Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.



Марфалагічнае ўтварэнне — гэта ўтварэнне новых слоў на базе існуючых у мове словаўтва­ральных афіксаў. Гэты спосаб з’яўляецца найбольш прадуктыўным. Асноўнымі тыпамі марфалагічнага словаўтва­рэння, якія выкарыстоўваюцца ў тэрміналогіі, з’яўляюцца афіксацыя (утварэнне слоў шляхам далучэння да кораня, асновы ці цэлага слова пэўных афіксаў), аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя.

Суфіксацыя займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Найбольш прадуктыўнымі ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў з’яўляюцца наступныя суфіксы:

. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса:

 

Аснова- і словаскладанне Складаныя тэрміны (тэрміны-кампазіты) утвараюцца шляхам спалучэння ў адзінае цэлае двух і больш самас­тойных слоў або асноў. Асновы могуць злучацца паміж сабой злучальнымі галоснымі. Асноваскладанне можа спалучацца з суфіксацыяй:

 

Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння заключаецца ў тым, што новыя словы ўзнікаюць у выніку разыходжання значэнняў аднаго і таго ж слова, г. зн. расшчаплення слова на амонімы, кожны з якіх выступае як асобная лексічная адзінка са сваім значэннем.

Метафарычны перанос назвы агульнавядомага прадмета, з’явы на спецыяльнае па­няцце адбываецца ў выніку асацыяцыі, асабліва асацыяцыі падабенства. Пры мета­фарыч­ным пераносе другаснае значэнне слоў агульналітаратурнай мовы ў тэхнічнай тэрміналогіі развіваецца на аснове падабенства. Яно бывае ў самых розных адносінах.

 

Абрэвіятурны спосаб гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова­злучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэр­міналогіі імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.

 


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 30; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!