Тэма 1. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі.



Важнасць вызначэння сутнасці паняццяў "спецыяльная лексіка", "тэрмін", "тэрміналогія", "наменклатурная назва" для вызначэння месца спецыяльнай лексікі, тэрміналогіі, наменклату-ры ў сістэме лексічных сродкаў мовы. Спробы вызначэння сутнасці гэтых паняццяў ад старажытнагрэчаскай традыцыі часоў Платона да нашага часу. Суаднесенасць са строгай дэфініцыяй, спецыяльная сфера выкарыстання, сістэмнасць тэрміналогіі, адрозненне і падабенства гэтых прымет з прыметамі агульнаўжывальных слоў. Адметныя рысы тэрміналогіі. Два асноўныя падыходы да вызначэння месца тэрміналогіі ў лексічнай сістэме мовы. Ці супрацьпастаўлена спецыяльная лексіка агульнаўжывальнай?

Роля пісьмовай традыцыі, наяўных лексічных, словаўтваральных, лексіка-семантычных сродкаў, дзяржаўнай моўнай палітыкі ў выкананні сучаснымі літаратурнымі мовамі навуковых, адукацыйных, культурных функцый.

Агульнасць асноўных моўных заканамернасцей утварэння і крыніц фарміравання тэрміналогіі і агульнаўжывальнай лексікі. Асновы станаўлення і развіцця спецыяльнай лексікі нацыянальнай мовы. Узнікненне пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Помнікі матэрыяльнай культуры XI-XII стагоддзяў з надпісамі. Справавыя запісы і прыватныя лісты на бяросце (берасцяныя граматы) як сведчанне шырокага выкарыстання пісьменства сярод насельніцтва старажытных беларускіх зямель і выпрацоўкі элементаў афіцыйна-справавога стылю. Старажытныя рукапісныя кнігі. Культурна-асветніцкая спадчына Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага, Ефрасінні Полацкай. Шырокае адлюстраванне беларускамоўных асаблівасцей насельніцтва Полацкага і Тураўскага княстваў у пісьмовых помніках XIII стагоддзя. Я.Ф.Карскі аб этнагенезе беларусаў і старажытным перыядзе фарміравання беларускай мовы.

 


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 11; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!