Сінанімія, дублетнасць, варыянтнасць



Адно з галоўных патрабаванняў да ідэальнага тэрміна заклю- чаецца ў тым, што ён не павінен мець сінонімаў, бо для тэрмінасі- стэмы характэрна ўзаемаадназначная адпаведнасць паміж тэрмінам і паняццем: адзін тэрмін о адно паняцце. Аднак у сучасных тэр- мінасістэмах сінанімія, дублетнасць і варыянтнасць усё ж існуюць.

Тэрміназнаўства пакуль не мае несупярэчлівай класіфікацыі тэрмінаў-сінонімаў. Многія мовазнаўцы сінонімамі называюць сло- вы: а) роўныя па значэнні і б) блізкія па значэнні. Пры гэтым нека- торыя лінгвісты лічаць сінонімамі і тыя, і другія, а некаторыя - толькі адну з гэтых разнавіднасцей. Але найбольш распаўсюджанай з'яў- ляецца такая класіфікацыя, згодна якой вылучаюцца тэрміны-сіно- німы, тэрміны-дублеты і сінанімічныя варыянты тэрмінаў.

Да тэрмінаў-сінонімаў адносяць такія тэрміны, якія сваім унутраным зместам адлюстроўваюць розныя класіфікацыйныя прыметы аднаго і таго ж паняцця (іх значэнні супадаюць частко- ва). Напрыклад: абстракцыя - адцягненасць, аўтаномнае (маўлен- не) - малое (маўленне), выдумка - уяўленне, знак - сімвал і г.д.

У групу тэрмінаў-дублетаўуключаюцца тэрміны, якіяў сваім паняційным змесце не маюць ніякіх сэнсавых адценняў (іх значэнні супадаюць поўнасцю). Напрыклад: абулія - нерашучасць, звыш-я - супер-эга, імпрытынг - захоўванне, яно - ід і г.д.

Пад варыянтнасцю разумеюць такую з'яву, калі для абазна- чэння аднаго і таго ж паняцця выкарыстоўваюцца розныя вары- янты аднаго і таго ж тэрміна. «Варыянтамі з'яўляюцца разнавід- насці таго самага тэрміна, якія адрозніваюцца паміж сабой фане- тычнымі і словаўтваральнымі элементамі ці сродкамі выражэння граматычных значэнняў, але не маюць ніякіх семантычных адцен- няў і поўнасцю супадаюць сваім значэннем»[8]. Напрыклад: міжклеткаваерэчыва - міжклетачнаерэчыва, узроставыя асаблі- васці - асаблівасці ўзросту і г.д.

Тэрміналагічныя сінонімы, дублеты, варыянты - гэта непажа- даныя з'явы ў мове навукі, і большасцю даследчыкаў яны характа- рызуюцца як тэрміналагічная лішкавасць, празмернасць.

Сярод тэрмінаў вылучаюцца наступныя тыпы сінанімічных адпаведнасцей са словазлучэннямі: 1) «слова - словазлучэнне», напрыклад: зоапсіхалогія - псіхалогія жывёл, кананалаг - кантак- тны аналаг, неакартэкс - новая кара галаўнога мозга, палеакар- тэкс - старажытная кара галаўнога мозга, архікартэкс - старая кара галаўнога мозга і да т.п.; 2) «словазлучэнне - словазлучэнне», напрыклад: сімвалічная функцыя - знакавая функцыя, уяўная ба- рацьба - рытуалізаваная барацьба, ніжні парог - абсалютны па- рог і да т.п. 3) «поўная форма тэрміна - кароткая форма тэрміна», напрыклад: абарона псіхалагічная - абарона і д.п.

Такім чынам, у працэсе ўдасканалення беларускай нацыяналь- най тэрміналогіі неабходна пазбавіцца ад варыянтаў і ў пэўнай меры абмежаваць сінанімію і дублетнасць.

Аманімія

Пытанне пра тэрміны-амонімы абмяркоўваецца сярод спецыя- лістаў не так шырока, як пытанне пра полісемію тэрмінаў. Гэта тлу- мачыцца тым, што ў апошнім выпадку закранаецца адна з важней- шых праблем тэрміналогіі - праблема дакладнасці тэрміна. У су- вязі з аманіміяй дадзеная праблема практычна не ўзнікае. Саму ж з'яву лексічнай аманіміі іншы раз разумеюць як «вынік асаблівага збегу абставін, унутрана ніяк не звязаных з агульнымі заканамер- насцямі існавання і развіцця мовы»12.

Падабенства паміж раўнагучнымі тэрмінамі і звычайнымі сло- вамі-амонімамі заключаецца ў тоеснасці гучання і розніцы значэн- няў. У астатнім гэтыя з'явы вельмі не падобныя, таму што:

1. Словы-амонімы з'яўляюцца такімі ў межах ўсёй мовы, а тэрміны-амонімы маюць зусім не звязаныя значэнні толькі ў межах розных дысцыплін, калі ж яны перастаюць быць тэрмінамі, то яны перастаюць быць амонімамі, напрыклад, тэрмін від у тэрмінаполі псіхалогіі мае значэнне 'агульнае паняцце, якое ўваходзіць у склад больш агульнага родавага паняцця', у тэрмінаполі батанікі - зна- чэнне ^сукупнасць асобін, якіяўтвараюць геаграфічна або экалагі- чна вікарыруючыя папуляцыі, якія валодаюць агульнымі морфафізія- лагічнымі прыметамі і могуць у прыродныхумовахразмнажацца і даваць новае пакаленне'. Дадзеныя тэрміны маюць зусім не звяза- ныя паміж сабой значэнні ў межах розных тэрмінапалёў. Параўна- ем, што ж адбываецца з гэтым словам, калі яно перастае быць тэр- мінам: Вд - 1) Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва, а таксама адлюстраванне яе. Від на мора. 2) Тое, што і выгляд /у 1-м знач/. Спалоханы від твару. 3) Меркаванні; намер. Віды на ўрад- жай. (ТСБЛМ-96, с.112). Відавочна, што гэтае слова стала мнагаз- начным.

2. Працэс утварэння звычайных амонімаў з мнагазначнага слова ўдакладніць амаль нельга, у той час як для тэрмінаў гэты момант фіксуецца дастаткова дакладна, бо гісторыя пэўнай навукі можа адказаць на пытанне, калі з'явіўся той ці іншы тэрмін.

3. Для звычайнай аманіміі гэты працэс павінен быць стыхій- ным па сваёй сутнасці. Семантычнае ж разыходжанне тэрмінаў - наскрозь рацыянальны працэс, дакладней, ён рацыянальны на- столькі, наколькі рацыянальныя навуковае веданне і стварэнне на- вуковых паняццяў.

Такім чынам, міжнавуковая аманімія - гэта вельмі своеасабл- івая з'ява, не падобная на звычайную аманімію, якая як уласна моў- ная з'ява не можа быць лакалізавана адносна галіны ведаў або дзей- насці. Таму раўнагучныя тэрміны, якія належаць да розных навук, неабходна лічыць проста рознымі тэрмінамі.

Напрыклад, педагагічны тэрмін асіміляцыя - Рыкарыстанне ў новых умовахуменняў і навыкаў без іх істотных змен'. Такое аз- начэнне дадзены тэрмін будзе мець толькі ў межах педагагічнай тэрмінасістэмы. Але ён можа ўваходзіць і ў іншыя тэрміналагіч- ныя палі і набываць там зусім іншае значэнне. Так, у межах мова- знаўчай тэрміналогіі асіміляцыя - 'фанетычны працэс прыпадаб- нення аднаго гука да другога ў артыкуляцыйных і акустычных ад- носінах', а ў батаніцы асіміляцыя - гэта Ррацэс засваення аргані- змамі рэчываў са знешняга асяроддзя і ўтварэнне з іх больш скла- даных, уласцівых арганізму арганічныхрэчываў'. Менавіта тое, што тэрмін можа ўваходзіць у розныя тэрміналагічныя палі, унутры якіх ён набывае пэўную дэфініцыю, дазваляе істотна адрозніваць яго ад звычайнага мнагазначнага слова. Для актуалізацыі якога-небудзь канкрэтнага значэння мнагазначнага слова вызначальным з'яўля- ецца кантэкст. Але для тэрміна-амоніма кантэкст не адыгрывае істот- най ролі, таму што калі тэрмін асіміляцыя ўваходзіць у поле псіха- лагічных тэрмінаў, то тут ніяк не можа з'явіцца «лінгвістычнае» або «батанічнае» значэнне, паколькі ў дадзеным выпадку ўсякае ўжы- ванне тэрміна прадвызначае менавіта яго псіхалагічнае значэнне.

Антанімія

Семантычныя адносіны ў лексічнай сістэме мовы дапаўняюц- ца антаніміяй. Тэрміналогіі антанімія ўласціва не менш, чым лексі- цы агульналітаратурнай мовы, таму што адным з важных праяўлен- няў сістэмных адносін у мове і ў тэрміналогіі ёсць сэнсавае супраць- пастаўленне яе элементаў.

Паняцці нярэдка ўзнікаюць парамі, калі адно з іх утрымлівае ў сабе сваю супрацьлегласць, якая грунтуецца на відазмяненнях унут- ры адной і той жа з'явы (якасці, уласцівасці, стану). Антанімічнасць выступае як асаблівая характарыстыка лексічнага значэння слоў, як спецыфічнае моўнае адлюстраванне відазмяненняў і супрацьлеглас- цей у прадметах і з'явах аб'ектыўнага свету. Асэнсаванне такой су- працьлегласці дапамагае дакладней устанавіць значэнне слоў, іх уза- емасувязь і месца ў лексічнай сістэме мовы. У тэрміналогіі рэалізу- юцца два тыпы антаніміі - лексічны і словаўтваральны. Сярод тэрм- інаў-слоў, якія складаюць групу лексічных антонімаў, сустракаюц- ца: а) назоўнікі: халерык - меланхолік: халерык - Юуткі, парывісты чалавек, здольны аддавацца справе з выключнай заўзятасцю'; ме- ланхолік - 'павольны чалавек, які вяла рэагуе на ўсё, што акружае яго' і да т.п.; б) прыметнікі - кампаненты састаўных тэрмінаў: анал- ітычная (памяць) - інтуітыўная (памяць), унутранае (маўленне) - знешняе (маўленне), вуснае (маўленне) - пісьмовае (маўленне), агуль- ная (псіхіятрыя) - прыватная (псіхіятрыя) і іншыя.

Словаўтваральная антанімія таксама пашырана: а) назоўнікі, адзін з якіх мае прэфікс дэ-, што выражае сэнсавую супрацьлег- ласць суадносных паняццяў, напрыклад: градацыя - дэградацыя; б) прыметнікі - кампаненты састаўных тэрмінаў: умоўны (рэф- лекс) - безумоўны (рэфлекс), адэкватнае (успрыманне) - неадэк- ватнае (успрыманне),міжасабовы (канфлікт) -унутрыасабовы (канфлікт),доўгачасовая (рэлаксацыя) -кароткачасовая (рэлак- сацыя) і іншыя. У падобных выпадках сродкамі выражэння суп- рацьлегласці з'яўляюцца прыстаўкі не-, без- у аднаго з членаў антанімічнай пары ці прыстаўкі і першыя часткі складаных слоў доўга- і каротка-, унутры- і між-.

§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння

Па сваёй прыродзе тэрмін больш складаны, чым слова агуль- наўжывальнай лексікі, таму што ён суаднесены менавіта са спецы- яльным паняццем, якое павінна захоўваць сваю цэласнасць неза- лежна ад спосабаў выражэння паняцця. Межы канкрэтнага тэрмі- на непасрэдна абумоўлены змястоўнымі межамі тэрмінуемага па- няцця. У сувязі з гэтым структурныя тыпы тэрмінаў цалкам не су- падаюць са структурнымі тыпамі слоў агульнаўжывальнай мовы.

Мінімальная структурная адзінка ў тэрміналогіі - тэрмінаэле- мент, які ўключае ў сябе і вытворную аснову, і словаўтваральныя афіксы, і слова ў складзе складаных слоў, а таксама словазлучэнні і сімвалы ў складзе сімвалаў-слоў.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1.Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

а) невытворныя: увага, метад, веды, дзеці, талент, характар, стан і г.д.;

б) вытворныя: уважлівы, смакавы, перакананне, назіранне, методыка, дзіцячы, таленавіты, характарыстыка і г.д.;

в) складаныя: славалюбства, сацыяльна-псіхалагічны, самаак- туалізацыя, самавыхаванне, самаўспрыманне, Я-ідэал, звыш-Я, ты- паведамленне і г.д.;

г) абрэвіятуры: ДД (думкадзейнасць), ДДА (дыферэнцыйна- дыягнастычнае апытванне), ДЦП (дзіцячы цэрэбральны параліч), ЗПР (затрымка псіхічнага развіцця), КТС (калектыўная творчая справа), НЛП (нейралінгвістычнае праграмаванне), РДА (ранні дзіцячы аўтызм), ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), І№ (ІпеШі§епсе №іюйеігі - каэфіцыент інтэлекту) і г.д.

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кам- панент з'яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага, невербальная камунікацыя, педагагічны эксперымент і да т.п.;

б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампа- нентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмі- намі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні), дзіцячы негатывізм (дзіцячы каптурок), парог адчуванняў (парог хаты) і інш.

3.Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) - асаблівы камбінава- ны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі): сі'-каэфіцыент, Е-хваля, мю-рытм, ч2-крытэрыі, ч2-размер- каванне і г.д.

Мова навукі не валодае асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмі- наў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвара- юцца словы агульнаўжывальнай лексікі. Гэта значыць, што асноў- нымі спосабамі тэрмінаўтварэння, як і словаўтварэння, прынята лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны. Але адрозненне ўтварэння тэрмінаў ад утварэння агульнаўжывальных адзінак лексікі той або іншай мовы заключаецца ў тым, што тэрмі- ны не ўтвараюцца ва ўласным сэнсе гэтага слова, а «ствараюцца», «творацца», «прыдумваюцца».

4.1. Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў

Уласны лексічны фонд беларускай нацыянальнай мовы ва ўсе часы з'яўляецца асноўнай крыніцай стварэння тэрмінаў. Пры гэ- тым вельмі важнае значэнне набывае лексіка-семантычная дэрыва- цыя, сутнасць якой заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асабліва- га тэрміналагічнага значэння. «Паміж слоўнікам навукі і слоўнікам быту цесная сувязь. Усякая навука пачынае з вынікаў, здабытых мысленнем і мовай народа, і ў далейшым сваім развіцці не адрыва- ецца ад народнай мовы. Нават так званыя дакладныя навукі да гэ- тай пары ўтрымліваюць у сваіх слоўніках тэрміны, узятыя з агуль- наўжывальнай мовы» 13.

Пры дапамозе лексіка-семантычнага спосабу ўтвараюцца тэр- міны пастаянна, хоць і менш інтэнсіўна з прычыны меншай здоль- насці адпавядаць патрабаванням словаўтваральнай сістэмнасці тэр- міналогіі. Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульна- вядомага прадмета, з'явы, прыметы вылучаюць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў.

Спецыялізацыя значэння - гэта адзін з відаў лексіка-семан- тычнай дэрывацыі, дзякуючы якому многія агульнаўжывальныя словы сталі тэрмінамі. Спецыялізацыя значэння адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная адзінка тыпу каханне, пачуцці, упартасць і іншыя, будучы выкарыстанай у сферы спе- цыяльнай камунікацыі, набывае спецыяльнае тэрміналагічнае зна- чэнне, хоць і суадносіцца з тым самым азначаемым, з якім яна су- адносіцца і ў шырокай агульналітаратурнай сферы. Відавочна, што ў падобных словах азначальнае і азначаемае ў агульналітаратурнай і навуковай сферы супадаюць. Значыць, «яны называюць такія па- няцці, што адначасова (пры розным падыходзе да іх) могуць быць і бытавымі, і навуковымі, г.зн. выступаць носьбітамі двух тыпаў інфармацыі - агульнаўжывальнага і тэрміналагічнага значэнняў»[9].

Напрыкалад агульнаўжывальныя словы каханне, пачуцці, упартасць будуць мець наступныя лексічныя значэнні: каханне - ^вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы другога полу'; пачуцці - ^здольнасці ўсведамляць, перажываць, разумець што-небудзь на аснове адчуванняў, уражанняў^; упартасць - 'незгаворлівасць, імкненне рабіць што-небудзь толькі па-свойму, наперакор каму- небудзь . Кожнае з прыведзеных значэнняў уяўляе сабой тыпізава- нае ўяўленне людзей пра акаляючую рэчаіснасць, вынік натураль- най жыццёвай логікі пазнання свету і выконвае перш за ўсё функ- цыю называння адпаведных прадметаў і з'яў і ў плане зместу гэтыя словы вызначаюцца прадметнай суаднесенасцю.

Уведзеныя ў сферу спецыяльнай камунікацыі, словы каханне, пачуцці, упартасць суадносяцца з тымі самымі прадметамі і з'я- вамі, але апошнія асэнсоўваюцца ўжо на вышэйшай ступені паз- нання ў межах паняццяў адпаведнай тэрмінасістэмы. Агульнаўжы- вальнае слова ў плане зместу напаўняецца элементамі адпаведнай тэорыі, становіцца тэрмінам, значэнне якога без гэтай тэорыі не можа быць дакладна акрэслена, а значыць - асэнсавана і ўспрыня- та. Так, у тэрмінасістэмах псіхалогіі і педагогікі за названымі вы- шэй словамі замацаваны наступныя дэфініцыі: каханне - ^інтым- нае глыбокае пачуццё, якое ўключае псіхалагічны і фізічны (сэксу- альны) аспекты'(ПС, с.76); пачуцці - 'устойлівыя эмацыянальныя адносіны чалавека да з'яўрэчаіснасці, якія адлюстроўваюць сувязь апошніх з яго запатрабаваннямі і матывамі' (ПС, с.164); упартасць - радмоўная асаблівасць паводзін чалавека (якая пераходзіць урысы характару), якая выяўляецца ў імкненні рабіць толькі па-свойму, насуперак доказам, просьбам, указанням іншыхлюдзей'(ПС, с.154).

Параўнанне агульнаўжывальных і тэрміналагічных значэнняў лексічных адзінак паказвае, што першыя значэнні (агульныя, не зусім канкрэтныя, прыблізныя) заснаваны на аснове здаровага жыц- цёвага сэнсу, таго, што мы ведаем пра прадмет ці з'яву, зыходзячы з іх знешніх прымет і ўласцівасцей; другія (дакладныя, лагічна ак- рэсленыя як вышэйшая аб'ектыўнасць думкі) - на аснове навуко- вага пазнання і асэнсавання ўнутраных заканамернасцей тых са- мых прадметаў і з'яў пад уздзеяннем адпаведнай навуковай тэорыі.

Звужэнне значэння - гэта такі від лексіка-семантычнай дэ- рывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае слова, стаўшы тэрм- інам, звузіла сваё значэнне. Напрыклад, тэрмін адчуванне мае зна- чэнне 'псіхічны працэс успрымання з'яў аб'ектыўнага свету пры іхуздзеянні на органы пачуццяў', а агульнаўжывальнае слова адчу- ванне мае два значэнні:1) 'працэс успрымання з'яў аб'ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў' (адчуванне дотыку); 2) 'стан духоўных і фізічных сіл чалавека' (кепскае адчуванне). Як паказвае прыклад, тэрмінадчуванне ў тэрміналогіі псіхалогіі звузіў сваю семантыку і ўжываецца толькі ў першым значэнні.

Метафарычны перанос. У класічным варыянце сутнасць метафары заключаецца ў «прысваенні прадметам імені, якое нале- жыць чаму-небудзь іншаму. Перанос назвы (імені) звычайна адбы- ваецца на аснове падабенства або па знешніх прыметах і ўласцівас- цях, або па функцыях»15.

Узбагачэнне ведаў пра свет зручна і натуральна фіксаваць з да- памогай ужо вядомых вобразаў, замацаваных у лексічных значэннях. Чым больш у існуючым значэнні слова ўтрымліваецца інфармацыі, якая супадае з уласцівасцямі пазнаваемага аб'екта, тым вышэй вера- годнасць выбару гэтага слова для абазначэння аб'екта, які называец- ца. На аснове агульнай, інтэгральнай прыметы адбываецца метафа- рычны перанос назвы з агульнаўжывальнага на навуковае паняцце.

Прыметы, на падставе якіх адбываецца метафарызацыя, могуць быць самымі разнастайнымі і паказваць як на знешняе, так і на ўнут- ранае падабенства прадметаў і паняццяў. Нярэдка пры метафарыч- ным тэрмінаўтварэнні дадатковай з'яўляецца асацыятыўная прыме- та. Таму ў аснове тэрмінаў метафарычнага ўтварэння іншы раз по- бач з аб'ектыўнай прыметай (знешні выгляд, функцыя, форма, колер і г.д.) прысутнічае і суб'ектыўная прымета (асацыятыўная), без якой агульнаўжывальныя і навуковыя паняцці цяжка супаставіць.

Сярод тэрмінаў, што ўзніклі ў выніку метафарызацыі агульна- ўжывальных слоў, вылучаецца некалькі груп у залежнасці ад таго, на аснове якой інтэгральнай прыметы адбыўся метафарычны перанос16:

> на аснове падабенства формы (перанос адбываецца на асно- ве падабенства знешняга выгляду спецыяльнага і агульнага паняц- цяў): мяцёлка, падушачка, парасонік, парус, шапачка;

У на аснове падабенства выконваемай функцыі (значэнні слоў ва ўсіх выпадках іх ужывання адлюстроўваюць функцыянальную ролю адпаведных прадметаў ці паняццяў): аснова, абгортка, шво;

> на аснове асацыятыўнага падабенства прадметаў ці з'яў (ме- тафарызаваныя словы цесна звязаны асацыятыўнымі сувязямі са словамі-дамінантамі, пры метафарычным пераносе па асацыяцыі асноўную ролю адыгрываюць эмоцыі чалавека, таму што прыме- ты, якія б рэальна існавалі, аб'ектыўна ўспрымаліся, могуць адсут- нічаць): бар'ер, пласцінка, тканка;

У на аснове некалькіх прымет (група тэрмінаў, у якіх цяжка вызначыць адну прымету, на аснове якой адбыўся метафарычны перанос): панцыр, створка.

Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з'явы на іншы прадмет ці з'яву на аснове пэўнай знеш- няй ці ўнутранай сувязі паміж імі. У выніку метанімізацыі адбы- ваецца ўзбагачэнне семантычнай структуры слова новым значэн- нем. Метанімізацыя спрыяе развіццю мнагазначнасці, ці полісеміі. Напрыклад: ананас - 'паўднёвая травяністая расліна з прадаў- гаватым духмяным і сакавітым плодам' і ананас - 'плод гэтай расліны' (ТСБЛМ-96, с.57); кукуруза - ' аднагадовая травяністая расліна сям. злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі і'зерне гэ- тайрасліны'(ТСБМ, ІІІ, с.751); лімон - 'паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых' і 'авальны плод гэтага дрэва' (ТСБМ, ІІІ, с.45) і да т.п.

Неабходна адзначыць, што гэты від лексіка-семантычнага спо- сабу ўтварэння не праяўляецца ў межах тэрмінасістэм псіхалогіі, педагогікі, дэфекталогіі, лагапедыі, алігафрэнапедагогікі.

Сутнасць семантычнага калькавання заключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору.

Так, у межах тэрмінасістэм на пачатковым этапе іх развіцця вылучаліся тэрміны, утвораныя шляхам семантычнага калькаван- ня, як асяродак (бел.) - центр (руск.); сон - снов^денж; прытом- ны - сознательный і да т.п.

Гэты шлях тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў быў прадуктыўным у 20-30-х гадах. Не ўсе семантычныя калькі аказалі- ся ўдалымі і замацаваліся ў складзе адпаведных тэрмінасістэм.

4.2. Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў

Марфалагічнае тэрмінаўтварэнне, як і словаўтварэнне наогул, - гэта працэс узнікнення новых слоў шляхам афіксацыі, аснова- і словаскладання, а таксама бязафіксным спосабам паводле існую- чых у мове мадэлей і заканамернасцей.

Асноўным аб'ектам аналізу ў словаўтварэнні з'яўляецца вы- творнае слова, якое, як правіла, павінна мець сваё ўтваральнае, да асновы якога далучаецца фармант. Так, для тэрміна перакананне ўтваральным з'яўляецца тэрмін-дзеяслоў пераканаць, да асновы якога з захаваннем фінальнага галоснага далучаецца суфікс -нн-.

Вытворны і ўтваральны тэрміны звязаны паміж сабой адносі- намі вытворнасці, г.зн. вытворны тэрмін з'яўляецца другасным, за- лежным ад утваральнага, на базе якога ён узнік. Утваральны тэрмін звычайна выступае як больш просты ў адносінах да вытворнага, параўн.: аналіз - аналізатар, геній - геніяльнасць, узбуджэнне - узбудзіць і да т.п.

Такім чынам, кожны вытворны тэрмін з боку словаўтваральнай струк- туры складаецца з утваральнай (матывацыйнай) асновы і фарманта.

Пры вывучэнні таго, як утвараюцца тэрміны-словы, неабход- на мець на ўвазе, што адным і тым жа спосабам пры дапамозе роз- ных словаўтваральных сродкаў могуць утварацца тэрміны самай разнастайнай семантыкі. Таму ў вытворных тэрмінах можна ўста- навіць нейкія агульныя словаўтваральныя прыметы, на падставе якіх яны аб'ядноўваюцца ў своеасаблівыя групы - так званыя словаўт- варальныя тыпы. Пад словаўтваральным тыпам неабходна разу- мець схему пабудовы слоў пэўнай часціны мовы, якія супадаюць у словаўтваральных адносінах: маюць у якасці ўтваральных словы той самай часціны мовы і агульны для іх фармант, тоесны па семан- тыцы і форме. Напрыклад: адаптаванасць ^ адаптаван(ы) + -асць, амбівалентнасць ^ амбівалентн(ы) + -асць, бісэксуаль- насць ^ бісэксуальн(ы) + -асць, выхаванасць ^ выхава- н(ы) + -асць, падрыхтаванасць ^ падрыхтаван(ы) + -асць і да т. п.

Кожны фармант з'яўляецца носьбітам словаўтваральнага зна- чэння. Словаўтваральнае значэнне - гэта тое агульнае значэнне, якое аб'ядноўвае вытворныя словы ў адзін словаўтваральны тып і адрознівае іх ад сваіх утваральных.

Разнастайнасць структуры вытворных аднаго і таго ж слова- ўтваральнага тыпу абумоўлівае вылучэнне ў ім адзінак ніжэйшага парадку, у межах якіх аб'ядноўваюцца гэтыя вытворныя па некато- рых прыватных асаблівасцях іх утварэння. Такой словаўтвараль- най адзінкай з'яўляецца словаўтваральная мадэль - марфаналагіч- ная разнавіднасць унутры аднаго і таго ж словаўтваральнага тыпу.

Суфіксальны спосаб - гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам да- лучэння да ўтваральнай асновы суфікса: апытванне ^ апыт- ваць + нн(е), калектывізм ^ калектыў + -ізм, разумовы ^ ро- зум + -ов-(ы), схільнасць ^ схіл + -насць і да т.п.

Бязафіксны спосаб - разнавіднасць суфіксальнага спосабу пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў- дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў: адбор ^ адбіраць, дотык ^ да- тыкацца, перанос ^ пераносіць і інш.

Прыставачны спосаб - утварэнне тэрмінаў далучэннем пры- стаўкі да ўтваральнага слова: дэзадаптацыя ^ дэз- + адаптацыя, дэкампенсацыя ^ дэ- + кампенсацыя, неадэкватнасць ^ не- + адэк- ватнасць, падгрупа ^ пад- + група, суадносіны ^ су- + адносі- ны і г.д.

Прыставачна-суфіксальны спосаб - утварэнне тэрмінаў ад- начасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса да ўтваральнай асновы:

міжасабовы ^ між- + асоб-амі + -ов- (ы), процілеглая ^ проці- + ляж-аць + -л- (ая).

Постфіксальны спосаб - гэта ўтварэнне тэрмінаў далучэн- нем постфікса да ўтваральнага слова: раскрывацца ^ раскрываць + -ца, трансфармавацца ^ трансфармаваць + -ца і г.д.

Складанне - спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб'яднання дзвюх і больш асноў або цэлых слоў: карэкцыйна-падрыхтоўчы, міміка-жэставы, нейроны-дэтэктары, оптыка-кінетычны, супер- Эга, эмацыянальна-валявы, фанетыка-фанематычны, я-паведам- ленне і г.д.

Суфіксальна-складаны - складанне ў спалучэнні з суфіксаль- ным спосабам: доўгачасовы ^ доўгі час + -ов- (ы), самавыха- ванне ^ сам выхаваць + -нн- (е), самавалоданне ^ сам вало- даць + -нн- (е) і інш.

Зрашчэнне - спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб'ядноўваюцца ў адно. У будове скла- данага слова гэта сувязь захоўваецца; залежнае слова з'яўляецца першай часткай: высокаадукаваны, малазразумелы, слабарозум, слепаглуханемата, супрацьпастаўляць і інш.

Абрэвіяцыя - спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб'яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова: ДЦП, ЗПР, МД, СМД, ТСН, ЦНС, райана, педсавет і г.д.

У беларускім тэрмінаўтварэнні, як сцвярджае Л.А.Антанюк, наглядаецца актыўнасць пераважнай большасці ўласцівых агуль- наўжывальнай мове афіксальных словаўтваральных мадэлей, але прадуктыўнасць гэтых мадэлей мае істотныя адрозненні ў тэрмі- наўтварэнні і словаўтварэнні[10].

4.3. Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў

Акрамя тэрмінаў-слоў, значную колькасць у любой тэрмінасі- стэме складаюць тэрміны-словазлучэнні.

Прадуктыўнасць састаўных найменняў выклікаецца тэндэн- цыяй моўнага развіцця, таму што пры ўтварэнні тэрмінаў не пры- цягваецца новы моўны матэрыял і не ствараюцца новыя моўныя адзінкі, а выкарыстоўваюцца ўжо існуючыя, на базе якіх і з'яўля- юцца састаўныя тэрміны-найменні.

Акрамя таго, састаўныя тэрміны менавіта таму распаўсюджа- ны ў розных тэрміналогіях, што цалкам пакрываюць значныя ўчасткі паняційнага поля адпаведнай тэрмінасістэмы і па меры назапаш- вання прымет могуць тэарэтычна бясконца павялічваць склад сваіх кампанентаў.

Адметная асаблівасць тэрмінаў-словазлучэнняў, якая адрозні- вае іх ад словазлучэнняў агульналітаратурнай мовы, у тым ліку і фразеалагізмаў, заключаецца ў тым, што ім уласціва перш за ўсё класіфікацыйная функцыя: атрыбут у іменных тэрмінах-словазлу- чэннях паказвае на якую-небудзь адметную прымету паняцця і вы- лучае яго з больш шырокага класа ў падклас, рад і г.д. У нетэрміна- лагічных жа словазлучэннях азначальны член не выконвае такой ролі. Параўнаем: безумоўнае тармажэнне, унутранае тармажэн- не, лакальнае тармажэнне і Наташын шалік, чырвоны шалік, шар- сцяны шалік (адзін і той жа шалік можа быць Наташыным, чырво- ным і шарсцяным).

Такім чынам, пры разглядзе тэрмінаў-словазлучэнняў трэба ўлічваць, што састаўны тэрмін - гэта своеасаблівы моўны знак. З аднаго боку, ён функцыянуе ў якасці адзінкі мовы, якая суадносіц- ца з адным, дакладна вызначаным навуковым паняццем. З другога боку, тэрмін-словазлучэнне будуецца па жывых мадэлях беларус- кай мовы з некалькіх тэрмінаэлементаў, многія з якіх маюць адпа- веднікі ў агульналітаратурнай лексіцы.

Разглядаючы сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў, нельга не закрануць такое пытанне, як кароткасць тэрмінаў. Агульнавядо- ма, што калі пішуць або гавораць пра тэрмін, то звычайна маюць на ўвазе аднаслоўны або двухслоўны тэрмін. Тэрміны менавіта такой структуры паказваюцца і тлумачацца ў тэрміналагічных слоўніках. Аднак у спецыяльных тэкстах шырока распаўсюджаны шматслоў- ныя тэрміны.

Патрабаванне кароткасці тэрміна, як адзначаюць некаторыя даследчыкі, павінна ажыццяўляцца ў межах дапушчальнага, гэта значыць, каб кароткасць не супярэчыла семантычнай дакладнасці.

Паступовае дадаванне да зыходнага аднаслоўнага тэрміна віда- вых азначэнняў выкарыстоўваецца моваю для канкрэтызацыі зна- чэння зыходнага паняцця.. Напрыклад, тэрмін псіхалогія. Яго выт- ворныя, пабудаваныя шляхам дадавання відавых азначэнняў - асоб- ных слоў, дадуць новыя тэрміны, звязаныя з зыходным, базавым адносінамі канкрэтызацыі і рода-відавымі: псіхалогія узроставая, псіхалогія глухіх, псіхалогія допыту і паказанняў, псіхалогія вып- раўляльная, псіхалогія кампьютарызацыі, псіхалогія крымінальная, псіхалогія навукі і г.д.

Такім чынам, кароткі тэрмін неабходна лічыць удалым, калі яго структура не будзе ўступаць у супярэчнасць з семантычнай дак- ладнасцю.

Сінтаксічны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў, мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або спалучэнні назоўніка з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрына- зоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэн- нях выкарыстоўваюцца назоўнікі з прадметным значэннем, якія з'яў- ляюцца найменнямі родавых паняццяў.

Усе тэрміны-словазлучэнні класіфікуюцца ў залежнасці ад іх структуры на простыя і складаныя.

Простыя словазлучэнні складаюцца з двух тэрмінаэлементаў- слоў, з якіх граматычна галоўнае выражае больш шырокае паняц- це, а другое (залежнае) надае яму відавое класіфікацыйнае зна- чэнне, напрыклад: нейрапсіхалагічны сіндром, маніякальны сіндром і інш.

Складаныя словазлучэнні ўяўляюць сабой лексікалізаваныя спалучэнні, у якіх залежныя тэрмінаэлементы-словы выражаюць розныя сэнсавыя аспекты галоўнага слова з родавым тэрміналагіч- ным значэннем, напрыклад: адмоўная індукцыя нервовых працэсаў, арганізацыя педагагічнай працы, дыдактычная гульня з правіламі, трываласць засваення ведаў і г.д.

Па марфалагічнаму тыпу галоўнага слова сярод састаўных тэр- мінаў вылучаюцца ў асноўным субстантыўныя словазлучэнні з на- зоўнікамі ў ролі галоўнага кампанента і залежным: назоўнікам: за- кон Блоха, інтэрарэцэптары звязак, накіраванасць асобы, пакаран- не ў школе, стыль лідэрства, тэст Станфорд-Бінэ і да т.п.; пры- метнікам: анамальныя дзеці, індывідуальнаераспазнаванне, лёгкая дэбільнасць, паталагічная дэпрэсія, педагагічнае майстэрства, прыроджаная амбідэкстрыя, сэнсавы бар'ер, і г.д.; займеннікам: уяўленне пра сябе, пертынентнасць у сабе.; дзеепрыметнікам: алі- гафрэнія, ускладненая гідрацэфаліяй.

Сярод тэрмінаў-словазлучэнняў у залежнасці ад сінтаксічнай структуры выдзяляюцца асобныя мадэлі. Найбольш прадуктыўнымі для тэрміналогіі псіхалогіі, педагогікі, лагапедыі, дэфекталогіі і алігафрэнапедагогікі з'яўляюцца наступныя:

1)«назоўнік + прыметнік»: агрэсіўныя паводзіны, алігафрэ- нічны плюс, узбуджаная псіхапатыя і да т.п.;

Парадак слоў у даных тэрміналагічных словазлучэннях - постпазіцыя або прэпазіцыя (у слоўніках) залежнага кампанен- та. Галоўны і залежны кампаненты звязаны азначальнымі семан- тыка-сінтаксічнымі адносінамі. Тып сувязі - дапасаванне.

2) «назоўнік + назоўнік у назоўным склоне»: вектар-пара- метар, нейроны-дэтэктары і г.д.;

3)«назоўнік + назоўнік ва ўскосным склоне без прыназоў- ніка»: віды субяседнікаў, змест адукацыі, развіццё асобы, стан маторыкі і г.д.

Тэрміны-словазлучэнні, утвораныя па гэтай мадэлі, характа- рызуюцца постпазіцыяй залежнага кампанента. Кампанентам сло- вазлучэнняў уласцівы азначальна-прыналежныя адносіны.Тып су- вязі - беспрыназоўнікавае кіраванне.

4) «назоўнік + назоўнік ва ўскосным склоне з прыназоўні- кам»: мадэляванне ў педагогіцы, пакаранне ў школе і г.д.

Парадак слоў - постпазіцыя залежнага кампанента. Кампанен- ты звязаны азначальнымі адносінамі. Тып сувязі - прыназоўніка- вае кіраванне.

5)«назоўнік + займеннік з прыназоўнікам»: пертынент- насць у сабе, уяўленне пра сябе і г.д.

Даная мадэль характарызуецца постпазіцыяй залежнага кампа- нента. Кампаненты звязаны азначальнымі адносінамі. Тып сувязі - прыназоўнікавае кіраванне.

Такім чынам, парадак слоў у разгледжаных тэрміналагічных словазлучэннях - постпазіцыя або прэпазіцыя залежнага кампанен- та. Галоўны і залежны кампаненты звязаны азначальнымі ці азна- чальна-прыналежнымі сінтаксічнымі адносінамі. Тып сувязі - пры- назоўнікавае ці беспрыназоўнікавае кіраванне.

Разглядаючы семантычныя ўласцівасці састаўных тэрмінаў, трэба адзначыць, што іх кампаненты ў сэнсавых адносінах выкон- ваюць розную функцыю. Так, адпаведна сінтаксічнаму крытэрыю састаўны тэрмін інфантылізм гарманічны складаецца з галоўнага кампанента інфантылізм і залежнага кампанента гарманічны. Але пры раскрыцці сутнасці дадзенага тэрміна на першае месца вы- ходзіць залежны кампанент гарманічны, таму што менавіта ён па адпаведнай прымеце выдзяляе данае паняцце з парадыгматычнага раду адпаведных тэрмінаў, параўн.: інфантылізм гарманічны, інфантылізм істэрычны, інфантылізм арганічны, інфантылізм псіхічны і г.д.


Дата добавления: 2018-04-15; просмотров: 666; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!