Тэма 1.1 Старажытная Русь (канец IX — пачатак XII ст.)



Перадумовы ўтварэння дзяржаўнасці ўсходніх славян. Аб'яднанне ўсходнеславянскіх плямён пад уладай кіеўскіх князёў. Варажскі ўплыў. Пытанне пра паходжанне назвы «Русь». Сведчанні крыніц пра пачатковую гісторыю Русі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Земляробства, жывёлагадоўля, промыслы. Грамадскія адносіны. Сацыяльнае размежаванне. Закабаленне абшчыннікаў. Вёска і горад. Рамяство, гандаль.

Палітычны лад. Рэформы Вольгі, Уладзіміра Святаславіча, Яраслава Мудрага і Уладзіміра Манамаха. Увядзенне хрысціянства. Фарміраванне заканадаўства. Руская Праўда. Сацыяльныя рухі.

Знешняя палітыка кіеўскіх князёў. Міжнародныя сувязі Русі. Адносіны з Візантыяй. Разгром Хазарыі. Процістаянне Кіева, Ноўгарада і Полацка. Барацьба з печанегамі і полаўцамі.

Тэма 1.2 Сярэдневяковая раздробленасць на ўсходнеславянскіх землях.

Перадумовы палітычнай раздробленасці.

Кіеўская зямля. Стан гаспадаркі. Эміграцыя насельніцтва. Баярскія вотчыны. Усобіцы з-за кіеўскага стала. Сістэма двуумвірата. Чорныя клабукі. Арганізацыя барацьбы з полаўцамі.

Галіцкая і Валынская землі. Сельская гаспадарка, промыслы, гандаль, рамяство. Баярства і гараджане. Палітыка Яраслава Асмамысла і Рамана Мсціславіча. Аб'яднанне Галіцкага і Валынскага княстваў. Феадальныя войны. Барацьба з Венгрыяй і Польшчай. Унутраная і знешняя палітыка Данілы Раманавіча, яго каранацыя. Галічына і Валынь пры нашчадках Данілы.

Растова-Суздальская зямля. Развіццё гаспадаркі. Каланізацыя зямель. Гарады. Палітыка Юрыя Даўгарукага, Андрэя Багалюбскага і Усевалада Вялікае Гняздо. Барацьба княжацкай улады з баярствам.

Наўгародская зямля. Земляробства, рамяство, промыслы. Знешні гандаль. Баярскія сядзібы. Сацыяльныя адносіны. Утварэнне Наўгародскай феадальнай рэспублікі, яе палітычны лад.

Агульнае і асаблівае ў развіцці іншых удзельных княстваў, асноўныя вехі іх палітычнай гісторыі.

кіеўскіх сабораў. Літаратура і паэзія.

Узмацненне мясцовых рысаў у культуры ўсходнеславянскіх народаў.

 

Тэма 1.3 Утварэнне і развіццё Расійскай дзяржавы у канцы XV –  XVIІ ст.

Сацыяльна-эканамічныя, унутры- і знешнепалітычныя ўмовы ўтварэння і развіцця Расійскай дзяржавы.

Звяржэнне ардынскага засілля. Далучэнне Ноўгарада, Цверы, Пскова, Разані, Смаленска і Чарнігава-Северскай зямлі.

Дзяржаўна-палітычны лад Расіі. Узмацненне ўлады маскоўскіх гаспадароў.

Праўленні Івана III і Васіля III. Баярская дума. Зараджэнне прыказнага кіравання. Агульнарасійскі судзебнік. Мясцовае кіраванне. Арганізацыя войска. Княжацка-баярская апазіцыя. Пытанне аб пераходзе прастола ў спадчыну. Царква і велікакняжацкая ўлада. Ерэтычныя рухі.

Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права ў агульнадзяржаўным маштабе.

Міжнароднае становішча Расійскай дзяржавы. Характар знешнепалітычнай дактрыны Масквы і яе абгрунтаванне. Эканамічныя сувязі Расіі з іншымі краінамі (Вялікае княства Літоўскае, Польшча, Крымскае ханства, «Свяшчэнная Рымская імперыя» і інш.).

 Расія ў XVI ст. Барацьба феадальных груповак за ўладу. Рэформы А. Глінскай. Абвастрэнне сацыяльных адносін. Самадзяржаўе Івана IV. Пачатак дзейнасці земскіх сабораў. «Выбраная рада». Судзебнік 1550 г. «Стоглаў». Царква і дзяржава. Губная і земская рэформы. Вайсковыя рэформы. Сацыяльна-эканамічныя прычыны і вынікі апрычніны.

Знешняя палітыка Расіі ў першай палове XVI ст.: усходні і заходні накірункі. Казанскія паходы і далучэнне Паволжа. Лівонская вайна.

Пачатак заваявання Сібіры. Ярмак. Строганавы. Вынікі знешняй палітыкі Расіі.

Расія ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Гаспадарчае разарэнне 70—80-х гг. XVI ст. Узмацненне запрыгоньвання сялян. Указы аб сялянах і халопах. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Праўленне Барыса Гадунова. Пачатак «Смуты». I. Балотнікаў.

Міжнароднае становішча Расійскай дзяржавы. Вайна са Швецыяй. Цяўзінскі мір. Умацаванне заходняй мяжы. Гады перамір'я з Рэччу Паспалітай. Пачатак інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Расію. Ілжэдзмітрый I. Паўстанне ў Маскве ў маі 1606 г. Васілій Шуйскі, яго сацыяльная і знешняя палітыка.

Ілжэдзмітрый II. Барацьба супраць інтэрвентаў. “Сямібаяршчына”. Акупацыя Масквы. Першае апалчэнне, прычыны яго распаду. Паўстанне ў Маскве. Арганізацыя другога апалчэння К. Мінін і Дз. Пажарскі. Вызваленне Масквы. Земскі сабор 1613 г. Пачатак праўлення Раманавых. Стаўбоўскі мір. Дзяулінскас перамір'е.

 

Тэма 1.4 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў XVII ст.

Тэрыторыя і насельніцтва. Саслоўная структура. Уздзеянне вынікаў «Смуты» на эканамічнае развіццё. Шляхі пераадолення гаспадарчага заняпаду. Фінансавая палітыка. Эвалюцыя форм феадальнага землеўладання і гаспадаркі.

Развіццё таварнай вытворчасці. Першыя мануфактуры і іх характар. Горад у XVII ст. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю, узмацненне купецтва. Гандлёвы і Новагандлёвы статуты.

Органы ўлады, цэнтральнае і мясцовае кіраванне. Земскія саборы. Пачатак пераходу да абсалютызму. Войска. Стварэнне агульнадзяржаўнай заканадаўчай сістэмы. «Саборнае Укладанне».

Рэфармаванне царквы і яе раскол. Нікан і Авакум.

Абвастрэнне сацыяльных адносін. Гарадскія паўстанні сярэдзіны і другой паловы XVII ст. Народны рух пад кіраўніцтвам С. Разіна.

Заходні напрамак знешняй палітыкі. Расійска-польскія і расійска-шведскія адносіны. Вайна 1632—1634 гг. з Рэччу Паспалітай. Барацьба з крымскай пагрозай.

Умацаванне знешнепалітычнага становішча Расіі з сярэдзіны XVII ст. Актывізацыя знешняй палітыкі. Пачатак вайны з Рэччу Паспалітай (1654–1667). Віленскае перамір'е. Руска-шведская вайна. Валіесарскае перамір'е і Кардыскі мір. Працяг вайны з Рэччу Паспалітай. Андрусаўскае перамір'е. «Вечны мір» 1686 г.

Палітыка Расіі на Левабярэжнай Украіне. Турэцка-крымскі наступ. Чыгірынскія паходы 1677–1678 гг. Бахчысарайскі дагавор 1681 г. Крымскія паходы 1687 і 1689 гг.

Рускія землепраходцы ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. С. Дзяжнёў,           Е. Хабарау, У. Атласаў. Расія і краіны Далекага Усходу, Цэнтральнай і Пярэдняй Азіі. Вынікі знешняй палітыкі Расіі ў XVII ст.

Тэма 1.5 Вызваленчая вайна украінскага народа ў сярэдзіне XVII ст. Яе гістарычнае значэнне.

Прычыны вызваленчай вайны. Б. Хмяльніцкі Вызваленне паўстанцамі Запарожскай Сечы. Змяненні ў адносінах з Крымам. Разгром польска-шляхецкіх войскаў ва ўрочышчы Жоўтыя Воды і пад Корсунем. Бітва пад Піляўцамі. Заходні паход паўстанцкай арміі. Летняя кампанія 1649 г. Збораўскі дагавор.

Антыпрыгонныя выступленні сялян. Хваляванні ў Запарожскай Сечы. Малдаўскі паход казацка-татарскага войска. Стаўка на Турцыю. Узнаўленне барацьбы з Каронай. Бітва пад Берастэчкам. Белацаркоўскі дагавор. Пагроза грамадзянскай вайны. Бітва пад Батогам. Змяненне сацыяльнай палітыкі Б. Хмяльніцкага. Фарміраванне дзяржаўных інстытутаў.

Пераяслаўская рада. Мартаўскія артыкулы. Беларускі паход казакаў I. Залатарэнкі. Барацьба супраць польскай і татарскай агрэсіі на Правабярэжнай Украіне. Дыпламатычная падрыхтоўка антыпольскай кааліцыі. Новы паход на заходнеўкраінскія землі. Расійска-ўкраінскія супярэчнасці. Рэйд А. Ждановіча. Смерць Б. Хмяльніцкага.

Узвышэнне I. Выгоўскага. Пачатак грамадзянскай вайны. Гадзяцкі дагавор. Канатопская бітва. Пераяслаўскія артыкулы Ю. Хмяльніцкага. Раскол Украіны і пачатак «вайны берагоў».

I. Брухавецкі. Падзел Украіны паводле Андрусаўскага перамір'я. Хваляванні на Левабярэжжы. Гетман П. Дарашэнка. Глухаўскія артыкулы Д. Мнагагрэшнага. Пачатак палітычнай стабілізацыі. I. Самайловіч. Падпарадкаванне Кіеўскай мітраполіі маскоўскаму патрыярху. «Вечны мір» 1686 г. і Украіна.

 

Тэма 1.6 Унутрыпалітычнае становішча Расіі ў канцы ХVII ст. Рэформы першай чвэрці XVIII ст. Палітыка Пятра І.

Уладаранне Федара Аляксеевіча. Адмена месніцтва. Барацьба прыдворных груповак за ўладу. Стралецкі бунт 1682 г. «Хаваншчына». Праўленне Соф'і. Пачатак праўлення Пятра I. Стралецкі бунт 1698 г.

Эканамічнвя і сацыяльная палітыка Пятра І. Указ аб адзінаспадчыннасці. Падушны падатак. Узмацненне і распаўсюджванне прыгонніцтва. Абвастрэнне сацыяльнай напружанасці. Барацьба Пятра І з апазіцыяй. Дзейнасць Праабражэнскага прыказа і Тайнай канцылярыі. «Справа» царэвіча Аляксея. Астраханскае паўстанне і хваляванні на Доне і ў Паволжы. К. Булавін.

Рэформы апарату ўлады і кіравання. Пётр 1 і царква. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя рэформы. Гарадская рэформа. Ваенная рэформа.  Табель аб рангах. Заканадаўчая сістэма Пятра 1. Ваенна-паліцэйскі характар дзяржавы. Абсалютызм і яго рысы. Расія як імперыя. Асоба Пятра І (рысы характару, дзяржаўная дзейнасць, прыватнае жыццё, успрыманне сучаснікамі і ў гісторыі).

Знешняя палітыка Расіі (канец XVII — першая чвэрць XVIII ст.). Паўночная вайна.

 

Тэма 1.7. Расійская імперыя ў эпоху асветніцкага абсалютызму (другая палова XVIII ст.)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі ў другой палове XVIII ст.

Земляробчае і прамысловае асваенне новых рэгіёнаў. Стан сельскагаспадарчай вытворчасці (тэндэнцыі развіцця памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак). Узмацненне прыгонніцтва. Заканадаўчая творчасць урада ў галіне эканомікі. Секулярызацыя царкоўных маёнткау. Падатковая і фінансавая палітыка. Мануфактура. Пашырэнне капіталістычнага ўкладу.

Рост таварнай гаспадаркі. Унутраны і знешні гандаль. Расійскі горад і яго роля ў эканоміцы. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства.

Праўленне Кацярыны ІІ і Паўла І: Унутраная палітыка.

Пераварот 1762 г., яго удзельнікі. Выбары і дзейнасць Укладальнай камісіі 1767—1768 гг. Яе сацыяльны склад. «Наказ» імператрыцы. Характар патрабаванняў розных груп дэпутатаў. Сутнасць ліберальнага курсу ўрада.

Прыгонніцкія законы 1760-х гг. Узмацненне сацыяльнай напружанасці. «Чумны бунт» 1771 г. Сялянская вайна 1773—1775 гг. Е. Пугачоў і яго паплечнікі. Змены ва ўрадавай палітыцы пасля задушэння паўстання.

Умацаванне бюракратычнага апарату. «Установа аб губернях». «Даравальныя граматы» дваранству і гарадам.

Расійскае асветніцтва ў самадзяржаўнай і дэмакратычнай выявах. Апазіцыйная думка (М. Навікоў, А. Радзішчаў і інш.) і рэакцыя на яе з боку ўрада. Расійскае самадзяржаўе і рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі. Спецыфіка расійскага асветніцкага абсалютызму.

Асоба Кацярыны II (рысы характару, дзяржаўная дзейнасць, успрыманне сучаснікамі і ў гісторыі).

Прыход да ўлады Паўла I; яго адносіны да палітыкі папярэднікаў і спробы рэформ. Сацыяльная палітыка Паўла I. Рэфармаванне арміі. Фінансавая палітыка. Мэты і характар праведзеных змен.

Забойства Паўла I.

Культура Расіі ў сярэдзіне і другой палове XVIII ст.

РАЗДЕЛ 2 РАСІЯ І УКРАІНА Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.

Тэма 2.1 Адміністрацыйна-палітычная сістэма Расіі і ўрадавая палітыка царызму  ў першай палове XIX ст.

Дзяржаўны лад Расійскай імперыі. Фарміраванне саслоўна-бюракратычнай сістэмы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне краіны.

 Унутраная і знешняя палітыка царызму ў 1801–1814 гг. Пераварот 1801 г. Аляксандр I. Нягласны камітэт. Палітыка ўрада па сялянскім пытанні. Указ аб «вольных хлебаробах». Стваржэнне міністэрстваў і іх рэфарміраванне. Урадавая палітыка ў галіне асветы. Рэформа Сената. Дзсйнасць М. М. Сперанскага і яго план дзяржаўных пераўтварэнняў. Стварэнне Дзяржаўнага савета.

Міжнароднае становішча і асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Расіі ў пачатку XIX ст. Расія ў антыфранцузскіх кааліцыях. Тыльзіцкі мір і яго вынікі. Вайна са Швецыяй. Утварэнне Вялікага княства Фінляндскага. Далучэнне Грузіі да Расійскай дзяржавы. Войны з Іранам і Турцыяй. Далучэнне да Расіі Бесарабіі.

Міжнародныя адносіны напярэдадні вайны 1812 г. Пачатак вайны. Адступленне расійскай арміі. Аляксандр I. М. Б. Барклай дэ Толі, П. I. Баграціён, М. I. Кутузаў. Барадзінская бітва. Пакіданне Масквы. Народны характар вайны. Пераход расійскай арміі ў контрнаступленне і разгром напалеонаўскай арміі. Бярэзіна.

Ваенная кампанія 1813–1814 гг «Бітва народаў». Уваход расійскай арміі ў Парыж. Венскі кангрэс. Утварэнне «Свяшчэннага Саюза».

Унутраная палітыка царскага ўрада ў 1815–1855 гг. Спробы канстытуцыйных рэформ: Польская канстытуцыя 1815 г., праект М.М. Навасільцава. Сялянскае пытанне. Аракчэеўшчына. Ваенныя пасяленні. Урадавая палітыка ў галіне асветы і культуры.

Самадзяржаўе Мікалая I. Узмацненне рэпрэсіўных мерапрыемстваў. Цэнзура. Сакрэтны камітэт 6 снежня 1826 г. Бюракратызацыя кіравання. Уласная яго імператарскай вялікасці канцылярыя. Кадыфікацыя. Трэцяе адзяленне. Корпус жандараў.

Захады па ўмацаванні саслоўных пазіцый дваранства. Палітыка ўрада ў сялянскім пытанні. Рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі. П. Дз. Кісялёў.

Горад і гарадскія саслоўі ў палітыцы ўрада. Эканамічная палітыка і фінансавыя перабудовы. Друк і асвета ва ўрадавай палітыцы.

 Знешняя палітыка Расіі ў 1815–1856 гг. Расія і дзейнасць «Свяшчэннага Саюза». Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Расіі ў другой чвэрці XIX ст.

Усходняе пытанне. Руска-іранская вайна. Далучэнне Усходняй Арменіі да Расіі. Руска-турэцкая вайна. Расія і вызваленне Грэцыі. Ункіяр-Іскелескі дагавор. Лонданскія канвенцыі.

Каўказская вайна. Супярэчлівы характар далучэння народаў Каўказа і Закаўказзя да Расіі. Русіфікатарская палітыка царызму.

Крымская вайна, яе прычыны і характар.

 

Тэма 2.2 Грамадска-палітычнае жыццё Расіі  ў першай палове XIX ст.

Становішча народных мас. Рост сацыяльнай напружаннасці.

Ідэйныя плыні першых пасляваенных гадоў. А. М. Галіцын і Біблейскае таварыства. Расійскае масонства. Дваранскае асветніцтва (А. С. Пушкін, А. С. Грыбаедаў, П. А. Вяземскі). Дваранскія рэвалюцыянеры. Эвалюцыя арганізацыйна-тактычных прынцыпаў і праграмных палажэнняў дзекабрыстаў. Распрацоўка планаў узброенага паўстання. Падзеі 14 снежня 1825 г. Выступленне Чарнігаўскага палка. Следства і суд над дзекабрыстамі.

Студэнцкія гурткі канца 1820-х — пачатку 1830-х гг. Паўстанне 1830—1831 гг. і расійская грамадская думка. Гурток М. У. Станкевіча П. Я. Чаадаеў і яго «Філасафічныя пісьмы».

Фарміраванне асноўных ідэйных напрамкаў у 1830—1840-я гг. С. С. Увараў. «Тэорыя афіцыйнай народнасці». М. П. Пагодзін, С. П. Шавыроў. Пытанне аб шляхах гістарычнага развіцця Расіі ў грамадскай думцы. Славянафілы і заходнікі. А.С. Хамякоў, І.В. Кірэеўскі, К.С. і І.С. Аксакавы, Ц.М. Граноўскі. Сялянскае пытанне ў грамадска-ідэйнай барацьбе.

Фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычный ідэалогіі. В. Р. Бялінскі, А. I. Герцэн. Ідэі утапічнага сацыялізму ў Расіі. Гурткі петрашэўцаў.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 406; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!