Артыкул 33. Мова асабовых імён



Беларускія (рускія) асабовыя імёны і прозвішчы ўжываюцца ў адпаведнасці з традыцыяй, нормамі і правіламі беларускай (рускай) мовы.

Асабовыя імёны і прозвішчы з іншых моў пішуцца і ўжываюцца на беларускай (рускай) мове ў адпаведнасці з правіламі перадачы іншамоўных уласных імён.

 

 

Глава 6. Садзейнічанне нацыянальна-культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь

Артыкул 34. Садзейнічанне нацыяналь-на-культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі Бе-ларусь

Рэспубліка Беларусь на аснове пагадненняў з іншымі дзяржавамі садзейнічае нацыянальна- культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць у гэтых дзяржавах.

Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права садзейнічае задавальненню нацыянальна-культурных інтарэсаў асоб беларускага паходжання, якія жывуць у замежных краінах"

 

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь: падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраван- ня, падначаленымі Савету Міністраў, іх нарматыўных актаў, што супярэчаць гэтаму Закону.

                                    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А. Лукашэнка

13 ліпеня 1998 г., г. Мінск, № 187-3

 


Мікалай ПРЫГОДЗІЧ

ШЛЯХАМІ БЕЛАРУСКАГА СЛОВА

Народ выражае сябе найпаўней і найдасканалей у мове сваёй.

 

Беларуская літаратурная мова ў гістарычным развіцці не была аднароднай. Перыяд фарміраван-ня беларускай (старабеларускай) літаратурнай мо-вы прыпадае на XIV - XVI стст., калі пісьменства на тэрыторыі Беларусі паступова насычалася спецы-фічна мясцовымі арфаграфічнымі, фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі. Першая ж фік-сацыя асаблівасцей беларускай гаворкі ў помніках пісьменства адносіцца да пачатку XIII ст. (т. зв. Сма-ленская грамата 1229 г.). Беларуская пісьмовая мова старажытнага перыяду (мела ў той час назву русшй языкь) складвалася на аснове пісьмовай спадчыны ўсходнеславянскай мовы і жывых гаворак былых плямёнаў дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў. Тэр-мінам рускый языкь (пазней і простый языкь) най-перш абазначалася мова ўсходнеславянскай часткі насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Назва белорусшй языкь пачала выкарыстоўвацца толькі з XVII ст. у Маскоўскай дзяржаве, агульная ж на-зва Белая Русь у гістарычных крыніцах замежнага паходжання адзначаецца з XV ст. Старабеларус-кая літаратурная мова дасягнула найвышэйшага ўзроўню ў XV - XVI стст., калі стала афіцыйнай мовай справаводства (лічы - дзяржаўнай) Вяліка-га княства Літоўскага. Менавіта ў гэты час, асаб-ліва пасля стварэння першых двух Статутаў ВКЛ, яна пачала абслугоўваць усе найважнейшыя сферы грамадскага жыцця: на ёй пісаліся і перапісваліся летапісы, вялася дыпламатычная перапіска з ін-шымі краінамі, працавалі магістраты, афармлялі-ся судовыя і дзяржаўныя дакументы, стваралася мастацкая, навуковая і рэлігійная літаратура, пе-ракладаліся папулярныя ў Еўропе рыцарскія ра-маны і воінскія аповесці, арыгінальныя зборнікі казанняў і павучэнняў хрысціянскіх прапаведнікаў. На старабеларускай мове з'явіліся першыя ўсход-неславянскія друкаваныя кнігі Францыска Ска-рыны, на ёй пісалі і выдавалі свае творы С. Будны, В. Цяпінскі, С. Зізаній, Л. Карповіч, А. Філіповіч, Ф. Еўлашоўскі, А. Рымша і іншыя. "Не обчмм ка-кмм языком, але свомм власным права спмсаные маем п каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведатм можем..." - з гонарам пісаў у прадмове да Статута Вялікага княства Літоўска-га 1588 г. адзін са стваральнікаў гэтага першага на нацыянальнай мове і самага дасканалага ў Еўропе таго часу зводу юрыдычных законаў падканцлер ВКЛ Леў Сапега.

Аднак ужо ў XVI і асабліва ў першай палове XVII ст. сфера выкарыстання старабеларускай літаратурнай мовы паступова пачала звужацца. Беларускі край у новых палітычных і культур-ных умовах, што склаліся пасля Люблінскай уніі 1569 г., калі ў выніку аб'яднання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага была ство-рана федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, апынуўся пад вялікім уплывам рымска-каталіц-кай царквы, якая ўсяляк імкнулася апалячыць мясцовае насельніцтва. Усеагульная канфедэра-цыя саслоўяў Рэчы Паспалітай у 1696 г. у Варша-ве прыняла пастанову аб вядзенні афіцыйнага справаводства на польскай мове. 3 таго часу ў афіцыйным канцылярска-юрыдычным пісьменс-тве на Беларусі запанавалі польская і лацінская мовы. У гэты ж перыяд прыкметна скарацілася колькасць рукапіснай свецкай і рэлігійнай літа-ратуры на беларускай мове, фактычна спынілася друкаванне беларускіх кніг. Беларуская мова за-ставалася толькі ва уніяцкіх базыльянскіх шко-лах і ў вусна-гутарковым маўленні.

Старажытная беларуская мова функцыяна-вала ў вусна-гутарковай і кніжна-літаратурнай формах. Першапачаткова дзве гэтыя формы амаль не перасякаліся, бо сферы функцыяна-вання былі розныя, калі не сказаць дыяметраль-на процілеглыя. Праблема ўзаемаадносін мовы кніжнай з вусна-дыялектнай - адна з найболып складаных. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што, па сутнасці, уся старажытная літаратура ствара-лася як "полезное чтенне": яна прапагандавала ідэі хрысціянства, яго духоўныя каштоўнасці, была прызначана павучаць і маралізаваць, што непазбежна прыводзіла да насычэння твораў стандартнымі моўнымі формуламі і штампамі. Белетрыстыка як спецыфічны жанр літаратуры для займальнага чытання са сваімі адметнымі сродкамі і прыёмамі літаратурнага выказвання на беларускай мове стала развівацца параўнальна позна, калі з'явіліся пераклады рыцарскіх рама-наў і аповесцей на гістарычную тэматыку, узнікла палітычная сатыра, сталі стварацца паэтычныя творы, школьная драма і г. д. Ва ўмовах заняпаду старога беларускага пісьменства яна не паспе-ла адыграць належнай ролі ў дэмакратызацыі тагачаснай літаратурнай мовы, не магла ўнесці карэнных змен у яе стылістыку, моцна прывяза- ную да кніжна-пісьмовых традыцый. Аднак бе-летрыстыка ўсё ж стала своеасаблівым "мастком" паміж старой і новай беларускай літаратурай1.

Узнікненне новага беларускагапісьменства і складванне новай беларускай літаратурнай мо-вы (сучаснай, як яе прынята называць) звязана з нацыянальным адраджэннем беларускага на-рода, з вызваленчым рухам народаў Расійскай імперыі, які адбываўся на працягу XIX - пачатку XX ст. Пісьмовая традыцыя перарвалася, таму новая літаратурная мова ўзнікала на народна-гутарковай аснове.

Як вядома, у канцы XVIII ст. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была канчаткова далучана да Расіі. 3 гэтага часу афіцыйнай мовай на Беларусі стала руская. Аднак да 30-х гг. XIX ст. па-ранейшаму шырока ўжывалася і польская мова, якая выкарыстоўвалася ў справаводстве і школь-ным выкладанні, на якой гаварылі і пісалі польскія і мясцовыя памешчыкі і арыстакраты.

Толькі мове карэннага насельніцтва краю, як і ў цэлым беларускай культуры, адмаўлялі ў пра-ве на існаванне і самастойнае развіццё. Бела-рускай мовай у яе дыялектных разнавіднасцях карысталіся найперш сялянства, блізкая да яго па сацыяльным становішчы дробная шляхта і жыхары мястэчак, а таксама ніжэйшыя слаі на-сельніцтва буйных гарадоў. На народнай мове працягваў развівацца фальклор.

Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова ўзнікала першапачаткова як мова мастацкай літа-ратуры. На працягу ўсяго XIX ст. яна не выходзіла за межы апошняй. Нават тыя нешматлікія публі-цыстычныя творы, якія з'яўляліся на беларускай мове ў гэты час (а творы іншых жанраў на ёй не выдаваліся), звычайна пісаліся ў форме непасрэд-най гутаркі ў сялянскім асяроддзі і з боку адбору і прыёмаў выкарыстання моўна-выяўленчых срод-каў прынцыпова не адрозніваліся ад твораў мас-тацкай прозы. I першыя, і другія грунтаваліся на стылістыцы народнага побытавага апавядання. Такім чынам, сама беларуская літаратурная мова як быццам атаясамлівалася з мовай мастацкай літаратуры. Толькі ў пачатку XX ст. яна стала па- шырацца ў сродках масавай інфарма-цыі. На ёй пачалі складвацца розныя газетныя жанры - ад звычайнага ка-роткага паведамлення пра бягучыя падзеі да разгорнутых аналітычных разважанняў на вострыя, злабадзён-ныя тэмы грамадска-палітычнага жыцця і навукова-папулярных арты-кулаў. Тым не менш вядучая роля ў развіцці беларускай літаратурнай мо-вы непахісна заставалася за мастац-кім маўленнем. Новыя жанры, што ўзнікалі і развіваліся ў беларускай лі-таратуры, патрабавалі асваення новых моўных сродкаў, найперш тэрміналагічных.

Выкарыстоўвалася не толькі ўласная лексіка, але і запазычаная з іншых моў (найперш з суседніх польскай і рускай), пашыраўся набор сінтаксічных канструкцый, і ўсё гэта - у адпаведнасці з тымі тра-дыцыямі ў адборы моўных сродкаў, якія складвалі-ся ў мастацкай літаратуры па меры яе сталення і сэнс якіх заключаўся ў тым, каб тое, што выпрабоў-валася ў літаратурнай практыцы, не супярэчыла заканамернасцям жывой народнай мовы3.

24 лістапада 1905 г. пачаў дзейнічаць так званы закон аб свабодзе друку, які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры і пераклады на бела-рускую мову з іншых моў. Аднак беларускую мо-ву па-ранейшаму забаранялася выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага і палітычнага жьгц-ця, не мела яна доступу і ў школы. I ўсё ж нават у гэ-тых умовах на Беларусі прыкметна ажыўлялася лі-таратурнае жыццё, разгортвалася кнігавыдавецкая справа. У 1906 - 1907 гг. выйшлі першыя зборнікі Я. Купалы, Ф. Багушэвіча, паэма "Гапон" В. Дуніна-Марцінкевіча, пераклады твораў А. Чэхава, М. Гор-кага, Э. Ажэшкі, першыя падручнікі па роднай мове (т. зв. лемантары, або чытанкі) К. Каганца, Цёткі, першыя легальныя газеты "Наша доля" і "Наша ніва" і інш. Увогуле колькасць выданняў на бела-рускай мове пасля падзей рэвалюцыі 1905 г. рэзка ўзрасла. Падлікі вучоных сведчаць, што ў пачатку XX ст. (да падзей 1917 г.) выйшла 245 выданняў, у той час як за ўсё XIX ст. толькі 75.

У пачатку XX ст. у беларускім друку выкарыс-тоўваліся дзве графічныя сістэмы: лацінка ў яе польскім (пасля і чэшскім) варыянце і кірыліца (рускі шрыфт). Першапачаткова некаторыя вы-данні друкаваліся двума шрыфтамі - кірыліцай і лацінкай (газета "Наша ніва" толькі з сярэдзі-ны 1912 г. перайшла на адзіную графіку - кіры-ліцу). Кірыліца паступова выцясняла лацінку і станавілася асноўнай беларускай графікай. У гэ-ты ж час замацоўваліся адметныя рысы беларус-кага алфавіта (літары і, шч замест ы, іц, літара ў і інш.), адбывалася далейшая уніфікацыя беларус-кага правапісу Паступова ў практыцы беларускага кнігадрукавання замацоўваўся фанетычны прын-цып для перадачы галосных гукаў і марфалагіч-ны - для напісання зычных. Слоўнік і фразеалогія прыкметна папаўняліся, беларуская мова асвой-вала словы і звароты з класічных моў і літаратур, актывізаваўся працэс выпрацоўкі грамадска-палі-тычнай, навукова-тэхнічнай, сельскагаспадарчай тэрміналогіі. У дзейнасці пісьменнікаў - прад-стаўнікоў розных дыялектаў - усё выразней вы-яўляліся і замацоўваліся агульнапашыраныя моў-ныя рысы. Адбывалася паступовае ўзбагачэнне і ўдасканаленне саміх граматычных сродкаў. Пашы-раліся словаўтваральныя магчымасці беларускай літаратурнай мовы, новымі формамі папаўняліся некаторыя граматычныя катэгорыі (нескланяль-нымі назоўнікамі, дзеепрыметнікамі незалежна-га стану), выпрацоўваліся больш разнастайныя структурныя тыпы складаных і простых сказаў, ускладняліся граматычныя сувязі паміж словамі ў словазлучэннях і спосабы злучэння складаных сінтаксічных канструкцый і інш.

Нягледзячы на абмежаванае функцыянаван-не, адсутнасць адзінага і ўстойлівага правапісу, графікі, агульнаабавязковых граматычных нор-маў, па ступені ўнутранай дасканаласці бела-руская літаратурная мова напярэдадні падзей 1917 г. была ў стане аформіць думкі з многіх галін жыцця народа.

Пытанне аб ролі рэвалюцыі 1917 г. у лёсе бе-ларускай літаратурнай мовы заслугоўвае асоб-най гаворкі. Нягледзячы на розныя погляды на-вукоўцаў на характар падзей 1917 г., мы лічым, што толькі рэвалюцыя 1917 г. і падзеі наступных гадоў дазволілі ўпершыню ў шматвекавой гісто-рыі беларускага краю ўтварыць суверэнную на-цыянальную дзяржаву, яна адкрыла новы этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы.

Маладая рэспубліка ўсё больш актыўна ўклю-чалася ў культурнае будаўніцтва, нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча, недахоп кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі ў паслярэвалюцыйны час. Другая сесія ЦВК БССР 15 ліпеня 1924 г. пры-няла пастанову "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі", паклаўшы пачатак планаваму ажыццяўленню беларусізацыі.

Праграма беларусізацыі ўключала ў сябе ар-ганізацыю навучальных устаноў на роднай мо-ве, развіццё нацыянальнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, навукова-даследчую працу па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, перавод пар-тыйнага, дзяржаўнага, прафсаюзнага, каапера-тыўнага апарату і часцей арміі на тэрыторыі рэспублікі на беларускую мову і інш. Павод-ле Канстытуцыі БССР 1927 г., беларуская мо-ва абвяшчалася "пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі".

Набыццё беларускай літаратурнай мовай шырокіх грамадскіх функцый патрабавала не-адкладнай ліквідацыі разнабою ў вымаўленні і ўжыванні формаў, вымагала адзіных, агуль-напрынятых напісанняў. Для замацавання гра-матыка-правапісных нормаў неабходна было скласці нарматыўную граматыку беларускай мо-вы. Спробы, якія рабіліся ў гэтым кірунку да рэ-валюцыі, як вядома, жаданых вынікаў не далі.

Асновай для выпрацоўкі літаратурных нор-маў сталі сярэднебеларускія гаворкі (пераважна цэнтральных раёнаў Міншчыны і часткова ўсход-ніх раёнаў Гродзеншчыны), якія найбольш ярка ўвасобілі адметнасці беларускай мовы. Важным, а магчыма і вырашальным фактарам у выпра-цоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы было тое, што буйныя беларускія пісьменнікі канца XIX - пачатку XX ст. (Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Цётка, Цішка Гартны, як і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Ба-гушэвіч) былі родам з цэнтральнай Беларусі.

Яшчэ ў дакастрычніцкі перыяд у беларускай лі-таратурнай мове пад уплывам сярэднебеларускіх гаворак замацаваліся такія спецыфічныя рысы, як поўнае недысімілятыўнае аканне, зацвярдзеннер, губных зычных перад і і на канцы слова, чаргаван-не складоўро -ры, ло - пы, фрыкатыўны характар гука [г] і інш. У працэсе выпрацоўкі літаратурных нормаў у паслякастрычніцкі час выбіраліся най-болып тыповыя рысы і з іншых дыялектаў. На-прыклад, на першых этапах станаўлення нацыя-нальнай літаратурнай мовы значную ролю ады-грывалі паўднёва-заходнія гаворкі, пад уплывам якіх у якасці літаратурнай нормы замацаваліся такія дзеяслоўныя формы, як нясе, косіць, многія формы іменнага скланення і інш. Пазней узрасла роля паўночна-ўсходніх гаворак, якія маюць шмат агульных рыс з рускай мовай і яе гаворкамі.

Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаван-ні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі. У 1918 г. выйшла адразу пяць граматык беларус-кай мовы, сярод якіх найболып аўтарытэтнай стала "Беларуская граматыка для школ" Б. Тарашкевіча. Пабудаваная на фактычным матэрыяле жывой на-роднай гаворкі, беларускіх дарэвалюцыйныхвыдан-няў і навуковых прац па роднай мове, граматыка Б. Тарашкевіча даволі паслядоўна вызначала грама-тычныя рысы беларускай мовы і дакладна сфарму-лявала яе правапісныя нормы. Яна стала найболып аўтарытэтным і стабільным вучэбным дапаможні-кам, на аснове якога ў далейшым ствараліся новыя падручнікі і даследаванні па беларускай мове4.

Аднак і граматыка Б. Тарашкевіча, і іншыя пад-ручнікі, што ўзнікалі на яе аснове, не змаглі даклад-на вызначыць усе характэрныя рысы беларускай мовы і канчаткова замацаваць граматычныя і ар-фаграфічныя нормы. У 1920-я гг. праходзіла ак- тыўнае абмеркаванне пытанняў нармалізацыі бе-ларускай літаратурнай мовы. Згадаем, напрыклад, што ў 1926 г. на працягу тыдня ўдзельнікі Акадэ-мічнай канферэнцыі па рэформе беларускага пра-вапісу і азбукі слухалі і абмяркоўвалі спецыяль-ныя даклады Язэпа Лёсіка, Сцяпана Некрашэвіча, Пятра Бузука, Максіма Гарэцкага і іншых. Хоць прынятыя канферэнцыяй пастановы не атрыма-лі сілы закона, аднак некаторыя з іх потым былі ўлічаны пры распрацоўцы правапісных праек-таў 1930 і 1933 гг. Менавіта на аснове апошняга ў 1933 г. быў падрыхтаваны і выдадзены "Праект спрашчэння беларускага правапісу", паводле якога Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу", якая ўпер-шыню ў гісторыі беларускай мовы заканадаўча абвясціла агульнадзяржаўнымі канкрэтныя нор-мы беларускага правапісу і граматыкі.

Новыя гістарычныя ўмовы, у якіх апынулася беларуская літаратурная мова, істотна закранулі яе слоўнік і фразеалогію. Слоўнік беларускай мо-вы папаўняўся найперш за кошт стварэння новых слоў і словазлучэнняў на ўласнай моўнай аснове, шляхам запазычання з іншых моў, а таксама ў вы-ніку асваення багаццяў народнай гаворкі. У гэты час пачалася выпрацоўка нацыянальнай тэрміна-логіі, на працягу 1922 - 1930 гг. былі апублікава-ны 24 выпускі "Беларускай навуковай тэрміна-логіі", якія сталі трывалай базай для стварэння новых падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў па розных галінах ведаў, спрыялі далейшаму раз-гортванню лексікаграфічнай дзейнасці.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся істотныя змены ў сістэме стыляў літаратурнай мовы. Калі да 1917 г. беларуская мова выконва-ла абмежаваныя культурна-грамадскія функцыі, выкарыстоўвалася пераважна ў мастацкай літа-ратуры, то цяпер паўстала вострая неабходнасць у пашырэнні яе функцый на ўсе сферы дзяржаўнага і адміністрацыйнага справаводства, асветы, на-вукі, культуры і г. д. Пачалі развівацца афіцыйна-справавы, навуковы, грамадска-публіцыстычны і іншыя стылі беларускай літаратурнай мовы.

Намаганнямі лепшых прадстаўнікоў беларус-кай літаратуры, навукі і культуры беларуская лі-таратурная мова ў канцы 20-х - пачатку 30-х гг. XX ст. дасягнула высокага ўзроўню развіцця. Гэ-тыя поспехі былі б яшчэ большыя, калі б беларусі-зацыю не задушылі палітычныя рэпрэсіі. У канцы 1930-х гг. многія беларускія школы пачалі пера-водзіць на рускую мову навучання, родная мо-ва паступова выцяснялася з болынасці сфер гра-мадскага і культурнага жыцця краіны. Паступова складвалася сітуацыя вымушанага двухмоўя, дзе руская мова пачала замацоўвацца адміністрацый-най і штодзённай практыкай у якасці практычна адзінай "афіцыйнай" мовы ў Беларусі.

Асноўнымі сферамі выкарыстання роднай мо-вы заставаліся ў той ці іншай ступені адукацыя, мастацкая культура і гуманітарна-філалагічная навука. У пасляваенныя гады мастацкая літара-тура і публіцыстыка сталі вядучым звяном у за-хаванні нацыянальнай культуры і беларускай мо-вы. У 60 - 70-я гг. XX ст. актывізавалася навуковае даследаванне літаратурнай і дыялектнай мовы, фальклору, літаратуры, розных відаў мастацтва, выйшлі шматлікія слоўнікі, вучэбныя дапамож-нікі, манаграфіі, апублікаваны артыкулы па роз-ных праблемах нацыянальнага мовазнаўства. Усё часцей пытанні беларускай мовы рабіліся прад-метам абмеркавання на Міжнародных з'ездах славістаў, разнастайных форумах лінгвістаў як у Беларусі, так і за мяжой. Дысгармонія ў функцы-янаванні беларускай мовы асабліва моцна стала выяўляцца ў 70 - пачатку 80-х гг. XX ст., калі жы-вая беларуская мова ўсё больш і больш страчвала раней заваяваныя пазіцыі. У рэспубліцы склала-ся сітуацыя, якая магла прывесці да поўнай стра-ты нацыянальнай мовы. Аднак дэмакратызацыя жыцця ў краіне, утварэнне суверэннай беларускай дзяржавы абудзілі ў людзей цікавасць да гісторыі, культуры і мовы. Была распрацавана рэспублікан-ская праграма "Родная мова", створана Таварыства беларускай мовы, іншыя грамадска-культурныя арганізацыі. Нарэшце 26 студзеня 1990 г. 14-я сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон "Аб мо-вах у Беларускай ССР" і вызначыла парадак ужы-вання беларускай, рускай і іншых моў у рэспублі-цы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. У верасні 1990 г. на аснове закона была прынята і "Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР".

Сур'ёзнае ажыўленне беларускамоўнага жыцця ў краіне перапыніў рэферэндум 1995 г., паводле якога статус дзяржаўнай атрымала і руская мова. Наданне апошняй статусу дзяржаўнай немінуча прывяло да зніжэння сацыяльнай ролі беларус-кай мовы, рэзка звузіла сферы яе выкарыстання. У сённяшніх умовах беларуская мова ўсё больш становіцца элітарнай, вымушанай з цяжкасцю адваёўваць і хоць бы ў нейкай ступені захаваць свой раней усталяваны імідж адной з самых высо-каразвітых і самадастатковых моў Еўропы.

1 Шакун, Л. М. Мастацкае маўленне ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун // Пісьменнік мова - стыль. - Мінск, 1996. - С. 147.

2 Жураўскі, А. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / А. I. Жураўскі, М. Р. Прыгодзіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. - Мінск, 1994. - С. 151 - 152.

3 Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. - Мінск, 1984. - С. 223 і інш.

4      Прыгодзіч, М. Р. Гісторыя беларускага мовазнаў ства / М. Р. Прыгодзіч // Беларуская мова : энцыклапе- дыя. - С. 143.

 


                                       Аляксандр ЛУКАШАНЕЦ

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: АСАБЛІВАСЦІ СУЧАСНАГА СТАНУ I ФУНКЦЫЯНАВАННЯ

 

Міжнародны дзень роднай мовы, які шырока адзначаецца ў свеце пад эгідай ЮНЕСКА, перш за ўсё на-кіраваны на тое, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на неабходнасць падтрымання і захавання нацыянальных моў у сучасных умовах інтэнсіўнай міжнароднай інтэграцыі і глабалізацыі. Гэтым самым пад-крэсліваецца важнасць і каштоўнасць нацыянальнай адметнасці народаў, нацыянальных моў і культур.

Для нашай краіны святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы з'яўляецца добрай нагодай, каб яшчэ раз звяр-нуць увагу на праблемы беларускай мовы - нацыянальнай мовы беларускага народа, дзяржаўнай мовы нашай краі-ны і мовы тытульнай нацыі, на яе ролю ў гістарычным развіцці беларусаў, станаўленні і захаванні нацыянальнай культуры і фарміраванні нацыянальнай адметнасці і свядомасці, месца беларускай мовы ў сучаснай моўнай сітуацыі, яе запатрабаванасці ў розных камунікатыўных сферах, на асаблівасці развіцця яе сістэмы на сучасным этапе. У су-часнай беларускай рэчаіснасці гэта набывае асаблівую актуальнасць, паколькі беларуская мова сёння функцыянуе і развіваецца выключна ва ўмовах двухмоўя і таму надзвычай надзённымі з'яўляюцца задачы пашырэння беларускай мовы ва ўсе сферы жыцця сучаснага беларускага грамадства, захавання яе значнасці не толькі як фактару і сімвала нацыянальнай ідэнтыфікацыі і нацыянальнай свядомасці народа, але і рэальнага сродку зносін.

 

Любая натуральная нацыянальная мова ады-грывае выключна важную ролю ў духоўным жыцці народа, камунікатыўныя патрэбы якога яна абслутоўвае. Яна служыць не толькі сродкам зносін паміж людзьмі, але і скарбніцай гіста-рычнага культурнага вопыту і традыцый наро-да, адлюстроўвае асаблівасці менталітэту і све-таўспрымання, з'яўляецца захавальніцай ведаў і пазнання навакольнага асяроддзя.

Не з'яўляецца выключэннем у гэтых адносінах і беларуская мова, што прайшла працяглы і складаны шлях развіцця і заняла належнае мес-ца сярод славянскіх моў на лінгвістычнай карце Еўропы. Сёння гэта высокаразвітая літаратурная мова з багатым слоўнікавым складам і распра-цаванай сістэмай нормаў, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы су-часнага грамадства. Яна па-ранейшаму застаецца найважнейшым элементам беларускай культуры і фактарам нацыянальнай адметнасці.

На працягу ўсяго свайго існавання беларус-кая мова адыграла выключную ролю ў гісторыі беларускага народа, у станаўленні яго нацыя-нальнай свядомасці і дзяржаўнасці. Вядома, што ў Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова та-го часу (старабеларуская) выконвала ўсе функ-цыі дзяржаўнай мовы, выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах жыцця тагачаснага грамадства (ад побы-тавай да дзяржаўнага справаводства). У навуко-вых цэнтрах Еўропы і ўсяго свету захоўваюцца шматлікія помнікі старабеларускага пісьмен-ства, дзякуючы якім пра Беларусь і беларускі народ ведаюць іншыя народы Еўропы і свету.

Выключна важнай была роля беларускай мовы ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці і ў пачатку XX ст. Сапраўды, нацыянальнае адраджэнне бе-ларусаў у XIX ст. пачалося менавіта з адраджэння мовы, са стварэння новай літаратурна-пісьмовай мовы. Дзякуючы літаратурнай творчасці многіх выдатных дзеячаў беларускай культуры беларус-кае пісьмовае слова шырока распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю Расій-скай імперыі, а сама беларуская мова набыла ўсе прыкметы літаратурнай. Гэта было выключна важна. Таму што ў дадзеным выпадку спрацавала формула: ёсць самастойная літаратурная мова -ёсць народ з уласнай адметнай культурай і мовай, які мае права на сваю дзяржаўнасць. Гэтая акаліч-насць, несумненна, стала асноўным аргументам на карысць стварэння БССР у 1918 г.

На працягу XX ст. беларуская мова даказала сваю жыццёвасць і неабходнасць. Нягледзячы на многія складанасці і праблемы, асаблівасці моўнай сітуацыі, яна заўсёды была асноўным фактарам падтрымання нацыянальнай культу-ры і нацыянальнай свядомасці народа, што да-зволіла беларусам захаваць нацыянальную ад-метнасць і спецыфіку ў сучасным шматмоўным і шматкультурным свеце.

Абсалютна заканамерна, што і ў першыя гады існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь у кан-цы XX ст. праблемам моўнага жыцця сучаснага беларускага грамадства і пытанням ролі і мес-ца беларускай мовы ў камунікатыўнай прасторы таксама надавалася істотная ўвага. У выніку пэў-най паслядоўнасці дзеянняў з боку грамадскасці і дзяржаўных рашэнняў заканадаўчага характару ў нашай краіне склалася сітуацыя дзяржаўна-га двухмоўя. Сёння дзяржаўнымі мовамі ў Рэс-публіцы Беларусь з'яўляюцца беларуская мова як мова тытульнай нацыі і руская мова як най-больш пашыраная ў камунікатыўных адносінах.

Гэта замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе Рэспублікі Беларусь "Аб мо вах у Рэспубліцы Беларусь". Так, артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устанаўлівае, што "дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Бела-русь з'яўляюцца беларуская і руская мовы".

Больш дэталёва гэтае канстытуцыйнае палажэнне раскрываецца ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб моваху Рэспубліцы Беларусь" (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 187-3 ад 13 ліпеня 1998 г.).

       Нарматыўныя палажэнні гэтьгх дзяржаўных да-кументаў дастаткова выразна акрэсліваюць моўныя правы грамадзян і абавязкі дзяржаўных органаў і службовых асоб у сферы моўнага жыцця. Аднак у сучасным беларускім грамадстве ў гэтых адносі-нах існуюць істотньы праблемы, якія патрабуюць дзяржаўнай увагі. На сённяшні дзень надзвычай важна сфарміраваць у грамадстве цывілізаванае разуменне сутнасці дзяржаўнага двухмоўя і пры-віць грамадзянам уменне жыць у прававым полі. Цяпер пад дзяржаўным двухмоўем звычайна разу-меецца права грамадзяніна карыстацца той ці ін-шай мовай ва ўсіх сферах дзейнасці. I гэта правіль-на. Аднак не заўсёды выразна ўсведамляецца другі бок праблемы, а іменна тое, што дзяржава праз свае ўстановы павінна рэальна забяспечыць гэтае права кожнаму грамадзяніну. 3 гэтага вынікае, што кож-ны дзяржаўны служачы ці работнік дзяржаўнай установы менавіта як прадстаўнік дзяржавы паві-нен абавязкова валодаць дзвюма дзяржаўнымі мо-вамі. Для ўсведамлення гэтага на наступным этапе развіцця нашай дзяржаўнасці павінна быць пра-ведзена вялікая растлумачальная і практычная ра-бота. Ад гэтага ў многім будзе залежаць далейшае гарманічнае развіццё нашага грамадства. Больш за тое, калі кожны грамадзянін нашай краіны бу-дзе выразна ўсведамляць, што, каб прэтэндаваць на тую ці іншую дзяржаўную пасаду, яму неабход-на рэальна валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі, зусім па-іншаму будзе выглядаць запатрабаванасць беларускай мовы ў грамадстве і зусім па-іншаму бу-дуць ставіцца да яе вывучэння ў школе.

Вырашэнне гэтай праблемы бачыцца ў фарміраванні грамадскага ўсведамлен-ня высокага прэстыжу рэальна двухмоў-най асобы, якая ў першую чаргу валодае мовай тытульнай нацыі і з'яўляецца най-болып падрыхтаванай для рэалізацыі сваіх магчымасцей і амбіцый у сучасным шматмоўным і шматкультурным свеце.

Сёння беларуская мова - адзін з іс-тотных кампанентаў моўнай сітуацыі, які адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці сучаснага беларускага грамад-ства. Аб гэтым сведчаць не толькі рэальнае выкарыстанне беларускай мовы як сродку зносін значнай часткі беларускага соцыуму, але і актуальныя працэсы развіцця і ўдасканалення сістэмы самой беларускай мовы.

Беларуская мова сёння з'яўляецца рэальным сродкам зносін для значнай часткі беларускага грамадства, прадстаўлена фактычна ва ўсіх ка-мунікатыўных сферах і актыўна выкарыстоўваецца ў многіх з іх.

Згодна са звесткамі апошняга перапісу насельніцтва значная частка беларусаў карыстаецца беларускай мовай у паўсядзённым ужытку (дома).

Беларуская мова дастаткова шырока прысутнічае ў сферы школьнага навучання. Яна з'яўляецца не толькі вучэбным прадметам, але і рэальным сродкам навучання. Наогул сярэдняя школа сёння фактычна выступае тым асноўным дзяржаўным інстытутам, які падтрымлівае беларускамоўную кампетэнцыю нашага грамадства.

На беларускай мове ствараецца высокамастацкая літаратура. Беларуская мова прысутнічае ў сфе-ры вышэйшай адукацыі і навукі, дастаткова шырока у СМІ, яна выкарыстоўваецца ў сферы справа-водства і кіравання, з'яўляецца мовай візуальнай і гукавой інфармацыі і рэкламы. Беларуская мова -гэта мова дзяржаўных афіцыйных дакументаў, яна прысутнічае ў вайсковай сферы. Большасць назваў радоў войск, назваў вайсковых падраздзяленняў, апазнавальных знакаў і нашывак на абмундзіраван-ні вайскоўцаў выкананы на беларускай мове.

Ёсць адна сфера моўнай дзейнасці, дзе, нягледзячы на дзяржаўнае двухмоўе, выкарыстоўваецца толькі беларуская мова. У адпаведнасці з заканадаўствам усе дакументы на атрыманне вышэйшых дзяржаўных узнагарод нашай краіны афармляюцца толькі на беларускай мове.

Усё гэта сведчыць, што сёння беларуская мо-ва - гэта поўнафункцыянальная мова, якая мо-жа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Праблема заключаецца толькі ў тым, каб яна ў кожнай з гэтых сфер была прадстаўлена ў той ступені, у якой павінна быць прадстаўлена дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі.

На сучасным этапе назіраецца тэндэнцыя да развіцця і ўскладнення сістэмы нацыянальнай бе-ларускай мовы. Калі да нядаўняга часу лічылася, што сучасная беларуская мова прадстаўлена дзвю-ма асноўнымі разнавіднасцямі (літаратурная мова і народныя гаворкі), то сёння яна ўяўляе сабой значна больш складанае ўтварэнне, што дазваляе гаварыць пра фарміраванне і развіццё новых разнавіднасцей (падсістэм) нацьшнальнай беларускай мовы.

У сённяшняй моўнай сітуацыі нацыянальная беларуская мова ў камунікатыўнай і культурнай прасторы сучаснага грамадства прадстаўлена не-калькімі разнавіднасцямі (падсістэмамі), якія па-рознаму запатрабаваны ў розных сферах ужытку і маюць розную сацыяльную стратыфікацыю.

У цэлым сістэму сучаснай нацыянальнай беларускай мовы можна прадставіць наступным чынам.

Агульналітаратурная мова. Найвышэйшая форма нацыянальнай мовы, якая характарызуец-ца агульнанацыянальнай значнасцю, поліфунк-цыянальнасцю і разнастайнасцю пісьмовых і вусных жанраў. Як найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы абслугоўвае ўсе сферы дзей-насці носьбітаў гэтай мовы. Сёння літаратурная беларуская мова характарызуецца багатым слоўнікавым складам, разгалінаванай сістэмай словаў-тваральных спосабаў і сродкаў, наяўнасцю сістэмы функцьшнальных стыляў і навуковай тэрмінало-гіі, што дазваляе ёй забяспечваць камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яе нарматыўную базу складаюць разнастайныя слоўнікі, граматыкі і іншьш даведнікі нарматыўнага характару: "Тлу-мачальны слоўнік беларускай мовы" ў 5 т., 6 кн. (Мінск, 1977 - 1984), "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" (Мінск, 1994; 3-е выд. 2002), акадэмічньш "Граматыка беларускай мовы" ў2 т. (Мінск, 1962 - 1964), "Беларуская граматыка" ў2 ч. (Мінск, 1985 - 1986), нарматыўны "Слоўнік беларускай мовы" (Мінск, 1897), Закон Рэспуб-лікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", а таксама разнастайньш энцыклапе-дычныя, двухмоўныя і тэрміналагічньы слоўнікі.

У апошні час беларуская літаратурная мова дастаткова інтэнсіўна пранікае ў сферу інтэрнэт-і СМС-камунікацыі, што сведчыць пра пашырэнне сфер выкарыстання беларускай літаратурнай мовы, а таксама пра фарміраванне новага функ-цыянальнага стылю пісьмовай беларускай мовы са спецыфічным выкарыстаннем рознаўзроўневых моўных сродкаў (лексіка, марфалогія, сінтак-сіс і нават пунктуацыя). 3 пункту погляду кола карыстальнікаў (у асноўным моладзь) беларуская мова інтэрнэт і СМС-камунікацыі мае выразныя прыкметы сацыяльнага дыялекту.

"Тарашкевіца". Другі варыянт літаратурна-пісьмовай беларускай мовы, арыентаваны напісьмовую традыцыю 20-х гг. XX ст. і пісьмовую практыку беларускамоўнага замежжа. Характа-рызуецца асаблівасцямі фанетыкі, слоўнікавага складу, марфалагічных, сінтаксічных і сло-ваўтваральных нормаў і часта разглядаецца як паралельны, альтэрнатыўны варыянт сучаснай беларускай літаратурнай мовы. "Тарашкевіца" фактычна сімвалізуе істотны этап гістарычнага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы і з'яўляецца адным з важных элементаў духоўнай культурнай спадчыны беларускага народа.

Народныя гаворкі. Фактычна можна гава-рыць пра рэшткі традыцыйных народных га-ворак, якія спарадычна выкарыстоўваюцца ў сферы побытавых зносін пераважна ў сельскай мясцовасці жыхарамі сталага ўзросту, а такса-ма прысутнічаюць у маўленні сельскіх жыхароў маладзейшага ўзросту і тых гарадскіх жыхароў, якія не страцілі сваёй сувязі з вёскай.

Сацыяльныя дыялекты (студэнцкі і маладзёжны слэнг, камп'ютэрны жаргон). Да нядаўняга часу лічылася, што беларускай нацыянальнай мове на сучасным этапе яе існавання не ўласцівы сацыяль-ныя разнавіднасці, аднак цяпер можна ўпэўнена гаварыць пра фарміраванне гэтай разнавіднасці нацыянальнай мовы. Сёння ў беларускамоўным маўленні выразна прысутнічаюць студэнцкі і мала-дзёжны слэнг, камп'ютэрны жаргон і інш. Элементы гэтых разнавіднасцей нацыянальнай беларускай мовы інтэнсіўна пранікаюць і ў мову СМІ. Усё гэта сведчыць пра пашырэнне функцый беларускай мовы і сацыяльнай базы яе карыстальнікаў.

"Трасянка" (разнавіднасць змешанага вуснага маўлення, якое характарызуецца наяўнасцю элементаў другой моўнай сістэмы). Да беларускай моўнай стыхіі ў гэтым выпадку адносіцца: пераважна беларускае маўленне з элементамі рус-кай мовы, пераважна беларускае літаратурнае маўленне з элементамі "тарашкевіцы", пераважна беларускае літаратурнае маўленне з элементамі мясцовых традыцыйных гаворак і г. д. Пры гэ-тым варта адрозніваць змешанае вясковае маўленне і змешанае гарадское маўленне, якое фактычна збліжаецца з гарадскім прастамоўем.

Такім чынам, у апошнія два дзесяцігоддзі сістэма беларускай нацыянальнай мовы істотна ўскладнілася ў плане колькасці разнавіднасцей (падсістэм) і функцыянальных стыляў.

Рэальным фактам з'яўляецца развіццё і ўдас-каналенне сістэмы беларускай літаратурнай мовы, асабліва яе слоўнікавага складу.

Канец XX - пачатак XXI ст. у развіцці беларус-кай літаратурнай мовы вызначаецца істотнымі зру-хамі ў яе лексічным складзе і сістэме словаўтварэн-ня. Змены, што адбываюцца ў лексічнай сістэме беларускай мовы на мяжы стагоддзяў, абумоўлены, перш за ўсё, натуральнымі патрэбамі называння новых і актуальных з'яў рэчаіснасці. Інтэнсіўнасць гэтых змен, з аднаго боку, звязана з пазалінгвістыч-нымі фактарамі: зменамі ў грамадскім ладзе жыцця, развіццём новых тэхналогій, навуковых напрамкаў, зменай культурна-вартасных арыенціраў і г. д. 3 другога боку, інавацыйныя з'явы ў сучасным бела-рускім маўленні часта абумоўлены імкненнем нар-матыўнай пераацэнкі існуючых моўных сродкаў з пурыстычных пазіцый адштурхоўвання ў першую чаргу ад рускай мовы, якая сёння займае дамінуючае становішча ў камунікатыўнай і інфармацыйнай прасторы беларусаў.

У асноўным змены ў слоўнікавым складзе бе-ларускай мовы адбываюцца ў межах дзвюх ма-гістральных тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Пры гэтым тэндэнцыя да ін-тэрнацыяналізацыі мае ўніверсальны, агульны для большасці славянскіх моў характар, а тэн-дэнцыя да нацыяналізацыі, наадварот, абумоўленая пурыстычнымі памкненнямі, вызначаец-ца спецыфікай і своеасаблівасцю.

Так, з тэндэнцыяй да інтэрнацыяналізацыі звязана ў першую чаргу інтэнсіўнае папаўненне слоўнікавага складу беларускай мовы:

- непасрэднымі запазычаннямі з іншых моў (пераважна англа-амерыканізмамі): дылер, кілер, хакер, дэмпінг, холдынг, дылінг, роўмінг, брэйк, шоу, шоп, маркет і інш.;

- вытворнымі лексічнымі адзінкамі з іншамоў-нымі элементамі (базавымі і фармантнымі): кілер-скі, дылерскі, дылерства, андэграундны, брэйк-данс, брэйкер, брэйкерскі, дылінгавы, дэмпінгавы і г. д.

У словаўтварэнні гэтыя лексічныя працэсы знаходзяць адлюстраванне ў наступным:

1. Уключэнні запазычаных лексічных адзінак у сістэму
беларускага словаўтварэння ў якасці базавых: дэмпінг -
дэмпінгавы, дылер - дылерскі, хакер - хакерны, хакерскі,
хакерствсц інтэрнэт-кафэ, бізнес-цэнтр,рок-тусоўка.

2.Актывізацыі іншамоўных словаўтваральных фармантаў, якія спалучаюцца як з іншамоўнымі, так і спрадвечнымі асновамі: дэ-: дэбюракратызацыя, дэ-манапалізацыя, дэканфліктызацыя, дэіерархізацыя, дэкалектывізацыя, дэпрафесіяналізацыя; анты-: ан-тыапазіцыйны, антыглабалісцкі, антыглабаліст, антыдэмпінгавы, антыкрызісны, антыкультурны, антылітаратурны, антылюдзі, антычалавек і г. д.

3.Актывізацыі спрадвечных словаўтваральных фар-мантаў, якія актыўна спалучаюцца з іншамоўнымі аснова-мі: камп'ютэршчык, хакерскі, дылерства, лабіраванне.

 

4. Паяўленні цэлых гнёзд вытворных лексіч-ных адзінак з іншамоўнымі каранямі: камп'ютэр -камп'ютэрны, камп'ютэршчык, камп'ютэршчыца, камп'ютэрызаваць, камп'ютэрызацыя і г. д.

5. Папаўненні інвентару словаўтваральных срод-каў. Напрыклад, -мен (-смен) (бізнесмен, бармен, шоу-мен, яхтсмен); -гейт (ірангейт); -інгі-ынг (планінг, маркетынг, роўмінг, дылінг, інжынерынг).

3 тэндэнцыяй да нацыяналізацыі, сутнасць якой у беларускай мове выражаецца ў пурыстыч- ным імкненні да пашырэння адметных беларускіх моўных сродкаў, што адрозніваюць яе ад іншых суседніх моў, у першую чаргу рускай, звязана:

- увядзенне ў актыўны ўжытак лексікі абмежа-ванага ўжывання (устарэлай і рэгіянальнай), у тым ліку і запазычанняў: імпрэза, амбасада, міліцыянт, паліцыянт, адсотак, наклад, улётка і г. д.;

- актыўнае папаўненне слоўнікавага складу новымі вытворнымі лексічнымі адзінкамі, якія функцыянуюць паралельна з ужо існуючымі: аб'ядновец - літ. стандарт аб'яднальнік; авангар-довы - авангардны; адпачыванец, адпачываль-нік - адпачываючы; бізнесменшчык, бізнесовец, бізнесоўца - бізнесмен і інш.

3 пункту гледжання словаўтварэння названыя з'явы знаходзяць увасабленне ў наступным:

1.Істотным павелічэнні прадуктыўнасці словаў-тваральных фармантаў (як спрадвечных, так і інша-моўных): выступальнік, напаЬальнік, адпачывальнік; міліцыянт, паліцыянт, наступант, выступант.

2.Пашырэнні валентнастных магчымасцей сло-ваўтваральных фармантаў: літаратурны стандарт -дыпламант, адрасант, канкурсант, дактарант і пад. (адназоўнікавыя назвы асоб);

інавацыйнае словаўтварэнне - наступант, вы-ступант, мітынгант (аддзеяслоўныя назвы асоб).

3.Канкурэнцыі словаўтваральных сродкаў і тыпаў, што вядзе да непажаданай словаўтваральнай варыянт-насці ці збыткоўнай лексічнай сінаніміі: міліцыянер -міліцыянт; бізнесмен - бізнесменшчык (бізнесовец, бізне-соўца); балерына - балетніца; культурны - культуровы; рытмічны -рытмоўны; суфіксальны - суфіксавы і інш.

4.Паяўленні новых словаўтваральных ланцужкоў, кампаненты якіх могуць прэтэндаваць на нарматыўнае замацаванне ў лексікаграфічных даведніках, паколькі ад-павядаюць пашыраным у беларускай мове словаўтвараль-ным мадэлям і ліквідуюпь словаўтваральныя лакуны: ба-лет - балетнік - балетніца (балет - артыст балета - бале-рына). Параўн.: гітара - гітарыст - гітарыстка.

5.Паяўленні матываваных адзінак, якія не суадно-сяцца з вядомымі спосабамі словаўтварэння: напры-канцы, напрыпачатку, спашукальнік і інш.

Змены ў сістэме літаратурнай мовы, зразумела, закранаюць не толькі лексіку і словаўтварэнне, але і іншыя ўзроўні моўнай сістэмы (марфалогію, фа-нетыку, правапіс і г. д.). У прыватнасці, у прынятым у 2008 г. Законе Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ўдакладненні і змены накіраваны на набліжэнне пісьмовай бела-рускай мовы да асаблівасцей фанетычнага ладу бе-ларускай мовы і сучаснага беларускага вымаўлення (напрыклад, пашырэнне адлюстравання на пісьме акання ў словах іншамоўнага паходжання, больш паслядоўная перадача на пісьме "ў" і інш.).

Усё гэта сведчыць, што сучасная беларуская мова па-ранейшаму застаецца рэальным сродкам зносін у грамадстве, важнай часткай беларускай духоўнай нацыянальнай культуры і мае тэндэн-цыю да развіцця і ўдасканалення сваёй сістэмы.

 У артыкуле коратка выкладаюцца назіранні за станам сучаснай беларускай мовы ў грамадстве і асаблівасцямі развіцця яе сістэмы. Асноўныя палажэнні артыкула ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў іншых публікацыях і выступленнях аўтара.


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 21; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!