Перадумовы і прычыны складвання беларускай народнасці.



Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці-палітычныя фактары.Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае закана-даўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі. Увогуле, у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб’яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.

эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм – ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі – па-парнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі – ганчарнае, ткацкае, бандарнае, сля-сарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці – выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі – Полацка, Брэста, Магілёва, Гродна , Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель. ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцовай вытворчасці.сацыяльныя фактары. ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі п’равамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з’яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан — жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню болып шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі. канфесійны фактар.Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць. Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры. Літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі дадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ўдзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.

дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляеццасамасвядомасць.У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх. Гістарычная су-польнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называласябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы.

 


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 628; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!