Наш Францыск Скарына.



Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына, сын купца з Полацка. У чатырнаццаць гадоў ен, дабраўшыся да Кракава, паступае там ва універсітэт. У 1506 годзе атрымлівае ступень бакалаўра. Пасля няўтомны беларус дабіраецца да Італіі і там, у Падуанскім універсітэце, атрымоўвае ступень доктара лекарскіх навук. У 1517 годзе Скарына ў Празе. Там ен пачынае сваю друкарскую дзейнасць. За тры гады выдае 22 кнікі “Бібліі”, перакладзенай ім на беларускую мову. Гэта першы пераклад гэтай кнігі на жывую мову жывога народа.

Затым Скарына друкуе кнігі ў Вільні, якая на працягу многіх стагоддзяў была культурнай сталіцай Беларусі і Літвы. Тут выйшлі яго “Апостал” і “Малая падарожная кніжыца”.

Гэтыя кнігі былі сродкам для пашырэння пісьменнасці, асветы, культуры. Яны даводзілі, што наша родная мова не горшая за іншыя. Скарына верна і аддана служыў свайму народу, быў гуманістам, адукаванейшым чалавекам свайго часу і змагаром за родную культуру і мову. У прадмовах да кожнай кнігі ен не стамляўся клікаць да ведаў, казаў, што нельга выкупіць грахі, ахвяруючы царкве, што не той хрысціянін, хто так завецца, а той, хто любіць людзей. Казаў, што трэба быць памяркоўным да ўсіх народаў і вер, бо ўсе маюць права на месца пад сонцам, а таму і мова беларуская нічым не горшая за латынь.

Заданні:

1. Выпішыце словы з ў, растлумачце іх правапіс.

2. Выпішыце з тэксту уласнабеларускія словы. Растлумачце іх значэне.

3. Падрыхтуйцеся пісаць тэкст пад дыктоўку.

4. Зрабіце стылістычны аналіз тэксту.

 

Бацька гарадоў беларускіх.

Так называюць Полацк - самы старажытны горад Беларусі. Упершыню летапіс паведамляе пра яго пад 862 годам, але, на думку археолагаў, горад існаваў і раней. Размешчаны на гандлевым шляху “з варагаў у грэкі”, Полацк хутка рос і багацеў, а пры князю Усяславе Чарадзею ен робіцца сталіцаю полацкага княства - магутнай раннефеадальнай дзяржавы, якая аб’ядноўвала большую частку сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Полацк быў не толькі палітычным, але і духоўным цэнтрам княства. Тут вялося летапісанне. Тут існавала епіскапская кафедра і некалькі манастыроў, што былі асяродкамі асветы. Тут быў пабудаваны велічны Сафійскі сабор, які ўвасабляў роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам.

Да сярэдзіны шаснаццатага стагоддзя Полацк заставаўся самым буйным горадам Вялікага княства Літоўскага. Ен бачыў войскі Івана Грознага, Стафана Баторыя, Пятра І і Напалеона, ен даў славянству Ефрасінню і дойліда Іаана, усходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыну і ягонага паслядоўніка Сімяона Полацкага...

Сучасны Полацк аднаўляе сваю духоўную значнасць. У адрэстаўрыраваным Сафійскім саборы з яго цудоўнаю акустыкай гучыць арган, выступаюць славутыя выканайцы з розных краін свету. У Багаяўленскім саборы адчынена карцінная галерэя. Турыстаў вабіць узведзеная ў дванаццатым стагоддзі сусветна вядомая Спаса-Ефрасінне ўская царква з унікальнымі фрэскавымі замалеўкамі і іншыя помнікі багатай і слаўнай беларускай мінуўшчыны.

На старадаўніх полацкіх вулачках усе дыхае гісторыяй.

Заданні:

1. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

1. Падбярыце сінонімы да слова слаўны.

2. Падбярыце антонімы да слоў буйны, вядомы, сучасны, адчынена, унікальны.

3. Выпішыце з тэксту ўласнабеларускія словы.

5. Зрабіце стылістычны аналіз тэксту.


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 13; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!