Палітыка беларусізацыі ў дачыненні да беларускай мовы



 

Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года нацыянальна-вызваленчы рух прыкладаў вялікія намаганні па ажыццяўленні ідэі стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Аснову дзяржаўнага суверэнітэту яго прадстаўнікі бачылі ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У выніку шматгадовай паланізацыі і русіфікацыі яе стан знаходзіўся на крайне нізкім узроўні. Таму дзеячы абвешчанай у скавіку 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) разгарнулі работу па развіцці беларускай мовы і культуры. У красавіку 1918 года пастановай Народнага сакратарыята БНР яна пабвяшчаецца дзяржаўнай мовай рэспублікі. Створаны ў лютым 1918 года Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) праводзіў культурна-асветніцкую работу. Яго ўзначальваў А.Р. Чарвякоў (1892 – 1937). Тут працавалі такія дзеячы нацыянальна-культурнага адраджэння, як Д.Ф. Жылуноўскі (Ц. Гартны) (1887 – 1937 ), І.Я Піятровіч (Янка Нёманскі) (1890 – 1937), Б.А. Тарашкевіч (1892 – 1938) і інш. Белнацкам заснаваў першую савецкую газету на беларускай мове “Дзянніца”, выдаваліся часопісы “Чырвоны шлях”, “Беларуская крыніца”, працы па гісторыі і культуры Беларусі, мастацкія творы. За кароткі час выйшла 17 кніг, 10 з якіх – на беларускай мове. Па ініцыятыве Белнацкама з ліпеня да жніўня 1918 года ў Маскве працаваў Беларускі народны ўніверсітэт, заняткі якога наведвалі пераважна настаўнікі Беларусі. Яны слухалі лекцыі па беларускай мове, літаратуры, эканоміі, геграфіі і інш.

З пазітыўнымі набыткамі БНР у нацыянальна-культурным адраджэнні не магла не лічыцца ўтвораная ў 1919 годзе Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), якая пасля вызвалення ў 1920 годзе Беларусі ад палякаў робіць важныя крокі на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння. БССР вялікадзяржаўны шавінізм лічыць галоўнай небяспекай у той час. У гэтай сувязі падкрэслівалася неабходнасць дабівацца даверу раней прыгнечаных нацый, развіваць на іх роднай мове органы ўлады, суда, установы агульнаадукацыйнага і прафесіянальна-тэхнічнага напрамку, культурна-асветніцкія арганізацыі, прэсу і тэатр. Ставілася задача неабмежаванага ўжывання беларускай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры.

Ідэя будавання роднага дзяржаўнага і культурнага дома натхняла многіх нацыянальна свядомых беларусаў, якія па волі лёсу апынуліся далёка за яе межамі, на служэнне Радзіме. З Адэсы вяртаюцца такія выдатныя дзеячы беларускай культуры, як Сцяпан Некрашэвіч (1883 – 1937), Міхайла Грамыка (1885 – 1969), Міхайла Піятуховіч (1891 - 1938).

Вялікай цяжкасцю на шляху нацыянальнага адраджэння з’яўлялася адсутнасць кніг, падручнікаў, слоўнікаў на беларускай мове. Таму пачалася работа па стварэнні і выпуску вучэбнай і навукова-папулярнай літаратуры на роднай мове. З 1920 па 1921 на беларускай мове было надрукавана пяць падручнікаў па беларускай мове. Сярод іх “Разразная азбука”, “Роднае слова”, “Правапіс беларускае мовы” Язэпа лёсіка, “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, “Лемантар” Сцяпана Некрашэвіча і інш.

Афіцыйна курс на ажыццяўленне беларусізацыі пачаўся ў ліпені 1924 года, калі пленум ЦК КПБ намеціў шырокую праграму нацыянальна-культурнага адраджэння. Пад беларусізацыяй разумелася наступнае:

1) развіццё беларускай культуры: стварэнне школ, тэхнікумаў, вну на беларускай мове навучання, адкрыццё культурна-асветных устаноў, развіццё беларускай літаратуры, выданне на беларускай мове кніг, часопісаў, газет, разгортванне навукова-даследчай работы па ўсебаковым вывучэнні гісторыі Беларусі;

2) вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, парфесійную і грамадскую работу;

3) перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага апаратаў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову.

Асноўным пытаннем беларусізацыі з’яўлялася пашырэнне сферы функцыянавання беларускай мовы. Пад уплывам працэсаў русіфікацыі яна амаль знікла з ужывання. у свядомасці насельніцтва ўкараніліся погляды на беларускую мову як на “няпаўнапраўную”. Таму другі Усебеларускі з’езд Саветаў у 1920 годзе ў рэзалюцыі па дакладзе аб народнай адукацыі, а затым сесія Цэнтарльнага Выканаўчага Камітэта, якая разгледзела гэтыя пытанні, распрацавалі меры па ўзмацненні ролі беларускай мовы ў грамадскім жыцці. Было прызнана раўнапраўе беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай моў, што дало магчымасць усім нацыянальнасцям рэспублікі развіваць сваю культуру на роднай мове. Аднак беларуская мова як мова большасці насельніцтва карэннай нацыі была абрана ў якасці асноўнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі.

У рэспубліцы актывізавалася работа па беларусізацыі школ і навучальных устаноў. Так, у 1924 – 1925 гадах на родную мову былі пераведзены ўсе пачатковыя школы на тэрыторыі рэспублікі. Акрамя таго, беларуская мова з’яўлялася абавязковым прадметам вывучэння і не толькі ў беларускіх школах. Разгортвалася работа па беларусізацыі прафесійных школ, тэхнікумаў, вышэйшых навучальных устаноў.

Значная работа праводзілася па беларусізацыі нацыянальных вайсковых часцей. Палітычны аддзел дывізіі ажыццяўляў перапіску з часцямі толькі на беларускай мове. на вядзенне справаводства па-беларуску перайшлі некаторыя часці воінскай дывізіі.

Па меры асэнсавання складанасці ажыццяўлення працэсаў нацыянальна-культурнага адраджэння дзяржаўныя ўлады пайшлі на тое, каб ажыццяўляць супрацоўніцтва ў развіцці эканомікі, навукі, культуры Беларусі з інтэлігенцыяй, якая знаходзілася ў эміграцыі. Так, атрымаў дазвол вярнуцца на Бацькаўшчыну адзін з актыўных дзеячаў урада БНР А.А. Смоліч (1891 – 1938). У кастрычніку 1923 года вярнуўся ў Мінск пісьменнік Максім Гарэцкі (1893 – 1939). Прыехаў з Прагі паэт Уладзімір Жылка (1900 – 1933). У канцы 1927 года вярнуўся на Радзіму актыўны беларускі нацыянальна-палітычны дзеяч, былы прэм’ер урада БНР Вацлаў Ластоўскі (1883 – 1938).

Наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай патрабавала некаторых змен у яе правапісе і азбуцы, парвядзення марфалагічнага, фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання. Важным крокам на гэтым шляху з’явілася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі, якая праходзіла 14 – 21 лістапада 1926 года ў Мінску. Характэрнай асаблівасцю канферэнцыі з’яўлялася тое, што ў ёй удзельнічалі вядомы прадстаўнікі беларускай культуры, якія па розных прычынах апынуліся за межамі БССР (В.Ю. Ластоўскі, У. Жылка, А. Галавінскі і інш.).

Удзельнікі канферэнцыі працавалі як на пленарных пасяджэннях, так і ў графічнай, правапіснай і літаратурнай камісіях. Цэнтральнымі момантамі працы канферэнцыі былі пытанні беларускага правапісу і азбукі. Даклады па іх рэформе зрабілі Язэп Лёсік і Сцяпан Некрашэвіч. Пасля спрэчак па дакладах правапісная камісія дэталёва абмеркавала прапанаваныя прамоўцамі праекты змен. Канферэнцыя паказала, што працы па мовазнаўстве робяцца набыткам усяго славянскага народа, што разам з імі і сама беларуская мова па праву пачынае займаць сярод іншых славянскіх моў належнае ёй месца. Канферэнцыя выказала свой аўтарытэтны голас і прыняла шэраг жыццяздольных паправак да правапісу.

Аднак вынікамі канферэнцыі застаўся незадаволены ЦК КПБ. На яго думку, яе пасяджэнні выявілі наяўнасць нацыянкал-дэмакратычных элементаў, якія актывізаваліся падчас канферэнцыі, таксма было адзначана незабеспячэнне партыйнай лінііі. У знак нязгоды з гэтым У.М. Ігнатоўскі падаў заяву аб вызваленні яго ад абавязкаў старшыні камісіі па дапрацоўцы пастановы аб выніках канферэнцыі.

У снежні 1926 года бюро ЦК КПБ зацвердзіла рэзалюцыю аб акадэмічнай канферэнцыі, у якой гаварылася, што канферэнцыя выявіла нацыяналістычныя захапленні, а таксама ажыўленне нацыянал-дэмакратычных тэндэнцый у некаторых колах беларускай інтэлігенцыі. Была вызначана памылковай пастанова аб лацінцы, што адлюстроўвала тэндэнцыі некаторай часткі інтэлігенцыі да “самастойнасці” і арыентацыі на Захад. Вялікай “крамолай” лічылася невыкананне камуністамі, якія выступалі на пасяджэннях, дырэктыў бюро аб неабходнасці паказу лініі партыі ў культурным будаўніцтве.

З канца 20-х гадоў у краіне пачынаецца працэс згортвання нацыянальных моў. Партыйным кіраўніцтвам выказваліся думкі аб тым, што пасля сусветнага імперыялізму пройдуць некалькі этапаў развіцця, на якіх акрамя нацыянальных моў будзе фарміравацца адна міжнацыянальная мова. Сталін і яго акружэнне пачалі сцвярджаць, што для СССР такой мовай стане руская. Такія навацыі на доўгія часы мелі адбітак на развіцці нацыянальных моў, якія апынуліся на мяжы вымірання.

У жніўні 1926 года ў самы разгар беларусізацыі ЦК КПБ пасылае на месцы закрытае пісьмо, у якім ставіцца пытанне аб неабходнасці ўзмацненні кіруючай ролі партыі ў культурна-моўным будаўніцтве праз кожнага кмуніста, і асабліва тых, дзейнасць якіх звязана з культурнай сферай. Аднак адсунуць інтэлігенцыю ў бок з дарогі нацыянальна-культурнага адраджэння не ўдавалася. Заставалася адзінае выйсце: сілай улады ўбіраць з дарогі найбольш свядомых прадстаўнікоў інтэлігенцыі. КПБ канстатуе аб тым, што нацыяналістычныя колы інтэлігенцыі падмяняюць пралетарскі змест дробнабуржуазным. Гэта азначала канчатковую падмену ў культурным развіцці агульначалавечых каштоўнасцей класавымі. Афіцыйнай палітыкай станавілася барацьба з лепшай свядомай часткай беларусаў, якая выступала супраць партыйнага дыктату. Такім прадстаўнікам інтэлігенцыі надауваўся ярлык нацыяналістаў, што прыраўноўвалася да “кулака” ці “нэпмана”. У гэты час стала фабрыкавацца справа “Саюз вызвалення Беларусі”. Вясной-летам 1930 года па гэтай справе першапачаткова было арыштавана 108 чалавек. Срод іх наркамы Д.Ф. Прышчэпаў (1896 – 1940) і А.В. Баліцкі, вядомыя пісьменнікі і навукоўцы. У канцы следства 18 чалавек усё-такі вызвалілі з-пад арышту. Так трагічна была абарвана беларусізацыя. Распачалася жорсткая, бязлітасная вайна супраць інтэлігенцыі, усяго народа, якую павёў Сталін і яго паплечнікі.

 


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 13; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!