Артыкул 9. Мова тэхнічнай і праектнай да-кументацыі



Тэхнічная і праектная дакументацыя ў Рэспубліцы Беларусь рыхтуецца на беларус- кай або рускай мове, а з улікам прызначэння - на іншай мове.

Артыкул 10. Мова дакументаў аб статусе грамадзян Рэспублікі Беларусь

Афіцыйныя дакументы, якія сведчаць статус грамадзяніна, - пашпарт, працоўная кніжка, дакументы аб адукацыі, пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе, а таксама дакументы аб смерці асобы - выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах, а асобныя дакументы пры неабходнасці - на беларускай (рускай) і іншай мовах.

Артыкул 11. Мова з'ездаў, канферэнцый і іншых форумаў

У Рэспубліцы Беларусь рабочымі мовамі з'ездаў, сесій, канферэнцый, пленумаў, пасяджэнняў, нарад, іншых сходаў з'яўляюцца беларуская і (або) руская мовы.

Рабочай мовай міжнародных сходаў і форумаў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца мова, вызначаная ўдзельнікамі сходу ці форуму.

Удзельнікам мясцовых, рэспубліканскіх і міжнародных сходаў і форумаў гаранту- ецца права выбіраць мову выступленняў з забеспячэннем перакладу на рабочую мову.

Артыкул 12. Мова дакументаў па выбарах дэпутатаў і іншых асоб, выбірае - мых на дзяржаўныя пасады народам

Дакументацыя па выбарах дэпутатаў і іншых асоб, выбіраемых на дзяржаўныя пасады народам, афармляецца на беларускай або рускай мове.

Выбарчыя бюлетэні друкуюцца на беларускай або рускай мове.

Артыкул 13. Мова ў сферы абслугоўвання

На транспарце, у гандлі, у сферы медыцынскага і бытавога абслугоўвання ўжыва- ецца беларуская або руская мова, а пры неабходнасці - іншыя мовы.

Артыкул 14. Мова судаводства

У Рэспубліцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай або рускай мове.Пры разглядзе ў судах крымінальных і грамадзянскіх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, што прымаюць удзел у справе і не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца права азная- млення з адпаведнымі матэрыяламі, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на мове, якой яны валодаюць.

Следчыя і судовыя дакументы выдаюцца асобам, што прымаюць удзел у справе, па іх патрабаванню ў перакладзе на мову, якой яны валодаюць.

Артыкул 15. Мова вядзення спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях

Вядзенне спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Калі асоба, што прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове і карыстацца дапамогай перакладчыка.

Артыкул 16. Мова натарыяльнага справаводства

Натарыяльнае справаводства ў Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.

Калі асоба, што звярнулася за ажыццяўлен-нем натарыяльнага дзеяння, не валодае мовамі, на якіх вядзецца справаводства, тэксты дакументаў павінны быць перакладзены ёй натарыусам або іншай службовай асобай, што ажыццяўляе натарыяльнае дзеянне, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Мова пракурорскага нагляду

Акты пракурорскага нагляду ў Рэспубліцы Беларусь складаюцца на беларускай або рускай мове. Пры ажыццяўленні пракурорскага нагляду на гэтых мовах вядзецца і перапіска з усімі дзяржаўнымі органамі, органамі мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыем - ствамі, установамі, арганізацыямі і грамадскімі аб'яднаннямі, размешчанымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У зносінах з органамі пракуратуры, пракурорскага нагляду іншых дзяржаў выкары- стоўваецца прымальная для бакоў мова.

Артыкул 18. Мова юрыдычнай дапамогі

Юрыдычная дапамога грамадзянам і арганізацыям аказваецца на беларускай ці рускай мове або на прымальнай для бакоў мове.

Артыкул 19. Мова міжнародных дагавораў

Міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь заключаюцца:на беларускай і (або) рускай мовах і мове (мовах) другога боку дагавора;на беларускай і рускай мовах, а таксама на мове трэцяга боку, выкарыстоўваемай у якасці даведачнай;

па дамоўленасці бакоў на мове трэцяга боку.

Артыкул 20. Мова ва Узброеных Сілах, іншых вайсковых фарміраваннях Рэс- публікі Беларусь

Ва Узброеных Сілах, іншых вайсковых фарміраваннях Рэспублікі Беларусь ужыва- юцца беларуская і (або) руская мовы.

 

 


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 15; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!