Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк



Асноўныя фактары ўзнікнення бібліятэкі як сацыяльнага інстытута. Фарміраванне патрэбнасці ў стварэнні матэрыяльных носьбітаў інфармацыі. Вынаходніцтва пісьма і распаўсюджанне пісьменства. Развіццё дзяржавы і ўмацаванне ўлады. Развіццё горада як цэнтра культуры.

Вынікі археалагічных раскопак на берагах ракі Еўфрат. Датаванне найстаражытнейшых тэкстаў, іх матэрыяльная форма, змест. Значэнне бібліятэк у вывучэнні гісторыі і культуры старажытных цывілізацый.

 

Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце

Росквіт культур старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў у Месапатаміі. Старажытнейшыя бібліятэкі-архівы ў Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі. Асноўныя тыпы бібліятэк, іх функцыянальнае прызначэнне. Бібліятэка асірыйскага цара Ашурбаніпала (668–631 гг. да н. э.) у Ніневіі. З’яўленне элементаў сістэматызацыі бібліятэчных фондаў, экслібрыса.

Кніга і бібліятэка ў егіпцян. Асноўныя тыпы бібліятэк Асаблівасці ўжывання паняццяў “дом кнігі” і “дом жыцця”. З’яўленне пасады захавальніка бібліятэкі. Бібліятэка-архіў фараона Рамсэса ІІ (каля 1300 г. да н. эч.). Бібліятэка ў сістэме дзяржаўнага кіравання, культуры і навукі. Даступнасць бібліятэк, чытачы. Захаванне фондаў.

Раздзел ІІ. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці і элінізма

(VIII ст. да н. э. – V ст.)

Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі

Значэнне антычнай культуры для развіцця еўрапейскай цывілізацыі. Росквіт рабаўладальніцкага грамадства Грэцыі. Рэлігія, навука і адукацыя ў антычным грамадстве. Бібліятэка як паняцце. Асноўныя тыпы бібліятэк антычнасці. Узнікненне структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Мусейоны і іх роля ў развіцці функцыі абслугоўвання. Тыражыраванне дакументаў. Арганізацыя фондаў і даведачнага апарата.

Бібліятэка Александрыйскага мусейона: узнікненне, дзейнасць, разбурэнне і ўзнаўленне. Пергамская бібліятэка, яе спецыялізацыя.

Пашырэнне і падзел службовых абавязкаў бібліятэкара. З’яўленне першых прац, прысвечаных кнігам, іх адбору, сістэматызацыі, бібліяграфічнаму апісанню; камплектаванню бібліятэк, сістэматызацыі фондаў (Дэмафіл, Калімах, Філон, Тэлефас).

Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме

Развіццё кніжнага гандлю і бібліяфільства ў Рыме. Выкарыстанне працы рабоў у кніжнай справе. Распаўсюджанне на бібліятэку функцыі скрыпторыя. Ідэя агульнадаступнасці бібліятэк у Старажытным Рыме. Буйнейшыя прыватныя бібліятэкі рымскіх імператараў. Узнікненне публічных і галіновых бібліятэк. Спробы арганізацыі цэнтралізаванага кіраўніцтва бібліятэкамі і бібліятэчным персаналам. Першыя ганенні на кнігі і бібліятэчныя фонды.

Семінар 1. Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах Старажытнага свету.

Раздзел ІІІ. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – XIIІ стст.)

Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе

(Кітай, Японія, Арабскі халіфат)

Рэлігійны характар сярэднявечнай культуры. З’яўленне паперы і новых формаў кнігі. Фарміраванне новых тыпаў бібліятэк.

Асаблівасці арганізацыі і функцыянавання бібліятэк у Кітаі: “мэн-фу” (“саюзныя палаты”), “шу юань” (“кніжныя двары”). Ступень даступнасці бібліятэчных фондаў у Кітаі і Японіі. Захаванне кніг.

Арабскі Усход і перайманне антычнай спадчыны. Неаднароднасць і разнастайнасць арабскіх бібліятэк. “Дамы мудрасці”, “дамы навукі”, далучаныя бібліятэкі. Роля бібліятэк Арабскага халіфата ў распаўсюджанні навуковых ведаў і адукацыі. Калекцыяніраванне кніг.

 

Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі

Роля рэлігіі і царквы ў Візантыі і еўрапейскіх дзяржавах у эпоху ранняга Сярэднявечча. Візантыя і традыцыі грэчаскай кніжнай культуры. Распаўсюджанне манастырскіх бібліятэк-скрыпторыяў. Узнікненне першых універсітэцкіх бібліятэк. Каралеўскія бібліятэкі. З’яўленне ў бібліятэчных фондах рукапісаў на народных мовах. Абмежаванні ў выдачы кніг.

Распаўсюджанне кніжнай спадчыны з Балгарыі і Візантыі на тэрыторыі Старажытнай Русі. Буйнейшыя цэнтры асветы і кніжнасці (Кіеў, Ноўгарад, Смаленск, Полацк, Тураў і інш.). Заснаванне бібліятэк Яраславам Мудрым. Спісы забароненых кніг. Полацкія князі і стварэнне першых бібліятэк на тэрыторыі Беларусі. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора. Манастырскія школы і скрыпторыі па перапісцы кніг. Дзейнасць Ефрасінні Полацкай.

Працы аб кнігах, бібліятэчных фондах, чытанні, арганізацыі і карыстанні бібліятэкай (Касідор, Фоцій, Кірыл Тураўскі, Р.дэ Фурнэвіль, Р.дэ Бёры).

Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча.

 

Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння

(ХІІІ – першая палова XVII ст.)

Тэма 7. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)

    Эпоха фарміравання гуманістычнай культуры і адраджэння антычнай спадчыны. Фарміраванне нацыянальных моў і культур. Погляды гуманістаў на прызначэнне бібліятэкі. Рост бібліятэчных фондаў, дыферэнцыяцыя літаратуры, з’яўленне новых чытачоў. Распаўсюджанне кнігадрукавання. Змены ў функцыях захоўвання і абслугоўвання.

Прыватныя і публічныя бібліятэкі ў Італіі. Развіццё прынцыпу агульнадаступнасці. Буйнейшыя прыватныя кнігазборы Ф. Петраркі, Дж. Бакача, Н. Ніколі. “Лаўрэнцыяна”. Бібліятэка Ватыкана. Італьянскае Адраджэнне і яго ўплыў на развіццё бібліятэчнай справы ў Далмацыі і Венгра-Харватыі. Распаўсюджанне свецкай адукацыі і універсітэцкіх бібліятэк. Рэфармацыя і ўзнікненне гарадскіх бібліятэк у Германіі. Дзейнасць М. Лютэра і І. Гутэнберга. Асаблівасці распаўсюджання ідэй гуманізму ў Францыі. Дзейнасць ордэна езуітаў і барацьба з ерытычнай літаратурай. Бібліятэчная справа ў Англіі і секулярызацыя манастырскіх бібліятэк. Фарміраванне буйнейшых каралеўскіх бібліятэк у Францыі і Англіі.

Развіццё тэорыі каталогаў, новыя працы па класіфікацыі, арганізацыі бібліятэкі і камплектаванні фондаў (Ф. Трэфлер, Ф. Дэлакруа, Э. Маўнсэл, К. Геснер, Ф. Бэкан, Г. Надэ). Ідэальная мадэль бібліятэкі эпохі Барока К. Клемана.

Тэма 8. Бібліятэкі ў Расіі

    Роля праваслаўнай царквы і распаўсюджанне ў Маскоўскай дзяржаве манастырскіх і царкоўных бібліятэк. Буйнейшыя манастырскія бібліятэкі (Кірыла-Белазёрскага, Салавецкага, Іосіфа-Валакаламскага, Троіца Сергіевай лаўры і інш.). Стварэнне Патрыяршай бібліятэкі.

Заснаванне бібліятэк Царскіх прыказаў (Пушкарскага, Аптэкарскага), іх спецыялізацыя. Шляхі папаўнення фондаў, чытачы.

Фарміраванне фонду бібліятэкі маскоўскіх цароў як дынастычнай і ўрадавай. Лёс бібліятэкі Івана IV Жахлівага. Узнікненне прыватных бібліятэк (Сімяона Полацкага, Андрэя Курбскага і інш.). Спецыфіка маскоўскіх бібліятэк пры свецкіх навучальных установах (“гімнасіёны”, Славяна-грэка-лацінская акадэмія). Склад фондаў бібліятэк паводле інвентарных вопісаў.

Тэма 9. Бібліятэкі ў Беларусі

Беларускае Адраджэнне і пашырэнне сувязей з Заходняй Еўропай. Распаўсюджанне скрыпторыяў – цэнтраў масавай вытворчасці беларускай рукапіснай кнігі. Узнікненне беларускага кнігавыдання. Гуманістычныя погляды Ф. Скарыны. Распаўсюджанне рэфармацыйнага руху, каталіцызму, уніяцтва.

Манастырскія бібліятэкі і іх першыя інвентарныя вопісы (у Слуцку, Лаўрышаве, Жыровіцах, Супраслі і інш.). Лёс бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора.

Бібліятэкі езуіцкіх калегіумаў, каталіцкіх і уніяцкіх касцёлаў і кляштараў. Заснаванне першай універсітэцкай бібліятэкі ў Вільні. Цэнзураванне кніг і прагляд бібліятэчных фондаў.

Асветніцкая дзейнасць праваслаўных брацтваў: школы, бібліятэкі, друкарні. Іх роля ў захаванні і развіцці беларускай культуры і мовы.

Асноўныя тыпы прыватных кнігазбораў. Бібліятэка Жыгімонта Аўгуста ІІ, бібліятэкі Радзівілаў, Сапегаў, іх гісторыка-культурнае значэнне.

Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння.

Раздзел V. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва

(другая палова ХVІІ – пачатак XІХ ст.)

Тэма 10.Новы бібліятэчны светапогляд. Узнікненне

Нацыянальных бібліятэк

Роля кнігі і адукацыі ў “эпоху Вальтэра”. Шырокае распаўсюджанне друкаванага тэксту, разнастайных тыпаў і відаў друкаванай прадукцыі на нацыянальных мовах. Часопісы і кнігі “кішэннага фармату”. “Энцыклапедыя” як сімвал эпохі Асветніцтва і яго ўплыў на камплектаванне фондаў бібліятэк. Змены арыенціраў бібліятэкі ў сферы абслугоўвання. Пашырэнне кола чытачоў бібліятэк. Пытанні прафесійнай бібліятэчнай адукацыі (Францыя, Германія).

Буржуазныя рэвалюцыі ў Галандыі, Англіі, Францыі. Фарміраванне, развіццё мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы і нацыянальная бібліятэка. Спецыфічныя функцыі і місія нацыянальнай бібліятэкі. Роля прыдворных (каралеўскіх) бібліятэк. Значэнне атрымання абавязковага экземпляра, адкрыцця фондаў для шырокай публікі, узвядзення новага будынку ў набыцці бібліятэкай статуса нацыянальнай.

Бібліятэка Брытанскага музея. Мерапрыемствы па рэарганізацыі бібліятэчнай справы ў Францыі і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі. Пруская каралеўская бібліятэка. Бібліятэка братоў Залускіх у Варшаве.

Выдзяленне навуковых і публічных бібліятэк. Арганізацыя першых падпісных бібліятэк у Англіі і ЗША.

Дзейнасць А. Грэгуара, А. Камюса, Г. В. Лейбніца, І. В. Гётэ, Т. Джэферсана.

 

Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі

Пераўтварэнні Пятра І у кніжнай справе. З’яўленне першых бібліяграфічных дапаможнікаў (І. Капіевіч, М. Бантыш-Каменскі). Стварэнне бібліятэкі Акадэміі навук у С.-Пецярбургу. Распаўсюджанне ідэй агульнадаступнасці бібліятэк, праекты арганізацыі публічных бібліятэк (А. І. Багданаў, В. В. Кіпрыянаў і інш.). Дзейнасць М. В. Ламаносава і стварэнне Бібліятэкі Маскоўскага універсітэта.

Палітыка Кацярыны ІІ і бібліятэчная справа. Бібліятэка Вальтэра. Шляхі рэалізацыі праектаў аб адкрыцці Імператарскай публічнай бібліятэкі. Дзейнасць М. Навікова. Стварэнне спецыяльных бібліятэк. Тэхнічныя бібліятэкі на Урале і Алтаі. Дзейнасць П. К. Фралова. Праекты публічных бібліятэк у губерскіх гарадах Расіі.

“Лексікон” В. М. Тацішчава і яго роля ў развіцці бібліятэказнаўства. З’яўленне прац па гісторыі бібліятэк, іх ролі ў грамадстве, значэнні чытання кніг і аб кіраванні чытаннем (І. К. Бакмейсцер, Х. А. Чабатароў).

Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі

Сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча Беларусі. Узмацненне ўплыву каталіцкай царквы на духоўнае жыццё. Распаўсюджанне контррэфармацыі. Пашырэнне сеткі кляштарных і школьных бібліятэк каталіцкіх ордэнаў (езуітаў, францысканцаў, піяраў, дамініканцаў); уніяцкага (базыльянскага) ордэна (Вільня, Полацк, Супрасль).

Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў другой палове XVIII – пачатку ХІХ ст. (І. Храптовіч, І. Яленскі, К. Лышчынскі, Б. Дабашэвіч, К. Нарбут, М. Пачобут-Адляніцкі). Рэформа адукацыі С. Канарскага. Арганізацыя цэнтралізаванага кіравання бібліятэкамі.

Роля бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі ў распаўсюджанні навуковых ведаў. Фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарату, атрыманне абавязковага экземпляру. Спецыфіка фондаў навуковай бібліятэкі Гродзенскай медыцынскай акадэміі. Дзейнасць бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума. Стварэнне бібліятэк спецыяльных навучальных устаноў.

Лёс буйнейшых прыватных бібліятэк Беларусі ў часы войнаў і падзелаў Рэчы Паспалітай.

Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва.

Раздзел VІ. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XXст.


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 694; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!