Тэма 1. Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы. Беларуская графіка. Нормы сучаснага беларускага вымаўлення



АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ

 

Кафедра беларусазнаўства

 

  ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па вучэбнай працы   ______________ Мацюшэўская В.К. «_____» ______________ 2004 г.  

 

ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

 

 

па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

 

 

для студэнтаў спецыяльнасцей “Дзяржаўнае кіраванне і права”, “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”.

 

Узгоднена

 

Начальнік

вучэбна-метадычнага ўпраўлення Язэпчык У.У.

 

 

2004г.


Вучэбная праграма распрацавана на аснове праграмы курса "Беларуская мова: спецыяльная лексіка" (Антанюк Л.А.) і патрабаванняў да прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў з кваліфікацыяй "юрыст", "эканаміст-мэнэджэр", "мэнэджэр-эканаміст інфармацыйных сістэм".

 

 

Распрацоўшчык праграмы: Антанюк М.Г., выкладчык.

 

Праграма разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры беларусазнаўства

 

Пратакол № 1

ад «16» верасня 2004г.

 

Загадчык кафедры

 

___________ Антанюк Л.А.

 

Праграма адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння саветам Інстытута дзяржаўнага кіравання

 

 

Пратакол №

ад «_____» ___________ 2004г.

 

Дырэктар інстытута

 

___________ Рашэтнікаў С.В.

 

 


 

I. Мэта і задачы дысцыпліны «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

Мэта гуманітарнай, у прыватнасці, беларускамоўнай адукацыі студэнтаў па спецыяльнасці -- не толькі паглыбіць іх веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасц і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы.

 

Асноўнымі задачамі курса з'яўляюцца:

· арыентацыя на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў;

· усведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа;

· пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.

 

У выніку засваення курса «Беларуская мова: спецыяльная лексіка» студэнт павінен

ведаць:

- паходжанне і гістарычнае развіццё беларускай літаратурнай мовы;

- адметныя асаблівасці беларускай мовы;

- фанетычны склад сучаснай беларускай мовы;

- асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення (націскных і ненаціскных галосных, зычных і іх спалучэнняў);

- спецыфіку лексічнага складу беларускай мовы, яго характарыстыку паводле сферы выкарыстання;

- асновы справаводства і дакументацыі на беларускай мове;

- асноўныя стылі беларускай мовы;

- граматычныя асаблівасці беларускай мовы;

- адметныя рысы афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў;

- сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурныя назвы”;

- гістарычнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі;

- асаблівасці і тэндэнцыі станаўлення тэрміналогіі на сучасным этапе развіцця беларускай мовы;

- першыя старажытныя пісьмовыя помнікі афіцыйна-справавога і навуковага стыляў беларускай мовы;

- асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – XYII стагоддзях, у другой палове XYII – першай палове XIX стагоддзя;

- асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд;

- практыку выкарыстання сучаснай беларускай тэрміналогіі кіравання, эканамічнай тэрміналогіі;

 

валодаць:

- арфаэпічнымі, лексічнымі, граматычнымі, стылістычнымі и иншыми нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

- спецыяльнай лексікай (тэрміналогіяй) у галіне дзяржаўнага кіравання і эканомікі, кіравання дзейнасцю прадпрыемства;

- асноўнымі моўнымі універсаліямі і спецыфічнымі паняццямі беларускай мовы;

- уяўленнямі аб месцы і ролі мовы ў грамадстве, у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў, у культуры;

- навыкамі культуры маўлення;

 

умець:

- выконваць практычныя заданні па беларускай фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, граматыцы;

- працаваць з беларускамоўнымі тэкстамі па спецыяльнасці і складаць такія тэксты;

- ажыццяўляць камунікацыю на беларускай мове ў спецыяльнай сферы.

Курс «Беларуская мова: спецыяльная лексіка» арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў, на ўсведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа. Вывучэнне дысцыпліны накіравана на пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.


II. Змест дысцыпліны «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

Раздзел I. Прадмет, метады і задачы курса «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

Уяўленне аб беларускай мове ў сістэме славянскіх моў. Мовы свету, генетычна-роднасныя моўныя сем’і, індаеўрапейская моўная сям’я;

моўныя групы, славянская моўная група. Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы.

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе. Структура беларускай мовы і навукі пра яе. Мова і маўленне.

 

 

Раздзел II. Фанетычныя, арфаэпічныя, граматычныя, лексічныя, стылістычныя і іншыя асаблівасці сучаснай беларускай мовы.

 

Тэма 1. Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы. Беларуская графіка. Нормы сучаснага беларускага вымаўлення

Гукавы склад беларускай мовы. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных, спалучэнне гукаў у моўнай плыні. Гукі і літары, асаблівасці беларускай графікі. Інтанацыйныя асаблівасці афіцыйна-справавога тэксту. Культура вуснага маўлення. Прынцыпы і нормы сучаснага беларускага правапісу. Фаналогія і арфаграфія. Вымаўленне і правапіс галосных. Вымаўленне і правапіс зычных.

 


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 20; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!