Неспрагальныя формы



Інфінітыў

Парадак разбору. 1. Аснова. 2. Пераходны ці непераходны. 3. Зваротны ці незваротны. 4. Стан. 5. Трыванне. 6. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. У лес бы зараз, падыхаць, паслухаць. (У. Караткевіч)

Паслухаць — інфінітыў, аснова паслуха-, пераходны, незваротны, незалежны стан, закончанае трыванне, у сказе выконвае функцыю выказніка.

Дзеепрыметнік

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку). 2. Стан: залежны ці незалежны. 3. Час: цяперашні ці прошлы. 4. Трыванне: закончанае ці незакончанае. 5. Да якога назоўніка дапасуецца і ў якіх формах (род, лік, склон). 6. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. Пахнуць пераспелыя суніцы. (М. Танк)

Пераспелыя — дзеепрыметнік, пачатковая форма пераспелы, незалежнага стану, прошлага часу, закончанага трывання, дапасуецца да назоўніка суніцы ў множным ліку, назоўным склоне, у сказе выконвае функцыю дапасаванага азначэння.

Дзеепрыслоўе

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (інфінітыў). 2. Марфалагічныя прыметы: а) трыванне (незакончанае і закончанае); б) зваротнае ці незваротнае; в) пераходнае ці непераходнае. 3. Спосаб утварэння (ад якой дзеяслоўнай асновы і пры дапамозе якога суфікса ўтворана). 4. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынёс журнал і пачаў рабіць запіс (Я. Колас).

Пагаварыўшы — дзеепрыслоўе, пагаварыць, закончанае трыванне, незваротнае, непераходнае, ад асновы прошлага часу дзеяслова закончанага трывання пры дапамозе суфікса - ўшы -, у сказе выконвае функцыю акалічнасці часу.

Прыслоўе

Парадак разбору. 1. Разрад паводле значэння. 2. Ступень параўнання (калі яна ёсць). 3. Формы суб'ектыўнай ацэнкі (калі яны ёсць). 4. Ад якой часціны мовы ўтворана. 5. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. Злева і справавысокія ўзгоркі, на якіх некалі цямнелі шумныя векавыя бары. (А. Бачыла)

Злева — прыслоўе месца, утворана ад кароткага прыметніка роднага склону з прыназоўнікам з, у сказе выконвае функцыю акалічнасці месца.


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 95; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!