчыне пашырана разьба ўсіх матываў. Адметная асаблівасць знешняга афармлення сялянскага жылля - арганічнае спалучэнне канструкцыі з дэкорам. Кожная архітэктурная дэталь, якая садзейнічае ўпрыгожанню жылля, уяўляе канструкцыйна неабходны элемент.

2  Касцюм. Гiсторыя беларускага народнага адзення - неад’емнага кампанента матэрыяльнай культуры - праходзіла некалькі этапаў.  Выкарыстоўваліся розныя матэрыялы для вырабу адзення, тыпы кроя, быў багаты каларыт. У шырокім сэнсе ўключае абутак, галаўныя ўборы. Вылучаюцца жаночы, мужчынскi i дзiцячы комплексы адзення беларусаў, будзённае i святочнае адзенне, а таксама абрадавае адзенне і ўпрыгожаннi.

Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вы-магалі закрытага, цёплага адзення. Тканіны выраблялі з лёну (радзей пянькі) і воўны, упрыгожвалі набіўным узорам або ткалі з нітак розных колераў. Амаль усе віды адзення ў старажытнасці былі накладнымі, агульнае эстэтычнае патрабаванне - статычнасць і прастата сілуэта. Аснову мужчынскага гарнітура складалі кашуля з ноясам і нагавіцы, жаночага - кашуля (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное адзенне тыпу панёвы; верхняя вопратка - світа (зімой падшытая футрам). Мужчыны насілі шапкі з футра, сукна ці лямцу, дзяўчаты - вянец, замужнія жанчыны - чапец, а паверх - убрус. Абуваліся ў пасталы, поршні ці боты (жаночыя боты часта вышывалі). Адзенне ўзбагачалася на працягу стагоддзяў.

    Народнае адзенне беларусаў болып яскрава, чым адзенне іншых слаёў грамадства, выяўляла яго маральныя нормы і эстэтычныя густы. Беларускі касцюм у 14-16 ст. узбагаціўся новымі відамі (андарак, гарсэт) і прынцыпамі афармлення (спосабы завязвання наміткі), болып наблізіўся да абрысаў фігуры. Ён меў характэрныя прыкметы касцюма эпохі Адраджэння, а з найбольш спецыфічных - тэндэнцыі да агульнай строгасці ансамбля, перавагі белага колеру ў паасобных вырабах, спалучэння белага з чырвоным у іх каларыстыцы, а таксама геаметрычных узораў у арнаментыцы, што было трывалай усходне-славянскай  традыцыяй. Беларускі касцюм у гэты час набыў завершанасць, свой утылітарны і мастацкі вобраз.

    Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці на радзіны, падчас радасці ці жалобы. У самае прыгожае адзенне ўбіраліся да працоўных урачыстасцей: выгану жывёлы «на юраўскую расу», на свята Першай баразны, Першага снапа на ніве або Першага пакосу на сенажаці. Дэкор касцюма беларускага сялянства натуральна ўпісваўся ў беларускі краявід, гарманіраваў з інтэр'ерам сялянскай хаты, з яго самабытнай мэбляй, ручнікамі, абрусамі. Тканіны (палатняныя - зрэбныя і кужэльныя, суконныя і інш.) выраблялі ў хатніх умовах (на кроснах). Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі (настоямі траў, кары і лісця дрэў, балотнай жалезнай рудой). На белае палатно натыканнем або вышыўкай наносілі чырвоны геаметрычны арна-мент. Паліхромнасць была ўласціва суконным і паўсуконным тканінам паяснога адзення і поясу, у якіх вышыўка амаль адсутнічае, а тканы ўзор вызначаецца сакавітасцю тонаў і смеласцю іх спалучэнняў - чырвоны, зялёны, сіні, белы. Удала выкарыстоўваліся ў аздобе натуральныя серабрыстыя тоны лёну і воўны. Бытаваў таксама спецыфічны промысел упрыгожання тканін - набіванка.

    У традыцыйны комплекс мужчынскага адзення ўваходзілі кашуля, нагавіцы, а таксама камізэлька. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў лапці, скураныя пасталы, боты, зімой - у валёнкі. Галаўнымі ўборамі былі саламяны капялюш (брыль) ці валеная магерка, зімой заечая ці аўчынная аблавуха. Закончанасць ансамблю надавала скураная сумачка, якую падвешвалі цераз левае плячо ці да пояса. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздаб-ленне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі.

    Найважнейшага ўзлёту фантазіі і майстэрства беларускае адзенне  дасягнула ў жаночым касцюме, своеасаблівасць якога вызначае адметнасць нацыянальнага касцюма беларусаў увогуле. У жаночай кашулі залежна ад крою вылучаюць 3 умоўныя тыпы: з прамымі плечавымі ўстаўкамі; тунікападобная; з гесткай. Найболыная ўвага звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы. Разнастайнае паясное адзенне жанчыны: многія віды спадніц (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама панёвы, фартухі. Малюнак спадніцы і панёвы - клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце. Кампазіцыйна-арнаментальнае вырашэнне фартуха адпавядала кашулі і гарманіравала з ёю; апрача таго, ён упрыгожваўся карункамі і быў прыкметнай часткай касцюма. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў і гарсэт у выглядзе безрукаўкі, якая шчыльна аблягала стан і рабіла фігуру зграбнай. Шылі яго звычайна з крамных тканін чорнага, блакітнага, малінавага колераў, аздаблялі вышыўкай, аплікацыяй, нашыўкамі тасёмак, стужак, гузікаў. Касцюм мог дапаўняцца разнаколерным (найчасцей чырвона-зялёна-белым) поясам з кутасамі ці махрамі. Галаўныя ўборы строга залежалі ад узросту і сямейнага становішча жанчыны. У дзяўчат гэта былі перавязкі накшталт вузкіх ручнікоў. Замужняй кабеце не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой, таму жаночыя галаўныя ўборы паводле будовы болын складаныя і разнастайныя. Яны падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка), каптуровыя (каптур, чапец, падвічка). Самы пашыраны і адмысловы - намітка. Яна мноствам спосабаў павівалася вакол галавы на спецыяльным каркасе, канцы яе прыгожа драпіраваліся на спіне, а постаць жанчыны ўспрымалася вельмі статнай і велічнай. Будзённым абуткам жанчыны былі лапці, святочным - пасталы і чорныя хромавыя чаравікі. Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Яе шылі з валенага нефарбаванага сукна (світа, сярмяга, латушка, бурка, бурпос), аўчыны (кажух, кажушок - белыя нядубленыя, пазней чырвона-вохрыстыя дубленыя, казачына). Насілі таксама бравэрку, кафтан, кабат. Дэкаратыўнасцю выдзяляліся святочныя світы і кажушкі, якія па-майстэрску кроілі (з бакавымі клінамі — «з вусам»), упрыгожвалі шнурком, аплікацыяй, вышыўкай. Формы касцюма беларусаў канца 19 - пач. 20 ст. не былі аднароднымі.

3  Традыцыйная культура харчавання. Ежа з’яўляецца часткай матэрыяльнай культуры. Беларуская народная кулiнарыя - шырокае паняцце. Вядомы розныя стравы беларускай народнай кулiнарыi (мучныя i крупяныя, стравы з агароднiны i прадуктаў збiральнiцтва, мясныя i малочныя стравы, рыбныя стравы, напоi). Беларусы беражліва захоўвалі традыцыi прыгатавання страў. Меліся сезонныя асаблiвасцi харчавання, зафіксаваны сацыяльныя асаблiвасцi харчавання беларусаў. Традыцыйныя трапезы займаюць значнае месца ў культурных традыцыях беларускага сялянства.

    Характар ежы і харчавання беларусаў вызначаліся накіраванасцю іх гаспадаркі. Старажытныя славяне былі пераважна земляробамі, таму раслінная ежа для беларусаў спрадвечная. Значнае месца ў харчаванні займалі дзікарослыя расліны (шчаўе, цыбуля лугавая, чаенок палявы, баршчавік, крапіва, лебяда). ягады, грыбы.

    Асноўныя спосабы захоўвання прадуктаў - сушэнне, квашэнне; пазней - саленне. Рыбу (уюноў), грыбы, садавіну сушылі. Большую рыбу, мяса сушылі, пазней - капцілі. Найбольш старажытны пашыраны від расліннай ежы - каша. Яе варылі з абтоўчанага цэлага або з сечанага ікрупі зерня і молатага (мукі). Рэдкія мучныя цестападобныя стравы калісьці былі асноўнай ежай у пост. Паводле спосабу прыгатавання адрозніваліся квашаныя (кваша, саладуха. кулага), няквашаныя (калатуха. кулеш, саламаха, лямешка) і з соладу (саладуха). 3 аўсянай мукі гатавалі кісель, жур, талакно. Былі шырока вядомы рэдкія мучныя стравы — зацірка, галушкі. Традыцыйная ежа беларусаў, як і іншых славян, бліны з жытняй, пшанічнай, грэцкай, радзей ячменнай мукі. Бліны пяклі раніцай на снеданне, іх бралі з сабой у поле, у дарогу.

    Каштоўным і шанаваным прадуктам з мукі быў хлеб (жытні, пшанічны). Яго пяклі з рознымі дабаўкамі - бульбай, буракамі, у галодныя гады - з жалудамі, мякінай. Хлеб звычайна выпякалі вялікімі (па 4- 6 кг) боханамі («як падняць»), круглымі або прадаўгаватымі (буханкі, буханы, букаты, куліды). Святочнае печыва - пірагі - звычайна рабілі з пшанічнай мукі.

    Адным з галоўных прадуктаў харчавання была таксама гародніна. Сырымі елі рэпу, рэдзьку, агуркі, моркву, цыбулю, часнок. Гарох і боб парылі і пражылі; капусту, буракі, бручку, агуркі квасілі, салілі; рэпу, бручку, моркву парылі і пяклі. Рэдкія, звычайна кіслыя стравы (на першае) варылі з капусты, буракоў і бацвіння, з салёных агуркоў, са шчаўя, грыбоў, рыбы. Агурочны пустацвет кідалі ў квас, халаднік для паху. Першыя стравы варылі густымі (казалі «Гушча дзяцей не разганяе»).

    3 18 ст. ў харчаванні беларусаў вялікае месца займае бульба, якая стала штодзённай сялянскай ежай. 3 бульбы гатавалі розныя стравы, яна ішла як дабаўка да мучных і гароднінных. Бульбу варылі цэлую і рэзаную, чышчаную і ў лупінах, пяклі, смажылі. 3 дранай бульбы пяклі і пякуць дранікі і бабку, з тоўчанай робяць камы, з пакрышанай - булён. Бульба ідзе на прыгатаванне клёцак, калдуноў, запяканак, піражкоў. Налічваюць шмат страў з бульбы, таму і называюць яе на Беларусі другім хлебам.

    3 малочных прадуктаў спажывалі малако, тварог, сыр, масла, смятану, сыроватку, маслёнку (скалоцвіны), малодзіва (серу). Малако елі халодным, гатаваным, але пераважна кіслым. Сырадой здаўна лічыўся лекавым сродкам. Для заквашвання малака не ўжывалі і не ўжываюць ніякіх спецыяльных заквасак - яно кісне само. На тварог кіслае малако адтопліваюць у печы, заліваюць у спецыяльны палатняны клінок, з якога сцякае сыроватка. Тварог у клінку завязваюць, кладуць паміж дошчачкамі пад камень (гнёт), праз пэўны час атрымліваецца сыр. Яго спажываюць свежым, у пост сушылі або складалі ў дзежку і залівалі растопленым маслам (масленіца, брынза). На сыроватцы рабілі халаднік, варылі крупнік, пяклі бліны. Даўнейшы спосаб атрымання масла - праз адагрэў смятаны, пазней яго сталі збіваць (калаціць) у глінянай пасудзіне, потым у спецыяльных бойках. Смятану збіраюць з кіслага малака або з салодкага (якое пастаяла ў халодным месцы). Спажываюць смятану як закрасу для баршчу, квасу, да бліноў і інш.

    Значна меншае месца ў харчаванні беларусаў займалі мясныя стравы. Спажывалі свіное мяса, бараніну, мяса свойскіх птушак, значна радзей - мяса кароў, цялят. Мяса спажывалі сырым, вараным, печаным, вэнджа-ным. Найболып пашыраная страва з сырога мяккага свінога мяса - каўба-са. Мяса захоўвалі таксама ў свіным страўніку (коўбіку). Сала салілі з прыправамі. Сала рэзалі кавалкамі па памеру дзежкі, тады яно (добра пра-соленае) не жаўцела і добра захоўвалася. Елі яго сырым, печаным (сквар-кі); унутраны тлушч ператоплівалі (ператоп, смалец). З гусей, качак, курэй вытоплівалі смалец. Са свіных вантроб рабілі вантрабянку (сальцісон), з крыві - крывянку, варылі юху, боршч. 3 ног, галавы гатавалі квашаніну. У той дзень, калі калолі кабана, гаспадары наладжвалі са свежыны багатую вячэру, якую называлі свежыной, пагалоўшчынай ці верашчакай. На вялікія святы заможныя сяляне пяклі лепшыя часткі свіной тушы, цяляці, часам цэлыя кумпякі або парася. Мяса перад гэтым трымалі ў расоле з прыправай, перад выпечкай абмазвалі жытнім цестам.

Пытанні па матэрыялу лекцыі:

1 Ахарактарызуйце традыцыйнае жыллё беларусаў.

2 З якіх элементаў скаладўся комплекс традыцыйнага жаночага адзення беларусаў?

3 Якія традыцыйныя стравы з мукі, распаўсюджаныя на Беларусі, Вам вядомыя?

4 Якія традыцыйныя стравы з мяса ўжывалі беларусы?

5 У чым заключаецца розніца паміж паўсядзённым і святочным харчаваннем беларусаў?

Літаратура:

1 Беларускае народнае жыллё. – Мн., 1973.

2 Беларускае народнае адзенне. – Мн., 1975.

3 Серыя “Беларусы”. Т. 2. Дойлідства / А.І. Лакотка. – Мн., 1997.

4 Бялявіна В.М., Ракава Л.В. Жаночы касцюм на Беларусі. – Мн., 2007.

5 Бялявіна В.М., Ракава Л.В. Мужччынскі кацюм на Беларусі. – Мн., 2007.

6 Навагродскі Т.А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў. – Мн., 2000.

 

Лекцыя 19 Грамадскія традыцыі беларусаў

Ключавыя паняцці: абшчына, талака, бонда, сябрына, Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле, Зажынкі, Дажынкі.

План:

1  Сельская абшчына. Абшчынныя звычаі.

2  Традыцыйныя каляндарныя абрады беларусаў.

Канспект лекцыі:

1 Сельская абшчына. Абшчынныя звычаі. Абшчына - адна з форм сацыяльнай арганізацыі людзей. Узнікла ў першабытным грамадстве - сначатку складалася з кроўных родзічаў і характарызавалася калектыўнымі вытворчасцю і ўласнасцю на сродкі вытворчасці, поўнай роўнасцю яе членаў. Развіццё вытворчых адносін, павелічэнне прадукцыйнасці працы ў выніку грамадскага раздзялення працоўнай дзейнасці, узнікненне класаў і дзяржавы прывяло да паступовага распаду родавай абшчыны. У класавых дакапіталістычных грамадствах абшчына была адной з ніжэйшых сацыяльных ячэек, арганізаваных паводле саслоўнага і тэрытарыяльнага прынцыпу з поўным ці частковым самакіраваннем і калектыўным валоданнем некаторымі сродкамі вытворчасці, напрыклад, зямлёй. У сярэднія вякі суседская (тэрытарыяльная) абшчына аб'ядноўвала галоўным чынам сялянскае насельніцтва і была характэрнай для многіх еўрапейскіх краін.

    На Беларусі суседская абшчына называлася грамадой. Складалася з аднаго або некалькіх сельскіх пасяленняў, валодала ворнай зямлёй, пашамі, ляснымі ўгоддзямі і інш. Мела органы самакіравання (сельскі сход), выбарных асоб (стараста, лаўнікі, дзесяцкія); існаваў абшчынны суд. У межах абшчыны рэгуляваліся адносіны паміж сялянамі, размяркоўваліся цяглавыя павіннасці, назапашвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне сацыяльна значная інфармацыя, каштоўныя традыцыі і г. д. Адносіны ў сялянскай Абшчына рэгламентаваліся грамадскай думкай і звычаёвым правам, якое часта падмацоўвалася дзяржаўным правам. Характэрнымі рысамі грамадскага побыту абшчыны былі каляндарныя святы і звычаі (каляды, купалле, талака, вячоркі, масавыя ігрышчы і інш.). Абшчына ўплывала і на побыт сялянскай сям'і, яе звычаі і абрады. Развіццё феадалізму, якое суправаджалася ўзмацненнем прыгоннай сістэмы і знішчэннем калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, вяло да зніжэння сацыяльнай значымасці сялянскіх абшчын, і яны паступова ператварыліся ў бяспраўныя прыдаткі дзяржаўнага апарату. Гэты працэс на Беларусі паскорыўся пасля аграрных і адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ 16 ст. Разам з тым у перыяд позняга феадалізму (17 - 18 ст.) абшчынныя формы адносін захаваліся ў арганізацыі валасцей (на Усходзе Беларусі), копных сходаў і судоў, сельскіх грамад, дворышчаў і інш. З пранікненнем у сельскую гаспадарку капіталістычных форм вытворчасці (19 ст.) пачалося канчатковае разбурэнне абшчынных адносін і арганізацый.сАбшчынныя звычаі: талака, бонда, сябрына.

    Талака - даўні народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах у беларусаў і інш. славянскіх народаў. Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для тэрміновай ці працаёмкай работы, якая вымагала многа работнікаў і цягла: зрубіць хату, скасіць сена, зжаць жыта, выбраць бульбу, вывезці лес, гной на поле і інш. Памагалі найперш пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Талака звычайна заканчвалася застоллем, спяваннем талочных песень. У гэтым звычаі выяўляюцца рысы старажытнага калектывізму і рэшткі абшчыннага побыту. У час прыгону паны выкарыстоўвалі народны звычай і ўводзілі прымусовыя талокі для выканання тэрміновых сельскагаспадарчых работ звыш абавязковых сялянскіх павіннасцей, т. зв. згоны, гвалты.

    Бонда - беларускі народны звычай частавання блізкіх і аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавінай, агароднінай новага ўраджаю. Дзяліліся мясам дамашняй і забітай у час палявання дзікай жывёлы, рыбай, мёдам (у час яго выбірання з вулляў). Звычай сведчыць пра існаванне ў старажытнасці калектыўнай (абшчыннай) гаспадаркі і грамадскай уласнасці. У наш час страціў сваю назву, але па-ранейшаму захоўваецца як народная традыцыя калектыўных узаемаадносін.

    Сябрына - народны звычай сумеснага карыстання сенажаццю, пашай, пчоламі, падоранай жывёлай і г. д. Саўладальнікаў маёмасці называлі сябрамі. Характэрнымі рысамі адносін паміж імі была дружба і ўзаемадапамога. Звычай сябрына, як і бонда, патранімічнага паходжання. Была найболып пашырана ў 14-16 ст. на поўдні Беларусі. Рэшткі сябрыны захаваліся да пачатку 20 ст.

2 Традыцыйныя каляндарныя абрады. Традыцыйная каляндарная абраднасць беларусаў мае аграрную аснову, звязана з народным каляндаром. У каляндарнай абраднасці вылучаюць чатыры цыклы: веснавы, летні, восеньскі і зімовы. Ахарактарызуем некаторыя каляндарныя абрады.

    Каляды – народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных аграрных абрадаў і святкаванняў храналагічна займала першае месца. Царква прымеркавала да старажытных каляд рэлігій-ныя святы нараджэння Хрыста і вадохрышча, таму за калядамі замацаваўся час з 24 снежня па 6 студзеня (с. ст.) уключна. Для абраднасці каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад першым днём свята, багатая (тоўстая, шчодрая, мясная) перад Новым годам і посная (галодная, вадзяная) перад вадохрышчам. Абавязковай стравай была ўласна куцця — ячная каша. У час каляд наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць, дабрадушна кпілі з малалеткаў, дзеда ці старой.

    Калядаванне - народны традыцыйны звычай хаджэння каляднікаў па хатах на каляды з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізава-ных сцэнак, пераапрананнем у «казу», «мядзведзя», «кабылу», «жорава». За гэта каляднікам давалі дарункі (сала, каўбасы). У аснове калядавання - старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (паводле нар. выразу «ад каляд сонца паварочвала на лета») і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе пры дапамозе магічных дзеянняў. Як рэшткі зімовых язычніцкіх святкаванняў калядаванне забаранялася царквой. 3 цягам часу яно набыло характар забавы. У калядныя дні, у вечар перад Новым годам (с. ст., на другую куццю, якая ў народзе называлася багатай, шчодрай, тоўстай, мясной), адбывалася шчадраванне: дзяўчаты хадзілі па хатах са «шчодрай» (прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне, а на галаву надзявалі папяровы вянок з разнаколернымі стужкамі) і выконвалі шчадроўскія песні (вельмі блізкія да калядных песень), якія ўслаўляюць гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей.                                           

    Масленіца - старажытнае перадвеснавое свята ў славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды (адраджэннем пладаносных сіл зямлі). Лакальная назва масленка, сырніца. Асноўная накіраванасць абраднасці масленіцы - провады зімы, паскарэнне прыходу вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце. Святкавалі масленіцу некалькі дзён. У вёсцы яна звычайна пачыналася ў чацвер. Царква прымеркавала масленіцу на нядзелю перад вялікім постам. На масленічным тыдні ў дзень т. зв. святога Уласа ў некаторых мясцінах Беларусі аб'язджалі маладых коней і валоў. У гэты ж дзень моладзь наладжвала гушканне на арэлях (магічны сэнс гушканняў - каб лён доўгім рос), каталася на санках, спявала масленічныя песні. Тэматыка іх працоўна-земляробчая, а таксама жартоўна-бытавая і гарэзліва-любоўная. На Беларусі на масленіцу адведвалі бабку-павітуху. Існаваў звычай цягання хлопцамі «калодкі» па сяле з абавязковым заходам у хату, дзе была сталая дзяўчына; яна павінна была пачаставаць іх. Не прыпыніцца з «калодкаю» перад хатаю дзяўчыны лічылася знявагай для яе. Вядомы і іншыя звычаі. У панядзелак на масленічным тыдні збіраліся жанчыны, прывязвалі да «калодкі» адзін канец папружкі ці пояса, а другі канец - да халастога хлопца, які сустрэўся ім, як бы ў пакаранне за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед (перыяд пасля каляд). Калі хлопец не хацеў цягаць «калодку» за сабою ўвесь дзень, ён мусіў адкупіцца. Тое ж адбывалася і з дзяўчатамі. Заканчвалася масленіца «запускамі» («запустамі») на малочнае. У нядзелю, калі арганізоўваліся «запускі», на вячэру гатавалі толькі малочныя стравы, сярод якіх важную ролю адыгрывалі сыр, масла, тварог з малаком. На масленіцу абавязкова пяклі бліны. Традыцыі масленіцы захаваліся ў святкаванні провадаў зімы.                                       

    Гуканне вясны - старажытны язычніцкі абрад; першае па часе веснавое свята. У асобных месцах пачыналася 1 сакавіка с. ст. (на хрысціян-скае свята Аўдакеі), усюды - з 25 сакавіка на благавешчанне). Удзельнікі абраду выходзілі на высокае месца (горку, бераг ракі, возера, куды звычайна збіралася моладзь), раскладалі вогнішчы (на Магілёўшчыне палілі ўсякае смецце - ачышчалі зямлю, на Гомелыпчыне запаленае кола на плыце пускалі па рацэ - водгалас культу сонца), спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, якія выконвалі магічную функцыю («Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць»). У свята гуканне вясны пранік і культ расліннасці: ушанаванне бярозы (звычай кідаць на бярозу кастрыцу і інш.). Сляды аграрна-магічнай функцыі хлеба захаваліся і ў печыве, якое рабілі ў выглядзе птушак (жаўрукоў, буслоў). 3 хлебам звязаны і звычай закопваць у зямлю гаршчок кашы - своеасаблівая ахвяра зямлі. Сярод іншых дзеянняў абрадавага характару - гушканне на арэлях, звычай «заскоквання», «затанцоўвання» вясны (на Салігоршчыне), абход двароў. Паступова абрад гукання вясны ператварыўся ў прыгожае свята, забаву моладзі і ў такім выглядзе дайшоў да нашых дзён.

    Камаедзіца - старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Ёсць сведчанне, што ў 19 ст. яно адбывалася ў сакавіку перад хрысціянскім святам благавешчання. На камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу - т. зв. камы (адсюль назва), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пёраварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. Свята камаедзіца дахрысціянскага паходжання. Яго вытокі звязаны з татэмізмам. Камаедзіца - водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання. Абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера. Свята камаедзіца зафіксавана на Бягомлынчыне, дзе былі вялікія лясы, у якіх вялося многа мядзведзяў, і яны часам шкодзілі свойскай жывёле, выклікалі страх у людзей. У 19 ст. свята страціла ранейшы сэнс, стала традыцыйнай забавай. У апошняй чвэрці 19 ст. яно зусім знікла з побыту.

    Валачобніцтва. Валачобнікі - асобы, якія выконвалі абрады валачобнага свята. Лакальныя назвы валачоннікі, лалоўнікі. У даўні час свята адзначалі перад пачаткам веснавых земляробчых работ, а ў больш далёкім мінулым ім пачынаўся новы год. Для выканання абрадаў ствараўся валачобны гурт. Галоўным у гурце быў пачынальнік (запявала). Ён пачынаў святочную валачобную песню і спяваў усе яе радкі. Пачынальнікам выбіралі добрага гаспадара, спевака, які дасканала ведаў святочныя абрады, валачобныя песні, віншавальныя арацыі. Важным чынам у гурце быў музыка. Ён суправаджаў спяванне ігрой на скрыпцы (часам было два музыкі: адзін іграў на скрыпцы, другі - на дудзе). Асобны чын - механоша. Ён насіў «валачобнае» - святочныя дарункі гурту. Астатнія валачобнікі называліся падхватнікамі. Іх абавязак - спяванне хорам пасля кожнага радка валачобнай песні, прапетага пачынальнікам, яе прыпеву (рэфрэна). Звычайна рзфрэн спяваўся гучна, узнёсла, надаючы песні радасны, святочны характар. Колькасць падхватнікаў вызначала велічыню гурту, у склад яго часам уваходзіла да 20 чалавек. У пачатку свята гурт абыходзіў усе сялянскія двары па парадку, станавіўся пакругам перад акном хаты і спяваў. Гурт велічаў і славіў гаспадара, яго працу, зычыў плёну на ніве, прыплоду ў статку, шчасця ўсёй сям'і. Большасць песень адрасавалася гаспадару, у іх услаўлялася яго руплівасць, дбайнасць. Велічалі і ўслаўлялі таксама гаспадыню як мудрую мужаву дарадчыцу і памочніцу, незамужнюю дачку, нежанатага сына. Валачобныя песні адлюстроўвалі ўсе этапы гасп-дарчых заняткаў, паэтызавалі сялянскі двор, ніву. Валачобныя песні - адзін з самых высокамастацкіх жанраў беларускай народнай паэзіі земляробчага календара. Праспяваўшы звернутыя да членаў сям'і песні, валачобнікі гаварылі імправізаваныя віншаванні. Пасля гэтага гаспадар або гаспадыня адчынялі акно, дзякавалі і давалі ім абрадавы дарунак - валачобнае (яйкі, сыр, каўбасы). Кароткай песняй або некалькімі словамі гурт дзякаваў за дар і жадаў сям'і ўсялякіх даброт. Пасля абходу ўсіх двароў валачобнае дзялілі паміж удзельнікамі гурту. Валачобным абрадам у мінулым надавалася важнае значэнне. Лічылі, што яны спрыяюць ураджаю, дабрабыту сям'і, засцерагаюць ад розных нягод. Аб земляробчым характары валачобнага свята і абрадаў сведчыць і змест песень і тое, што валачобнікаў часам называлі ралёшнікамі (ад слова ралля). Назва паходзіць ад старажытнага тэрміна «валачоба», што значыла «баранаванне». Іншы раз валачобнікаў называлі кукольнікамі (кукобнікамі). Гэтыя валачобнікі насілі шырокую нізкую скрыню з векам, у дне якой былі калочкі з насаджанымі на іх фігуркамі конікаў, абшытымі сукном рознага колеру. У час выканання валачобных песень скрыню рухалі наперад і назад, і фігуркі круціліся. У некаторых вы-падках музыку ў гурце называлі скамарохам.

    Старажытнае валачобнае свята пачало знікаць з побыту ўсходнеславянскіх народаў у познім сярэднявеччы ў сувязі з узмацненнем хрысціянскай царквы і зменамі ў календары (пераносам пачатку новага года з вясны на зіму). Як старажытнае святкаванне яно захоўвалася пераважна на Беларусі, асабліва на яе Поўначы і ў цэнтральнай частцы. Пад уплывам царквы валачобнае святкаванне было прымеркавана да хрысціянскага свята вялікадня і атрымала яго назву, але старажытныя найменні даўніх святочных абрадаў, песень, іх выканаўцаў і святочнага дарунка асталіся ранейшыя, дахрысціянскія. Адначасова з новай назвай валачобнага святкавання ў ім адбыліся і змены. Сялянскія двары сталі абыходзіць у межах царкоўнага прыходу, спраўляць абрады ў пачатку вялікадня. У валачобныя песні ўвайшлі элементы хрысціянскай міфалогіі. Змяніўся і полаўзроставы склад валачобнага гурту. Раней валачобнікамі былі толькі мужчыны, пазней абрады сталі выконваць і жанчыны, а ў канцы 19 - пачатку 20 ст. нават дзеці. У гэты час сувязь валачобных абрадаў з хрысціянскай рэлігіяй аслабляецца, змяняецца змест валачобных песень, змяншаецца роля і значэнне ў іх хрысціянскіх элементаў. Валачобныя абрады і песні пачалі траціць рэлігійныя рысы. Далейшыя змены ў валачобніцтве адбыліся ў савецкі час. У многіх мясцовасцях яно знікае, а там, дзе яшчэ захоўваецца, абрады спраўляюць звычайна малымі групамі. Традыцыйны падзел абрадавых роляў у гурце ўжо неабавязковы. Валачобнікі абыходзяць толькі двары сваёй вёскі ці вуліцы або свайго канца вёскі. Валачобніцтва страціла рэлігійныя рысы і захоўваецца ў сучасным побыце некаторых вёсак як вясновая гульня-забава.         

    Юр’я, Юрай - старадаўняе гадавое свята земляробчага календара. Адзначалася 23 красавіка с. ст. ў гонар заступніка жывёлы і гаспадаркі Юр'я. Да Юр'евага дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр'еву расу», якой у народных вераваннях надавалася цудадзейная моц. Вечарам напярэдадні Юр’я ўпершыню выводзілі на начлег коней: лічылася, што Юр’я замыкае ваўкам раты і конскі статак з гэтага дня не рызыкуе стаць ахвярай драпежнікаў.

    На Юр’ю здзяйсняўся абрадавы абход палёў, варажылі пра будучы ўраджай; з Ю’ям звязвалася шмат атрапейных (ахоўных) і прадуцыравальных абрадаў. Магічнымі захадамі суправаджаўся раніцай 23 красавіка выган статка ў поле. Гаспадар тройчы абходзіў статак з запаленай грамнічнай свечкай. Гаспадыня абкурвала «жывоцінку» святаянскімі зёлкамі. Пастух лёгка сцёбаў кожную жывёліну асвечапай на вербніцу вярбінкай. На Магілёўшчыне тройчы абходзілі вакол коміна з лустай хлеба, прыгаворваючы: «Як печ стаіць на месцы, так штоб і скацінка хадзіла на места!» Затым хлеб скармлівалі жывёле. На Гродзеншчыне, выганяючы жывёлу ў поле, у падваротні хлява клалі ў вывернуты кажух яйка і лусту хлеба з тым, каб жывёла абавязкова пераступіла іх: спадзяваліся, што коні, каровы і авечкі будуць ад гэтага такія сытыя і гладкія, як яйка. На падвор'і пад уязную браму, праз якую праганялі жывёлу, клалі замкнутыя замком ніты ці замок. Паводле народных вераванняў, такая засцярога рабілася з мэтай замкнуць ваўкам зубы, зберагчы жывёлу ад звяроў. Стараліся, каб статак прайшоў праз руннае поле, пры гэтым акраплялі кароў юр'евай расой, спадзеючыся, што гэта засцеражэ іх ад падкопаў ведзьмаў, паспрыяе большаму малаку.

    Не менш урачыста і заклапочана здзяйсняўся і абрад агледзін нівы. Для гэтага пяклі спецыяльны каравай. Гаспадар загортваў яго ў абрус, клаў у сплсцены з бяросты кош і, найчасцей, усёй сям'ёй выпраўляліся на поле. Гаспадар абходзіў з караваем усе свае палі. На жытнім загоне клалі каравай сярод руні. Калі каравай хаваўся ў ёй, чакалі ў гэтым годзе добрага ўраджаю. Прыпадалі да зямлі, слухалі, як расце жыта. Маладзіца, якая мінулай зімой выйшла замуж, пакрывала рунь кавалкам палатна. Вярнуўшыся дахаты, дзялілі каравай, спажывалі за святочным сталом з надзеяй добрага плёну на ніве. У зах. рэгіёне да жыта ішлі старэйшыя і моладзь пад вечар. Там частаваліся, танцавалі пад дуду або скрыпку, спявалі юраўскія песні. У выпадку агледзін нівы і абрадавага частавання гаспадар закопваў на канцах жытняга поля рэшткі ежы ад велікоднага стала (косці ад мяса, яечную шкарлупіну) дзеля засцярогі ад грому, сыпаў попел ад рэшткаў абрадавых страў на ніву, спадзеючыся пазбыцца пустазелля на ёй. Па надвор'і 23 красавіка меркавалі пра поспех у гаспадарцы. Калі на Юр’ю ішоў густы дождж, то лічылі: жыта ўрадзіцца густое, буйное. Калі ж дождж толькі «крапіць», то будуць увесь год кароў даіць, бо лета выдасца багатае на траву. Калі вада ў рэчцы прыбывае да Юр'евага дня, то лета будзе гарачае, з дажджамі неўпару. Калі на Юр’я не будзе ні снегу, ні дажджу, то лета выдасца сухое, неўраджайнае. За колькі дзён да Юр’я зацвітуць сады (вішні), за столькі дзён да Пятра пойдуць жаць жыта. Многія гэтыя гаспадарчыя прыкметы былі заснаваны на шматгадовай практыцы.

    Юр’я лічылася святам пастухоў. Яны збіралі ў гэты дзень багата закусак ад гаспадароў і ладзілі на пашы пачастунак. Меў ён абрадавае значэнне. Пастухі гатавалі яешню і а ёю тройчы абходзілі статак, пры гэтым рабілі розныя захады, каб засцерагчы статак ад упаду і мору. На Юр’я пастухі не бралі з сабой пугаў, што сведчыла пра гуманістычны характар народнага светаўспрымання. На Гродзеншчыне дзяўчаты на Юр’я хадзілі з песнямі па вёсцы, рабілі абрадавы абход двароў, як на вялікдзень.

    Куст - старажытны веснавы (познавеснавы) абрад. Называўся таксама ваджэнне куста. Прымяркоўваўся да другога дня сёмухі. Найбольш пашыраны на Піншчыне, захаваўся ў жывым бытаванні. Выконвалі дзяўчаты. Самую юную, прыгожую прыбіралі кустом: кляновымі, ліпавымі ці бярозавымі галінкамі верхам уніз, звязанымі ў аснове; на галаву надзявалі вянок. «Дзявочае войска» на чале з кустом па дзве ў рад (спачатку старэйшыя, потым падлеткі) абходзілі двары, спявалі куставыя песні. У іх велічалі куст, гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей, жадалі добрага ўраджаю, здароўя. За песні атрымлівалі падарункі. Пасля заканчэння абраду разрывалі куст, галінкі і лісце бралі з сабой, сушылі. Лічылася, што лісцем куста можна лячыць скулы. Ваджэнне куста заканчвалася калектыўным застоллем і танцамі. Абрад куста генетычна звязаны з культам продкаў і культам раслін. У аснове яго — міфалагічнае ўяўленне пра плёнаабуджальную сілу куста. Да яго звярталіся з просьбай, заклінаннямі паспрыяць дабрабыту ў гаспадарцы, каб радзілі «жыта, пшаніца і ўсякая пашніца». Верылі ў магічную сілу куста ўплываць на жаданы шлюб (знайшло адбітак у песні «Каля куста сачавічанька густа»). Абрад блізкі да калядавання і валачобнага абраду, аднак уступае ім у багацці і пышнасці рытуалу, асабліва каляднага, і песеннага суправаджэння.

Пытанні па матэрыялу лекцыі:

1 У чым значэнне сялянскай абшчыны?

2 Апішыце талаку і вызначыце яе сутнасць.

3 Пералічыце каляндарныя святы беларусаў у адпаведнасці з падзяленнем на цыклы.

4 Якая агульная аснова аб’ядноўвае ўсе каляндарныя святы беларусаў?

Літаратура:

1 Серыя “Беларусы”. Т. 6. Грамадскія традыцыі. – Мн., 2002.

2 Серыя “Беларусы”. Т. 7. Вусна-паэтычная творчасць. - Мн., 2004.

 

Лекцыя 20 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў

Ключавыя паняцці: сям’я, традыцыйнае выхаванне, радзінны абрад, вясельны абрад, пахавальны абрад.

План:

1 Сям’я.

2 Традыцыйная сістэма выхавання.

3 Сямейныя абрады: радзінна-хрэсьбінны, вясельны, пахавальны.

Канспект лекцыі:

1 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў фарміраваліся на працягу стагоддзяў. Склаліся гістарычныя формы сям’і. Вялікая (непадзеленая) сям’я можа быць бацькоўская і брацкая, паводле структуры яна складаецца з двух і больш пакаленняў. Паступова адбываўся падзел вялікіх сем’яў на малыя. Тыпы малой сям’і – поўная і няпоўная. Становішча жанчыны ў сям’і беларусаў было падпарадкаваным. Маёмасныя адносіны доўгі час рэгуляваліся спадчынным правам.

2 Традыцыйная сістэма выхавання. Традыцыйная сістэма выхавання беларусаў прадугледжвала арыенцір на працалюбівасць, сціпласць у чалавечых адносінах, гасціннасць, шчырасць і шчодрасць. На першы план традыцыя высоўвала прагу да зямлі, павагу да старшых, асабліва да бацькоў. 

3 Сямейныя абрады: радзінна-хрэсьбінны, вясельны, пахавальны. Сямейныя абрады былі абумоўлены значнасцю трох важнейшых падзей у жыцці беларуса: нараджэнне, бранне шлюбу і смерць як пераход у вечнае жыццё. 

Абрады, звязаныя з цяжарнасцю жанчыны, падзяляліся на тры цыклы: дародавы, уласна родавы і пасляродавы. Абавязкова адзначаліся радзіны. Меліся лакальныя асаблівасці радзіннай абраднасці. Важную ролю адыгрываў выбар кумоў. Адной з цэнтральных постацей у радзінным абрадзе была бабка-павітуха.

Вяселле – гэта комплекс абрадаў і звычаяў у спалучэнні са шматлікімі фальклорнымі элементамі (песні, музыка, танцы, гульні, прыгаворы і інш.), якія суправаджаюць урачыстасць заключэння шлюбу і з’яўляюцца няпісаным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям’і. Жывучасць вясельнай абрад-насці тлумачыцца вялікай важнасцю сям’і, звязанай з асноўнай умовай існавання народа - яго ўзнаўленнем. Згодна з паслядоўнасцю абрадавых дзеянняў традыцыйнае беларускае вяселле падзяляецца, хоць і не заўсёды выразна, на тры асноўныя часткі: давясельную, або падрыхтоўчую (выглядзіны, даведкі, сватанне, запоіны, аглядзіны, заручыны); уласна вясельную (суборная субота, каравай, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характеру маладой, падзел каравая, адорванне маладых); паслявясельную (цыганы, пярэзвы). У некаторых мясцовасцях суборную суботу і выпечку каравая лічаць падрыхтоўчай часткай вяселля. У агульным цыкле вяселля значэнне гэтых частак неаднолькавае. Давясельная частка мае пераважна фармальна-бытавы характер, у час яе афармляецца пагадненне паміж бацькамі маладых пра заключэнне шлюбу. На гэтым этапе разам з побытавымі выконваюцца некаторыя традыцыйныя звычаі і абрады, без якіх пагадненне і інш. падрыхтоўчыя акты не маюць неабходнай сілы. Паводле паходжання звычаі і абрады падрыхтоўчай часткі, як і сама падрыхтоўчая частка, належаць да параўнальна позніх састаўных злементаў беларускай вясельнай абраднасці. Уласна вяселле займае галоўнае месца ў традыцыйнай вясельнай абраднасці і характарызуецца багаццем цырымоній, якія адбываюцца ў гэты час. Цэнтральным абрадам уласна вяселля з’яўляецца звядзенне маладых, якое замацоўвае іх шлюб і злучае на ўсё жыццё. Заключная частка вясельнага цыкла мае пераважна гульнёвы характер. Беларускае вяселле даволі поўна захоўвае старажытныя славянскія элементы, якія атрымалі ў ім сваё далейшае развіццё. Тлумачыцца гэта ў першую чаргу развітым у беларусаў культам продкаў, а таксама ў значнай ступені існаваннем розных веравызнанняў і абыякавасцю сялян да царквы. На Беларусі яшчэ ў 17-18 ст. пры заключэнні шлюбу карысталіся звычаёвым правам, царкоўнаму вянчанню надавалася малое значэнне. Багацце і развітасць беларускага вяселля вынікаюць з прававой сілы яго працэдур, якія павінны былі абавязкова выконвацца пры сведках (родзе, суседзях) і ады-грывалі функцыю дакумента аж да сярэдзіны 19 ст. Род даваў сваю санкцыю на шлюб пры дапамозе рытуальных дзеянняў. У сялянскім жыцці шлюб адбываўся даволі рана.

Пахаванне адбывалася паводле традыцый, якія складваліся на працягу стагоддзяў, у пахавальным абрадзе беларусаў захавалася шмат архаічных элементаў. Ён меў лакальныя варыняты. Абавязковымі былі памінкі нябожчыка. Да пахавальнай абраднасці датычацца імправізаваныя творы беларускага фальклору – галашэнні. У беларусаў неад’емнай часткай культуры выступаюць абрады памінання продкаў (Дзяды, Радаўніца).

Пытанні па матэрыялу лекцыі:

1 Ахарактарызуйце непадзеленую сям’ю.

2 На якія цыклы падзяляецца раздзінна-хрэсьбінны абрад?

3 Якія этапы вылучаюцца ў беларускім вясельным абрадзе?

4 Да якога віду сямейных абрадаў належаць галашэнні?

Літаратура:

1 Беларусы : У 11 т. / В.К. Бандарчык, М.Ф. Піліпенка, А.І. Лакотка. - Мінск: Беларуская навука, 1995-2009. – Т. 5 : Сям’я / В.К. Бандарчык [і інш.]. – 2001. – 375 с.

2 Ракава, Л.В. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў / Л.В. Ракава. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – 311 с.

 

Лекцыя 21 Традыцыйная духоўная культура беларусаў

Ключавыя паняцці: духоўная культура беларусаў, беларускае народнае мастацтва, жанры беларускага фальклору, народныя музычныя інструменты беларусаў, карагод, беларускі народны танец, батлейка, вышыўка, ткацтва, разьба па дрэве, ганчарства, саломапляценне.

План:

1 Народныя веды беларусаў. 

2 Беларускі фальклор.

3 Народная музыка.

4 Народнае харэаграфічнае  мастацтва.

5 Тэатральнае мастацтва.

6 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

7 Традыцыйныя рэлігійныя ўяўленні беларусаў.

Канспект лекцыі:

1 Народныя веды беларусаў. Народныя веды беларусаў уключаюць наступныя сферы: народная медыцына і ветэрынарыя, метэаралогія, метралогія, веды па астраноміі і матэматыцы і інш. Народная медыцына - сукупнасць эмпірычна набытых народам ве-даў пра гаючыя сродкі, лекавыя травы і гігіенічныя навыкі, а таксама іх практычнае выкарыстанне для зберажэння здароўя, папярэджання і лячэння хвароб. Узнікла ў глыбокай старажытнасці. У першабытнаабшчынным грамадстве была адзіным відам медыцыны, абагульняла эмпірычныя звесткі пра пэўныя гігіенічныя меры і спосабы лячэбнай дапамогі пры параненнях, абмаражэннях, апёках, траўмах, розных хваробах. Збіранне і ўжыванне ў ежу раслін давала чалавеку магчымасць пазнаёміцца з іх уласцівасцямі, адрозніваць ядомыя плады, карані, травы, грыбы, водарасці ад неядомых, атрутныя — ад неатрутных, набываць веды пра ўздзеянне той ці інш. расліны на арганізм чалавека (напрыклад, было заўважана, што адны расліны выклікалі павышанае сэрцабіцце, другія сунімалі кашаль і г. д.).

    3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі веды чалавека пра раслінны і жывёльны свет пашырыліся. Так, пры апрацоўцы скур людзі даведаліся пра вяжучыя ўласцівасці дубовай і вярбовай кары і пачалі выкарыстоўваць адвары яе пры страўнікава-кішэчных хваробах. Алей, выціснуты з семя лёну і канапель, служыў слабільным сродкам, а распаранае льняное семя - сродкам для прыпарак. Здаўна ад курынай слепаты елі ялавічную (цялячую) печань, ад цынгі - цыбулю, часнок і хрэн, ад малакроўя - моркву і грэцкую кашу. Малакроў'е лячылі таксама сокам альяса, сухоты - сабачым, барсуковым ці мядзведжым тлушчам. 3 старажытнасці вядомы гаючыя ўласцівасці сонечных прамянёў, вады.

    3 назапашваннем ведаў па народнай медыцыне паявіліся асобы, асноўным заняткам якіх стала лячэнне. У Кіеўскай Русі іх называлі лечцамі, зяленнікамі, траўнікамі. На народныя веды ўплывалі таксама прымхі, містычныя ўяўленні, якія спрыялі знахарству; узнікненне многіх хвароб тлумачылі ўсяленнем у чалавека злых духаў, хворых «лячылі» вытоптваннем, выцісканнем, замовамі, шэптамі. Элементы дэманалогіі і містыкі ў практыцы народных лекараў цесна перапляталіся з рацыянальнымі прыёмамі лячэння. Звесткі пра сродкі народнай медыцыны перадаваліся з пакалення ў пакаленне вусна, адлюстраваны ў народных звычаях, прыказках, прымаўках, паданнях, замацаваны ў пісьмовых крыніцах (лячэбнікі, траўнікі і інш.). Навуковая медыцына бярэ з вопыту народнай медыцыны.

    Народная метэрыялогія - адна з важных старажытных галін народных ведаў пра магчымае надвор'е ў бліжэйшы ці болыц аддалены час. Выклікана неабходнасцю арыентавацца ў зменах стану прыроды для аптымальнага вядзення гаспадаркі, асабліва земляробства. Народныя прадказанні надвор'я засноўваліся на шматвяковым сялянскім вопыце, назіральнасці, глыбокім веданні нрыроды. Пад увагу браліся ўзаемасувязі атмасферных з'яў, асаблівасці росту раслін, іх рэагаванне на змены метэаралагічных умоў, фізічны стан чалавека, паводзіны звяроў, птушак, рыб і г. д. Адначасова ў прадказаннях надвор'я мелі месца і прымхлівыя ўяўленні чалавека, што вынікалі з фантаст. тлумачэнняў тых ці інш. прыродных фактараў.

    Характэрныя асаблівасці кожнай нары года ці асобных каляндарных дзён замацаваны ў прыкметах, якія сталі прыказкамі: «Пытаецца люты, ці добра абуты», «Грамніцы (2 лют. с. ст.) - наўзіміцы, дзяржы ў запасе рукавіцы», «Марац кусае за палец», «На Аляксея (17 сак.) зіма пацее, рыба аб лёд, саначкі аб плот», «Прыйшоў Пятрок (29 чэрв.) - апаў лісток, прыйшоў Ілья (20 лін.) - нарабіў гнілля, прыйшла прачыста (15 жн.) - усё стала чыста». Зыходнымі ў прадказанні будучага надвор'я былі канкрэтныя дні года (часцей у якасці апорных дат браліся значныя каляндарныя святы або перыяды).

    Паводле народных перакананняў, метэаралагічныя прагнозы можна рабіць не толькі на бліжэйшыя дні, але і на цэлыя поры года. Аднак дакладнасць гэтых прагнозаў была даволі невысокая. Адліга на каляды сведчыла, што санны шлях прадоўжыцца да сярэдзіны сакавіка, вясна будзе ранняя, а лета багатае; калі на каляды ішоў снег - вясна чакалася худая; на Новы год снег падаў з самага ранку - уся зіма павінна быць снежная, а лета пагоднае; у першы даень года ці на пакровы (1 кастр.) вецер дзьме з усходу - знак на гарачае і сухое лета, з поўдня - на ўмераную тэмпературу, заходні - на мокрае лета, паўночны - на халоднае з градам. У прыкметах устанаўлівалася залсжнасць характару надвор'я між асобнымі каляндарнымі днямі і перыядамі: калі перад калядамі (25 снеж.) мароз і завіруха, то перад вялікаднем будзе цёпла і ціха; якое надвор'е на благавешчанне (25 сак.), такое і на першы дзень вялікадня; калі на Міхайлаў дзень (8 ліст.) прыцісне мароз, то на Міколу (6 снеж.) адпусціць; калі перад восеньскім Юр'ем (26 ліст.) многа снегу, то на веснавога Юр'я (23 крас.) будзе трава. Нярэдка ў народзе год умоўна падзялялі на 2 роўныя часткі, пры гэтым лічылі, што надвор'е адпаведных дзён кожнай паловы года павінна быць прыблізна аднолькавым, напрыклад, снежны дзень 1 студз. сведчыў, што 1 ліп. будзе дажджлівым, непагодным, а ясны марозны пачатак каляд (25 снеж.) абяцае цёплае, спакойнае купалле (24 чэрв.). Стан надвор'я ў пэўныя дні года прад-казваў таксама характар будучага ўраджаю і поспехі ў гаспадарчых занятках: снег на веснавога Юр'я падаваў надзею, што летам пабялеюць палі ад грэчкі; калі на восеньскага Юр'я мароз, то і на гары вырасце авёс; дождж на пакровы - прыкмета, што наступны год будзе добры для пчаляроў. Меркавалі нра будучае надвор'е на падставе самаадчування чалавека, арганізм якога рэагаваў на атмасферны ціск, набліжэнне ападкаў і г. д. (спіна баліць - дождж будзе).

    Найбольшую колькасць метэаралагічных прагнозаў складаюць народныя павер'і, заснаваныя на назіраннях людзей за жывёльным светам. Паводзіны, стан амаль усіх прадстаўнікоў мясцовай фауны разглядаліся як прадказанне пэўных перамен надвор'я: калі ў каровы шэрсць вільготная, будзе дождж; свіння нясо салому з хлява - будзе сцюдзёна; мышы звілі гняздо ў лёне - у наступную зіму будзе вялікі снег і інш. Існавала шмат прыкмет надвор'я, прадказаных свойскімі і дзікімі птушкамі: невень увечары спявае - будзе дождж ці адліга; бусел шукае жаб на балоце - будзе пагода, на полі - будзе дождж; ластаўкі лятаюць высока - на пагоду, кружацца ля зямлі - на дождж. У прадказанні надвор'я чалавек арыентаваўся таксама на паводзіны рыб, земнаводных, паўзуноў і насякомых: на змярканні рыба плешчацца на паверхні вады - будзе добрае надвор'е, калі выскоквае і ловіць мошак - будзе дождж; калі пчолы з раніцы сядзяць у вуллі і гудуць, а мурашкі хаваюцца ў мурашніках - будзе дождж. Асаблівасці росту, цвіцення, выспявання пладоў розных раслін тлумачыліся сялянамі як прадказанне пэўных зрухаў у надвор'і, як прагноз на асаблівасці будучых пор года: калі бяроза распус'цілася раней за вольху - будзе сухое лета, у адваротным выпадку - непагадзь; калі надта многа баравікоў улетку, то зіма будзе вельмі снежная і г. д.

    Прызнанымі арыенцірамі пры вызначэнні змен надвор'я лічыліся ў на-родзе нябесныя свяцілы. Сонца або месяц былі акружаны туманным колам, летам чакалі буры, а зімой - мяцеліцы; калі сонца заходзіла ў хмары ці бляднела пры заходзе - на дождж. Ад маладзікоў народ заўсёды чакаў атмасферных псрамен. Ясны свет зорак прадказваў пагоду, цьмяны іх свет - непагадзь. Уважлівае ўзіранне ў самыя розныя праявы навакольнага свету і ўменне ўлавіць іх прычынна-выніковую ўзаемазалежнасць дазволілі чалавеку выпрацаваць цэлую сістэму ведаў у галіне метэаралогіі. Чырвоныя воблакі пасля заходу сонца паказвалі на вецер. Заходні і паўднёвы вятры паказвалі летам на дождж і навальніцу, а зімою - на адлігу і снег. Першы гром на лёд значыў прыход халоднай вясны, а на зялёнае голле - абяцаў добрае лета. Калі раніцай туман падымаўся ўгару - вечарам чакалі дажджу, калі рассцілаўся па нізе - ясную пагоду. Калі не было з вечара ці ўначы расы, то ўдзень будзе дождж. Калі зімою лучына гарэла весела і вугалі закручваліся ў трубку - на мароз, а калі ўлетку лучына «прыскала» - на дождж. Прадказвалі надвор'е і па адгалоску: калі голас быў гучны, разлятаўся далёка - чакалі пагоду, калі, наадварот, глухі - то непагадзь.

    Многія з народных прыкмет знаходзяць у наш час навуковае абгрунтаванне і тым самым узбагачаюць веды сучасных сіноптыкаў. Аднак шматлікія прагнозы надвор'я або парады, накіраваныя на яго перамену, абвяргаюцца вопытам, не нясуць практычнай карысці, уяўляюць толькі цікавасць пры вывучэнні народных вераванняў. Патрэба выклікаць тое ці ініп. надвор'е нарадзіла ў свядомасці сялян комплекс забабонаў, магічных дзеянняў, пазбаўленых рацыянальнага пачатку. Каб выклікаць вецер, трэба свістаць або дражніць лысага дзеда. Каб пайшоў дождж у засушлівую пару, сыпалі мак у калодзож, заворвалі плугам высахлае рэчышча. А каб спыніўся мароз, раілі налічыць 10 знаёмых лысых. Многія павер'і нараджаліся ў выніку асацыятыўна-вобразнага мыслення і неслі несапраўдную інфармацыю. Напрыклад, калі пры вяртанні жывёлы з поля паперадзе ішла рыжая ці белая карова, на наступны дзень прадказвалі яснае надвор'е, а калі чорная ці рабая - наадварот; калі трашчаць свечкі напярэдадні каляд ці вялікадня, лета будзе з частымі перунамі і маланкамі. Існавала шмат інш. забабонаў. Веданне народнай медыцыны, актыўнае выкарыстанне яе ра-цыянальных прыкмет, выпрацаваных на працягу стагоддзяў, робіць вял.ікую паслугу чалавеку, выклікае яго пашану да продкаў, ад якіх у спадчыну дайшлі мудрыя веды аб прыродзе, выхоўвае любоў да роднага краю.

2 Беларускі фальклор. Беларускі фальклор аб’ядноўвае шэраг жанраў: замовы, сямейна-абрадавая і каляндарна-абрадавая, паабрадавая лірыка, малыя жанры фальклору (прымаўкі, прыказкі, загадкі), апавядальныя жанры – казкі і паданні, лягенды, народны анекдот. Паасобку вылучаюць дзяцячы фальклор. Жанры маюць свае разнавіднасці. Напрыклад, казкі падзяляюцца на казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Звернемся да каляндарна-абрадавай паэзіі беларусаў. Каляндарна-абрадавая паэзія -  від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Яе вытокі ў родавым грамадстве.

    У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў, павер'яў, песень праглядае культ сонца. Невыпадкова і найболыпыя земляробчыя ўрачыстасці, святкаванні, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне. Назіранні старажытнага чалавека над кругазваротам сонца, зменамі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі раслін і жывёл склаліся ў сістэму поглядаў, якія выразіліся ў аграрна-магічных абрадах, павер'ях, каляндарных прыметах, прыказках, песнях. Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся разгадаць таямніцы прыроды, паўплываць на іх, каб забяспечыць аснову дабрабыту сям'і — ураджай, захаваць статак. Жаданага ён спэдзяваўся дасягнуць заклінаннем магічным словам, абрадавым рытуалам. 3 развіццём грамадства каляндарна-абрадавая паэзія шырока адлюстроўвала працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленні народа, яго характар, паэтычны погляд на свет, прыроду, чалавека.

    Беларуская каляндарна-абрадавая творчасць як з'ява нацыянальна-адметная, са сваёй лексічна-вобразнай структурай, жанравай і ладава-інтанацыйнай спецыфікай склалася не пазней 14-16 ст. У цэлым яна ўяўляе сабой складаную многасастаўную сістэму. Паэзія беларускага земляробчага (ратайскага) календара ўключае звыш 20 жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развілася, добра захавалася і складае свое-асаблівы феномен беларускай культуры. Цыклізацыя каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена кругаваротам у прыродзе, чаргаваннем пор года. Вылучаюцца 4 вялікія цыклы гэтай паэзіі: веснавы, летні, асенні і зімовы. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд у сялянскім календары мелі адпаведныя ім абрады, звычаі, павер'і, песеннае суправаджэнне. Агульнае ў іх - шырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, асобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думай пра будучыню роду, клопатамі лра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву, захаваць ураджай ад стыхій, статак - ад памору і дзікіх звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоў-най, функцыяй змест каляндарна-абрадаваяй паэзія не вычэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацешлівае прызначэнне, немалую эстэтычную вартасць. Пры пераемнасці некаторых абрадавых элементаў, пераклічцы асобных матываў кожны песенна-каляндарны цыкл вызначаецца разнастайнасцю і своеасаблівай непаўторнасцю. Гэта абумоўлена прыроднымі асаблівасцямі кожнай пары года, неаднолькавым характарам працы, клопатам земляроба ў іх.

    Зімовы перыяд у сялянскім календары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімы пасеў, рунь на палях. У зімовым перыядзе паэтычнага календара насычанасцю абрадамі, песнямі вылучаліся святкаванне беднай куцці, каляд (25 снежня с. ст), шчадрухі - багатай куцці ў пярэдадзень Новага года. Шмат увагі аддавалася аграрнай і любоўнай варажбе, розным гаспадарчым павер'ям і прыкметам. Зорнае неба на куццю абяцала добры ўраджай на ягады і грыбы ў новым годзе, іней на дрэвах - багатую квецень у садах, снег і мяцеліца - знак таго, што ўлетку будуць добра раіцца пчолы. Вызначальнае месца ў зімовым каляндарна-абрадавым цыкле належала калядаванню і шчадраванню. Паэтычнае ядро яго складалі калядкі і шчадроўкі, песні, што ўвабралі ў сябе побыт і помыслы земляроба і вызначаюцца метафарычнасцю і пластыкай вобразаў. Піліпаўскія песні выразных жанравых адзнак не мелі. Зімовы цыкл уключаў ігрышчы, драматычныя паказы з пераапрананнем, абрадавае «ваджэнне казы» на багатую куццю (пярэдадзень Новага года), аграрна-шлюбную гульню «Жаніцьба Цярэшкі» і інш. На мяжы двух цыклаў - зімовага і веснавога - развіліся масленічныя, або запусныя, песні. Масленічныя абрады мелі прызначэнне наблізіць вясну, перадавалі гуллівы настрой удзельнікаў святкавання.

    Веснавыя абрады і песні былі закліканы стараж. земляробам асвячаць асабліва адказны перыяд у яго жыцці - пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывё'лы на пашу. Прызыванне (гуканне) вясны, песні-вяснянкі, абрад валачобніцтва і валачобныя песні, пачатак ваджэння карагодаў, абрадавы выган жывёлы на юр'еву расу (23 крас. с. ст.), ушанаванне памяці продкаў на радаўніцу, сёмуха з культам расліннасці, русальны тыдзень, абрад куста, песні траецкія, русальныя, куставыя складалі змест веснавога каляндарна-абрадавага цыкла.

    Летнія абрады і песні павінны былі зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Абрады, звычаі, павер'і, легенды купалля нясуць на сабе адбітак глыбокай даўніны, маляўнічыя паводле змеету і формы. Купальскія і пятроўскія песні пранікнёна паэтызуюць хараство прыроды ў час яе найбольшага росквіту, ствараюць поўныя пяшчоты і першароднай чысціні дзявочыя вобразы. Невялікую групу ў летнім цыкле складаюць песні касецкія, або сенакосныя. Купальскія і пятроўскія песні сваімі мелодыямі яшчэ блізкія да познавеснавых. Уласна летнімі, паводле сталай пароднай традыцыі, лічацца жніўныя песні з іх разнавіднасцямі - зажынкавымі і дажынкавымі.   Жніўныя песні непасрэдна перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям'і - збору ўраджая, перажыванняў жняі. Сацыяльныя адносіны асабліва добра выяўлены ў песнях прыгоннай пары. Важны момант летняга цыкла -  дажынкі і звязаныя з імі песні.

    Асенні перыяд земляробчага календара быў бедны на абрады. Ён звязаны з уборкай яравых, браннем і апрацоўкай ільну, сяўбой азімых - заканчэннем палявых работ. Характарызаваўся перавагай у песнях перадвясельных матываў, развіццём у ім моцнага лірычнага пачатку. Сярод восеньскіх свят вылучаліся пакровы, багач (суправаджаўся аграрным абрадам) і асабліва змітраўскія дзяды - асяніны, прысвечаныя ўшанаванню памяці продкаў. У рамках трох сезонна-вытворчых перыядаў - веснавога, летняга і асенняга - бытавалі талочныя песні, песні працоўнай узаемадапамогі. Разам з валачобнымі і восеньскімі яны складаюць нацыянальную спецыфіку паэзіі беларускага земляробчага календара.

    Каляндарна-абрадавая паэзія - шматжанравая. Яна ўключае паэтычныя абрады, звычаі, заклінальныя, велічальныя, баладныя, лірычныя і жартоўныя песні, прыгаворы, прыказкі, прымаўкі, легенды. У каляндарных прыказках і прымаўках знайшлі адлюстраванне назіранні над прыродай, шматвяковая земляробчая практыка селяніна, філасофскія абагульненні. Многія з іх мелі практычны сэнс, насілі характар парад («Сей авёс у гразь - будзеш, як князь», «Якое семя, такое і племя», «Прыйшоў багач, кідай рагач (саху), бяры сявеньку і сей памаленьку» і інш.). Каляндарныя песні ўзялі сваю выяўленчую палітру ад прыроды працоўна-вытворчага побыту земляроба. Міфалагічныя, народжаныя фантазіяй вобразы ў іх суседнічаюць з узятымі з рэальнага жыцця, створанымі паводле законаў рэаліст. мастацтва. Вобразы сонца, вясны, жыта, купалкі, спарыша, талакі, зімы пада-валіся побач з вобразамі гаспадара-земляроба, хлопцаў, дзяўчат, жняі і інш. Каляндарна-абрадавая паэзія, асабліва велічальныя песні, шырока карыстаецца гіпербалай, беручы параўнанні з касмічнай і гаспадарай сфераў. Яна мае свае адметныя сталыя эпітэты (вясна-красна, сонца ярае, раса мядовая, жыта каласістае і ядраністае, сярпы сталёвыя або залатыя, поле руннае, сяўня залатая, віно зеляно).

    Старажытны пласт каляндарнай паэзіі вылучаецца сцісласцю формы, эканомнасцю слова і яго выяўленчай выразнасцю. Царква і касцёл стараліся ўздзейнічаць на старажытныя земляробчыя святы, абрады, звычаі, каляндарную песнятворчасць. Аднак уплыў хрысціянства закрануў народную паэзію толькі вонкава. Народная паэтычная стыхія толькі часткова ўспрыняла асобныя элементы хрысціянскай міфалогіі, перапрацаваўшы іх адпаведна стыхійна-матэрыялістычнаму бачанню свету. Юрый, Мікола, Ілья, Пятрок з песень гадавога круга - сяляне-земляробы, ратаі і сейбіты. I клопат іх пра жыта караністае, ядраністае, юр'еву расу ў дзень першага выгану статка ў поле, пра пагодлівы сенакос і спорны ўжон жыта, раі семяністыя ды мядзістыя - чыста сялянскі клопат.

    Арэал пашырэння беларускай каляндарна-абрадаваяйпаэзіі ў асноўным супадае з беларускім этнічным абшарам. Аднак не ўсе каляндарныя жанры раўнамерна пашыраны. Рэгіёнам інтэнсіўнага бытавання каляндарна-абрадавай паэзіі з'яўляецца Паўночная і Цэнтральная Беларусь. Калядкі і шчадроўкі сканцэнтраваны пераважна на Палессі, вяснянкі - на Паўднёвым Усходзе. 3 карэннымі зменамі ў вытворчым укладзе сялянства ў савецкі час каляндарныя абрады страцілі першапачатковую магічную прадуцыруючую функцыю, перайшлі ў звычаі, часткова забыліся, зберагліся часцей у форме гульні, забавы. Строгая прымеркаванасць асобных песень парушылася. Некаторыя з іх трапілі ў іншыя цыклы, перайшлі ў дзіцячы фальклор. Аднак асноўны песенны фонд каляндарнай паэзіі яшчэ трывала захоўваецца ў памяці старэйшага пакалення. Жывучасць каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена багатымі векавечнымі традыцыямі яе на Беларусі, класічнай мастацкай завершанасцю. Менавіта высокая мастацкая вартасць лепшых здабыткаў каляндарнай паэзіі і мелодый вызначыла іх непераходнае значэнне для прафесіянальнай культуры - літаратуры, музыкі, выяўленчага  мастацтва.

3 Народная музыка і харэаграфія. Народная музыка, музычны фальклор, песенная і інструмен-тальная творчасць народа. Творы народнай ўзнікаюць на аснове мясцовых традыцый, адлюстроўваюць калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы працоўнага народа. У працэсе вуснай перадачы твораў кожнае пакаленне ўдзельнічае ў іх адборы, асэнсаванні, шліфоўцы. Народная музыка ахоплівае ўсе бакі жыцця народа: абрадавын дзействы, святкаванні, звычаі, працу, адпачынак, побыт.

    Вядучае месца ў беларускай музычнай культуры займае песенная творчасць, якая ахоплівае некалькі вялікіх гістарычных пластоў. Найболын даўні пласт утвараюць песні каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў. Каляндарна-земляробчы цыкл прадстаўлены на Беларусі веснавымі гуканнямі, каляднымі, шчадроўскімі, масленічнымі, валачобнымі, юраўскімі, купальскімі, пятроўскімі, жніўнымі, яравымі, ільнянымі, восеньскімі песнямі, а таксама веснавымі і летнімі карагодамі, зімовымі гульнёвымі, веснавымі і летне-восеньскімі талочнымі песнямі; сямейна-абрадавы - радзіннымі і вясельнымі песнямі, вясельнымі і пахавальнымі галашэннямі. Да гэтага ж цыкла далучаюцца і сямейна-бытавыя калыханкі. Змест песень характарызуецца перш-наперш працоўнай земляробчай тэматыкай, пераплеценай з тэматыкай побыту і даўніх язычніцкіх святкаванняў, з вобразамі навакольнай прыроды (часта персаніфікаванымі). Нярэдка на пярэдні план выступаюць матывы міфалагічныя, баладныя (у купальскіх песнях), пазней - гістарычныя (у калядных), антыпрыгонніцкія (у жніўных).

    Вобразны лад песень вызначаецца маляўнічасцю (веснавыя, калядныя, вясельныя велічальныя) або элегічнасцю (восеньскія, вясельныя сіраце); псіхалагічная паглыбленасць спалучаецца з яркасцю бытавых замалёвак (жніўныя). Вызначальная рыса песень каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў - строгая прымеркаванасць да пэўнага часу ці абставін, якая раней была абумоўлена дакладнай абрадавасцю, а ў наш час падтрымліваецца традыцыяй і асацыятыўнымі сувязямі.

    Другая вызначальная прыкмета гэтых песень - іх поліфункцыянальнасць. У сістэме гістарычна зменлівых і пераасэнсаваных іх функцый (напрыклад, абрадавай з магічным прызначэннем - у гульнёвую) пастаяннымі застаюцца скразныя - нарматыўна-рэгламентуючая, інспіратыўная і знакава-апазнавальная. Строгая прымеркаванасць і поліфункцыянальнасць гэтых песень абумовілі фармі-раванне т. зв. тыпавых напеваў - гранічна сціслых меладычных формул з групавым прымацаваннем паэтычных тэкстаў. У межах пэўнага арэала кожны такі напеў мае сімвалічнае значэнне. Гэта не проста песні, якія спяваюцца на каляды, вясной, на купалле, у жніво, а «сам голас» каляды, вясны, купалы, жніва. У каляндарным цыкле маюць месца і больш індывідуалізаваныя напевы, якія не адносяцца да кананічных тыпавых. Прымеркаванасць іх умоўная: «лесавыя», «лугавыя», «палявыя», «як полюць», «як насуць жывёлу», «як ідуць у ягады». Тыпавыя вясельныя напевы — неад'емны кампанент абраду і рытуалу. Ступень іх абагульненасці бывае рознай: адзін напеў можа абагульняць паэтычныя тэксты ўсяго абра-давага цыкла (з пачатку і да канца вяселля), кульмінацыйныя моманты рытуалу (прыезд жаніха, пасад, ад'езд маладой з бацькоўскага дому) або асобныя яго элементы (як «вяселле зачынаюць», «як ідзе замуж сірата»). На радзінах найболын абагульняльную значнасць набываюць тыпавыя напевы да парадзіхі і бабкі, а таксама да дзіцяці, бацькі, кумоў. Сярод умоўна прымеркаваных у сямейна-абрадавым цыкле (перш за ўсё радзінным) най-больш пашыраны бяседныя. Другі яркі і разгорнуты гісторыка-стылявы пласт народнай песнятворчасці складаюць песні, што ўзніклі ў эпоху фарміравання беларускай народнасці (14-16 ст.) і ў часы сялянскіх паўстаняў (17-18 ст.): мужчынская сацыяльная лірыка і эпас (чумацкія, бурлацкія, казацкія, рэкруцкія песні, пра ваенныя падзеі і важакоў сялянскіх паўсташіяў, пазней песні салдацкія), а таксама лірыка сямейна-бытавая і любоўная. Ад старажытнага песеннага пласта гэтыя песні адрозніваюцца непрымеркаванасцю выканання (іх спяваюць «абы-калі»), прымацаваннем напеваў да пэўнага тэксту і яркай індывідуалізацыяй музычна-паэтычнага вобраза. 3 песнямі другога гісторыка-стылявога пласта звязана развітае шматгалосае выкананне. На Палессі падгалоскава-поліфанічнае шматгалоссе вядома як спеў «з падводкай». Сучасная песнятворчасць спалучае стылявыя рысы традыцый народных песень лірычнага і жартоўнага характару з песнямі літаратурнага паходжання. Сярод гэтых песень найбольш характэрныя для Беларусі партызанскія.

    Асобнае месца ў сістэме духоўнай культуры беларусаў належыць інстру-ментальнай музыцы. Будучы знітаваным з самымі рознымі сферамі народнага жыцця (працай, каляндарнай і сямейнай абраднасцю, звычаямі, адпачынкам і інш.), перадаючы багатыя ў сваіх адценнях пачуцці народа, інструментальны фальклор з'яўляецца перш за ўсё выразнікам жыццярадаснага светаадчування і светаўспрымання, носьбітам і ўзбуджальнікам весялосці, урачыста-прыўзнятага настрою. Агульнапрызнаная думка аб святочнай, «вясёлай» прыродзе інструментальнай музыкі сканцэнтравана выказана ў прыпеўцы: «На вуліцы калюжа, ляжыць баба нядужа,//Як музыкі зачуе, то й лежачы танцуе!» Для выканання найгрышаў беларусы выкарыстоўваюць розныя тыпы музычных інструментаў, многія з якіх даволі ўстойліва замацаваны з пэўнымі ўзроставымі і прафесійнымі групамі вясковага насельніцтва (гл. дудка, ліра, рог, труба і інш.). Спецыфічныя ўмовы бытавання музычных інструментаў уплываюць на фарміраванне рэпертуару выканаўцаў.

    Інструментальны фальклор, будучы традыцыйна звязаны з многімі бакамі жыцця і рознымі відамі народнай творчасці (песенным, харэаграфічным, вусна-паэтычным, тэатрам), ахоплівае найгрышы, разнастайныя паводле сваіх вытокаў, вобразна-эмацыянальнага змосту і стылістыкі, прызначэння і форм выканальніцкага бытавання. У залежнасці ад сувязі найгрышаў з першапачатковымі жанравымі вытокамі - сігнальнасцю, дэклама-цыйнасцю, гукапераймальнасцю, распеўнасцю і маторнасцю — яны па-дзяляюцца на некалькі жанравых груп: сігнальныя, гукавыяўленчыя, песенныя і танцавальныя (да апошніх далучаюцца і маршы). Да найбольш старажытных пластоў належаць найгрышы сігнальныя, спрадвеку і амаль да нашага часу звязаныя з побытам пастухоў, паляўнічых, лесарубаў і вартаўнікоў, каляндарна-земляробчымі абрадамі, і  гукавыяўленчыя, якія імітуюць галасы птушак і жывёл, моўныя інтанацыі, галашэнні маладой і яе маці на вяселлі, характэрнае гучанне розных музычных інструментаў, «замалёўкі» прыроды. Ядро інструментальнага фальклору ўтвараюць песенныя і танцавальныя найгрышы, багацце і разнастайнасць якіх шмат у чым абумоўлены развітасцю і шматсастаўнасцю песеннай і танцавальнай культуры беларусаў. Некалькі асобнае месца займаюць імправізацыйныя найгрышы (паводле народнай тэрміналогіі — музыка іграе «сам па сабе», «сам уздумаў») песеннага або песенна-танцавальнага характару. На Беларусі пашыраны традыцыі як сольнага, так і ансамблевага (уласна інструментальнага і вакальна-інструментальнага) музіцыравання.

 4 Беларускае народнае харэаграфічнас мастацтва бярэ свой пачатак у глыбокай старажытнасці. Яго элементы зарадзіліся яшчэ ў эпоху фарміравання ўсходне-славянскіх плямён і леглі ў аснову самабытнай танцавальнай творчасці, развіццё якой адбывалася ў працэсе фарміравання беларускай народнасці, а потым і нацыі.

    Амаль да нашага часу бытавалі ў беларусаў, а некаторыя бытуюць і цяпер, такія старадаўнія абрады, святы, гульні, як каляды, купалле, дажынкі, «Жаніцьба Цярэшкі», «Страла», «Куст», «Каза», танец-гульня «Зязюля», шматлікія вясельныя звычаі і інш. Значнае месца ў іх займалі харэаграфічныя элементы, цесна звязаныя з песняй, драматызаваным гульнёвым дзеяннем. Паступова танцавальнае мастацтва вылучылася з агульнага сінкрэтызму, стала на самастойны шлях развіцця і выкрышталізавалася ў асобны, па-мастацку завершаны від народнай творчасці.

    Адным з найстарэйшых на Беларусі харэаграфічных жанраў, які захаваў сувязь з каляндарна-земляробчай і сямейна-бытавой абраднасцю, з традыцыямі першабытнага сінкрэтызму, з'яўляецца карагод. Паводле структурных і стылявых асаблівасцей ён займае як бы сярэдзіну трохвугольніка, утворанага трыма сумежнымі жанрамі фальклору - песняй, гульнёй, танцам, і мае комплекс падобных на іх рысаў. Адпаведна з гэтым беларускія карагоды падзяляюцца на 3 групы: карагодныя песні, гульнёвыя карагоды (з падгрупай карагодных гульняў) і карагодныя танцы. Укарагодных песнях пры арганічным сплаве тэксту, мелодыі і ха-рэаграфічнага дзеяння болыпае значэнне мае мелодыя; для іх характэрны нескладаны прасторавы малюнак і простае харэаграфічнае дзеянне (просты, велічны, урачысты крок, крок з прыстаўкай і інш.). У харэаграфіі адсутнічае прамое адлюстраванне тэксту песень. Яскравыя прыклады карагодаў гэтай групы - «Страла» (выканаўцы з песняй, узяўшыся за рукі, ідуць на ўскраіну вёскі), «Вуліца мала, карагод вялік», «Завілася пчолка», «Ох, ты, бяроза» і інш., дзе пад павольны рух удзельнікамі выпяваецца эпічны, лірычны і драматычны змест песень, «крывыя танкі» («Лука»), дзе спевакі рухаюцца, малюючы на плоскасці розныя крывыя акружнасці, ад здвоенай васьмёркі да асіметрычных фігур. Угульнёвых карагодах дасягаецца найбольш поўнае адзінства ўсіх трох кампанентаў, змест раскрываецца сукупнасцю выяўленчых сродкаў паэзіі, музыкі і харэаграфіі. Для паэтычнай і музычнай будовы гэтых карагодаў характэрны дыялагічнае выкладанне сюжэта, апавядальны тон, больш хуткі тэмп і выразны рытм напеву. Нярэдкая з'ява — рытмічная кантрастнасць частак ці мелодый напеву і прыпеву паводле прынцыпу «ма-рудна-хутка», тыповага для музычнай структуры беларускіх  карагодаў. Напевы вызначаюцца індывідуальнай выразнасцю, чаргаваннем мінору і мажору.

    Часта сустракаецца выкананне прыпеву («Ой, люлі», «Люшанькі люлі» і г. д.) у трэцяй частцы страфы і паўтарэнне пасля яго другой часткі. Больш  разнастайны, у параўнанні з карагоднымі песнямі, малюнак руху карагоду па плоскасці, узбагачаны рухам танцораў двума процілеглымі радамі («А мы проса сеялі»), паўкругавымі і кругавымі кампазіцыямі з вылучэннем у цэнтр салістаў. Багатая танцавальная лексіка, разнастайныя рухі і становішчы рук, узмацненне ролі элемента драматычнага мастацтва, пантамімы, мімікі дапамагаюць выразна раскрыць сюжэт несні. Рухі звязаны з тэкстам і сваім вобразным сэнсам: часта выяўляюць, ілюструюць тое, пра што расказвае фабула песні. Своеасаблівую падгрупу складаюць карагодныя гульні, асабліва блізкія сваім характарам да гульні («Удавец», «Селязень», «Перапёлачка» і інш.). У карагодных танцах вядучая роля належыць харэаграфічнаму пачатку; танец выступае як незалежны і развіты арганізм, здольны стварыць паўнацэнны мастацкі вобраз уласнымі сродкамі. Сувязь харэаграфічнага дзеяння з тэкстам і напевам значна меншая, танец часта падбірае песні, адпаведныя яму паводле рытмічнага малюнка. Паказальны ў гэтых адносінах запісаны на Беларусі К. Галяйзоўскім вясенні карагод, які ўяўляў сабой разгорнутае і вобразнае харэаграфічнае выяўленне працэсу ткацтва. Яго фігуры, названыя «навіваць», «снаваць», «кішку здымаць», «надзяваць», «ткаць», дасціпна ілюстравалі адпаведныя працэсы, а песні, што іх суправаджалі, адносін да іх не мелі. У карагодах народная харэаграфія  паступова выпрацоўвала свае ўстойлівыя мастацкія прыёмы, сродкі выразнасці, якія з цягам часу сталі традыцыйнымі, залажылі аснову нацыянальнай харэаграфічнай вобразнасці. Побач з імкненнем да ўпарадкаванасці прыёмаў развівалася і свабодная імправізаванасць, што ў далейшым абумовіла развіццё асобных харэаграфічных жанраў: традыцыйных і імправізацыйных танцаў.

    Беларускія танцы вылучыліся з карагодаў (14 - 16 ст.). Асаблівасці харэаграфічнай структуры дазваляюцьпадзяліць іх таксама на некалькі груп. Першую, найболып значную ў мастацкіх і колькасных адносінах, складаюць старажытныя традыцыйныя беларускія танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Качан», «Бычок», «Таўкачыкі», «Крыжачок», «Гняваш», «Кола», «Мікіта», «Чобаты», «Лянок», «Верабей», «Юрачка» і многія іншыя, а таксама запісаныя ў апошнія гады «Малаточкі», «Певень», «Дожджык», «Кабылка», «Млынок», «Боб малаціць» і інш. Для іх структуры характэрны паўтаральнасць дзвюх-трох тыповых для нацыянальнай харэаграфіі музычна-пластычных формул, агульны для ўсіх удзельнікаў кампазіцыйны малюнак, масавае выкананне, частае песеннае суправаджэнне, неабмежаваная колькасць удзельнікаў і любы іх склад (нярэдка танцуюць пераважна жанчыны). Для музычнай структуры характэрны часцей за ўсё памер 4 (сустракаюцца і інш. памеры), квадратнасць пабудовы мелодыі (сіметрычнасць чаргавання музычных фраз і сказаў), відавочная сувязь з песняй. Інструментальнае суправаджэнне танца мае нярэдка тую ж ладава-інтанацыйную аснову, што і карагодная песня. Кароткія песні, якімі часта суправаджаецца выкананне танцаў у народным побыце, - у большасці выпадкаў скарочаныя, «астаткавыя» тэксты карагодных песень.

    Інструментальнае суправаджэнне мянялася ад эпохі да эпохі. Даўней асаблівай павагай карысталіся дудары. «Без дуды, без ду-ды//Ходзяць ногі не туды,//А як дуду пачуюць,//Самі ногі танцуюць», - прыпявалі беларусы. Побач з дудою ў 19 ст. танцам акампаніравалі скрыпка, цымбалы і бубен, пазней - дзве скрыпкі і басэтля складалі своеасаблівы нацыянальны аркестр. У другой палове 19 ст. ў народны побыт увайшоў гармонік. У наш час гармонік, баян, акардэон, а на вяселлях часам вакальна-інструментальныя ансамблі амаль зусім выцеснілі іншыя музычныя інструменты.

    У традыцыйных беларускіх танцах умоўна можна вылучыць ілюстрацыйна-выяўленчыя, гульнёвыя і арнаментальныя танцы. Ілюстрацыйна-выяўленчыя танцы («Мяцеліца», «Верабей», «Мяцёлачка», «Каза», «Лянок», «Кросны», «Журавель», «Ланцуг», «Таўкачыкі», «Жабка», «Шаўцы», «Мельнік» і інш.) найболып непасрэдна адлюстроўваюць назіранні над навакольнай рэчаіснасцю, працэсы працы, у мастацкай форме ўзнаўляюць з'явы прыроды, імітуюць звычкі жывёл і птушак. Значную ролю ў гэтых танцах адыгрываюць элементы драматычнага майстэрства. Ад танцора патрабуецца здольнасць перадаваць змест рухам, мімікай. У танцы «Сплюшка», напр., ён павінен выразна паказаць чалавека, які засынае на хаду, у «Жабцы» выканаўцы пераймаюць скокі жаб. У гульнёвых танцах дамінуюць моманты гульні, саперніцтва. Частыя ў іх змены партнёраў і матываў аднаго лішняга, лоўля танцорамі адзін аднаго, спаборніцтва ў спрыце, хуткасці, музычнасці. Асноўны малюнак арнаментальных танцаў - геаметрычны ўзор, арнамент («Крыжа-чок», «Кола», «Траян», «Крутуха», «Даўжок», асобныя варыянты «Лявоніхі» і інш.). Для іх характэрна масавае і парна-масавае выкананне; амаль зусім адсутнічае сюжэтнасць, затое багаццем і фантазіяй вызначаюцца прасторавыя малюнкі.

    3 сярэдзіны 19 ст. ў беларускай харэаграфічным мастацтве пачалася асіміляцыя традыцыйнага фальклору з танцавальнымі формамі кадрылі і полькі, што прыйшлі з Заходняй Еўропы. 3 часам яны значна мадыфікаваліся, набылі лакальныя стылявыя асаблівасці і нацыянальны характар.

    Кадрылі ўтварылі другую вялікую групу беларускіх танцаў. Ас-ноўная прыкмета іх - цотная колькасць пар (4, 8, 6, 12) па вуглах квадрата або ў дзве шарэнгі, крыжападобныя пераходы пар і розныя абмены партнё-рамі, вызначаная паслядоўнасць і колькасць фігур (4, 6, 8, 12) і заверша-насць пасля іх выканання ўсяго танца, сюітнасць музычнай пабудовы. Разна-віднасцей кадрылі сустракаецца шмат, у т. л. «лінейныя», «касыя», «крыжа-падобныя», «кругавыя», «у паўкола» і інш., якія нярэдка ўключаюць у сваю кампазіцыю польку ў экспазіцыі, які-небудзь народны танец у кульмінацыі і «Лявоніху» ў фінале. Арганічна ўвайшлі ў кадрылі характэрныя для беларускага харэаграфічнага фальклору малюнкі, калены, асноўныя хады, рухі і нават фрагменты з нацыянальных танцаў. Этнографы і фалькларысты канца 19 ст. пісалі, што на Беларусі ледзь не кожная вёска мае сваю кадрылю. Захавалася шмат іх назваў: «Воранаўская», «Турэйская», «Грабаўская», «Смаргонская», «Лядкаўская» і інш. Формы кадрылі паўплывалі на развіццё народнай харэаграфіі, іх элементы сталі састаўной часткай некаторых традыцыйных бел. танцаў, зліліся з формамі полькі, вальса, гарадскіх бытавых танцаў.

    Трэцюю групу беларускіх танцаў складаюць полькі. Гэты старадаўні чэшскі танец быў у пэўнай ступені блізкі беларускаму харэаграфічнаму фальклору, стаў адным з самых пашыраных і любімых танцаў вёскі, набыў мноства рэгіянальных варыянтаў, зрабіў вялікі ўплыў на ўсю нацыянальную харэаграфію і, у сваю чаргу, сам моцна трансфармаваўся. Так здарылася, напрыклад, з беларускай «Трасухай» - у першааснове тыповым народным  танцам, які ў 19 ст. зліўся з полькай і далучыў яе назву да сваёй. «Трасуха» пераняла ад полькі тыповыя для яе вярчэнні, а полька — характэрнае ўстрэсванне верхняй часткі корпуса і рук, прытупы. Беларускія полькі багатыя на музычныя і харэаграфічныя малюнкі, вызначаюцца ладавай I інтанацыйнай разнастайнасцю, здольныя перадаваць цэлую гаму мажорных настрояў. Амаль для ўсіх варыянтаў абавязковыя полечныя вярчэнні або іх мадыфікацыі, якія камбінуюцца з інш. элементамі нацыянальнай лексікі: прытупамі, кавыралачкамі, дробушкамі, прысюдамі, адкідваннем назад сагнутых у каленях ног, рознымі, у т. л. высокімі, падніманнямі партнёршы і г. д. Пра разнастайнасць лакальных і стылістычных варыянтаў полек сведчаць самі іх назвы: «Гайкаўская», «Барысаўская», «Віцяблянка», а таксама «Рассыпуха», «Шморгалка», «Сядуха», «3 прысюдамі», «Драбней маку», «Адбіянка» і інш.

    Чацвёртую групу танцавальнага жанру ўтвараюць гарадскія бытавыя танцы, а таксама створаныя на музычнай аснове папулярных песень («Падэспань», «Вянгерка», «Лезгін-ка», «Месяц», «На рэчаньку», «Лысы», «Субота» і інш.). Некаторыя з іх прыйшлі ў беларускую вёску яшчэ ў канцы 19 ст., калі пачалі пашырацца «модныя» бальныя аранжыроўкі народных  танцаў. Асабліва вялікія амены ў танцавальнай творчасці народа адбыліся ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. Амаль па ўсёй Беларусі пашырыліся ў гэты час пэўныя ўзоры бальных і бытавых танцаў, фальклорныя танцы гарадскіх ускраін і суседніх народаў, клішэ з заходняй харэаграфіі. Старадаўні танцавальны пласт амаль паўсюдна замяніўся новым, складзеным з танцаў, сканструяваных па новых стандартах. Ім уласціва своеасаблівая «блочная» канструкцыя, абмежаваная колькасць рухаў. Па іх ўзору, па створанаму харэаграфічнаму стэрэатыпу трансфармаваліся і асобныя традыцыйныя беларускія танцы, якія жывуць побач са старадаўнімі.

    Асобны жанр танцавальнага беларускага фальклору ўтвараюць сольныя імправізацыйныя танцы, у якіх адсутнічаюць вызначаны парадак фігур, абавязковая іх паўтаральнасць, строгая ўзаемасувязь паміж партнёрамі. Кожны ўдзельнік свабодна імправізуе, выказваючы ў разнастайных рухах свой настрой, пачуцці. У беларускім танцавальным фальклоры нямала танцаў, якія выконваюцца ў народным побыце не толькі ў масавым, але і ў сольным варыянце («Лявоніха», «Бычок», «ІПавец», «Мікіта», «Таўкачыкі», «Казачок», розныя скакухі і г. д.). Вялікай колькасцю сольных танцаў-імправізацый папоўнілася беларуская харэаграфія ў пачатку 20 ст., калі ў побыт народа ўвайшлі «Сербіянка», «Сямёнаўна», «Страданні», «Матлёт» і інш. гарадскія бытавыя танцы. У індывідуальным танцы характар народа і духоўны свет асобнага выканаўцы раскрываюцца асабліва ярка і поўна. Кож-ны танцор мае свае прыёмы, манеру, па, «выхадку». Выканаўчаму майстэрству танцораў з народа ўласціва шчодрая самааддача, першасная сіла пачуццяў, непасрэдная захопленасць. Для сольных танцаў характэрна цяпер частае суправаджэнне рухаў кароткімі, пераважна чатырохрадковымі прыпеўкамі, якія могуць выконвацца з любымі танцамі і стварацца на хаду, імправізавана. Прысвечаныя найчасцей любоўнай тэматыцы, яны закранаюць розныя бакі жыцця, вызначаюцца надзёнасцю, аптымізмам.   

    «БОНДАР», традыцыйны танец. Выконваўся двума мужчынамі, адзін з якіх імітаваў бочку, другі нібы яе «збіраў»: прыладжваў адну да адной клёпкі, набіваў абручы. Калі «бочка» была гатова, абодва пачыналі танцаваць. Танец зафіксаваны экспедыцыяй у Гомельскай вобласці. «КАМАРЫКІ», імправізаваны сольна-масавы танец. Асноўныя рухі -- дробныя крокі і падскокі на месцы з прыціснутымі да тулава локцямі («таўкліся, як камары ў ясны дзень»). Зафіксаваны экспедыцыяй у Мінскай і Гомельскай абласцях.

5 Тэатральнае мастацтва. Батлейка (ад Betleem польская назва г. Віфлеема, паводле біблейскага міфа - месца нараджэння Хрыста), беларускі народны лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст. Тэатр батлейкавага тыпу ў розных рэгіёнах Беларусі меў назвы яселка, батляемка, остлейка, жлоб, вяртэп. Для паказу рабілі з дрэва скрынкі розных памераў, звычайна ў выглядзе хаткі ці царквы, з гары-зантальнымі перагародкамі (ярусамі-сцэнамі). Кожная сцэна-ярус мела проразі для ваджэння лялек. Сцэну, што нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне, аздаблялі тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малявалі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш. У скрынцы, падобнай да царквы, рабілі купалападобны дах з крыжам. Скрынка закрывалася дзверцамі. Неабходнасць у шмат’яруснай будове скрынак адпала тады, калі паказы батлейкі набылі свецкі характар. Лялькі-персанажы рэ біліся з дрэва, каляровай тканіны; ва ласы, бровы, вусы - з лёну ці аўчыны вопратку шылі з тканіны. Лялькі маца валіся на драўляным ці металічныі шпяні, пры дапамозе якога батлеечні вадзіў іх па проразях у ярусе-сцэне Вядомы таксама батлейка з лялькамі-марыянеткамі на нітках з верхнім прынцыпаі ваджэння, пальчатачныя лялькі. Пака зы суправаджаліся словамі і музыкай сцэна і лялькі асвятляліся свечкамі Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай адтуль вадзіў лялькі, гаварыў тэкст падрабляючы голас персанажа. Часта ён адзін спалучаў функцыі выканаўцы драматурга, мастака, рэжысёра, музы канта, іншы раз быў і своеасаблівын канферансье (звяртаўся непасрэдна ді гледача, характарызуючы ад свайго імя той ці іншы персанаж). Звычайш батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі самародкамі.

Рэпертуар батлейкі багаты жыццёвым фальклорным матэрыялам, незвычай ным сюжэтам, вялікай колькасцк персанажаў. Паказ складаўся звычайнг з дзвюх частак: кананічнай (рэлігійнай) і свецкай (народна-бытавой). Кананічны сюжэт разыгрываўся на верхнім, свецкі — на ніжнім ярусе-сцэне. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся свецкі рэпертуар з камічнымі сцэнамі, народнымі песнямі і танцамі. Некаторыя тэкставыя варыянты батлейкавых паказаў запісаны ў другой палове 19 ст. Па паходжанню і тэматычна-стылявых асаблівасцях яны дзеляцца на сцэнкі і песні рэлігійнага зместу і містэрыю (драма «Цар Ірад») і народныя інтэрмедыйныя сцэнкі. Многія сцэны маюць вострасатырычны характар, у іх высмейвакіцца такія сацыяльныя тыпы, фанабэрысты франт-шляхціц, карчмар, доктар-шарлатан і інш.

6 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларусаў звязана з традыцыйнымі рамёствамі. Мае глыбокія карані, рэгіянальныя асаблівасці. Паводле матэрыялаў, з якіх зроблены прадметы, вылучаюцца наступныя віды: мастацкае ткацтва, мастацкі метал, мастацкае шкло, мастацкая саломка і г.д. Па спосабах вырабу можна вызначыць такія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як ганчарства, ткацтва, вышыўка, саломапляценне, лозапляценне, мастацкая апрацоўка метала і інш. На Беларусі склаліся цэнтры па вырабу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва высокай якасці, напрыклад, гараднянская кераміка, поразаўская, ружанская і інш. 

7 Традыцыныя рэлігійныя ўяўленні беларусаў. Да гэтагых пластоў народнай культуры належаць пачытанне сонейка і зорак, зямлі, агню, вера ў звышнатуралёвую моц асобных аб’ектаў прыроды, вялізны пласт народнай дэманалогіі (веры ў нячысцікаў). Да апошніх адносілі дамавіка, лешага, русалку і інш., іх падзялялі на сядзібных, пазасядзібных і інш. Адным з першых дэталёвае апісанне нячысцікаў па матэрыялах Віцебшчыны выканаў этнограф М.Я. Нікіфароўскі.

 Пытанні па матэрыялу лекцыі:

1 Ахарактарызуйце народныя веды беларусаў.

2 Пералічыце асноўныя жанры беларускай вусна-паэтычнай творчасці.

3 Якія музычныя інструменты і формы музычнага выканальніцтва былі пашыраны на Беларусі?

4 Назавіце папулярныя беларускія народныя танцы.

5 Ахарактарызуйце асаблівасці тэатральнага мастацтва беларусаў.

6 Якія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў былі звязаны з апрацоўкай матэрыялаў расліннага паходжання?

7 Якія персанажы традыцыйных вераванняў звязаныя з сядзібай, хатай беларуса?

Літаратура:

Серыя “Беларусы”. Т. 7. Вусна-паэтычная творчасць. - Мн., 2004.

Серыя “Беларусы”. Т. 11. Музыка. – Мн., 2008.

 


Дата добавления: 2018-05-09; просмотров: 557; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!