Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі



Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі звычайна праводзіцца з улікам такіх патрабаванняў, як: сістэмнасць (узаема- сувязь з іншымі адзінкамі тэрміналагічнай сістэмы ў плане зместу і ў плане выражэння (структуры); адназначнасць у межах дадзенай тэрміналагічнай сістэмы; адсутнасць сінонімаў, дублетаў, варыян- таў, амонімаў; эмацыянальна-экспрэсіўная нейтральнасць.

3.1.Сістэмнасць тэрмінаў

Пры вызначэнні сістэмнасці неабходна зыходзіць перш за ўсё з таго, што кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагіч- най сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў ме- жах пэўнай сістэмы функцыянуюць як члены адной сям'і: яны за- лежаць адзін ад аднаго і ў той жа час кожны з іх мае сваё месца. Гэта значыць, што сістэме паняццяў кожнай галіны ведаў адпавя- дае сістэма тэрмінаў.

Калі мы даследуем новы аб'ект у пэўнай галіне навукі, то, як правіла, суадносім яго з вывучанымі раней аб'ектамі, якія зна- ходзяцца ў тым жа паняційным радзе лагічнай схемы навукі, г.зн. у адной сістэме. У выніку новае паняцце з'яўляецца абумоўле- ным пэўнай сістэмай, якая існавала яшчэ да яго ўзнікнення.

Такім чынам, тэрмін павінен суадносіцца з іншымі паняццямі той галіны ведаў, у якой ён функцыянуе, г.зн., што тэрмін (як знак, які выступае ў функцыі лагічнага вызначэння паняцця ў лагічнай схеме навукі) павінен, з аднаго боку, дакладна арыентаваць на аб'ект у сістэме, а з другога (як моўная адзінка канкрэтнай тэрміналогіі) - характарызавацца лексічнай сістэмнасцю і раз- глядацца ў яго адносінах да іншых тэрмінаў. Са сказанага выні- кае, што патрабаванне сістэмнасці тэрміна павінна рэалізавацца ў двух планах: у плане зместу і ў плане выражэння.

Напрыклад, група тэрмінаў, што абазначаюць тэмперамент чалавека, паняційны змест адлюстроўвае ў наступных дэфініцыях: меланхолік - 'чалавек, які валодае тэмпераментам, што харак- тарызуецца неўраўнаважанасцю, хуткай стамляемасцю, зама- руджанасцю ў рухах, замкнёнасцю; інэртнасцю ў нервовых працэ- сах'(ПС, с.146); сангвінік- 'чалавек, які валодае тэмпераментам, што праяўляеццаўрухомасці, ураўнаважанасці, моцы нервовых пра- цэсаў, высокай псіхічнай актыўнасці і працаздольнасці (ПС, с.147);

флегматык -Юалавек, які валодае тэмпераментам, што харак- тарызуеццаўраўнаважанасцю, падазронасцю, спакоем, абыякавас- цю, роўным настроем, слабым знешнім выражэннем душэўнага стану (ПС, с.147); халерык - 'чалавек, які валодае тэмперамен- там, што характарызуецца хуткасцю дзеянняў, моцнымі і хутка ўзнікальнымі пачуццямі, здольнасцю аддавацца справе з выключ- най сілай і ў той жа час адзначаецца неўраўнаважанасцю і рэзкай зменай настрою' (ПС, с.147).

Такім чынам, узаемасувязь тэрмінаў меланхолік, сангвінік, флегматык, халерык у тым, што ўсе гэтыя тэрміны ўваходзяць у адзін класіфікацыйны рад, адзінкі якога абазначаюць пэўны тып тэмпераменту. Гэта значыць, што кожны з іх знаходзіцца ў адной мікрагрупе, дзе існуе ўзаемасувязь паміж тэрмінамі. Агульная інтэгральная прымета дадзеных тэрмінаў - 'чалавек, які валодае тэмпераментам'. Менавіта яна і дазваляе аб'ядноўваць адпавед- ныя тэрміны ў адзін класіфікацыйны рад.

Дыферэнцыйныя сэнсавыя прыметы адпаведных дэфініцый дазваляюць адрозніваць кожнае асобнае паняцце ад іншых у гэтай мікрагрупе. Так, меланхолік - гэта 'неўраўнаважаны, хутка стам- ляемы, інэртны чалавек'; сангвінік - 'рухомы, ураўнаважаны, з высокай працаздольнасцю чалавек'; флегматык - Рпакойны, абыя- кавы, з падазронасцю і слабым знешнім выражэннем душэўнага стану чалавек; халерык - Ралавек хуткі, моцны, здольны адда- вацца справе з выключнай сілай\

Такім чынам, можна адзначыць, што ў плане зместу тэрміны дадзенай групы з'яўляюцца сістэмнымі, бо маюць як інтэгральную, так і дыферэнцыйныя прыметы.

У плане структуры выяўляецца наступнае: меланхолік [ад грэч теіаз - чорны і сЬэІе - жоўць + - ік], сангвінік [ад лац. зап§шз - кроў + -ік], флегматык [ад грэч. йе§та - слізь + -атык], халерык [ад грэч. с'оіе - жоўць+ -ык]. Значыць тэрміны меланхолік, сангвінік, халерык аб'ядноўвае наяўнасць у кожным з іх тэрмінаэлемента -ік (-ык). Тэрмін жа флегматык па структуры выпадае з дадзенай сістэ- мы, таму што ўтвораны пры дапамозе суфікса -атык.

Такім чынам, вышэйадзначаныя тэрміны з'яўляюцца сістэмнымі ў плане зместу і часткова сістэмнымі ў плане структуры.

Тэрміны, якія абазначаюць фактары сацыялізацыі, свой паняційны змест адлюстроўваюць у наступных дэфініцыях: мак- рафактары - фактары сацыялізацыі (краіна, этнас, грамадства, дзяржава), якія ўплываюць на сацыялізацыю ўсіх, хто жыве ў пэў- ных краінах; мегафактары - фактары сацыялізацыі (космас, плане-


та, свет), якія ў той ці іншай ступені праз іншыя групы фактараў уплываюць на сацыялізацыю ўсіх жыхароў Зямлі;мезафактары - фактары сацыялізацыі, якія ўмовы сацыялізацыі вялікіх груп людзей выдзяляюць: па мясцовасці і тыпе паселішча, у якіх яны жывуць (рэгі- ён, вёска, горад, пасёлак); па прыналежнасці да аўдыторыі тых ці іншыхсетакмасавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне і інш.); папры- належнасці да тых ці іншых субкультур;мікрафактары- фактары сацыялізацыі, якія непасрэднаўплываюць на канкрэтныхлюдзей, што ўзаемадзейнічаюць з імі - сям 'я і дом, суседзі, групы аднагодкаў, выха- ваўчыя арганізацыі, разнастайныя грамадскія, дзяржаўныя, рэлігій- ныя і прыватныя арганізацыі, мікрасоцыум.

Такім чынам, агульная інтэгральная прымета дадзеных тэрмінаў -'фактары сацыялізацыі'. Менавіта яна і дазваляе аб'яд- ноўваць адпаведныя тэрміны ў адзін класіфікацыйны рад.

Дыферэнцыйныя сэнсавыя прыметы адпаведных дэфініцый дазваляюць адрозніваць кожнае асобнае паняцце ад іншых у гэтай мікрагрупе: макрафактары- краіна, этнас, грамадства, дзяржа- ва; мегафактары- космас, планета, свет; мезафактары - рэгі- ён, вёска, горад, пасёлак; радыё, тэлебачанне і інш.;мікрафакта- ры - сям'я і дом, суседзі, групы аднагодкаў, выхаваўчыя арганіза- цыі, разнастайныя грамадскія, дзяржаўныя, рэлігійныя і прыват­ныя арганізацыі, мікрасоцыум.

Такім чынам, у плане зместу тэрміны дадзенай групы з'яўля- юцца сістэмнымі.

Структура гэтых тэрмінаў прадстаўлена наступным чынам: макрафактары[гр. makrosвялікі + лац. factorякі робіць, стварае што-небудзь] мегафактары[гр. megasгіганцкі + лац. factorякі робіць, стварае што-небудзь],мезафактары[гр. mesosсярэдні, прамежкавы + лац. factorякі робіць, стварае што-небудзь], мікра- фактары[гр. тікте малы + лац. factorякі робіць, стварае што-не- будзь].

Дадзеныя тэрміны аб'ядноўвае наяўнасць у кожным з іх тэрмінаэлементаfactor(які робіць, стварае што-небудзь). Усе тэрміны данай мікрагрупы маюць аднатыпную структуру, а гэта значыць, што яны сістэмныя і ў плане структуры.

Трэба адзначыць, што сістэмнасць, якая рэалізуецца ў двух планах, у асноўным характэрна тэрмінам іншамоўнага паходжан- ня, таму што яны ствараліся мэтанакіравана ў працэсе навуковага пазнання адпаведна тым патрабаванням, якія ставіліся і ставяцца да навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, у прыватнасці, патрабаванню сістэмнасці тэрміна як у плане зместу, так і ў плане выражэння.

Тэрміналагічныя сістэмы розных галін ведаў прасякнуты гіпанімічнымі адносінамі. Пры гэтай з'яве выдзяляюць два тыпы слоў: гіпонімы (выражаюць відавыя паняцці) і гіперонімы (выра- жаюць родавыя паняцці).

У тэрміналогіях перадаюцца сістэмныя адносіны паміж паняццямі, прычым змест відавога паняцця аказваецца шырэйшым за змест родавага, а аб'ём - вузейшы. Адсюль вынікае, што значэнне слоў- гіпонімаў (відавых паняццяў) уключае ў сябе большую колькасць се- мантычных кампанентаў, чым значэнне слоў-гіперонімаў (родавых паняццяў). Напрыклад, гіперонім дзейнасць падпарадкоўвае сабе рад гіпонімаў: арганізатарская дзейнасць - Ррактычная дзейнасць па кіраўніцтве людзьмі, а таксама па ўзгадненні іх сумесных дзеянняў'; вядучая дзейнасць - 'дзейнасць, падуплывам якой адбываюцца важ- нейшыя змены ў псіхіцы дзіцяці, што падрыхтоўвае яго пераход да новай, вышэйшай ступені развіцця'; інфармацыйная дзейнасць - ^дзейнасць чалавека накіраваная на працэс збору, аналізу, пераўтва- рэння, захавання, пошуку і распаўсюджання інфармацыі'; педагагіч- ная дзейнасць - Ррафесійная дзейнасць, якая накіравана на стварэн- не ў педагагічным працэсе аптымальных умоў для выхавання, развіцця і самаразвіцця асобы выхаванца і выбару магчымасцей свабоднага і творчага самавызначэння'.

Сістэмнасць у плане зместу характэрна для дадзенай мікрагрупы: у іх дэфініцыях ёсць агульная інтэгральная прымета - 'дзейнасць'; прысутнічаюць дыферэнцыйныя прыметы: арганіза- тарская (дзейнасць) - накіравана на Ріраўніцтва людзьмі і ўзгад- ненне іх сумесных дзеянняў'; вядучая (дзейнасць) -накіравана на 'змены ў псіхіцы дзіцяці і падрыхтоўку яго да новай, вышэйшай ступеніразвіцця'; інфармацыйная (дзейнасць) - накіравана на 'пра- цэс збору, аналізу, пераўтварэння, захавання, пошуку і распаўсю- джання інфармацыі'; педагагічная (дзейнасць) - накіравана на ^стварэнне ў педагагічным працэсе аптымальных умоў для выха- вання, развіцця і самаразвіцця асобы выхаванца і выбару магчы- масцей свабоднага і творчага самавызначэння'. Інтэгральная пры- мета выражана агульным тэрмінаэлементам Рзейнасць', а дыфе- рэнцыйныя - яго відавымі азначэннямі. Гэта і дазваляе аб'яднаць прыведзеныя гіпонімы ў адзін рад, адзінкі якога абазначаюць сістэму дзейнасці чалавека.

Структура відавых азначэнняў наступная: арганізатар- + -ск- (ая), вяд- + -уч- (ая), інфармацый- + -н-(ая), педагагіч- + -н-(ая).

Такім чынам, у плане выражэння даныя гіпонімы толькі част- кова сістэмныя.

З сістэмнасцю тэрмінаў у плане зместу самым непасрэдным чынам звязана іх дакладнасць. Як вядома, істотныя прыметы прад- метаў і з'яў, якія складаюць змест паняццяў, раскрываюцца ў дэфініцыі. Пад вызначэннем паняцця разумеецца лагічная аперацыя, пры дапамозе якойраскрываецца змест паняцця, гэта значыцьуказ- ваюцца такія прыметы прадмета, паняцця, па якіх гэты прадмет можа быць адметным ад іншых прадметаў. Адметныя і істотныя рысы азначаемага тэрмінам прадмета могуць быць устаноўлены шляхам лагічнай дэфініцыі, а тэрмін, нават такі, унутраная форма якога раскрывае істотнук прымету, не здольны азначыць паняцце. Але хоць тэрмін не здольны азначаць паняцце, тым не менш ён вы- ступае ў якасці назвы той дэфініцыі, якая яму нададзена. І калі дэфіні- цыя дакладна сфармулявана з улікам інтэгральнай і дыферэнцый- ных прымет адпаведнага паняцця, то і тэрмін з'яўляецца дакладным.

Прыведзеныя вышэй прыклады паказваюць, што дэфініцыі дакладна вызначаюць месца кожнага асобнага тэрміна ў тым ці іншым класіфікацыйным радзе, суадносяць тэрмін з адпаведным паняццем. Гэта дае падставы сцвярджаць, што тэрміны, сістэмныя ў плане зместу, характарызуюцца і сэнсавай дакладнасцю.

Адназначнасць

Пытанне пра адназначнасць тэрмінаў - адно з прынцыповых пытанняў тэрміназнаўства.

Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў наву- цы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Напрыклад тэрмін слабарозум абазначае «трывалае або малаабарачальнае паслабленне псіхічнай дзейнасці».

Аднак патрабаванне адназначнасці тэрмінаў не заўсёды выт- рымліваецца, бо мнагазначнасць як з'ява, шырока прадстаўленая ў агульнай лексіцы, знаходзіць пашырэнне і ў тэрміналогіі. Мнага- значнасць (полісемія) - здольнасць слова мець адначасова некалькі значэнняў, з'яўляецца істотным недахопам тэрміна. Але зразумець дэфініцыю асобных тэрмінаў мы можам дзякуючы кантэксту. На- прыклад, тэрмін рассеянасць мае наступныя значэнні: 1) Паглыб- ленне ўвагі ў работу, якое выключае з поля зроку чалавека ўсё ас- татняе; 2) Стан, калі чалавек ні на чым не можа дастаткова доў- га засяродзіць увагу і пераключаецца з аднаго аб'екта на другі, што не дазваляерашыць пастаўленую перад ім задачу. Так, у ска- зеРассеянасць у Васіля праяўляецца не толькі на ўроках матэма- тыкі тэрмінрассеянасць ужываецца ў другім значэнні.

Сапраўды, для мнагазначных тэрміналагічных адзінак абыя- кавасць да кантэксту не з'яўляецца характэрнай прыметай, таму што ў пэўных кантэкстуальных умовах губляецца мнагазначнасць тэрміна, рэалізуецца толькі адно з яго значэнняў.

Таму ў сферы навуковых або навучальных зносін неабходна ства- рыць умовы маўлення, якія б забяспечылі слухачу або чытачу магчы- масць адназначнага і дакладнага разумення выкарыстанага тэрміна.

Такім чынам, тэрмін павінен быць адназначным, бо ён слу- жыць для абазначэння прадметаў і з'яў функцыянальнага стылю навуковай і тэхнічнай літаратуры, для якой павінны быць характэр- ны дакладнасць і яснасць.


Дата добавления: 2018-04-15; просмотров: 920; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!