Рэлигийна- асветницкия дзеячи: Еуфрасиння Полацкая, Климент Смаляцич, Кирыла Турауски, Аурамий Смаленски



Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, жыла ў XII ст.Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Жаніхі прасілі рукі князёўны, але яна адмаўлялася ісці за'муж. Бацькі хацелі аддаць яе замуж прымусам. Дазнаўшыся пра гэта, яна цішком пакінула сям'ю і ўцякла ў жаночы манастыр. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры. Заснаваныя прападобнай манастыры сталі асяродкамі асветы ў Полацкім княстве, пры іх працавалі школы, бібліятэкі, скрыпторыі, магчыма, іканапісныя і ювелірныя майстэрні, прытулкі для бедных.Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса.Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэрыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару фаме. Гэта пасланне мае вялікую всаштоўнасць, таму што яно сведчыць пра накірунак думак Кяімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. — паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. У гэты перыяд К.Тураўскі напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, казанні на хрысціянска-этычныя тэмы. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Хаця пра Тураўскага Залатаслова (як называлі яго сучаснікі) нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара ХІІ стагоддзя колькасць ягоных твораў - пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю.Аврамий Смоленский- церк. деятель кон. 12 — нач. 13 в. русский православный святой, преподобный. Биографические сведения о смоленском игумене содержатся исключительно в его Житии, написанном его учеником Ефремом. Авраамий родился в Смоленске. Авраамий принял постриг в монастыре Пресвятой Богородицы в Селище близ Смоленска. Изгнан из монастыря завистниками. Был подвергнут епископскому суду и оправдан. В последние годы жизни был архимандритом монастыря святого Игнатия. По преданию был Канонизирован на Макарьевском соборе в 1549 году.

 

 

Гарады и гарадское насельництва, рамяство и гандаль у 14- 15стст.

 

  У 14-15 стст. на беларускіх землях інтэнсіўна развіваюцца гарады і мястэчкі, якія ўсё ў большай ступенi канцэнтравалi рамеснiцтва, гандаль, станавiлiся цэнтрамi ажыўленага палiтычнага i культурнага жыцця насельнiцтва Беларусi. Гарадское насельнiцтва фарміравалася за кошт уцёкаў прыгонных сялян, перасялення вольных сялян, натуральнага прыросту. Але частыя войны i масавыя эпiдэмii зводзiлi натуральны прырост да мiнiмуму.

  Гарады мелі неаднародную сацыяльную структуру. Вярхушку складала багатая частка купецтва i рамеснiцкiя майстры, якім належала ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы пласт складалi таксама прадстаўнiкi ваенна-служылага саслоўя - баяры. Сярод гарадской вярхушкi была i шляхта. Найбольш шматлiкую групу гараджан складалi дробныя гандляры, радавыя рамеснiкi, чаляднiкi і іх сем'i.

  Гарады i мястэчкi існавалі як на дзяржаўных вялiкакняжацкiх, так i прыватнаўласнiцкiх землях. Жыхары мястэчак i невялiкiх гарадоў побач з рамяством i гандлем займаліся апрацоўкай зямлi i сельскагаспадарчымi промысламi.

 Невялікімі тады былі і гарады. Гарады з насельнiцтвам 10 тыс. жыхароў i больш лічыліся буйнымі. Да iх адносiлiся Полацк, Вiцебск, Слуцк, Магiлёў, Пiнск.

Да лiку найбольш развiтых вiдаў рамёстваў адносiлiся здабыча i апрацоўка металаў, дрэваапрацоўка, изгатауленне адзення i г.д.

Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі свае ўласныя карпарацыі. Такiмi аб'яднаннямi сталi цэхi. Цэхi ў беларускiх гарадах былi трох тыпаў: спецыялiзаваныя (уваходзiлi рамеснiкi адной прафесii); аб'яднаныя (уваходзiлi рамеснiкi дзвюх i больш блiзкiх прафесiй) і зборныя (уваходзiлi прадстаўнiкi розных прафесiй). Апошнiя карпарацыi ўзнiкалi тады, калi ў тым цi iншым горадзе было мала рамеснiкаў адной спецыяльнасцi.

Аб'яднаныя ў цэхi рамеснікі падзялялiся на майстроў, чаляднiкаў i вучняў. На чале цэха стаяў цэхмiстр (стараста), якi выбiраўся цэхавымі майстрамі. Колькасць членаў цэха вагалася ў межах 60-150 чалавек.

  Рост рамяства садзейнiчаў развiццю гандлёвай дзейнасцi. У буйных гарадах таргi наладжвалiся двойчы, у невялiкiх гарадах i мястэчках - раз у тыдзень. У перадсвяточныя днi ў буйных гарадах арганiзоўвалiся кiрмашы, якiя маглi цягнуцца некалькi дзён.

Буйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі былі Вiцебск, Полацк, Менск, Магiлёў, Бярэсце. Гарады гандлявалі таксама з Расiяй, Польшчай, Турцыяй, Малдавiяй і інш. Беларускiя купцы выконвалі пасрэдніцкую ролю ў гандлёвых сувязях Расіі з Польшчай. Купцы аб'ядноўваліся ў братчыны, якія ахоўвалi манапольнае становiшча мясцовага купецтва на гандаль у сваім горадзе. Вялiкiм цяжарам для купецтва былі мытныя зборы, якія яны абавязаны былі плаціць не толькі пры правозе тавару ў другую краіну за дазвол на яго продаж у іншым горадзе, але і плаціць феадалам за праезд па збудаваных iмi мастах, насыпах, а то i проста па дарозе, якая праходзiла праз iх уладаннi.

 

 

Выяўленчае мастацтва і кніжная графіка 14 – 15 стст.

Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы.. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый рэнесанснай культуры. Пашырэнне ўзаімасувязей з заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 -- 16 ст было акрэслена гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры - Ф. Скарыны, М. Гусоўскага. адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. У жывапісе назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. пачынаецца Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Аб манументальным жывапісе больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу. Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Для беларускіх абразоў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць.

БЕЛАРУСКАЯ кніжная ГРАФІКА .Эвалюцыя гэтага віду мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Рукапісы упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст. Развіццё мініяцюры было імклівым. Так даследчыкі рукапісаў адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс", "Служэбнік".

 


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 505; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!