Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны



Курс «Гісторыя Расіі і Украіны» (са старажытных часоў да пачатку ХХІ ст.) прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў. Мэтай і задачамі курса з’яўляецца выпрацоўка цэласнай сістэмы ведаў па гісторыі гэтых сумежных з Беларуссю дзяржаў у кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу і ў цеснай сувязі з курсам айчыннай гісторыі, якая вывучаецца паралельна.

Праграма дысцыпліны базіруецца на дэталёвай перыядызацыі, якая адлюстроўвае важнейшыя этапы ў гістарычным развіцці Расіі і Украіны. Прадугледжваецца вывучэнне адпаведных з’яў, па­дзей і фактаў на аснове выкарыстання шырокага кола гістарычных крыніц і навейшых дасягненняў гістарычнай навукі.

Праграма змацавана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбору і выкладання матэрыялу. Аўтары імкнуліся пазбягаць суб’ектыўных пунктаў гледжання, якія не замацаваліся ў сучаснай гістарычнай навуцы. Структура праграмы суадносіцца з прынцыпам гістарызму, вызначаецца адпаведнасцю гістарычнай рэчаіснасці. Дэкларатыўным і кан’юнктурным ацэнкам проціпастаўлена паслядоўная пазіцыя, у аснову якой пакладзена аб’ектыўнае вызначэнне месца гісторыі Расіі і Украі­ны ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.

Праграма адлюстроўвае змест курса «Гісторыя Расіі і Украіны» і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў-гісторыкаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення практычных заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У якасці вузлавых праблем, якія праходзяць праз увесь курс, аналізуюцца сацыяльна-эканамічнае развіццё, палітычны лад, унутраная і знешняя палітыка, сацыяльныя і палітычныя рухі, развіццё грамад­скай думкі, культура, міжнацыянальныя і міжканфесіянальныя адносіны. На аснове выкарыстання новых гістарычных крыніц і сучасных даследаванняў адлюстраваны важнейшыя праблемы шматвяковай гісторыі Расіі і Украіны.

Галоўнымі задачамі выкладання дысцыпліны «Гісторыя Расіі і Украіны» з’яўляюцца: фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнта; фарміраванне прафесійных кампетэнцый гісторыка; раскрыццё агульных тэндэнцый і спецыфікі развіцця Расіі і Украіны са старажытных часоў да нашых дзён; фарміраванне мэтаскіраванасці на практычнае ўвасабленне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і ў іншых сферах сацыяльнай актыўнасці для аналізу сучаснасці і прагназавання перспектыў будучага развіцця.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» выпускнік павінен:

ведаць:

— галоўныя этапы і тэндэнцыі развіцця Расіі і Украіны, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння іх гісторыі;

— галоўныя этапы этнічных працэсаў у Расіі і Украіне;

— галоўныя этапы станаўлення і развіцця форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны;

— галоўныя мадэлі мадэрнізацыйных працэсаў, станаўлення даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага і інфармацыйнага грамадства на тэрыторыі Расіі і Украіны;

— месца і ролю расійскіх і ўкраінскіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад народаў Расіі і Украіны ў перамогу над фашызмам;

— месца і ролю Расійскай Федэрацыі і Украіны ў сучасным свеце ва ўмовах глабалізацыйных працэсаў;

— галоўныя этапы і дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну Расіі і Украіны;

умець:

— прымяняць агульнагістарычныя прынцыпы аб’ектыўнасці і гістарызму ў вывучэнні гісторыі, пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця Расіі і Украіны;

— выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі, пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця Расіі і Украіны;

— характарызаваць умовы і этапы этнічных працэсаў у Расіі і Украіне ў розныя гістарычныя перыяды;

— праводзіць параўнаўчы аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе развіцця Расіі і Украіны, ацэньваць іх вынікі;

— ацэньваць галоўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Расіі і Украіны, тлумачыць узаемаўплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў;

— аналізаваць працэс станаўлення і развіцця розных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны;

— аценьваць ролю і месца Расіі і Украіны ў сусветным гістарычным працэсе.

Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэты і задач патрэбна:

— сфарміраваць у студэнтаў уменне аналізаваць заканамернасці і асаблівасці дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, унутрыпалітыч-нага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця Расіі і Украіны з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхаванне на гэтай падставе грамадзянскай пазіцыі і агульначалавечых каштоўнасных якасцей;

— спрыяць засваенню студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, створаных у працэсе гістарычнага развіцця Расіі і Украіны, і развіццю на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай соцыякультурнай сітуацыі;

— спрыяць станаўленню здольнасці выпускніка вышэйшай школы ў сілу сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку свядомага засваення і прымянення вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю чалавечай супольнасці, міжнацыянальных і міждзяржаўных адносін.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 207; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!