Тэма 3.10 .Украінская культура XIX — пачатку XX ст.



Агульная характарыстыка стану культуры. Развіцце ўкраінскага культурна-нацыянальнага руху.

Культурнае развiццё Украiны. Асвета. Унiверсiтэцкая адукацыя. Навуковая думка. Першыя працы па гiсторыi Украiны. “ История русов”.

Д. М. Бантыш-Каменскі, М. А. Маркевіч. Новая украiнская лiтаратура. I. II. Катлярэўскі, “харкаўскія рамантыкі”, Т.Р. Шаўчэнка. Украiнскi тэатр. М. Шчэпкін.

Буйнейшыя навучальныя і навуковыя ўстановы. Дасягненні ў галіне матэматыкі, хіміі, фізікі. Гістарычныя даследаванні М I. Кастамараў, М. С. Грушэўскі, Д. I. Багалей. Кнігадрукаванне. Журналістыка.

Літаратура і драматургія. П. Куліш, М. Ваўчок, І. Франко, Леся Украінка, М. М. Кацюбінскі і інш. Прафесійны тэатр. М. Л. Крапіўніцкі. Музычнае жыццё С. С. Гулак-Арцямоўскі, М. В. Лысенка. Выяўленчае мастацтва. К. А. Трутоўскі, П. Д. Мартыновіч, С. I. Васількоўскі і інш.

Культурныя сувязі з Беларуссю і Расіяй

 

РАЗДЕЛ 4. РАСІЯ І УКРАІНА Ў 1917—1985 гг.

Тэма 4.1. Расія ў рэвалюцыях 1917 г.

Лютауская рэвалюцыя 1917 г. Абвастрэнне рэвалюцыйнага крызісу ў канцы 1916 — пачатку 1917 г. Паўстанне ў Петраградзе. Стварэнне Часовага камітэта Дзяржаўнай думы і яго спробы пагаднення з царызмам. М. У. Радзянка. Пытанне аб адрачэнні Мікалая II. Крушэнне манархіі. Петраірадскі Савет і Загад № 1. Стварэнне Часовага ўрада. Г. Я. Львоў. А. Ф. Керанскі. Двоеўладдзе. Рэвалюцыйныя падзеі ў Маскве, на фронце і ў правінцыі.

Развіццё Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Расстаноўка грамадскіх і палітычных сіл у краіне.

Дэмакратызацыя дзяржаўнага строя, арміі, паліцыі, увядзенне палітычных свабод. Легалізацыя дзейнасці палітычных партый і нацыянальных арганізацый. Вяртанне палітычных эмігрантаў. У. I. Ленін. Пытанне аб адносінах да вайны і першы (красавіцкі) крызіс Часовага ўрада. П. М. Мілюкоў, А. I. Гучкоў. Стварэнне кааліцыйнага ўрада. Першы Агульнарасійскі з'езд рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Дэманстрацыя 18 чэрвеня. Спроба наступлення расійскай арміі на фронце. Барацьба за ўладу на месцах.

Паглыбленне агульнанацыянальнага крызісу. Ліпеньскія падзеі.Стварэнне другога кааліцыйнага ўрада. А. Ф. Керанскі. Барацьба ўрада з левымі радыкаламі. Канец дваеўладдзя. Нарастанне эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага крызісу. Пагроза ўстанаўлення дыктатуры. Дзяржаўная нарада. Карнілаўскі мяцеж і яго разгром. Стварэнне Дырэкторыі.

Узрастанне ўплыву бальшавікоў. Бальшавізацыя Саветаў. Л. Д. Троцкі. Абвяшчэнне Расіі рэспублікай. Дэмакратычная нарада, стварэнне перадпарламента. Развал фронту.

Курс бальшавікоў на ўзброеннае паўстанне. Нарады ЦК РСДРП(б) 10 і 16 кастрычніка. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК). М. І. Падвойскі. Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне. Другі Агульнарасійскі з'езд Саветаў. Фарміраванне Савета Народных Камісараў (СНК) і Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта (ВЦНК). Л. Б. Каменеў. Першыя дзкрэты савецкай улады.Першыя сацыялістычныя пераўтварэнні (кастрычнік 1917 г. - 1920 г.). Стварэнне новых дзяржаўных структур. Палітыка нацыяналі-зацыі. Увядзенне рабочага кантролю, экспрапрыяцыя буржуазіі. Аграрная палітыка.

«Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа». Абвяшчэнне РСФСР. Ажыццяўленне права народаў на самавызначэнне.

 

Тэма 4.2. Савецкая дзяржава ў перыяд грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі. Выхад Расіі з Першай сусветнай вайны

Гістарычныя перадумовы , асноўныя этапы і ход падзей грамадзянскай вайны. Узнікненне ачагоў грамадзянскай вайны ў Паволжы, на Доне, Кубані, у Прыураллі і Сібіры. Пачатак іншаземнай ваеннай інтэрвенцыі. Акупацыя аўстра-германскімі вонскамі Украіны, Беларусі. Масква — сталіца РСФСР. Высадка войскаў Антанты ў Мурманску і Архангельску. Японская інтэрвенцыя на Далёкім Усходзе. Мяцеж чэшскага корпуса. Бслы рух: мэты, праграмы, састаў удзельнікаў.

Будаўніцтва Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. РВС. Савет Абароны. Чырвоны і белы тэрор.

Баі на Усходнім фронце летам — восенню 1918 г. С. С. Каменеў. Баі на Паўднйвым фронце. К. Я Варашылаў. Барацьба ў Сібіры. А В Калчак. М. М. Юдзеніч. Наступ А. I. Дзянікіна, паражэнне яго войскаў. Конныя арміі РККА. Б. М. Думенка, С. М. Будзённы, Ф. К. Міронаў. Расказачванне. Тыл белых армій. Выступленне сялян супраць эканамічнай палітыкі белых і чырвоных. Н. I. Махно.

Палітыка «ваеннага камунізму».Адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання. Харчовая дыктатура. Камбеды. Зрошчванне партыйнай і дзяржаўнай структур. Дыктатура РКП(б).

Заключны этап грамадзянскай вайны. Савецка-польская вайна. Правал спробы экспарту рэвалюцыі. М. М. Тухачэўскі, Ю. Пілсудскі. Рыжскі дагавор. Устанаўленне дыпламатычных адносін з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой і Фінляндыяй. Паражэнне войскаў П. М. Урангеля ў Паўночным Прычарнамор'і і ў Крыме. М В. Фрунзе. Эміграцыя.

 

    Тэма 4.3. Украіны ў гады рэвалюцый і грамадзянскай вайны (1917-1920 гг.).

Расстаноўка палітычных сіл і асаблівасці рэвалюцыйнага працэсу на Украіне. Абвяшчэнне Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР). Цэнтральная Рада. В.К.Вінічэнка. Першы Усеўкраінскі з'езд Саветаў. УССР. Р. I. Мядзведзеў. Я. Б. Бош. М. А. Скрыпнік.

Пачатак іншаземнай ваеннай інтэрвенцыі. Акупацыя аўстра-германскімі вонскамі Украіны. Ваенна-палітычнае становішча на Украіне. С. В. Пятлюра. П. П. Скарападскі. Украінская Дырэкторыя. Выгнанне немцаў.

        Усталяванне савецкай улады. Ваенна-палітычная барацьба.

Выступленне сялян супраць аграрнай палітыкі бальшавікоў. Н. І. Махно.

Заходнеукраінская Народная Рэспубліка. Рыжскі мірны дагавор 1921 г. Змена тэрытарыяльных межаў Украіны.

 

    Тэма 4.4. Савецкая дзяржава і грамадства ў гады НЭП.

Становішча савецкіх рэспублік пры пераходзе ад вайны да міру

Крызіс палітыкі «ваеннага камунізму». Гаспадарчы заняпад. Рост сацыяльна напружанасці ў горадзе. Незадаволенасць сялян харчразвёрсткай. Паўстанні сялян. А.С.Антонаў. Паўстанне маракоў у Кранштаце і яго ўзброенае задушэнне. Унутрыпартыйны крызіс у РКП(б).

Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Х з'езд РКП(б). Замена харчразвёрсткі на харчпадатак. Першыя мерапрыемствы нэпа ў прамысловасці, гандлі, сферы грашовага абароту. Дэнацыяналізацыя дробнай і кустарнай прамысловасці. Грашовая рэформа. Канцэсіі, змешаныя прадпрыемствы. Кааперацыя. Цяжкасці пераходу да нэпа. Голад 1921-1922 гадоў. Рэцыдывы «ваеннага камунізму». Супярэчлівасці эканамічнай лібералізацыі і рост палітычнага кантролю над грамадствам. Недапушчальнасць іншадумства. Высылка з краіны прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Барацьба з царквою. Асноўныя вынікі НЭП.

 

    Тэма 4.5. Савецкая дзяржава ў канцы 1920-х – 1930-я гады.

Станаўленне адміністратыўна-каманднай сістэмы.Узмацненне ўнутрыпартыйнай барацьбы. Барацьба з трацкістамі і правай апазіцыяй. Пашырэнне асабістай улады I. В. Сталіна і пазіцый партыйнай наменклатуры. Уплыў унутрыпартыйнай барацьбы на жыццё савецкага грамадства.

Тэндэнцыі і альтэрнатывы развіцця палітычнай сістэмы савецкага грамадства. Перамога дактрыны т. зв. фарсіраванага будаўніцтва сацыялізму. Палітыка “вялікага пералому” і “наступлення сацыялізму па ўсяму фронту”.

Манаполія на ўладу партыйна-дзяржаўнай намеклатуры. Ідэалогія марксізму-ленінізму і яе сталінская інтэрпрэтацыя. Барацьба з іншадумствам. Адсутнасць у СССР прававой дзяржавы. Фармалізацыя законаў. Канстытуцыя СССР (1936). Культ асобы I. В. Сталіна: рэпрэсіі. Ідэалагічнае і палітычнае забеспячэнне тэрору.«Ворагі народа».

ГУЛАГ. НКУС. Г.С. Ягода, М. I. Яжоў, Л. П. Берыі, А. Я. Вышынскі. Пазасудовыя рэпрэсіі. Асаблівая нарада, «двойкі», «тройкі». Паказальныя працэсы. Вялікі тэрор.

Тэма 4.6. Савецкая Украіна ў 1920-1930-я гг.

Пасляваеннае аднаўленне. Голад 1921-1923 гг. Яго вынікі. Пераход да НЭП. Праблемы і супярэчнасці ў яе рэалізацыі. Укріана ў складзе СССР. Канстытуцыя УССР 1925 г. Грамадска-палітычнае жыццё Украіны ў 1920-я гг. Працэсы над палітычнымі партыямі. Забарона дзейнасці УКП. Усталяванне аднапартыйнай сістэмы. Партыйна-дзяржаўная манаполія бальшавікоў на ўладу. Палітыка “украінізацыі”, яе змест і галоўныя вынікі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Украіны ў 1930-я гг. Палітыка “вялікага пералому”. Поспехі і цяжкасці індустрыялізацыі. Курс на стварэнне буйной прамысловасці. Выяўленне эканамічных дыспрапорцый. Іх негатыўны ўплыў на сацыяльнае жыццё рэспублікі. Ход, метады і спецыфіка калектывізацыі на Украіне.Голад 1932-1933 гг. Яго сацыяльна- патітычныя наступствы.

Грамадска-палітычнае жыццё Украіны ў 1930-я гг. Узмацненне адміністратыўна-каманднай сістэмы. Паварот да палітыкі рэпрэсій. Шахцінская справа 1928 г. Палітычныя працэсы “Саюза вызвалення Украіны” 1930 г. і “Украінскага нацыянальнага цэнтру” 1934 г. Масавыя рэпрэсіі 1930-х гг. іх галоўныя палітычныя вынікі. “Растралянае Адраджэнне”. Дасігнення і праблемы культурнага развіцця Украіны ў 1920-1930-я гг. Дзеячы літаратуры і мастацтва. Н. Хвылевы. М. Рыльскі. П. Тычына. А. Даўжэнка. М. Верыкоўскі. Украінскія вучоныя. М. Грушэўскі. Д. Багалей. А. Багамолец. В. Філатаў і інш.

 

Тэма 4.7.Культурныя пераўтварэнні ў СССР у даваенны час.

Гістарычныя і сацыяльныя перадумовы пераходу да культурнай рэвалюцыі.

Дыскусіі ў РКП(б) аб яе метадах і перспектывах.Ленінскі план культурных пераўтварэнняў. Сістэма партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва культурнай сферай. А. В. Луначарскі. Роля грамадскіх арганізацый у станаўленні новай культуры. Пралеткульт.

Першыя вынікі культурнай палітыкі савецкай улады (1917–1920-я іт.). Нацыяналізацыя і ахова мастацка-гістарычнай спадчыны. Барацьба з масавай непісьменнасцю. Стварэнне савсцкай школы Рэформа сістэмы вышэйшай адукацыі. Роля АН СССР у развіцці навукі і тіхнікі. I.П. Паўлаў, В.І. Вярнадскі, М.І. Пакроўскі. Савецкая ўлада і інтэлігенцыя. Узаемаадносіны з Рускай Праваслаўнай царквой. Патрыярх Ціхан. Маштабы рэпрэсій супраць РПЦ.

Эміграцыя творчай інтэлігенцыі і навукоўцаў.

Фарміраванне новай мастацкай культуры. Літаратурна-мастацкія групоўкі і плыні. «Рэвалюцыйны авангард». Пастанова ЦК РКП(б) «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры». Масавая самадзейная творчасць. Тэатры рабочай моладзі.

Стабілізацыя савецкай мадэлі культуры (1930-я гг.). Узровень адукацыі насельніцтва. Формы надрыхтоўкі кадраў. Сістэма прафесійнай падрыхтоўкі. Рэарганізацыя вышэйшай школы. Сацыяльны склад студэнтаў.

Дасягненні і праблемы савецкай навукі. Новыя навуковыя цэнтры. Уплыў культа асобы I. В. Сталіна на развіццё грамадскіх навук. «Кароткі курс гісторыі ВКП(б)».Савецкія вучоныя: А М. Дзяборын, В. М. Бехцераў, браты М. I. і С. I. Вавілавы.

Уніфікацыя мастацкай культуры. Першы Усесаюзны з'ездпісьменнікаў. Сутнасць метаду сацрэалізму і яго рэалізацыя ў літаратуры. Творчасць М.Горкага, Д. Фурманава, М. Шолахава. Барацьба з фармалізмам і натуралізмам у мастацтве. Гістарычныя вынікі культурнай рэвалюцыі.

 

    Тэма 4. 8. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка СССР у 1917-1941 гг.

        “Дэкрэт аб міры”. Фарміраванне прынцыпаў савецкая знешняй палітыкі. Абвяшчэнне права народаў на самавызначэнне. Прадстаўленне дзяржаўнай незалежнасці Фінляндыі і Польшчы. Супярэчнасці знешняй палітыкі бальшавікоў. Дактрына сусветнай рэвалюцыі.

Знешняя палітыка 1920-х гг. Савецка-польская вайна. Правал спробы экспарту рэвалюцыі. М. М. Тухачэўскі, Ю. Пілсудскі. Рыжскі дагавор. Устанаўленне дыпламатычных адносін з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой і Фінляндыяй. Эміграцыя.

Знешняя палітыка Савецкай краіны ў новых умовах: Генуэзская канферэнцыя. Рапальскі дагавор. Пашырэнне дыпламатычных адносін. Г В. Чычэрын, Л. Б. Красін, В. В. Вароўскі. Савецка-германскі дагавор аб ненападзенні 1926 г. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі СССР ў канцы 1920-х гг.

Знешняя палітыка СССР у 1930-я гг. Падпісанне дагавораў з Польшчай, Фінляндыяй, Латвіяй, Эстоніяй, Італіяй у 1932— 1933 гг. Пагаршэнне савецка-германскіх адносін. Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Уступ СССР у Лігу Нацый. Дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і Чэхаславакіяй. М. М. Літвінаў. Устанаўленне дыпламатычных адносін паміж СССР і ЗША. Разрыў дыпламатычных адносін з Кітаем. Сутыкненні з японскімі войскамі каля возера Хасан і ракі Халхін-Гол. Маскоўская англа-франка-савецкая канферэнцыя. Заключэнне дагаворў з Германіяй.

 

    Тэма 4.9. СССР у Другой сусветнай вайне

    Ваенна-прамысловы комплекс і стан узброенных сіл СССР на-пярэдадні другой сусветнай вайны. Ваенна-стратэгічныя планы савецкага кіраўніцтва і ваенных спецыялістаў.

Уступленне СССР у Другую сусветную вайну. Ваенныя дзеянні супраць Полылчы. Далучэнне да СССР Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Заключэнне дагавораў аб ваенным супрацоўніцтве з урадамі Латвіі, Літвы і Эстоніі. Анэксія Савецкім Саюзам дзяржаў Прыбалтыкі, далучэнне Паўночнай Букавіны і Бесарабіі. Савецка-фінская вайна і яе вынікі. Выключэнне СССР з Лігі Нацый. Узаемаадносіны СССР з ЗША, Вялікабрытаніяй, Германіяй і Японіяй. Дагавор аб нейтралітэце з Японіяй. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР Палітычныя мэтыі ваенныя планыГерманіі.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Напад Германіі на СССР. Стратэгічны план германскага камандавання. Захоп ворагам стратэгічнай ініцыятывы. Абарончыя баі на Украіне і Беларусі. Абарова Брэста, Кіева і Адэсы. Паражэнне савецкіх войскаў пад Кіевам. Баі пад Ленінградам. Бітва за Смаленск. Памылкі і пралікі I. В. Сталіна ў кіраўніцтве ваеннымі дзеяннямі.

Перабудова жыцця савецкай дзяржавы.Утварэнне Дзяржаўнага Камітэта Абароны і Стаўкі Вярхоўдага Галоўнакамандавання. Перавод эканомікі на ваенны лад. Эвакуацыя на Усход насельніцтва і прамысловых прадпрыемстваў. Масква ў ваенна-палітычных планах Германіі. Абарончыя баі і контрнаступленне савецкіх войскаў пад Масквой. Крушэнне плана «маланкавай вайны».

Паргызанскі і падпольны рух на акупіраванай тэрыторыі СССР. Стаўленне антыгітлераўскай кааліцыі.  Ход ваенных дзеяняў у 1942 г.. Няўдачы савецкіх войскаў у Крыме і пад Харкавам. Пераход нямецкіх войскаў у наступленне на паўднёва-заходнім участку савецка-германскага фронту.

Абарончая бітва за Сталінград. Падрыхтоўка аперацыі «Уран». Контрнаступленне Чырвонай Арміі 19 лістапада 1942 г. пад Сталінградам. Аперацыя «Кальцо». Частковы прарыў блакады Ленінграда. Агульнае наступленне савецкіх войскаў зімой 1942—1943 гг.

Узрастанне ролі тылу ў вайне. Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай савецкай тэрыторыі. Пашырэнне партызанскага руху. Утварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Партызанскі рэйд на Заходнюю Украіну і ў Карпаты. «Рэйкавая вайна».

Становішча на савецка-германскім фронце да лета 1943 г. План аперацыі «Цытадэль». Курская бітва. Аперацыі «Кутузаў» і «Палкаводзец Румянцаў». Вызваленне Данбаса і Левабярэжнай Украіны. Фарсіраванне Дняпра.

Пачатак распаду фашысцкага блока. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Маскоўская  і Тэгеранская канферэнцыі кіраўніцтва саюзных дзяржаў.

Ваенна-палітычная абстаноўка на савецка-германскім фронце на пачатку 1944 г. Вызваленне Правабярэжнай Украіны і Крыма. Разгром праціўніка пад Ленінградам і Ноўгарадам. Выхад савецкіх войскаў на дзяржаўную мяжу. Адкрыццё саюзнікамі другога фронту ў Еўропе. СССР на завяршальным этапе баявых дзеянняў у Еўропе.

Бітва за Берлін. Завяршэнне разгрому Германіі. Вызваленне Прагі. Патсдамская канферэнцыя і яе рашэнні. Уступленне Савецкага Саюза ў вайну з Японіяй. Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі. Вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 299; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!