Словаўтваральны разбор слова



Парадак разбору. 1. Вызначце, да якой часціны мовы адносіцца слова. 2. Устанавіце словаўтваральную базу вытворнага слова. 3. Назавіце фармант (словаўтваральны сродак): прыстаўка, суфікс, прыстаўка і суфікс, постфікс і г.д. 4. Пакажыце спосаб словаўтварэння: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны, бязафіксны, асноваскладанне і г.д.

У з о р. Адшумеяі свой час неспакойны восеньскія вятры. (Я. Колас).

Восеньскія — прыметнік, словаўтваральная база — слова восень; фармант - ск-; суфіксальны спосаб словаўтварэння.

Марфалагічны разбор часцін мовы

Назоўнік

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку). 2. Лексіка-граматычныя разрады: уласны ці агульны, адушаўлёны ці неадушаўлёны, канкрэтны ці абстрактны, зборны, рэчыўны, адзінкавы. 3. Граматычныя катэгорыі: род, лік, склон. 4. Скланенне: першае, другое, трэцяе, рознаскланяльны, нескланяльны, не ўваходзіць ні ў адзін тып скланення. 5. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

У з о р. Вецер патроху цішэў, і заеея ў полі спакайнела. (В. Быкаў)

Вецер — назоўнік, пачатковая форма вецер, агульны, неадушаўлёны, канкрэтны, мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону, другога скланення, у сказе выконвае функцыю дзейніка.

У полі — назоўнік, пачатковая форма поле, агульны, неадушаўлёны, канкрэтны, ніякага роду, адзіночнага ліку, меснага склону, другога скланення, у сказе выконвае функцыю акалічнасці месца.

Прыметнік

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду). 2. Лексіка-граматычны разрад (якасны, адносны, прыналежны). 3. Форма: поўная ці кароткая. 4. Ступень параўнання (калі прыметнік яе мае). 5. Род, лік, склон, да якога назоўніка дапасуецца. 6. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. Звілістая дарога ішла якраз праз невялікі сасновы лес з кустамі арэшніку па абочынах. (П. Пестрак)

Звілістая — прыметнік, пачатковая форма звілісты, якасны, поўны, жаночага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону, дапасуецца да назоўніка дарога, у сказе выконвае функцыю дапасаванага азначэння.

Невялікі — прыметнік, пачатковая форма невялікі, якасны, поўны, мужчынскага роду, адэіночнага ліку, вінавальнага склону, дапасуецца да наэоўніка лес, у сказе выконвае функцыю дапасаванага азначэння.

Лічэбнік

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (назоўны склон). 2. Разрад паводле значэння: колькасныя (уласнаколькасныя, зборныя, дробавыя) і парадкавыя. 3. Разрад паводле скдаду: простыя, складаныя, састаўныя. 4. Род, лік (калі яныесць), склон. 5. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі на тэрыторыі Беяарусі спалілі і разбурылі 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак, загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. (Беларуская.Савецкая Энцыклапедыя)

Дзеесце дзевяць лічэбнік, пачатковая форма дзвесце дзевяць, колькасны, уласнаколькасны, састаўны, вінавальнага склону, у сказе выконвае функцыю дапаўнення (209 гарадоў і раённых цэнтраў).

Чацвёрты — лічэбнік, пачатковая форма чацвёрты, парадкавы, просты, мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону, дапасуецца да назоўніка жыхар, у сказе выконвае функцыю дапасаванага азначэння (кожны чацвёрты).

Займеннік

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку). 2. Разрад паводле суадносін з іншымі часцінамі мовы: абагульнена-прадметны, абагульнена-якасны, абагульнена-колькасны. 3. Разрад паводле значэння. 4. Род, лік (калі яны ёсць), склон. 5. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. Мы дзецям горад свой перададзім, свой дом, свой дождж і 'месца на заводзе... (П. Панчанка)

Мы — займеннік, пачатковая форма мы, абагульнена-прадметны, асабовы, множнага ліку, назоўнага склону, у сказе выконвае функцыю дзейніка.

Свой — займеннік, пачатковая форма свой, абагульнена-якасны, прыналежны, мужчынскага роду, адзіночнага ліку, вінавальнага склону. у сказе выконвае функцыю дапасаванага азначэння.

Дзеяслоў

Спрагальная форма

Парадак разбору. 1. Пачатковая форма (інфінітыў). 2. Асновы дзеяслова (інфінітыва, цяперашняга часу; калі асновы інфінітыва і цяперашняга часу не супадаюць, назавіце аснову прошлага часу). 3. Пераходны ці непераходны. 4. Зваротны ці незваротны. 5. Стан; залежны ці незалежны. 6. Трыванне: незакончанае ці закончанае. 7. Лад: абвесны, умоўны, загадны. 8. Час: цяперашлі, прошлы. будучы (будучы просты ці складаны). 9. Асабовы ці безасабовы. 10. Асоба. 11. Лік. 12. Спражэнне. 13. Род (для форм прошлага часу і ўмоўнага ладу). 14. Сінтаксічная функцыя ў сказе.

Узор. Лён дацвітае сваім блакітна-дробненькім цветам, які каля дарагі шчодра асыпаўся на пясок. (Я. Брыль)

Дацвітае — дзеяслоў, пачатковая форма дацвітаць, аснова інфінітыва дацеіта-, аснова цяперашняга часу дацвітай-, непераходны, незваротны,незалежнага стану, незакончанага трывання, абвеснага ладу, цяперашняга часу, асабовы, 3-й асобы, адзіночнага ліку, I спражэння, у сказе выконвае функцыю простага дэеяслоўнага выказніка.

Асыпаўся — дзеяслоў, пачатковая форма асытцца, аснова інфінітыва асыпа-... -ца, аснова цяперашняга часу асытй-... -ся, непераходны, зваротны, незалежнага стану, закончанага трывання, абвеснага ладу, прошлага часу, адзіночнага ліку, мужчынскага роду, I спражэння, у сказе выконвае функцыю простага дзеяслоўнага выказніка.


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 124; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!