Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю
Для сінтаксісу навуковага стылю маўлення характэрна тэндэн- цыя да складаных пабудоў, што садзейнічае перадачы складанай сістэ- мы навуковых паняццяў, устанаўленню адносін паміж родавымі і віда- вымі паняццямі, паміж прычынай і вынікам, доказам і вывадамі. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца сказы з аднароднымі членамі і аба- гульняючымі словамі пры іх. У навуковых тэкстах распаўсюджаны розныя тыпы складаных сказаў, у прыватнасці з выкарыстаннем скла- даных падпарадкавальных злучнікаў, што ўвогуле характэрна для кніжнай лексікі: у выніку таго ..., што; у той час..., як і г.д.
Сродкамі сувязі частак тэксту служаць пабочныя словы і сло- вазлучэнні: па-першае, з другога боку, якія ўказваюць на паслядоў- насць выкладу навуковага матэрыялу. Для аб'яднання частак тэк- сту, у прыватнасці абзацаў, якія маюць цесную лагічную сувязь адзін з адным, выкарыстоўваюцца словы і словазлучэнні, што і паказва- юць на гэту сувязь: такім чынам, у заключэнні і г.д.
Сказы ў навуковым стылі аднастайныя па мэце выказвання - яны амаль заўсёды апавядальныя. Пытальныя сказы рэдка выкары- стоўваюцца, але могуць быць прыведзены для прыцягнення ўвагі чытача да ўзнятай праблемы.
Абагульнена-абстрактны характар навуковага маўлення, паза- часавы план выкладу матэрыялу абумоўліваюць выкарыстанне пэў- ных тыпаў сінтаксічных канструкцый: няпэўна-асабовыя, абагуль- нена-асабовыя і безасабовыя сказы. Асоба, якая выконвае дзеянне, у такіх сказах адсутнічае або падразумеваецца абагульнена, няпэўна, уся ўвага засяроджана на дзеянні, на яго абставінах. Няпэўна-асабо- выя і абагульнена-асабовыя сказы выкарыстоўваюцца пры ўвядзенні тэрмінаў, вывядзенні формул, пры тлумачэнні матэрыялу на прыкла- дах. Напрыклад: На развітае мысленне паказваюць ...; Разгледзім наступны прыклад...; Параўнаем сказы...; Хуткасць рухаў ад- люстроўваюць ... і да т.п.
|
|
3.4. Асноўныя прыметы навуковага тэксту
Навуковы тэкст уяўляе сабой разнавіднасць тэксту агульналі- таратурнай мовы, які выдзяляецца шэрагам граматычных, лексіч- ных, структурна-семантычных і логіка-кампазіцыйных асаблівас- цей. Важнейшыя прыметы тэксту з'яўляюцца агульнымі для шы- рокага набору тэкстаў, якія функцыянуюць у разнастайных сфе- рах маўленчых зносін (навуковай, справавой, сродках масавай ка- мунікацыі і інш.). Прыналежнасць да сферы навуковых зносін, навуковай дзейнасці накладвае на гэтыя прыметы тэксту пэўныя абмежаванні, якія абумоўліваюць адбор і выкарыстанне пэўных лексіка-граматычных сродкаў, выкарыстанне спецыяльных струк- турных, лагічных, кампазіцыйных схем арганізацыі тэкставага матэрыялу.
Можна выдзеліць шэраг агульнапрынятых тэкставых прымет, дастаткова поўна апісаных у літаратуры ў дачыненні да розных тыпаў тэкстаў: звязнасць, структурнасць, цэласнасць, мадальнасць, функцыянальна-сэнсавы тып. Уласцівыя навуковаму стылю лагіч- насць, дакладнасць, адцягненасць, абагульненасць, ацэначнасць знаходзяць сваё адлюстраванне практычна ва ўсіх вышэйназваных прыметах. Стыль ствараецца сістэмай узаемазвязаных сродкаў, якая надае асаблівы характар дадзенаму тыпу маўлення, стварае новую яго якасць, якая ўспрымаецца як канкрэтны стыль. Інакш кажучы, рэалізацыя прымет звязнасці, цэласнасці, мадальнасці, структур- насці, функцыянальна-сэнсавых тыпаў у навуковым тэксце такса- ма сістэмна і функцыянальна абумоўлена і падпарадкавана прын- цыпам лагічнасці,шадназначнасці і несупярэчлівасці.
|
|
Звязнасць. Прымета звязнасці тэксту з'яўляецца найбольш даследаванай. Доўгі час звязнасць разумелася як яўна выражаная сувязь паміж суседнімі сказамі ў тэксце (г.зн. звязнасць разглядала- ся як фармальна-структурная сінтаксічная арганізацыя тэксту, якая мае выразныя лексіка-граматычныя спосабы выражэння). На сучас- ным этапе развіцця лінгвістычнай навукі да звязнасці адносяць так- сама і сувязь, якая не мае выразнага фармальнага выражэння. Аналіз паказвае, што звязнасць навуковага тэксту ў многім грунтуецца на ўнутранай логіцы прадмета даследавання.
|
|
Існуюць разнастайныя класіфікацыі сродкаў звязнасці. Най- больш распаўсюджанай з'яўляецца групоўка сродкаў сувязі ў за- лежнасці ад іх моўнага ўвасаблення. У сувязі з гэтым прынцыпам выдзяляюцца наступныя сродкі сувязі:лексічныя, да якіх адносяц- ца поўныя, сінанімічныя, кантэкстуальныя і інш. паўторы, а такса- ма замена займеннікам;граматычныя (трывальна-часавыя формы дзеясловаў, парадак слоў, сінтаксічны паралелізм);лексіка-грама- тычныя (злучнікі, злучальныя словы, пабочныя словы і словазлу- чэнні), якія забяспечваюць лагічную і кампазіцыйную арганізацыю тэксту шляхам выражэння шырокага спектру адносін - умоўных, прычынна-выніковых, уступальных, параўнальных і г.д.
Напрыклад: Чалавек не толькі аб'ект і суб'ект сацыялізацыі. Ён можа стаць яе ахвярай. Гэта звязана з тым, што працэс і вынік сацыялізацыі заключаюць у сабе ўнутранае супрацьпастаўленне.
Паспяховая сацыялізаця прадвызначае, з аднаго боку, эфектыў- ную адаптацыю чалавека ў грамадстве, а з другога боку - здоль- насць у пэўнай ступені супрацьстаяць грамадству, а дакладней - частцы тых жыццёвых калізій, якія перашкаджаюць развіццю, са- марэалізацыі, самаўпэўненасці чалавека.
|
|
Такім чынам, можна канстатаваць, што ў працэсе сацыялі- зацыі закладзеныўнутраны да канца не вырашаны канфлікт паміж ступенню ідэнтыфікацыі чалавека з грамадствам і ступенню ада- саблення яго ў грамадстве. Іншымі словамі, эфектыўная сацыялі- зацыя прадвызначае пэўны баланс паміж ідэнтыфікацыяй з гра- мадствам і адасабленнем у ім (Сацыяльная педагогіка, с.22).
У гэтым урыўку з навуковага тэксту сродкамі сувязі з'яўляюц- ца неаднаразовыя паўторы тэрмінаў сацыялізацыя, чалавек, грамад- ства; замена назоўнікаў займеннікамі (Чалавек...Ен...; ахвярай...- Гэта..., грамадствам... у ім); злучнікі і злучальныя словы (з тым, што...; калізій, якія..., канстатаваць, што...), выкарыстанне дзе- ясловаў пераважна незакончанага трывання, прамы парадак слоў. Акрамя гэтага ва ўрыўку ёсць выразы, якія паказваюць на сувязь частак тэксту: заднаго боку..., з другога боку..., дакладней..., такім чынам..., іншымі словамі....
На сучасным этапе рэалізацыя прыметы звязнасці ў навуко- вым тэксце (у параўнанні з тэкстамі іншых стыляў агульналітара- турнай мовы) мае наступныя асаблівасці.
1. Найбольш частотны від сувязі - лексічны паўтор тэрміна, для забеспячэння адназначнасці тэксту (адна з лексем папярэдняга сказа паўтараецца ў наступным). Да лексічнага паўтору адносяць таксама выпадкі, калі словы, якія маюць агульны лексічны кампа- нент, належаць да розных часцін мовы.
2. Выкарыстанне стандартызаваных моўных сродкаў для кам- пазіцыйнага афармлення зместу тэксту.
3. Нейтральны парадак слоў, пры якім тэма (тэматычная, зы- ходная, вядомая інфармацыя) размяшчаецца ў пачатку, а рэма (но- вая, важная, актуальная інфармацыя) - у канцы сказа. У структур- на-сінтаксічным плане тэма супадае з дзейнікам, а рэма - з саста- вам выказніка.
4. Спецыфічнае ўжыванне катэгорыі часу дзеяслова.
5. Звязнасць навуковага тэксту заснавана на ўнутранай логіцы прадмета даследавання.
6. У рэальных тэкстах звязнасць адначасна здзяйсняецца су- купнасцю разнастайных сістэмна арганізаваных сродкаў, якія ства- раюць семантычнае, структурна-сінтаксічнае і тэматычнае адзін- ства, што дазваляе выдзяляць розныя тыпы структурнай арганіза- цыі тэксту.
Для сувязі частак тэксту выкарыстоўваюцца спецыяльныя сродкі (словы, словазлучэнні, сказы), якія паказваюць:
• на паслядоўнасць развіцця думак (спачатку, потым, затым, перш за ўсё, першапачаткова і г.д.);
• на сувязь першаснай і другаснай інфармацыі (як указвалася, як ужо было адзначана, як гаварылася, разгледжаны і да т.п.);
• на прычынна-выніковыя адносіны (але, таму, дзякуючы таму, адпаведна, у сувязі з тым, што, у выніку гэтага і г.д.);
• на пераход да новай тэмы (разгледзі цяпер, пяройдзем дараз- гляду і да т.п.);
• на блізасць, тоеснасць прадметаў, абставін, прымет (ён, той жа, такі, так, тут, таксама і г.д.).
Структурнасць. Структурнасць выражае адносіны паміж часткамі (элементамі, адзінкамі) любога складана арганізавана- га аб'екта. Навуковы тэкст мае шматузроўневую арганізацыю, у якой можна выдзеліць розныя элементы і вызначыць адносіны паміж імі з мэтаю пабудовы разнастайных структурных схем адна- го і таго ж тэксту.
Выдзяляюць тэматычную, кампазіцыйную і змястоўную струк- туры тэксту.
1. Тэматычная структура (у залежнасці ад аднесенасці тэксту да яго тэмы) утворана прадметам выкладу, г.зн. тым, пра што паве- дамляецца ў тэксце з той ці іншай ступенню дэталізацыі. У аснове тэмы - матэрыяльныя аб'екты, працэсы, з'явы, выпрацаваныя на- вукай катэгорыі і паняцці. Раскрыццё тэмы - сутнасці якой-небудзь з'явы, працэсу, паняцця і г.д. патрабуе выдзялення і апісання асоб- ных змястоўных характарыстык аб'екта. Яны складаюць падтэмы тэксту. Сукупнасць тэмы і падтэм утварае тэматычную структуру тэксту, якая мае іерархічную будову. На моўным узроўні тэматыч- ная структура фарміруецца лексічнымі (сінанімічнымі, кантэксту- альнымі, сэнсавымі) паўторамі і разнастайнымі (граматычнымі, згорнутымі, разгорнутымі) канструкцыямі, якія ўтвараюць лексі- ка-тэматычную сетку тэксту. Напрыклад: Запамінанне - адзін з працэсаў памяці, пры дапамозе якога адбываеццаўвод інфармацыі ў памяць. У працэсе запамінання ўключэнне новых паступовых эле- ментаў у структуру памяці адбываецца шляхам іх увядзення ў сістэму асацыятыўных сувязей. У залежнасці ад спосабу і харак- тару здзяйснення працэсаў памяці адрозніваюць адвольнае і неад- вольнае запамінанне, далей - запамінанне механічнае і сэнсавае, а таксама апасродкаванае і неапасродкаванае (ПС, с.109).
2. Кампазіцыйная або логіка-кампазіцыйная структура наву- ковага тэксту (аднесенасць адзінак тэксту да яго кампазіцыі) адлю- строўвае паслядоўнасць размеркавання сэнсавых блокаў у тэксце. Навуковым тэкстам уласцівы тыпізаваныя схемы размеркавання змястоўнай інфармацыі ў залежнасці ад жанравай прыналежнасці.
Асноўныя пісьмовыя жанры навуковага маўлення (першасныя - навуковы артыкул, манаграфія, дысертацыя, і другасныя - рэферат, анатацыя, рэзюме, рэцэнзія, навуковы водзыў, агляд) маюць пэў- ную, уласцівую ім кампазіцыйную арганізацыю, г.зн. парадак раз- меркавання сэнсавых частак тэксту, а таксама больш або менш стан- дартызаваны набор моўных сродкаў афармлення пераходу ад ад- ной часткі да другой.25
3. Змястоўная (сэнсавая, прэдыкатыўная) структура тэксту ад- люстроўвае сэнсавыя сувязі і адносіны, якія устанаўліваюцца паміж паняццямі, з'явамі, прадметамі рэальнага свету, якія адлюстроўва- юцца ў тэксце ў выглядзе моўных адзінак розных узроўняў. Усве- дамленне сэнсавай структуры навуковага тэксту вядзе дя яго разу- мення і далейшага выкарыстання атрыманых ведаў. Неабходна асаб- ліва падкрэсліць, што змест тэксту ўяўляе сабой далёка не суму значэнняў моўных адзінак, якія яго складаюць, таму што ў працэсе функцыянавання мовы як сістэмы назіраецца прырост якасці інфар- мацыі. Змест тэксту - катэгорыя псіхалінгвістычная і ўяўляе сабой мысліцельнае ўтварэнне, якое ўзнікае ў інтэлекце чалавека ў пра- цэсе асэнсавання тэксту. Для вызначэння зместу тэксту патрабуец- ца не толькі асэнсаванне асобных моўных выразаў, але і большых адрэзкаў тэксту, што адпавядаюць падтэмам і мікратэмам, суадносі- нам іх паміж сабой, і на гэтай аснове асэнсаванне тэксту ў цэлым.
З пункту гледжання характару зместу можна выдзеліць тэк- сты, якія суадносяцца з тэарэтычнымі і эмпірычнымі (заснаванымі на вопыце) ўзроўнямі навуковага пазнання.
Эмпірычныя тэксты, як правіла, маюць апісальны, канстата- вальны характар і служаць для фарміравання фрагмента канцэп- туальнай (якая датычыць паняццяў, паняційнай) карціны свету вызначанай галіны ведаў.
Тэксты, што маюць тэарэтычную накіраванасць, звычайна маюць тлумачальны, пераканальны, ацэначны характар.
Такім чынам, навуковы тэкст уяўляе сабой складане адзінства тэматычнай, кампазіцыйнай і сэнсавай арганізацыі.
Цэласнасць. Цэласнасць уяўляе сабой базавую характарыс- тыку тэксту як прадмета камунікацыі. Яна характарызуе ўнутра- нае, змястоўнае, сэнсавае адзінства тэксту, лічыцца псіхалінгвістыч- най катэгорыяй, якая непасрэдна не суадносіцца з моўнымі срод- камі і ўзнікае ў працэсе разумення тэксту ў выніку аналітыка-сінтэ- тычнай дзейнасці адрасата. Без цэласнасці фармальна звязаны тэкст губляе сэнс.
У сферы навуковай камунікацыі дакладнасць, адназначнасць, адэкватнасць, сапраўднасць інфармацыі вызначае сэнс навуковай дзейнасці і навуковых зносін, таму ўсе моўныя сродкі, якія функцыя- нуюць у тэксце, падпарадкаваны тлумачэнню, інакш кажучы, вы- ражэнню цэласнасці ў знешнім маўленні. Тлумачэнне цэласнасці, г.зн. яе структураванне і выражэнне, уяўляюць працэс пераходу ад цэласнага, нерасчлянёнага ўяўлення да выдзялення важных кампа- нентаў, затым - вузлавых фрагментаў цэласнасці і іх моўнаму афар- мленню ў выглядзе тэксту. Так адбываецца працэс параджэння цэ- ласнага тэксту. У працэсе успрымання, асэнсавання тэксту адбыва- ецца адваротны пераход ад знешняй формы тэксту, яго вузлавых фрагментаў і важных кампанентаў да цэласнага разумення.
Адна і тая ж цэласнасць можа быць па-рознаму выражана ў знешнім маўленні. Атрыманыя ў выніку тэксты могуць разглядац- ца як сінонімы - члены парадыгмы тэкстаў, суадносных з адной і той жа цэласнасцю. Гэта ўласцівасць ляжыць у аснове такіх відаў маўленчай дзейнасці, як рэферыраванне і анатаванне тэкстаў, выдзяленне ключавых слоў, складанне розных відаў планаў. Ства- рэнне другасных тэкстаў, магчыма, дзякуючы таму, што ў іх захоўва- ецца інварыянт зместу зыходнага тэксту, а другасная інфармацыя прадстаўлена ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі дзейнасці.
Такім чынам, цэласнасць уяўляе сабой псіхалінгвістычную катэгорыю, якая адлюстроўвае інварыянт зместу тэксту як вынік яго ўспрымання адрасатам (атрымальнікам тэксту). Цэласнасць тэк- сту можа быць усвядомлена і перададзена з рознай ступенню дэ- талізацыі. Для навуковага тэксту, у адрозненне ад мастацкага, адназначнае асэнсаванне і структураванне цэласнасці з'яўляецца асноўнай задачай, што непасрэдна абумоўлена патрэбамі і ўмовамі навуковай камунікацыі і забяспечваецца выкарыстаннем спецыяль- ных моўных сродкаў.
Функцыянальна-сэнсавы тып маўлення. Функцыянальна- сэнсавы тып маўлення ўяўляе сабой універсальную тыпалагічную адзінку тэксту, якая выдзяляецца на аснове разнастайных прымет (камунікатыўна-прагматычных, логіка-сэнсавых, структурна-семан- тычных). У залежнасці ад камунікатыўнай мэты выдзяляюць апі- сальныя (апісанне, азначэнне, дэфініцыя, паясненне, паведамлен- не) і аргументаваныя (разважанне, доказ, тлумачэнне) тыпы тэк- стаў. У тэкстах вялікага аб'ёму розных жанраў функцыянальна-сэн- савыя тыпы знаходзяцца ў разнастайных адносінах. Гэта вызначае агульную камунікатыўную дамінанту тэксту - апісальную ці аргу- ментаваную.
Мадальнасць. Прымета мадальнасці выражае характар ад- носін паведамляемага да рэчаіснасці (аб'ектыўная мадальнасць) і адносіны суб'екта (адрасанта, аўтара, адпраўніка) тэксту да прад- мета паведамлення (суб'ектыўная мадальнасць).
Прымета мадальнасці і сродкі яе выражэння ў навуковым стылі маюць спецыфічныя асаблівасці, абумоўленыя мэтамі і задачамі камунікацыі ў дадзенай сферы чалавечай дзейнасці. Комплексны ўлік галоўных кампанентаў пазнавальнага працэсу, а таксама ўсіх складальнікаў структуры свядомасці і мыслення (логіка-паняцій- ны, крытыка-рэфлексіўны і канкрэтна-вобразны кампаненты) даз- валяе разглядаць мадальнасць як неад'емную прыналежнасць на- вуковага стылю.
У навуковым тэксце, як ужо адзначалася, сустракаецца як аб'ектыўная, так і суб'ектыўная мадальнасць.
Аб'ектыўная мадальнасць выражае адносіны паведамляемага пра разнастайныя бакі навуковага пазнання да рэчаіснасці ў плане рэальнасці (ажыццяўляльнасці і ажыццявімасці) і нерэальнасці (не- ажыццявімасці). Пры гэтым назіраецца пэўны дыяпазон градацый значэнняў: рэальнасць - верагоднасць - меркаванне - нерэальнасць.
Суб'ектыўная мадальнасць выражае адносіны адрасанта (аў- тара, суб'екта) да паведамляемага: упэўненасць або няўпэўненасць, згоду ці нязгоду, магчымасць або немагчымасць.
Іншы раз выдзяляюць суб'ектыўную мадальнасць, заснаваную на выражэнні эмацыянальна-экспрэсіўных адносін («танальнасць») і мадальнасць, у аснове якой ляжыць рацыянальная, інтэлектуальная ацэнка («ацэначнасць»). Танальнасць характарызуе адносіны аўтара тэксту да свайго даследавання і аналізуемай праблемы. Па адносінах да прац іншых аўтараў і самім аўтарам, за выключэннем жанра рэ- цэнзіі, танальнасць дапускаецца вельмі рэдка, прычым толькі ста- ноўчая, і дастаткова часта выкарыстоўваецца ацэначнасць, як ста- ноўчая, так і адмоўная. Да моўных сродкаў выражэння ацэнкі адно- сяцца словы, у семантычных адносінах блізкія да асноўных паняц- цяў ацэнкі - «добра» / «дрэнна». Ацэнка таксама часта выкарысто- ўваецца для ўказання на адпаведнасць / неадпаведнасць зместу пат- рабаванням, якія ставяцца да навуковых даследаванняў. Да іх адно- сяцца правільнасць, дакладнасць, актуальнасць, лагічнасць, змястоў- насць. У навуковым тэксце ацэначныя сродкі размяркоўваюцца не- раўнамерна. Найбольш часта сустракаюцца ва ўводзінах, пры выкладзе гісторыі пытання, у палемічных фрагментах тэксту. Сту- пень выражанасці суб'ектыўнай ацэнкі залежыць ад навуковага проф- ілю, камунікатыўна-стылявога тыпу і жанра тэксту (ацэначнасць, на- прыклад, з'яўляецца вядучай прыметай такога жанра, як рэцэнзія).
Кампазіцыя навуковага тэксту. Кампазіцыя - гэта будова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне частак твора. Кампазіцыйна любы навуковы твор, незалежна ад галіны навукі і жанра, змяшчае дзве ўзаемазвязаныя часткі - апісальную (аглядную) і асноўную.
У апісальнай (агляднай) частцы адлюстроўваецца ход навуко- вага даследавання, пры гэтым ва ўводзінах даецца абгрунтаванне актуальнасці навуковага даследавання, фармулюецца прадмет і выбраны метад даследавання, вядзецца выклад гісторыі пытання (калі неабходна) і прадвызначаемы вынік.
У асноўнай частцы навуковага твора асвятляюцца методыка і тэхніка даследавання, дасягнуты вынік.
Усе матэрыялы, якія не з'яўляюцца надзённа важнымі для ра- зумення праблемы, выносяцца ў дадатак.
Выбар кампазіцыі навуковага твора, яе дэталізацыя залежаць ад віду рашаемай навуковай задачы, выбранага метаду даследаван- ня, галіны навукі, жанра, традыцый, індывідуальнага стылю аўта- ра і да т.п.
Схема пабудовы ўводнай часткі навуковага твора (аў- тарэферата, дыпломнай работы, праблемнага артыкула і г.д.): абгрунтаванне актуальнасці навуковага даследавання (актуаль- насці праблемы); характарыстыка работ, тэорый, якія ёсць па гэтай тэме, гістарыяграфія пытання; выдзяленне канкрэтнага пы- тання (прадмета даследавання); фармулёўка гіпотэзы; абгрунта- ванне выкарыстання выбранай тэорыі (метаду); папярэдняя фар- мулёўка вывадаў.
Схема пабудовы заключнай часткі навуковага твора: ка- роткі выклад навуковага даследавання; канчатковая фармулёўка вывадаў; спіс аўтарскіх работ.
У межах навуковага стылю выдзяляюць розныя тыпы маўлен- чых выказванняў: апісанне, апавяданне, разважанне, доказ, тлума- чэнне, азначэнне, ацэнка, класіфікацыя і г.д., звязаныя з камуніка- тыўным намерам аўтара і яго адносінамі да адрасата. Яны адрозніва- юцца па сваіх змястоўных, моўных, лагічных, структурна-кампазі- цыйных характарыстыках. У розных тыпах тэкстаў пераважаюць розныя тыпы маўленчых выказванняў (камунікатыўных спосабаў).
Навуковы стыль, як вядома, рэалізуецца ў вуснай і пісьмовай формах. Гэта яшчэ адзін з крытэрыяў унутранай дыферэнцыяцыі навуковага стылю.
Традыцыйнымі жанрамі вуснага навуковага маўлення з'яўля- юцца: даклад, выступленне, лекцыя, майстар-клас, калоквіум, семі- нар, апытванне, экзамен і г.д.
Пісьмовае навуковае маўленне рэалізуецца ў навуковых арты- кулах, манаграфіях, рэфератах, рэцэнзіях, дысертацыях, анатацы- ях, інструкцыях, патэнтах, раздзелах веб-сайта і інш.
§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
Галоўнай крыніцай навуковай інфармацыі і сродкам яе пера- дачы зяўляецца навуковы дакумент.
Як ужо неаднаразова адзначалася, асноўнымі жанрамі навуко- вых тэкстаў з'яўляюцца анатацыя, рэферат, водзыў, рэцэнзія, кур- савая і дыпломная работы.
Анатацыя - гэта кароткае, абагульненае апісанне (характа- рыстыка) тэксту кнігі, артыкула.
Перад тэкстам анатацыі даюцца выходныя дадзеныя (аўтар, назва, месца і час выдання) у намінатыўнай форме. Гэтыя дадзе- ныя можна ўключыць і ў першую частку анатацыі.
Анатацыя звычайна складаецца з дзвюх частак.
У першай частцы фармулюецца асноўная тэма кнігі, артыку- ла: у другой частцы пералічаюцца (называюцца) асноўныя пала- жэнні. Суб'ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца, таму што ён вядомы з кантэксту, больш актыўна выкарыстоўваюцца па- сіўныя канструкцыі.
Рэферат (ад лац. ге&го - паведамляю) - кароткі выклад у пісьмовым выглядзе зместу навуковай працы або літаратуры па тэме. У працэсе працы над рэфератам адпрацоўваюцца ўменні самастой- на вывучаць літаратурныя крыніцы, навыкі лагічнай класіфікацыі тэкстаў, сістэматызацыі адлюстраваных у іх дадзеных, уменне пас- лядоўна і лагічна выражаць сваю думку, рабіць вывады.
Паводле розных характарыстык рэфераты можна падзяліць на наступныя групы:
• па паўнаце выкладу матэрыялу: інфарматыўныя (перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы) і індыкатыўныя (указва- юць толькі на асноўную тэму першакрыніцы);
• па колькасці рэфераваных першакрыніц: манаграфічныя (пішуцца на аснове адной працы) і аглядныя (пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме);
• па чытацкім прызначэнні: агульныя (разлічаны на шырокае кола чытачоў, таму змест перадаецца ў цэлым) і спецыялізаваныя (пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў);
• па складанні: аўтарамі (аўтарэферат дысертацыі), спецыял- істамі (той галіны, да якой адносіцца рэферат) і прафесіяналамі- рэферэнтамі, а таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі.
Рэцэнзія (ад лац. гесепзіо - разгляд) - водзыў аб навуковай рабоце або творы, у якім прадстаўлены аргументаваны разбор, аб'ектыўная ацэнка і абгрунтаваныя вывады аб каштоўнасцях рэ- цэнзуемай работы, а таксама аб асобных яе недахопах. Сістэматыч- ная работа па напісанні рэцэнзій дапамагае развіццю аналітычных здольнасцей, вучыць абгрунтаванасці суджэнняў, доказнасці выва- даў, лагічнасці выкладу сваіх думак, дазваляе авалодаць публіцыс- тычна-вобразным стылем напісання.
Водзыў дае самую агульную характарыстыку работы без пад- рабязнага аналізу, але змяшчае практычныя рэкамендацыі: аналі- зуемы тэкст можа быць прыняты да работы ў выдавецтве або на саісканне вучонай ступені.
Даклад - публічнае паведамленне, якое прадстаўляе сабой разгорнуты выклад на пэўную тэму. Падрыхтоўка даклада патра- буе самастойнай распрацоўкі пэўнай тэмы з выкарыстаннем роз- ных крыніц інфармацыі (слоўнікаў, энцыклапедый, вучэбнай, на- вуковай і мастацкай літаратуры, метадычных дапаможнікаў, выні- каў назіранняў, апытвання і прымянення іншых спосабаў эмпірыч- нага і тэарэтычнага даследавання). Пры падрыхтоўцы даклада ўлічваецца склад слухачоў, узровень іх падрыхтаванасці, законы ўспрыняцця і асэнсавання інфармацыі.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ \ /
1. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?
2. Што называецца «стылем»?
3. Якія функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы выдзяляюцца?
4. Што аб'ядноўвае і што адрознівае публіцыстычны і мастацкі стылі (размоўны і мастацкі, публіцыстычны і навуковы і г.д.)?
5. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?
6. Якія моўныя сродкі характэрны толькі пэўнаму стылю?
7. Адзначце асаблівасці навуковага стылю мовы.
8. Назавіце асноўныя лексічныя (марфалагічныя, сінтаксічныя) асаблівасці навуковага стылю.
9. Якія асноўныя прыметы павінен утрымліваць тэкст навуко- вага стылю?
10. Ахарактарызуйце звязнасць і цэласнасць навуковага тэксту.
11. Назавіце асноўныя жанры навуковай літаратуры.
ПРАКТЫКАВАННІ
1. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Зрабіце вывад пра ўжыванне моўных сродкаў у залежнасці ад стылю.
Еслн угодно, язык - это океан. Можно черпать н налнвать в сосуды разлнчной формы. Одна н та же вода прнннмает форму куба, бутылкн, амфоры, хрустального шара н грязной лужн.
Много языков внутрн одного языка, ну, нлн, скажем мягче, много языковых сфер. Вспомннм некоторые нз ннх.
Язык технической и документальной информации. Язык судопроизводства и протоколов. Язык газетной информации. Язык учёных докладов, популярных лекций, застольных речей, отчётных докладов... Язык, которым я пишу заявление о предоставлении мне жилплощади, и язык, которым я пишу сонет.
Нелепо выглядела бы фраза в инструкции: «Придя на своё тёпленькое местечко и усевшись на свой замасленный стулишко, вахтёр обязан сверкнуть глазами во все стороны!..»
Точно так же нелепо выглядела бы фраза в интимном письме: «Нижеследующим уведомляю гражданку Сидорову, что вот уже неделю я испытываю любовное томление!..» (В.Солодухин).
2. Прачытацейце тэкст. Якія вобразныя сродкі і з якой мэ- тай ўжыты ў тэксце. Вызначце тып і стыль тэксту.
З самага ранняга дзяцінства і да глыбокай старасці ўсё жыццё чалавека непарыўна звязана з мовай.
Дзіця яшчэ не навучылася, як трэба гаварыць, а яго чысты слых ужо ловіць журчанне бабуліных казак, мамінай калыханкі. Але і казкі, і прыгаворкі - гэта мова.
Падлетак ідзе ў школу. Юнак крочыць у інстытут ці ва універ- сітэт. Цэлае мора слоў, шумлівы акіян маўлення падхапляе яго там, за шырокімі дзвярыма. Скрозь жывыя гутаркі настаўнікаў, скрозь старонкі соцень кніг упершыню бачыцца яму адлюстраваны ў слове неахопна-складаны сусвет. Праз с л о в а ён упершыню даведва- ецца пра тое, чаго яшчэ не бачылі (а магчыма, і ніколі не ўбачаць!) яго вочы. У гучным слове паўстаюць перад ім льяносы Арынока, бліскаюць айсбергі Арктыкі, шумяць вадаспады Афрыкі і Амерыкі. Раскрываецца вялікі свет прастораў зорак; бачнымі становяцца мікраскапічныя космасы малекул і атамаў.
Новы чалавек родніцца са старажытнымі думкамі, з тымі, што склаліся ў галовах людзей за тысячагоддзі да яго нараджэння. Сам ён набывае магчымасць звяртацца да праўнукаў, якія будуць жыць шмат стагоддзяў пасля яго смерці. І ўсё гэта толькі дзякуючы мове. (Л.Успенскі)
3. Прачытайце тэксты. Вызначце, да якога стылю яны на- лежаць. Аргументуйце свой адказ.
І. Сярод жанок, што тоўпіліся на двары, аб уступленні ў кал- гас найбольш хваляваліся Чарнушкава Куліна і Сарока.
- Як хто, а я - што б такое зрабіла калі! - Куліна круціла гала- вой, з чырвоным, злым тварам, клялася перад усімі: ніколі, нават пад прымусам!
- Жызня будзе: прыйдзеш з работы - ніякай турботы! - раста- рэквала адважна Сарока. - Ні каровы, ні свіняці - адны сцены ў хаце!.. Любата!
- Як ето яно будзе? - трывожылася Васілёва Маня. - Добра, як у каго няма нічого!
- Аге! - запярэчыла нявестцы Васілёва матка. - Не шкода хіба! Багатаму шкода карабля, а беднаму кашаля! (І.Мележ)
II.Гук - гэта ваганне паветра пад уздзеяннем пругкага цела. Такім целам для гукаў мовы з'яўляюцца органы маўлення.
Кожны гук мае вышыню, сілу і тэмбр. Вышыня гука залежыць ад частаты вагання. Чалавечы слых успрымае гукі з частатой ад 20 да 20 тысяч герц (герц - адно ваганне ў секунду).
Сіла гука абумоўліваецца амплітудай вагання паветра, і яна будзе тым большая, чым большая яго амплітуда.
Тэмбр гука ствараецца спалучэннем ваганняў рознай частаты. (Лагапедыя, с.32)
III.На двары ля нашай маленькай, ужо струхнелай у вуглах, хаткі шаркае піла, звініць сасновае бярвенне і ўвачавідкі расце зруб. Заўчора было шэсць вянцоў, а сёння ўжо восем.
На зрубе сядзяць старыя Астах і Гапей. Астах сухі, як таракан, з мякенькай, як кудзелька, барадой. Гапей - круглейшы, меншы ростам і шырэйшы ў плячах. Абодва з будаўнічай брыгады, абодва ўвішненька махаюць сякерамі, шчыруюць. Робяць яны ўсё згодна. Толькі і чуеш: «Астах, пасабі прыпадняць бэлечку, села няшчыль- на» або «Гапей, паз малаваты, давай яшчэ трошкі знімем».
Маці ўвесь дзень на рабоце, сушыць сена. А я памагаю цесля- рам: то моху падам, то адвес ці яшчэ што-небудзь. Кручуся ля зру- ба, дабрэючы ад радасці: гэта ж мы блізкім часам ужо ў новы дом пяройдзем. Як магу, стараюся дагадзіць будаўнікам.
IV.Беларуская ССР гарантуе кожнаму жыхару рэспублікі неад'емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на бела- рускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сістэмай даш- кольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесіянальна- тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых на- вучальных устаноў.
Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове ма- юць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспублі- цы. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.
Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы народнай адукацыі павін- ны валодаць мовай навучання, на якой працуе адпаведная ўстанова.
V.Вытокі народнай творчасці, якія ідуць ад роднай прыроды, ад таго, што бачыць вока і кранае сэрца, па-мастацку ўвасоблены ў лепшых узорах беларускага арнаменту. Традыцыйнае ткацтва склад- валася стагоддзямі. Майстры адкідвалі непатрэбнае - заставалася і ўмацоўвалася сапраўднае, народнае, самае цудоўнае. Да гэтага часу ёсць цэлыя вёскі, дзе ткацтвам займаецца большасць жанчын і дзе ў кожнай хаце стаіць самаробны ткацкі станок - кросны.
Многія рэчы, якія былі вытканы яшчэ нашымі прабабкамі, па майстэрству, разнастайнасці малюнка, каляровай гаме ўяўляюць сапраўдныя творы мастацтва.
4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя лексічныя асаб- лівасці навуковага стылю.
Монатанія - функцыянальны стан арганізма, які развіваецца пры аднастайнай рабочай нагрузцы, звязанай з доўгачасовым вы- карыстаннем аднолькавх элементарных дзеянняў або з непарыў- най устойлівай канцэнтрацыяй увагі ва ўмовах дэфіцыту сэнсор- най інфармацыі. У маўленні монатанія праяўляецца ў адсутнасці меладычнай карэляцыі ў фаналагічнай сістэме, г.зн. невыкарыстанні танічнага націску для дыферэнцыяцыі гукавых абалонак слоў і мар- фем. (СД с201-202)
5. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
Вызначыць месца і ролю сацыяльнага выхавання ў жыцці ча- лавека можна толькі пры суаднясенні яго з такімі працэсамі, як развіццё і сацыялізацыя.
Развіццё - гэта рэалізаця іманентных (унутры ўласцівых) за- даткаў, уласцівасцей чалавека.
Развіццё чалавека ва ўзаемадзеянні і пад уплывам навакольна- га асяроддзя ў самым агульным плане можна вызначыць як працэс і вынік яго сацыялізацыі, г.зн. засваення і аднаўлення культурных каштоўнасцей і сацыяльных норм, а таксама самаразвіцця і сама- рэалізацыі ў тым грамадстве, у якім ён жыве.
Сацыялізацыя адбываецца: а) у працэсе стыхійнага ўзае- мадзеяння чалавека з грамадствам і стыхійнага ўплыву на яго разнастайных, іншы раз рознабакова накіраваных абставін жыцця; б) у працэсе ўплыву з боку дзяржавы на тыя ці іншыя катэгорыі людзей; в) у працэсе мэтанакіраванага стварэння ўмоў для развіцця чалавека, г.зн. выхавання; г) у працэсе самаразвіц- ця, самавыхавання чалавека.
Такім чынам, можна лічыць, што развіццё - агульны працэс станаўлення чалавека; сацыялізацыя - развіццё, абумоўленае канк- рэтнымі сацыяльнымі ўмовамі. (Сацыяльная педагогіка, с.3)
4. Напішыце анатацыю на кнігу ці артыкул (на выбар).
5. Напішыце рэферат на тэму «Навуковы стыль беларус- кай літаратурнай мовы», карыстаючыся энцыклапедыяй «Бе- ларуская мова» (Мн., 1994, с.370-371), вучэбным дапаможнікам У.В.Анічэнкі «Асновы культуры маўлення і стылістыкі» (Мн.,1992, с.40-47).
6. Падрыхтуйце навуковы даклад на адну з наступных тэм. Звярніце ўвагу на звязнасць, структурнасць і цэласнасць ва- шага навуковага тэксту.
1. Форма, змест і прапаганда педагагічных і лагапедычных ведаў.
2. Прафілактыка маўленчых парушэнняў.
3. Асаблівасці лагапедычнага абследавання дзяцей з парушэн- нямі слыху.
4. Спецыфіка карэкцыйна-педагагічнай работы пры розных формах афазіі.
5. Сімптаматыка маторнай алаліі.
6. Формы функцыянальных і арганічных парушэнняў голасу.
7. Характарыстыка асобы лагапеда.
8. Асноўны паняційна-катэгарыяльны апарат лагапедыі як навукі.
9. Змест сацыяльнай педагогікі як галіны ведаў.
10. Аб'ектыўныя фактары пераўтварэння чалавека ў ахвяру недобразычлівых умоў сацыялізацыі.
11. Рэлігійныя арганізацыі і рэлігійнае выхаванне.
12. Сям'я і сямейнае выхаванне.
13. Паняцце і прыметы субкультуры.
14. Сродкі масавай камунікацыі і сацыялізацыя.
15. Дзяржава і дзяржаўная сістэма выхавання.
16. Сістэма спецыяльных устаноў для дзяцей з парушэннямі маўлення.
17. Рэгіён як адзін з мезафактараў, што ўплываюць на сацыялі- зацыю чалавека.
18. Фарміраванне эмоцый у дзяцей.
19. Фактар псіхічнага развіцця дзіцяці.
20. Псіхічнае развіццё дзіцяці і ўплыў асяроддзя
Дата добавления: 2018-04-15; просмотров: 1617; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!