Беларуска-руская інтэрферэнцыя і прычыны яе ўзнікнення.



Рускай мовай у актыўна валодае большасць беларусаў, што тлумачыцца блізкасцю беларускай і рускай моў, агульнасцю культуры, даўнасцю традыцый. Аднак блізкасць сістэм усходнеславянскіх моў, забяспечваючы носьбіту мовы адносна лёгкае разуменне пісьмовага і вуснага тэксту, не з’яўляецца тоеснасцю. Таму гэты працэс не толькі не садзейнічае, але і перашкаджае авалоданню рускай мовай. Блізкароднасны характар руска-беларукага двухмоўя, з аднаго боку, спрыяе яго пашырэнню, садзейнічае выкарыстанню рускай мовы практычна ўсімі беларускімі носьбітамі ў даволі высокай ступені, а з другога боку, спараджае пэўныя праблемы. У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Пад інтэрферэнцыяй разумеецца адхіленне ад норм у кантактуючых мовах, перанос норм роднай мовы на другую ў працэсе маўлення. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму. Такім чынам, для выяўлення інтэрферэнцыі неабходна ведаць нормы (законы, правілы) мовы. Навукоўцы адрозніваюць чатыры прычыны парушэнняў норм (інтэрферэнцыі) сучаснай беларускай літаратурнай мовы:

1. Няведанне або слабае засваенне літаратурных норм.

2. Уплыў дыялектнай мовы на літаратурную.

3. Уплыў суседніх моў на літаратурную мовы – рускай, польскай, украінскай і літоўскай.

4. Уздзеянне адных літаратурных моў на другія.

Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Таму вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: акцэнтная, фанетычная, марфалагічная, сінтаксічная, лексічная, словаўтваральная.


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 31; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!