Арфаэпічная інтэрферэнцыя.



Арфаэпічная [2] інтэрферэнцыя звязана з парушэннямі правіл вымаўлення гукаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Напрыклад, у маўленні білінгва часта сустракаецца няправільнае вымаўленне спалучэння чц (у бочцы правільна вымаўляць у [ боццы ]), шс (стараешся - [ старайэс’с’а ]), мяккіх свісцячых зычных гукаў (звер - [ з’в’эр ], снег - [ с’н’эх ], смяротнасць - [с’м’аротнас’ц’]).

Вымаўленне зычных гукаў залежыць ад таго, якія гукі ідуць пасля яго, а таксама ад пазіцыі ў слове (на канцы слова ён знаходзіцца ці ў сярэдзіне слова).

Правілы вымаўлення зычных гукаў:

1) звонкія зычны на канцы слова аглушаюцца: мароз - [марос] медзь - [м’эц’] код - [кот] дождж - [дошч] праз плот - [прас] плот; 2) звонкія перад глухімі аглушаюцца: ножка - [ношка] бегчы - [б’эхчы] складчына - [склаччына] дзядзька - [дз’ац’ка] мужчына - [мушчына]; 3) глухія перад звонкімі азванчаюцца: вакзал - [вагзал] касьба - [каз’ба] жаніцьба - [жан’ідз’ба] лічба - [л’іджба]; 4) свісцячыя перад шыпячымі робяцца шыпячымі: бесчалавечна [б’эшчалав’эчна] заказчык- [закашчык] заязджаць - [зайажджац’] зжаваць - [жжавац’] з чаромхай - [ш чаромхай] без шапкі - [б’аш шапк’і]; 5) шыпячыя перад свісцячымі робяцца свісцячымі: на дошцы - [на досцы] мыешся - [мыйэс’с’а] на печцы - [на п’эццы]; 6) свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі гукамі памякчаюцца: знічка - [з’]нічка з лесу - [з’] лесу зайздрасць - зайздра[с’]ць з’езд - [з’йэст]; 7) н перад мяккімі [з’], [с’], [дз’], [ц’] памякчаецца: манпансье - манпа[н’]сье венцер - ве[н’]цер.

Правілы вымаўлення некаторых спалучэнняў зычных гукаў:

спалучэнне літар вымаўленне гукаў прыклады
дч тч [чч] перакладчык - перакла[чч]ык лётчык - лё[чч]ык
стч [шч ] Брэстчына - Брэ[шч]ына
шск жск хск [ск ] латышскі –латы[ск]і нясвіжскі – нясві[ск]і казахскі - каза[ск]і
гск [хск] выбаргскі - выбар[хск]і
кск дск [цк ] [цк] таджыкскі – таджы[цк]і гарадскі - гара[цк]і
сцк [ск ] журналісцкі - журналі[ск]і
цк [цк ] славацкі - слава[цк]і
ск [ск ] палескі - пале[ск]і
дств [цтв] параходства - парахо[ц]тва
цтв [ цтв] ткацтва - тка[цт]ва
тс [цс ] дзетсад - дзе[цс]ад
кз [гз ] вакзал - ва[гз]ал
фг [ўг ] афганец - а[ўг]анец

У выніку правільнага літаратурнага вымаўлення гукаў беларускай мовы нярэдка ўзнікаюць выпадкі несупадзення напісання з вымаўленнем:

1. Гукавое абазначэнне літары і як [ы] і [й]: іголка і шпрыц [іголка й шпрыц], міжінстытуцкі [міжынстытуцк’і].

2. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: анастамоз [анастамос], боязь [бойась ].

3. Прыпадабненне па глухасці / звонкасці: грузкасць [грускас’ц’], вадкі [ватк’і], носьбіт [нозьб’іт].

4. Прыпадабненне па свісцячасці / шыпячасці: счын [шчын], снішся [с’н’іс’с’а].

5. Прыпадабненне па мяккасці: поўсцінка [поўс’ц’інка], гнісці [гніс’ц’і].

6. Вымаўленне спалучэнняў зычных дч, тч - матчына [маччына], спадчына [спаччына], стч – Брэстчына [ брэшчына], шск – інгушскі [інгуск’і ], жск – пецярбуржскі [п’эц’арбурск’і], хск – цюрыхскі [цюрыск’і], гск – выбаргскі [выбархск’і], дск – суседскі [ сус’эцк’і], кск - узбекскі [ уз’б’эцк’і], сцк – фашысцкі [фашыск’і], дств - людства [л’уцтва ], тс – спартсмен [спарцс’м’эн], кз – пакгаўз [паггаўс ], фг – Афганістан [аўган’істан].

IІІ. ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ ЗАНЯТКАЎ:

1. Беларуская мова: энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал. Б.І. Сачанка (гал. рэд.). – Мінск: БелЭН, 1994. – 655 с.

2. Выгонная Л.Ц. Псіхалінгвістычныя аспекты беларуска-рускага білінгвізму / Л.Ц. Выгонная // Беларуская лінгвістыка. – 1996. – Вып. 45. – С. 11 – 14.

3. Лукашанец А. Моўныя праблемы жыцця сучаснага беларускага грамадства / А. Лукашанец // Роднае слова. – 2008. – № 1. – С. 108 – 112.

4. Паўлоўская Т.А. Маўленчая інтэрферэнцыя ў сучасным гарадскім асяроддзі / Т.А. Паўлоўская // Весці БДПУ. Серыя 1. – 2007. - №1. – С. 65 – 70.

5. Роўда І. Некаторыя аспекты функцыянавання беларускай і рускай моў / І. Роўда // Роднае слова. – 2003. - №6. – С. 36 – 38.

 

 


[1] Фанетыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае асаблівасці гукаў мовы.

[2] Арфаэпія – раздзел мовазнаўства, які вывучае правільнае вымаўленне гукаў


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 12; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!