Глава 3. Мова адукацыі, навукі і культуры



Артыкул 21. Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове

Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад'емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сістэмай дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць і асобы іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы.

Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.

Артыкул 22. Мова выхавання ў дзіцячых дашкольных установах

У дзіцячых дашкольных установах, а таксама ў дзіцячых дамах у Рэспубліцы Бела- русь выхаванне вядзецца на беларускай і (або) рускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы або асобныя гру- пы, у якіх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасці.

Артыкул 23. Мова навучання і выхавання, вывучэнне моў у агульнаадука - цыйных школах

У Рэспубліцы Беларусь вучэбная і выхаваўчая работа ў агульнаадукацыйных шко- лах вядзецца на беларускай і (або) рускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых і рас- парадчых органаў могуць стварацца агульнаадукацыйныя школы або класы, у якіх вучэб- на-выхаваўчы працэс вядзецца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

Ва ўсіх агульнаадукацыйных школах Рэспублікі Беларусь вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым.

Парадак вывучэння беларускай мовы вучня-мі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі, вызначаецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне адукацыі.

Артыкул 24. Мова навучання і выхавання ў прафесійна-тэхнічных вучылі- шчах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах

Навучанне і выхаванне ў прафесійна-тэхнічных вучылішчах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

Беларуская мова ва ўсіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь вывучаецца незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці.

Артыкул 25. Мова ў сферы навукі

У Рэспубліцы Беларусь вынікі навукова-даследчых работ афармляюцца на беларус- кай або рускай мове.

Выканаўцы навукова-даследчых работ могуць выбіраць мову публікацый навуко- вых вынікаў.

Артыкул 26. Мова ў сферы культуры

У Рэспубліцы Беларусь мовамі ў сферы культуры з'яўляюцца беларуская і (або)  руская мовы. Гарантуецца захаванне і развіццё культуры на мовах іншых народаў, прад- стаўнікі якіх жывуць у рэспубліцы.

 

 

Глава 4. Мова інфармацыі і сувязі

 

Артыкул 27. Мова сродкаў масавай інфармацыі

У Рэспубліцы Беларусь мовамі сродкаў масавай інфармацыі з'яўляюцца беларуская і (або) руская, а таксама мовы іншых народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у рэспубліцы.

У сродках масавай інфармацыі не дапускаецца скажэнне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы.

Артыкул 28. Мова работы пошты і тэлеграфа

У межах Рэспублікі Беларусь паштова-тэлеграфная карэспандэнцыя ад грамадзян, дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіра-вання і самакіравання, прадпрыемстваў,  устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў прымаецца на беларускай або рускай мове.

Пошта і тэлеграф забяспечваюцца маркамі, канвертамі, паштоўкамі, бланкамі і г. д., надпісы на якіх выконваюцца на беларускай або рускай мове і адпавядаюць патрабава- нням актаў Сусветнага паштовага саюза і Міжнароднага саюза электрасувязі.

Артыкул 29. Мова аб'яў, паведамленняў і рэкламы

Тэксты афіцыйных аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афіш, рэклам і г. д. выконваюцца на беларускай або рускай мове.

Артыкул 30. Мова маркіроўкі тавараў

Маркіроўка тавараў, этыкеткі на таварах, інструкцыі па карыстанню таварамі вы- конваюцца на беларускай або рускай мове.

Маркіроўка тавараў, прызначаных на вываз за межы Рэспублікі Беларусь, выкон- ваецца на беларускай ці рускай мове або на мове заказчыка.

Назвы ў таварных знаках падаюцца на беларускай або рускай мове.

 

 

Глава 5. Мова назваў

Артыкул 31. Мова назваў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў

Афіцыйныя назвы дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і сама- кіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў даюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Пры неабходнасці гэтыя назвы могуць давацца ў пера- кладзе на іншую мову.

Артыкул 32. Мова тапонімаў і картаграфічных выданняў

У Рэспубліцы Беларусь тапонімы (назвы населеных пунктаў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, вуліц, плошчаў, рэк і г. д.) даюцца на беларускай або рускай мове.

Назвы геаграфічных аб'ектаў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, даюцца на беларускай або рускай мове ў адпаведнасці з традыцыяй, а новыя - у транскрыпцыі з мовы арыгінала.

Картаграфічныя выданні, прызначаныя для карыстання ў Рэспубліцы Беларусь, рыхтуюцца і друкуюцца на беларускай або рускай мове.


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 22; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!