Тэма 2.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеялоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы.



Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці назоўнікаў як моўных сродкаў выражэння прадметнасці. Асаблівасці выкарыстання і правапісу назоўнікаў розных скланенняў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Асаблівасці колькасна-іменных спалучэнняў і іх скланенне. Склонавыя формы імён і прозвішчаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці прыметнікаў як моў-ных сродкаў выражэння непрацэсуальнай прыметы. Асаблівасці скланення і выкарыстання беларускіх прыметнікаў. Выкарыстанне і ўтварэнне форм вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прымет-нікаў. Субстантывацыя прыметнікаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавым значэннем. Выкарыстанне склонавых форм лічэбнікаў ў кантэксце, скланенне лічэбнікаў. Асбалівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя адметнасці займеннікаў як слоў з "замяняльнай", "указальнай функцыяй", як моўнага сродку лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Асаблівасці скланення і выкарыстання беларускіх займеннікаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці дзеяслова як моўнага сродка выражэння дзеянння, працэсу. Асаблівасці формазмянення і выкарыстання дзеясловаў. Шматзначнасць і сінаніміка дзеяслоўных формаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці дзеепрыметнікаў як моўных сродкаў выражэння працэсуальнай прыметы. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў ў беларускай мове. Сродкі замены не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці дзеепрыслоўяў як моўных сродкаў выражэння дадатковага, пабочнага дзеяння. Асаблівасці ўтварэння і выкарыстання дзеепрыслоўяў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці прыслоўяў як моўнага сродку выражэння прыметы дзеяння. Асаблівасці выкарыстання і правапісу прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.

Камунікатыўныя і тэкставыя асаблівасці нязменных часцін мовы. Асаблівасці выкарыстання прыназоўнікаў у беларускай мове. Пераход прыназоўнікавых форм назоўнікаў у прыслоўі. Роля злучнікаў у тэксце. Роля часціц ў тэксце. Правапіс часціц.

 


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 19; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!