Безасабова-прэдыкатыўныя словы



Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (вытворнае ці невытворнае). 2. Лексіка-семантычны разрад. 3. Форма ступені параўнання (калі ёсць). 4. Форма ацэнкі і меры (калі ёсць). 5. Сінтаксічная функцыя.

Узор. На дварэ было веьмі холадна (І. Мележ).

Холадна — вытворнае, абазначае стан прыроды, уваходзіць у склад выказніка.

 

Прыназоўнік

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (невытворны або вытворны). 2. Разрад па структуры (просты, складаны, састаўны). 3. Тып выражаных адносін: прасторавыя, часавыя, аб’ектныя, азначальныя, акалічнасныя.4. З якім склонам залежнага назоўніка ўжыты ў сказе.

Узор. Над вёскай стаяла празрыстае глыбокае неба (М. Лупсякоў).

Над (небам) — невытворны, просты, выражае прасторавыя адносіны, ужыты з творным склонам залежнага назоўніка.

 

Злучнік

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (невытворны або вытворны). 2. Разрад па структуры (просты ці састаўны). 3. Пазрад паводле спосабу ўжывання (адзіночны, паўторны ці парны). 4. Разрад паводле функцыянальнага значэння (злучальны ці падпарадкавальны). 5. Якія сінтаксічныя адзінкі звязвае.

Узор. Дзеь быў цёплы і ясны (В. Гігевіч).

І — невытворны, просты, адзіночны, злучальны (спалучальны), звязвае аднародныя члены сказа.

 

Часціца

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (невытворная або вытворная). 2. Разрад па структуры (простая ці састаўная). 3. Лексіка-функцыянальны разрад. 4. Роля часціц (надаюць сэнсавае, мадальнае ці экпрэсіўнае адценне сінтаксічным адзінкам або служаць для ўтварэння формаў слова).

Узор. Маленства! Як бясконца дорага яно кожнаму (І. Грамовіч).

Як — вытворная, простая, эмацыянальна-экспрэсіўная (клічная), выражае пачуццё захаплення.

 

Мадальныя словы

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання: выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне, няўпэўненасць і г.д. 2. Разрад паводле паходжання (вытворныя ці невытворныя). 3. Сінтаксічная функцыя.

Узор. Дзядзька, мусіць, прыслухоўваўся да размовы (І. Мележ).

Мусіць — няўпэўненасць, меркаванне, вытворнае, у функцыі пабочнага слова.

 

Выклічнікі

Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (вытворны ці невытворны). 2. Разрад паводле значэння: эмацыянальны, волевыяўленчы ці моўнага этыкету.

Узор. О, каб я меў такія рукі, зямля, абняў бы я цябе (Я. Колас).

О — невытворны, эмацыянальны (выражае адценне жалю)


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 119; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!