Акцэнтная інтэрферэнцыя



Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха, рус. кишк'а – бел. к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзін'аццаць, рус. посл'анец – бел. паслан'ец. Кожнае слова мае свой націск, але пры змяненні слова націск можа пераходзіць на іншы склад. У простых словах звычайна адзін націск, складаныя ж словы могуць мець два і больш націскі (напрыклад, у слове а́эрафо́тазд ы́ мак тры націскі, але адзін з іх галоўны; а́нтрапаген е́ з, во́дазабясп е́ чанасць, кля́твапаруш э́ нне і інш.)

Як паказвае практыка, пры ўжыванні некаторых слоў націск неабгрунтавана пераносіцца на іншы склад (адзі́наццаць, чаты́рнаццаць, сака́вік, зна́хар замест адзіна́ццаць, чатырна́ццаць, сакаві́к, знаха́р і інш.)

Парушэнне акцэнталагічных нормаў назіраецца ў граматычных формах некаторых слоў:

· у дзеясловах прошлага часу множнага ліку (правільна: узялі́, далі́, прынялі́, аддалі́ і інш.);

· у дзеясловах 2 асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу (правільна: жывяце́ або жывяцё́, гледзяце́ або гледзяцё́ і інш.);

· часам памылкі дапускаюцца ў прыслоўях вышэйшай ступені параўнання (правільна: вышэ́й, бліжэ́й, дале́й і інш.).

Разам з тым у мове існуе пэўная група слоў, якія дапускаюць варыянтную пастаноўку націску (ла́скавы і ласкавы́, лі́тасцівы і літасці́вы, на́нава і нано́ва, су́праць і супро́ць, наво́кал і навако́л і інш.)

У некаторых выпадках пэўнае слова можа змяняць свой націск пад уплывам размоўнай, дыялектнай ці прафесійнай лексікі, але гэта не значыць, што ў падобных выпадках словы будуць акцэнталагічнымі варыянтамі (напрыклад, дыялектная форма крапі́ва, у літаратурнай мове - крапіва́)

У мове медыкаў пашыраны прафесійныя акцэнталагічныя варыянты і́нсульт, артапеды́я, каклю'ш (у літаратурнай мове інсу́льт, артапе́дыя, ко́клюш).

 


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 22; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!