Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.
Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі.
Беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання можна падзяліць на дзве групы:
● уласнамоўныя тэрміны;
● іншамоўныя тэрміны.
Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя паводле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да праславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх лексем (акно, бярвенамер, жабры, застаўка, падрашотка, пераходнік, цадзілка, чушка). Уласнабеларускімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы (буйны, галіна, паверх). Варта адносіць да ўласнабеларускіх даўнія запазычанні нашай мовы з польскай і літоўскай (або праз іх), якія поўнасцю асіміляваліся і не ўспрымаюцца як запазычаныя (адсмоктвальнік, валік, вяндлярня, загатоўка, падбэлька, перашкода, помпа, фарба). Беларускімі лексемамі новага перыяду (ХІХ — ХХ стагоддзяў) з’яўляецца вялікая колькасць слоў, утвораных паводле вядомых са старажытных часоў словаўтваральных мадэлей з дапамогай беларускіх дэрывацыйных (словаўтваральных) сродкаў, і калькі, пераважна з рускай мовы (воданагравальнік, пераключальнік, пераўтваральнік, узмацняльнік).
Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове.
|
|
У складзе тэхнічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца запазычанні з:
● грэчаскай мовы: электранагравальнік, мікразаціскачка, фотаасвятляльнік, пнеўмазарадчык, аўтапаілка, гідраачыстка, тэрмапраяўленне і інш.;
● лацінскай мовы: радыёназіранне, вібрамлын, турбапрывод, авіялінія, відэазапіс, мотавоз, радыеўстойлівасць і інш.;
● англійскай мовы: буфер, блок, фарсунка, барэтэр, стартэр і інш.;
● нямецкай мовы: борт, вінт, дросель, гільза, штанга і інш.;
● французскай мовы: бандаж, гарнісаж, бензін, бетон, карбюратар, салон, фара і інш.;
|
|
● італьянскай мовы: гальванічны, кардан, аварыя, брута, каркас і інш.
Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайшла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласнамоўным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.
Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 23; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!