Канчаткі назоўнікаў II скланення адзіночнага ліку ў родным склоне.



 

Да другога скланення належаць назоýнікі мужчынскага роду з чыстай асновай у назоýным склоне адзіночнага ліку і назоýнікі ніякага роду з канчаткамі - о, -ё, - а,-е: клён, ствол, дзень, к ісель, нож, дождж, двор, шалаш, вырай; акно жыццё, збожжа, поле.

Назоýнікі мужчынсквага роду другога скланення ý родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатк і - а (-я), -у (-ю).

З канчаткам -а (-я) ýжываюцца назоýнікі, якія абазначаюць:

а) асоб і жывых істот, а таксама часткі цела чалавека и жывёл: брата, сына, філолага, каня, тыгра, носа, рота, зуба.

б) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія можна лічыць, канкрэтныя паняцці, навуковыя тэрміны: нажа, мяшка, вугла, перпендыкуляра, косінуса.

в) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы: камітэта, завода, сельсавета, горада, камбіната.

г) геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты, назвы мясцовасцей: Мінска, Гомеля, Нёмана, касмадрома, узгорка, бугра.

д) грашовыя адзінкі, меры вагі, пэýныя прамежкі часу: рубля, франка, кілаграма, года, тыдня, верасня.

З канчаткам - у (-ю) ужываюцца:

а) абстрактныя назоýнікі, якія абазначаюць разнастайныя апрадмечаныя паняцці, якасці, дзеянні, працэсы, напрамкі ý прасторы, форму, час, грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб'яднанні, стыхійныя з'явы прыроды і іншыя: вопыту, гавтунку, болю, сну, шуму, захаду, размеру, часу, рамантызму, выбуху, грукату, шторму, камунізму, сацыялізму, марксізму.

б) рэчыýныя назоýнікі, якія абазначаюць разнастайныя рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, матэрыялы: гароху, пяску, цукру, снегу, моху, цэменту, мёду, торфу, цынку, алюмінію, вадароду, але: аýса, хлебе.

в) зборныя назоýнікі: лесу, саду, чаю.

 


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 65; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!