Лексічныя асаблівасці навуковага стылю
Вядучай формай навуковага мыслення з'яўляецца паняцце. Дак- ладна і адназначна называюць спецыяльныя паняцці навуковай сферы зносін і раскрываюць іх змест асаблівыя лексічныя адзінкі - тэрміны.
Тэрмін з'яўляецца асноўнай лексічнай і паняційнай адзінкай навуковай сферы чалавечай дзейнасці. У колькасных адносінах у тэкстах навуковага стылю тэрміны пераважаюць над іншымі відамі спецыяльнай лексікі (наменклатурнымі назвамі, прафесіяналіз- мамі), у сярэднім тэрміналагічная лексіка звычайна складае 15- 20 % ад агульнага аб'ёму лексікі дадзенага стылю. У прыведзе- ным фрагменце тэксту навуковага стылю тэрміны выдзелены, што дазваляе ўбачыць іх колькасную перавагу ў параўнанні з іншымі лексічнымі адзінкамі:
Пытанне пра этыялогію дыслексіі да цяперашняга часу з'яў- ляецца дыскусійным.
Некаторыя аўтары адзначаюць спадчынную схільнасць пры парушэннях чытання. Вывучэнне дыслексііў блізнят дазволіла дас- ледчыкам зрабіць вывад пра спадчынны характар некаторых фак- тараў, якія абумоўліваюць узнікненне дыслексіі (парушэнне латэ- ралізацыі, затрымкаразвіццямаўлення) (Лагапедыя, с.445). Параўнай- це: з 39 слоў тэксту 16 - тэрміны, што складае 41 %.
Для тэрмінаў як асноўных лексічных складальнікаў навукова- га стылю маўлення, а таксама для іншых слоў навуковага тэксту характэрана выкарыстанне ў адным канкрэтным значэнні.
Абагульненасць, абстрактнасць выкладу ў навуковым стылі на лексічным узроўні рэалізуецца ў выкарыстанні вялікай колькасці лексічных адзінак з абстрактным значэннем (абстрактная лексіка). «Навуковае маўленне супадае з паняційна-лагічным, ... паняційнае маўленне выступае як больш абстрактнае».[15]
|
|
В.Дз.Мітрафанава [16] адзначае, што лексіка навуковага стылю аднастайная і аднародная. Гэта прыводзіць да павелічэння аб'ёму навуковага тэксту за кошт неаднаразовага паўтору адных і тых жа слоў. Так, па яе дадзеных, у тэкстах па хіміі на аб'ём тэксту ў 150 тысяч лексічных адзінак прыведзеныя ніжэй словы выкарыстаны наступную колькасць разоў: вада - 1431, раствор - 1355, кіслата - 1182, атам - 1011, іон - 947 і да т.п.
Навуковы стыль мае і сваю фразеалогію, якая ўключае тэрмі- ны-словазлучэнні: адораныя дзеці, вядучая дейнасць, дзейсны па- дыход, камунікатыўная дэпрывацыя, парушэнне маўлення, педага- гічны эксперымент, разумовыя дзеянні, рэферэнтная група і г.д.
Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Мове навуковых зносін уласцівыя і свае граматычныя асаблі- васці. Адцягненасць і абагульненасць навуковага маўлення праяў- ляецца ў асаблівасцях функцыянавання разнастайных граматычных, у прыватнасці марфалагічных, адзінак, што адлюстроўваецца ў выбары катэгорый і форм, а таксама ступені іх частотнасці ў тэкс- це. Рэалізацыя закона эканоміі маўленчых сродкаў у навуковым стылі прыводзіць да выкарыстання больш кароткіх варыянтных форм. Напрыклад, форм назоўнікаў мужчынскага роду замест жа- ночага роду: клавіш (замест клавіша), зал (замест зала).
|
|
Формы адзіночнага ліку назоўнікаў выкарыстоўваюцца ў зна- чэнні множнага: Асноўныя задачы лагапедычнага навучання дзіцяці з раснастайнымі відамі маўленчых анамалій ва ўмовах спецыяль- ных дашкольныхустаноўуключаюць не толькі карэкцыю дэфекту, але і падрыхтоўку да авалодання граматай (Лагапедыя, с.567). У прыведзеным прыкладзе назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што паддаюцца лічэнню (дзіця, дэфект), называюць цэлы клас прадме- таў з указаненнем іх характэрных прымет або маюць зборнае аба- гульненае значэнне.
Аднак абстрактныя і рэчыўныя назоўнікі ў спецыяльным тэкс- це выкарыстоўваюцца і ў форме множнага ліку, набываючы канкрэтнае значэнне: ...тахілаліі такога тыпу сустракаюццарэд- ка; педагагічныя эксперыменты, якія праводзіць настаўнік...; ру- хальныя аналізатары; безумоўныя тармажэнні і г.д.
Назвы паняццяў у навуковым стылі пераважаюць над назвамі дзеянняў, гэта прыводзіць да меншага выкарыстання дзеясловаў і большага выкарыстання назоўнікаў. Пры выкарыстанні дзеясловаў заўважаецца тэндэнцыя да іх семантызацыі (дзеяслоў губляе лекс- ічнае значэнне), што адпавядае патрабаванню абстрактнасці і аба- гульненасці навуковага стылю. Гэта праяўляецца ў тым, што боль- шая частка дзеясловаў у навуковым стылі функцыянуе ў ролі звязкі: быць, з'яўляцца, называцца, лічыцца, стаць, рабіць, здавацца, зак- лючацца, складаць, валодаць, вызначаць, уяўляць і г.д.
|
|
Ёсць значная група дзеясловаў, якія выступаюць у якасці кам- панентаў дзеяслоўна-іменных спалучэнняў, дзе галоўная сэнсавая нагрузка прыпадае на назоўнік, які абазначае дзеянне, а дзеяслоў выконвае граматычную функцыю (абазначае дзеянне ў самым шы- рокім сэнсе слова, перадае граматычнае значэнне ладу, асобы і ліку): прыводзіць - да ўзнікнення, да парушэння, да паслаблення, да маў- лення, да жыцця, да кахання; рабіць - разлік, вылічэнне, назіранне і да т.п. Дэсемантызацыя дзеяслова праяўляецца ў пераважванні ў на- вуковым тэксце дзеясловаў шырокай, абстрактнай семантыкі: існа- ваць, адбывацца, мець, праяўляцца, мяняць(ца), працягваць(ца) і г.д.
Для навуковага маўлення характэрна выкарыстанне дзеяслоў- ных форм з паслабленым лексіка-граматычным значэннем часу, асо- бы, ліку, што пацвярджаецца сінаніміяй структуры сказаў: можна зрабіць заключэнне -робіцца заключэне, гук вымаўляюць - гук вы- маўляецца і г.д.
|
|
Яшчэ адна марфалагічная асаблівасць навуковага стылю заключаецца ў выкарыстанні цяперашняга часу са значэннем якасці або прыметы, што неабходна для характарыстыкі ўласцівасцей даследуемых прадметаў і з'яў: Пры раздражненні пэўных месц кары вялікіх паўшар 'яўрэкулярна адбываюцца скарачэнні. Гуль- ня займае важнае месца ў жыцці дзіцяці.
Па даследаваннях навукоўцаў, працэнт дзеясловаў цяпераш- няга часу ў тры разы перавышае працэнт форм прошлага часу і скла- дае 67-85 % ад усіх дзеясловаў.
Адцягненасць і абагульненасць навуковага стылю праяўляец- ца ў асаблівасцях выкарыстання катэгорыі трывання: каля 80 складаюць формы незакончанага трывання, якія з'яўляюцца больш абагульнена-адцягненымі. Невялікая колькасць дзеясловаў закон- чанага трывання выкарыстоўваецца ва ўстойлівых зваротах у фор- ме будучага часу, які сінанімічны цяперашняму:разгледзім..., гуль- ня прыме выгляд. Шматлікія дзеясловы незакончанага трывання пазбаўлены пары закончанае / незакончанае трыванне.
Формы асобы дзеяслова і асабовыя займеннікі ў навуковым стылі таксама выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з перадачай адцягнена-аба- гульненых значэнняў. Практычна не выкарыстоўваюцца формы 2-ой асобы і займеннікі ты, вы, таму што яны з'яўляюцца найбольш канкрэт- нымі; рэдка выкарыстальныя формы 1-ай асобы адзіночнага ліку.
Найбольш часта ў навуковым маўленні выкарыстоўваюцца ад- цягненыя па значэнні формы 3-яй асобы і займеннікі ён, яна, яно. Займеннік мы, акрамя выкарыстання ў значэнні так званага аўтарс- кага мы, разам з формай дзеяслова часта выражае значэнне рознай ступені адцягненасці і абагульненасці ў значэнні «мы разам, у сукуп- насці»: Мы прыходзім да выніку... Мы можам зрабіць заключэнне...
Дата добавления: 2018-04-15; просмотров: 1702; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!