Артыкул 8. Мова справаводства і дакументацыі



Закон Рэспублікі Беларусь

«Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь

“Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”»

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 18 чэрвеня 1998 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 1998 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспубліцы Беларусь ад 26 студзеня 1990 года “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” (ЗЗ БССР, 1990 г., № 4, арт. 46) змяненні і дапаўненні і выкласці яго ў новай рэдакцыі:

 

“Закон Рэспублікі Беларусь аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”

Глава 1. Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб моваху Рэспубліцы Беларусь

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносін у галіне развіцця і ўжывання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, ахову канстытуцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлівых адносін да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы, далейшае ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва народаў.

Артыкул 2. Дзяржаўныя мовы, іншыя мовы ў Рэспубліцы Беларусь

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Рэспубліка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі.

Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, устано-вы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні ствараюць грамадзянам Рэспублікі Беларусь неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі.

Закон не рэгламентуе ўжывання моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой.

Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіра-вання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.

Рашэнне па сутнасці звароту афармляецца на беларускай або рускай мове.

Артыкул 4. Абавязак кіраўнікоў, іншых работнікаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў валодаць беларускай і рускай мовамі

Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб'ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

Артыкул 5. Гарантыі правоў грамадзян пры разглядзе падаваемых імі дакументаў у дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, установы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні

Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, установы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні павінны прымаць і разглядаць дакументы, якія падаюцца грамадзянамі на беларускай, рускай мовах.

Адмова службовай асобы прыняць і разгледзець зварот грамадзяніна на беларус- кай, рускай мовах са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Артыкул 6. Абарона моў

Усякія прывілеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя.

Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.

 

 

Глава 2. Мова дзяржаўных органаў, органаў мясцавага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў

Артыкул 7. Мова актаў дзяржаўных органаў і органаў мясцовага кіравання і самакіравання

Акты дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь прымаюцца і публікуюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

Акты органаў мясцовага кіравання і самакіравання прымаюцца і публікуюцца на бе-ларускай і (або) рускай мовах, а пры неабходнасці - і на нацыянальнай мове большасці насельніцтва той ці іншай мясцовасці.

Артыкул 8. Мова справаводства і дакументацыі

У Рэспубліцы Беларусь мовамі справаводства і дакументацыі, а таксама мовамі ўзаемаадносін дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прад- прыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў з'яўляюцца беларуская і (або) руская мовы.

Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афіцыйных бланках дзяр- жаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах.


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 22; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!