Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.



 

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяльнасці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.

Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроý, ганчароý, пчаляроý, краýцоý і інш).

Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроý вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропаліс, раёýня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаýнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяналізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу).

У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора: Ужо гукаюць: “Майна!”, “Віра!” – і лёгкая, як узмах крыла, услед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла.

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік.

Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда.

У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

 


Дата добавления: 2015-12-17; просмотров: 24; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!