Международные культурные связи белорусских земель в составе ВКЛ.



Беларуская культура другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. развівала-ся на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыроднагеаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльнаэканамічнага і грамадскапалітычнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленча-га мастацтва.

Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фаль-клор.

Панавала ідэалогія класа феадалаў пры духоўнай дыктатуры царквы. Культурныя здабыткі з'яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Так, пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У ХУ-ХУІ стст. фарміруюцца і ўзбагачаюцца буйныя царкоў-на-манастырскія і прыватныя бібліятэкі, якія абслугоўваюць у асноўным прад-стаўнікоў вышэйшых саслоўяў грамадства. Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю культур-нага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам. Кантакты з За-ходняй Еўропай прывялі да ўзнікнення новых з'яў у беларускай культуры. У бела-рускую мову пранікаюць новыя словы, літаратура ўзбагачаецца перакладнымі творамі, у архітэктуры і мастацтве назіраюцца элементы заходнееўрапейскіх мас-тацкіх стыляў.

Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання. У ХІП-ХУІ стст. на Беларусі па-ранейшаму шырока распаўсюджвалася цар-коўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта - кнігі Бібліі, жыціі свя-тых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Кірылам Тураўскім.. «Хаджэнне ў Царград і Іерусалім» Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела важнае пазнавальнае значэнне. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія пе-ракладныя рэчы, як «Александрыя», «Троя», «Трыстан і Ізольда».

Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Фран-цыск Скарына і Мікола Гусоўскі. Вялікія геаграфічныя адкрыцці, з'яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры. На гэтай аснове сфарміраваўся гуманістычны светапогляд. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еўрапей-скіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных культур.

У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і палі-тычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне белару-скай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секулярызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнарод-ных узаемасувязей.

Францыск Скарына (каля 1490 -каля 1551). Ён нарадзіўся ў Полацку. ў Празе, Ф.Скары-на пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга- «Псалтыр». Ф.Ска-рына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. Аднак гэта задумка засталася незавершанай.

У 1520 г. Ф.Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет «Малая падарожная кніжка» -зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Ф.Скарына вьіступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру –прадмовы. Дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказва-ючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI-XVII стст.

Згодна з гуманістычнымі традыцыямі акрамя сакральнага зместу Ф.Скары-на бачыў у біблейскіх кнігах крыніцу для набыцця ведаў па гісторыі, геаграфіі, ас-траноміі. Ф.Скарына вядомы не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік, але і як вучоны і грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння. Яго палітычным ідэалам з'яўлялася асвечаная, гуманная і моцная манархічная ўлада.Дзейнасць Ф.Скарыны аказала дабратворны ўплыў на кнігадрукаванне і асвету ў пазнейшыя эпохі, садзейнічала развіццю філалогіі, батанікі, медыцыны, павышэнню культурнага ўзроўню беларускага насельніцтва.


Дата добавления: 2019-07-15; просмотров: 196; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!