Сінтаксічны разбор словазлучэння і сказа



Словазлучэнне

Парадак разбору. 1. Простае ці складанае. 2. Назваць галоўнае і залежнае слова. 3. Пачатковая форма словазлучэння. 4. Тып словазлучэння паводле выражэння галоўнага слова: іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, займеннікавае, лічэбнікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае. 5. Від сэнсавых адносін паміж словамі: азначальныя, аб'ектныя, суб'ектныя, акалічнасныя. 6. Від сінтаксічнай сувязі паміж словамі: дапасаванне (поўнае ці няпоўнае), кіраванне (прыназоўнікавае ці беспрыназоўнікавае, моцнае ці слабае), прымыканне. 7. Сродкі выражэння граматычнай сувязі слоў: форма слова (канчатак), службовыя словы (парадак слоў, сэнсавая залежнасць).

Узор. Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай, як камень (Я. Колас).

Моцна скаваў — простае словазлучэнне, галоўнае слова — скаваў, залежнае — моцна, моцна скаваць, дзеяслоўнае, выражаюцца акалічнасныя адносіны, віды сувязі паміж словамі — прымыканне, сэнсавая залежнасць.

Голую зямлю — простае словазлучэнне, галоўнае слова — зямлю, залежнае — голую, назоўнікавае, выражаюцца азначальныя адносіны, поўнае дапасаванне, форма залежнага слова.

Складаны сказ

Парадак разбору. 1. Падкрэсліце граматычныя асновы і абазначце лічбамі ў парадкавай паслядоўнасці ўсе часткі сказа. 2. Растлумачце сродкі сувязі паміж часткамі. 3. Вызначце тып складанага сказа: а) складаназлучаны сказ са спалучальнымі, супастаўлялынымі, размеркавальнымі і далучальнымі злучнікамі; б) складаназалежны сказ з даданай дэейнікавай, дапаўняльнай, выказнікавай, азначальнай і іншымі часткамі; в) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным, сузалежным (аднародным, неаднародным) ці змешаным падпарадкаваннем; г) бяззлучнікавы складаны сказ з аднатыпнымі ці разнатыпнымі часткамі; д) складаны скаэ з рознымі відамі сувязі. 4. Складзіце схему сказа.

Узор. На беразе тым, што заўсёды мне сніцца, Зк уд ы і ціхім жалем гляджу праз гады, я сеў на замшэлы валун ля крыніцы, паўнюткай, як вока. жывое вады. (С. Законнікаў)

Сказскладаецца з трох частак. Першая частка галоуная, другая і трэцяя — даданыя азначальныя, звязаны з галоўнай злучальнымі словамі што і куды. Гэта складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі з сузалежным аднародным падпарадкаваннем. Схема сказа:

[тым, (што), (куды), …].

 


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 81; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!