НЕАБХОДНАСЦЬ РЭФАРМАВАННЯ ЭКАНОМІКІ



 

Іванова Г.В.,

студэнтка 4 курса УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Мандрык І.У., доктар гіст. навук, прафесар

 

Да 1985 года БССР дасягнула значных поспехаў у сацяльна - эканамічным развіцці і стала індустрыяльнай краінай. Было распрацавана і выканана 12 пяцігодак, якія характарываваліся не толькі значнымі поспехамі у галінах прамысловасці, сацыяльнай палітыкі, транспарце, чыгунке і г.д., але і значным капіталаукладаннем. Напрыклад: за гады выканання планаў 9-ай, 10-ай і 11-ай пяцігодак на развіццё прамысловасці было выкарастана ў 3 разы больш капіталаўкладанняў у параўнанні з папярэднімі 15-цю гадамі. На сярэдзіну 1985 г. на прадпрыемствах краіны дзейнічала механічныя паточныя і аўтаматычныя лініі; развіваўся чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны і г.д транспарт;удасканальваўся гарадскі транспарт (тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску). Але аб'ём валавай сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос толькі ў 1,6 раза, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання. Паскараўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. Рабіліся некаторыя захады па вырашэнні сацыяльных задач: у вытворчых галінах народнай гаспадаркі былі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады у выніку чаго,заработная плата рабочых і служачых павысілася на 63% і склала 173 руб. у месяц, аплата калгаснікаў – больш чым у 2,7 раза і склала 154 руб.; палепшана забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання; ўведзены дадатковыя ільготы інвалідам ВАВ і г.д. Аднак экстэнсіўны характар развіцця савецкай эканомікі, нарастанне эканамічных цяжкасцей, канцэнтрацыя сродкаў у цяжкай і ваеннай прамысловасці абмяжоўвалі магчымасць вырашэння сацыяльных праблем; рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Эканамічныя вынікі: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці БССР у 9-ай 5-цы склаў 8,3%, у 10-ай – 5,5 %, у 11-ай – 5,0%. Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы. Усё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння [4].

Асноўнымі напрамкамі і задачамі сацыяльна-эканамічнаго развіцця на перыяд 1985 – 1990 годы былі: павышэнне тэмпаў эфектыўнасці развіцця эканомікі; павялічэнне нац. даходу; павышэнне аб’ёму вытворчасці прадукцыі і тэмпаў хімізацыі і электрафікацыі народнай гаспадаркі; паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу і развіцця навукі; развіццё цяжкай прамысловасці і аграрна-прамысловаго комплексу і рэалізацыя харчовай праграмы; развіццё вытворчасці тавараў народнага спажывання і сферы паслуг; развіццё транспарту і сувязі; капітальнаяе будаўніцтва; павышэнне ўзроўню жыцця народа; ахова навакольнага ассяроддзя; развіццё знешнеэканамічных сувязей [2, с.2-7].

Дэвізамі працоўнага народа Віцебшчыны з’яўляліся:“Не адкладваючы на заўтра”, “Дарогу творчасці і ініцыятыве”, “Дэвіз-ударная праца”,“Сцяжынкамі здароўя” [3, с. 3].

За гады апошняй 12-ай 5-кі поспехі ў сацыяльна – эканамічным развіціі БССР дазволілі перайсці на новы ўзровень. Пра гэта нам сведчаць наступныя дадзенныя: 1) валавы нацыянальны прадукт павялічыўся на 5,3%, нацыянальны даход на 4,8%, а прадукцыйнасць працы на 4,6%; [5, с.1,4] 2) агульнаэканамічныя паказчыкі: працоўнымі калектывамі быў дасягнуты рост аб’ёмаў прадукцыі і прадукцыйнасці прамысловасці: 99,96/99,94; узрасла вытворчасць тавараў народнага спажывання; выкананы план рознічнага тавараабароту; выторчасць прамысловай прадукцыі павялічылася на 4,8%, а прадметаў спажывання на 6,1%; аб’ём прадукцыі аграпрамысловага комплексу ўзрос на 6,4%; 3) развіццё матэрыяльнай вытворчасці прамысловасці: прырост прамысловасці склаў - 2,4%; выпрацоўка прадукцыі на працуючага узраслала на 4,7%; тавараў народнага спажывання выпушчана на 1,5 мілр. руб., што на 4,1% больш чым у 1988 г.; узрос выпуск тавараў лёгкай прамысловасці на1,8%; 4) капітальнае будаўніцтва: аб’ём дзяржаўных укладанняў склаў 74%, а раней быў 65%; 5) сацыяльнае развіццё і павышэнне узроўню жыцця народа: сярэднямесячная зарплата рабочых і служачых у прамысловасці узрасла на 9,3%,а ў будаўніцтве-на 12,8%; 6) жыллёвае і сацыяльна-культурнае будаўніцтва: было пабудавана 91,9 тысяч кватэр, агульнай плошчай 5,5 міл. метраў квадратных; на буд. жылля капітальных укладанняў на 9% было больш, чым раней; пабудавана шмат дашкольных устаноў і гадавая праграма будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнай сферы была выканана [1, с. 2 ].

 

Літаратура:

1. Аб выніках дзяржаўнага плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця горада Віцебска за 1989 год/Паведамленне віцебскага гарадскога бюро статыстыкі//Віцебскі рабочы.– 1989. – 5 ліст. – С. 3.

2. Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця на 1986-1990 гады і на перыяд да 2000 года/Пастанова XXVI з’езда КПСС//Віцебскі рабочы.–1986.–9 сак.–С. 2- 7.

3. Дэвіз-ударная праца/Абязательствы прыняты на агульным сходзе калгаснікаў//Віцебскі рабочы.– 1987. – 3 студз. – С. 1.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі//Веб-страніца группы 04 РФФ Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта [электрон. рэсурс]. – Мінск., 2005. Рэжым доступа: http://bseu-04rff.narod.ru/podgotovka.files/History.files/16-17.htm. - Дата доступа: 07.02.2012 г.

5. Эканоміка рэспублікі: вынікі года/БЕЛТА//Віцебскі рабочы. – 1990. – 13 лют. – С. 1,4.

 


Дата добавления: 2018-05-09; просмотров: 272; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!