Раздзел І. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ІІІ – І тыс. да н. э.)



УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»

КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

 

 

БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА.

ГІСТОРЫЯ

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ФІДК і ФЗН

 

 

МІНСК 2009

 

 

ЗМЕСТ

 

1. Тыпавая вучэбная праграма “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” ...................3

Тлумачальная запіска ..............................................................................5

Прыкладны тэматычны план ..................................................................7

Змест дысцыпліны ...................................................................................8

Інфармацыйная частка. Літаратура ......................................................20

2. Рабочая праграма вучэбнага курса для студэнтаў ФІДК .........................21

Заняткі па засваенню тэарэтычнага матэрыялу ...................................22

Семінары .......................................................................................22

Тэсты .............................................................................................36

3. Рабочая праграма вучэбнага курса для студэнтаў ФЗН ...........................42

4. Метадычныя рэкамендацыі да семінарскіх заняткаў.................................42

5. Даклады, курсавыя і дыпломныя работы ...................................................44

    Тэматыка .................................................................................................44

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні дакладаў .............................45

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых і дыпломных

работ ........................................................................................................45

6. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену ......................................................47

7. Рэкамендуемыя формы кантролю за засваеннем курса ...........................49

 

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў

 

Зацвярджаю

Першы намеснік міністра адукацыі

 Рэспублікі Беларусь

__________________ А.I. Жук

“_____” _________________2009 г.

Рэгістрацыйны № ТД- _____ / тып.

 

БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА

ГІСТОРЫЯ

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1 – 23 01 11 – бібліятэказнаўства і бібліяграфія

 

УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь _______________ Н.Ю. Шмакава “___” _______________ 2009 г.   Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў _______________ Б.У. Святлоў “___” _______________ 2009 г.   УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь _______________ Ю.І. Міксюк “___” _______________ 2009 г.   Першы прарэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” ______________ І.В. Казакова “___” _______________ 2009 г.   Эксперт-нормакантралёр _______________ _______________ “___” _______________ 2009 г.

Мінск 2009

Складальнік

Л. І. Доўнар, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук

 

Рэцэнзенты:

кафедра бібліятэказнаўства і кнігазнаўства бібліятэчна-інфармацыйнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;

М.В. Нікалаеў, загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў С.-Пецярбургу, доктар філалагічных навук

 

 

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад 27.03.2009 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад..2009 г.);

навукова-метадычным саветам па культуры, бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № ад ..2009 г.)

 

Адказны за рэдакцыю В.Б.Кудласевіч

Адказны за выпуск Л.І.Доўнар

 

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

“Бібліятэказнаўства: гісторыя” ў якасці раздзела ўваходзіць у курс “Бібліятэказнаўства”. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца раскрыццё сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы праз вывучэнне патрэбнасці грамадства ў бібліятэцы, яе ролі ў вытворчым і культурным жыцці. Вывучэнне сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы як састаўной часткі сусветнай культуры неабходна для разумення агульных заканамернасцей развіцця культуры і спецыфічных праблем бібліятэчнага працэсу.

У раздзеле “Бібліятэказнаўства: гісторыя”, які абапіраецца на законы і катэгорыі філасофіі, тэорыі бібліятэказнаўства і гісторыі кнігі, разглядаецца развіццё бібліятэчнай справы ў кожную гістарычную эпоху ў цеснай сувязі з канкрэтнымі ўмовамі пэўнай дзяржавы, вывучаецца дзейнасць бібліятэк з пазіцыі патрэб грамадства, падаюцца асноўныя тэарэтычныя і практычныя пытанні эвалюцыі бібліятэк.

Адносіны паміж дзвюмя пярвічнымі функцыямі бібліятэкі – функцыяй фондаўтварэння і функцыяй абслугоўвання, змены ў іх узаемадзеянні складаюць галоўны прадмет гісторыі бібліятэк. Вывучэнне гісторыі бібліятэк менавіта як часткі сусветнай гісторыі культуры дазваляе выявіць і асэнсаваць тыя з’явы, якія найбольш моцна паўплывалі на іх развіццё і сталі пачаткам новага этапу іх эвалюцыі. Гісторыя бібліятэк разглядаецца ў сувязі з праблемамі, звязанымі з узнікненнем і развіццём бібліятэк і бібліятэчных сістэм, з генезісам поглядаў і тэорыі на арганізацыю грамадскага карыстання творамі пісьменства і друку ў мінулым і сучаснасці.

Асноўнымі задачамі раздзела з’яўляюцца:

– характарыстыка гістарычных перыядаў і этапаў развіцця бібліятэк, вызначэнне асноўных фактараў фарміравання бібліятэкі як сацыяльнага інстытута;

– асэнсаванне сацыяльных патрабаванняў да бібліятэкі і бібліятэкара;

– раскрыццё ўяўленняў аб эвалюцыі разнастайных тыпаў і відаў бібліятэк, іх функцый, даступнасці фондаў для чытачоў;

– авалоданне ведамі аб інфармацыйна-пошукавай сістэме бібліятэкі ў яе гістарычным развіцці і на сучасным этапе;

– дасягненнях бібліятэчнай думкі, буйнейшых бібліятэках, дзеячах.

У выніку вывучэння раздзела “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” студэнты павінны ведаць:

– асноўныя этапы эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы;

– ролю і месца бібліятэкі ў развіцці чалавечага грамадства;

– заканамернасці і тэндэнцыі развіцця бібліятэкі як сацыяльнага інстытута;

– значэнне арганізацыі інфармацыйна-пошукавай сістэмы ў абслугоўванні чытачоў;

– асноўныя тыпы і віды бібліятэк у іх гістарычным развіцці;

– буйнейшыя бібліятэкі мінулага і сучаснасці;

– знакамітых дзеячаў бібліятэказнаўчай думкі.

Студэнты павінны ўмець:

– карыстацца асноўнымі паняццямі, тэрмінамі бібліятэказнаўства;

– выкарыстоўваць веды па гісторыі бібліятэк у далейшай прафесійнай падрыхтоўцы для бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці;

– валодаць галоўнымі фактамі і вынікамі вывучэння гісторыі бібліятэк Беларусі і замежных краін;

– улічваць гістарычныя ўмовы пры разглядзе важнейшых падзей і ролі асобы ў развіцці бібліятэк.

Матэрыял вывучаецца студэнтамі ў першым семестры і прадугледжвае разнастайныя формы заняткаў. Яны разлічаны, у тым ліку, на 48 гадзін аўдыторных. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па формах заняткаў наступнае: лекцыі – 36 гадзіны, семінары – 12 гадзін.

Прадугледжваецца кантроль ведаў у форме экзамену.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Раздзелы і тэмы

Колькасць гадзін

усяго лекцыі сем. зан.
Уводзіны. Прадмет, задачы, асноўныя падыходы і паняцці 1 1  

Раздзел І. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ІІІ – І тыс. да н. э.)

Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк 1 1  
Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце 1 1  

Раздзел ІІ. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці і элінізма

(VIII ст. да н. э. – V ст.)

Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі 2 1 1
Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме 2 1 1

Раздзел ІІІ. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – XIIІ стст.)

Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе (Кітай, Японія, Арабскі халіфат) 1 1  
Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі 4 2 2

Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння

(ХІІІ – першая палова XVII ст.)

Тэма 7. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія) 2 2  
Тэма 8. Бібліятэкі ў Расіі 2 2  
Тэма 9. Бібліятэкі ў Беларусі 5 3 2

Раздзел V. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва

(другая палова ХVІІ – пачатак XІХ ст.)

Тэма 10. Новы бібліятэчны светапогляд. Узнікненне нацыянальных бібліятэк 3 2 1
Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі 2 2  
Тэма 12.Бібліятэчная справа ў Беларусі 3 2 1

Раздзел VІ. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XXст.

Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі 3 3  
Тэма 14. Агульнадаступныя бібліятэкі 3 2 1
Тэма 15Бібліятэчная справа ў Беларусі 3 2 1

Раздзел VІІ. Бібліятэчная справа ў XX –пач. ХХІ ст.

Тэма 16.Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы 3 2 1
Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва 2 2  
Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.). 5 4 1
Разам ... 48 36 12

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Уводзіны.Прадмет, задачы, асноўныя падыходы і паняцці

Мэта і задачы раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” як часткі дысцыпліны “Бібліятэказнаўства”. Прадмет і метады. Перыядызацыя гісторыі бібліятэк. Гістарыяграфія і крыніцазнаўства. Сувязь і суадносіны з іншымі агульнанавуковымі, агульнапрафесійнымі і спецыяльнымі дысцыплінамі. Значэнне раздзела ў агульнанавуковай і прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне інфармацыйна-дакументных камунікацый.

Аб’ём і структура. Асноўныя формы аўдыторных заняткаў. Самастойная работа студэнтаў у засваенні матэрыялу. Забеспячэнне раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” вучэбна-метадычнымі матэрыяламі. Формы кантролю.

Раздзел І. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ІІІ – І тыс. да н. э.)


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 451; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!