Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У нашым дынамічным высокатэхналагічным свеце асаблівую актуальнасць набываюць пытанні гуманітарнага жыцця грамадства. І сёння зразумела кожнаму беларусу, што, толькі захаваўшы сваю гістарычную памяць, нацыянальную культуру, нацыянальныя традыцыі, можна заставацца чалавекам сярод людзей і ганарыцца сваім месцам у той супольнасці, у якой наканавана жыць. Нягледзячы на тое, што ў свеце існуе больш за 3, 5 тысячы моў, нярэдка вельмі імкліва мовы знікаюць з твару зямлі. Паміранне мовы з’яўляецца стратай не толькі для саміх носьбітаў мовы, але і для ўсяго чалавецтва, таму што траціцца частка той культуры, якую ўсё чалавецтва набыло за пяпярэдні перыяд. Беларуская мова як нацыянальная мова беларусаў, аднаго з усходнеславянскіх народаў, належыць да ліку жывых нармалізаваных літаратурна-пісьмовых моў сучаснасці. На працягу многіх гадоў існавання склаўся яе слоўнік, выпрацаваліся фанетыка-арфаэпічная і граматычная сістэма, вызначыліся літаратурныя нормы функцыянавання ўсіх без выключэння яе ўзроўняў і аспектаў. Аднак многія даследчыкі адзначаюць, што з беларускай мовай ёсць пэўныя праблемы - не ў плане развіцця яе сістэмы, а ў плане яе становішча і стану ў сучасным грамадстве, яе запатрабаванасці як рэальнага сродку зносін.
Нягледзячы на тое, што зусім нядаўна родная мова была занесена ў міжнародны атлас моў у групу, дзе знаходзяцца мовы ў стане рызыкі вымірання, сёння беларуская мова – гэта адна з найбольш пашыраных пісьмовых моў свету. З 3,5 моў свету не больш за 400 з’яўляюцца высокаразвітымі. Па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ў ваходзіць у першую сотню гэтых моў. А гэта значыць, што яна займае сваё належнае месца і сярод славянскіх моў, і сярод моў свету.
|
|
Сёння беларуская мова з’яўляецца высокаразвітай мовай, якая можа паспяхова абслугоўваць усе сферы жыцця сучаснага грамадства. Нягледзячы на тое, ёсць істотныя праблемы з існаваннем беларускай мовы як сродку зносін (паніжэнне амунікатыўнай функцыі), і на пачатку XXI стагоддзя наша мова выяўляе высокую ступень жыццяздольнасці. Так, беларуская мова вузка, але прысутнічае ў афіцыйных сферах ужытку, разам з тым яна сёння рэальна запатрабаваная як сродак зносін у іншых сферах грамадскага жыцця. Феноменам яе сучаснага існавання з’яўляецца тое, што яна выяўляе тэндэнцыю да пранікнення ў новыя, актуальныя сферы. Перш за ўсё, гэта сфера інтэрнэт-камунікацыі. Асабліва моладзь, якая мае справу з гэтай сферай дзейнасці, можа бачыць, наколькі шырока беларуская мова прадстаўлена ў гэтай прасторы. Па-другое, сучасная беларуская літаратурная мова дастаткова актыўна пранікае ў сферу, дзе яе абсалютна не было дваццаць гадоў таму, - у сферу набажэнства. Сучасная нацыянальная мова гучыць і ў каталіцкім касцёле, і ў праваслаўнай царкве. А гэта значыць, што яна запатрабаваная як элемент духоўнага жыцця беларускага грамадства. Такім чынам беларуская мова пашырае сваю камунікатыўную прастору.
|
|
Праблемай застаецца тое, што сёння беларускамоўным людзям не хапае беларускамоўнага асяроддзя. Але гэты аспект можна разглядаць і з іншага боку, паколькі беларускамоўны асяродак не вычэрпваецца толькі літаратурнай мовай. Нацыянальная мова прадстаўлена шэрагам іншых разнавіднасцей – народныя гаворкі, сацыяльныя дыялекты (дадатковыя сродкі зносін асобных сацыяльных, прафесійных і ўзроставых калектываў) і той варыянт беларускай літаратурнай пісьмовай мовы, якую мы назваем “тарашкевіцай” (сістэма беларускай мовы, якая функцыянавала ў 20-я гады XX стагоддзя і арыентавалася на нормы, уведзеныя Б.А. Тарашкевічам у “Беларускай граматыцы для школ”), і беларускамоўная трасянка – тая частка вуснага маўлення, якую мы можам класіфікаваць як пераважна беларускае маўленне з элементамі рускай мовы. Аднак ёсць сферы, дзе выкарыстоўваецца толькі беларуская літаратурная мова – сфера школьнага навучання, афіцыйны ўжытак, сродкі масавай інфармацыі.
Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 21; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!