Канчаткі назоўнікаў I скланення адзіночнага ліку ў давальным і месным склонах.



 

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.

Да першага скланення адносяцца назоýнікі жаночага, мужчынскага і агульнага роду, якія ý назоýным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі - а (-я): сасна, нара, вясна, зямля, песня; бацька, стараста, суддзя, старшыня; плакса, сірата.

У давальным і местным склонах ужываюцца: пры цвёрдай аснове - канчатак - е: машыне, вадзе, сасне; пры зацвярдзелай аснове - канчатак - ы: гары, працы, ружы; пры мяккай аснове і аснове на й - канчатак - і: песні, лазні, партыі; пры аснове на к пад націскам - канчатак - э, не пад націскам - ы: рацэ, руцэ, рэчцы, банцы; пры аснове на г,х - канчатак - е: дарозе, страсе.

Назоýнікі мужчынскага роду на - а (-я) у давальным і местным склонах маюць канчаткі назоýнікаý другога скланення: бацьку, мужчыну; бацькам, мужчынам; пры бацьку, мужчыну.

Назоýнікі агульнага роду ý давальным і местным склонах скланяюцца на ýзор назоýнікаý першага скланення, калі абазначаюць асоб жаночага полу, і на ýзор назоýнікаý другога скланення, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу.

НАПРЫКЛАД: Жаночы род Мужчынскi род

 

Давальны: плаксе, цiхонi, Сашы Плаксу, цiхоню, Сашу

 

Месны: плаксе, цiхонi, Сашы Плаксу, цiхоню, Сашу

 

Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў III скланення адзіночнага ліку.

Да трэцяга скланення адносяцца назоýнікі жаночага роду з чыстай асновай у назоýным склоне адзіночнага ліку: бездань, радасць, завязь, ноч, мыш, шыр, Пціч.

У родным, давальным і местным склонах назоýнікі трэццяга скланення з мяккай асновай, асновай на ý і губныя маюць канчатак - і-, пры зацвярдзелай аснове -ы-: бездань - бездані, завязь-завязі, кроý-крыві, ноч-ночы, мыш-мышы, Пціч-Пцічы.

У творным склоне назоýнікі трэцяга скланення маюць канчатак - у (-ю). Канчатак - у- ýжываецца ý назоýніках з асновай на шыпячыя (ноч-ноччу, мыш-мышшу, печ-печчу); канчатак -ю- прымаюць назоýнікі з асновай на мяккія зычныя (соль-соллю, моль-моллю, радасць-радасцю); канчатак -ю- ý назоýніках з асновай на губныя зычныя і р пішацца пасля апострафа: верф-верф'ю, глыб-глыб'ю, шыр-шыр'ю, Сібір-Сібір'ю.

 

 


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 51; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!